РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Адам Глёбус
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Алькаголь
        Нiшто так не ачарняе вечаровую выпiўку, як думкi пра наступны дзень, што пры перадазiроўцы будзе зашыты ў шары мяшок апатыi.
        Наранiцу пасьля гулянкi ўласнае сумленьне прыносiць неверагодную колькасьць непрыемнасьцяў, калi ты возьмеш i беспадстаўна нап’ешся да бяспамяцтва. Навучыцца браць чарку ня так i проста, як табе здаецца. Вось вырашыў: сто грамаў, i нi кроплi болей. А выпiў сотку, i само сабою ўзьнiкае жаданьне працягнуць пачатае. Цяжка стрымацца. Асаблiва цяжка стрымлiвацца ў добразычлiвай сяброўскай кампанii, i даходзiць да таго, што лiчыш выпiтае толькi ранiцаю.
        Выкарыстаньне алькагольных напояў для шчырае й сур’ёзнае размовы – небясьпечнаяa рэч. Асабiста я забаранiў сабе прыняцьце сур’ёзных рашэньняў у нецьвярозым стане. Грунтоўная размова можа адбывацца толькi памiж цьвярозымi суразмоўнiкамi. Алькаголь выдатна абуджае фантазiю, мроi, надзеi. Пад чаркаю добра гаворыцца пра адпачынак, пра вандроўкi, каханьне, пра цела, а не пра розум. Абяцаньнi й клятвы, дадзеныя з напоўненым келiхам у руцэ, нiчога не каштуюць, як пустая бутэлька з пабiтым рыльцам.
        Гарэлка весялiць. Але можа зрабiць i зусiм адваротны эфэкт. Калi ты не ў гуморы й пачынаеш тапiць смутак у вiне, дык можаш апынуцца ў такой глыбокай дэпрэсii, што сам не заўважыш, як разьвiтаешся з жыцьцём.
        Пiць варта толькi ў добрым настроi, i не абы з кiм, бо прапановаў выпiць процьма.
        Вось на ўскрайку Менску да мяне падышоў п’яны мужчына, тоўсты-тоўсты, з расшпiленай кашуляю на чырвоным жываце. Чараваты прапанаваў астаграмiцца. Я адмовiўся. Ён не пакрыўдзiўся й расказаў гiсторыю ўласнага запою. На мяжы з Польшчаю беларускi мытнiк знайшоў у ягонай валiзе дзьве лiтровыя бутэлькi сьпiрту. Па норме ў Беларусь можна было везьцi толькi адну. Мытнiк прапанаваў вылiць сьпiрт у прыбiральнi. Чараваты спытаў, цi можна адзiн лiтар выпiць.
        – Здохнеш!
        – Ня здохну!
        Дзядзька выжлукцiў цэлы лiтар да апошняй кропелькi. Давялося паверыць, бо чырвань чэрава, рук i носа былi вiдавочнымi доказамi цыкляпiчнага ўчынку. Во бывае: лепей сьмерць, чым цьвярозасьць.
        Сваю першую, набытую ўласнаручна бутэльку вiна я выпiў у двары мастацкай вучэльнi. Выпiў з рыльца й без закускi. Падбiў мяне на той учынак Сяргей Шаўцоў. Настрой узьняўся. І я пайшоў у ЦУМ, дзе пачаў заляцацца да прадаўшчыц. Яны сьмяялiся. Але нi адна не пагадзiлася кiнуць працу й пайсьцi пагуляць. Дамоў я прыйшоў позна, бо паўночы швэндаўся па горадзе. А вось наранiцу было млосна.
        Якiх толькi напояў я нi пакаштаваў за даволi доўгае жыцьцё аматара чаркi! Але ёсьць сярод iх запамiнальныя выключэньнi, калi выпiваеш адзiн раз i болей да iх не дакранаешся. У юнацтве я выпiў 200 грамаў хiннай вады, якая, на думку аптэкараў, дапамагала ад перхацi. У адэкалённай бутэлечцы было 97 % мэдыцынскага сьпiрту й 3 % кары хiннага дрэва. У мяне зь Сяргеем Паповым не хапала грошай на вiно, i мы набылi хiнную ваду. Гадасьць неверагодная. Я перажыў тую п’янку больш-менш нармальна. А Сяргей – кепска. Хiнiн са сьпiртам забралi ягоную сьвядомасьць пасярод вулiцы, i мой сахiнiньнiк бразнуўся тварам на асфальт. Незнаёмы мужчына дапамог зацягнуць Сяргея ў парк на лаўку, дзе я прасядзеў гадзiны з чатыры, пакуль той працьверазеў.
        Вiна я не люблю, напэўна, дзеля таго, што ў Беларусi не высьпявае вiнаград, i ўсё вiно нясьвежае, прывезенае, чужое. А вiно безь вiнаграду я наагул за вiно не лiчу. Беларускую гарэлку ўжываю рэдка, бо ведаю, што на заводах могуць празь недахоп сродкаў паскорыць тэхналягiчны працэс. Ну няма валюты купiць фiльтры. І гарэлка разьлiваецца ў пляшкi нефiльтраваная. О, як балiць галава наранiцу пасьля такой гарэлкi. Жах! Таму я аддаю перавагу вiскi. Вядома, вiскi – напой ня танны. Але ўжо лепей выпiць меней добрага напою, чым набрацца нефiльтраванай атруты.
        Ёсьць у мяне мара, зьнiтаваная з алькаголем: вынайсьцi рэцэпт беларускага вiскi. Бо ўсё, што цяпер робiцца, гонiцца, вырабляецца ў Беларусi з моцных напояў, – дрэнь. «Крышталi 100», «Зуброўкi», «Чарадзеi», «Белавескiя», «Маскоўскiя», «Менскiя», ня кажучы пра iншыя, – проста атруты. І градус у iх ня той, i смак нафтава-бэнзынава-парфумны, i пабочныя эфэкты ёсьць. А беларускае вiскi мусiбыць 43°, залатога колеру, ачышчанае й духмянае, як сенажаць пасьля дажджу.
        Ведаю, ня я адзiны, хто задумаў увекавечыцца ў рэцэпце нашага вiскi. Найблiжэй за ўсiх у гэтым кiрунку прасунуўся Андрэй Плiсанаў. Ягонае самаробнае вiскi, зьмяшанае з розных гатункаў самагонкi, – найлепшае, што давялося пакаштаваць. А называе ён свой напой «Плiсанаўка» й больш за сто грамаў не налiвае.
        Надыходзiць момант, i пачынаеш шукаць нагоды, каб ня пiць. Нагода выпiць ёсьць заўсёды, хоць бы й проста добры настрой. Цябе запрашаюць узяць чарку па тры разы на дзень, а ты адмаўляешся. Супрацьстаяць выпiўцы можа сэкс.
        – Гвалцi ўсiх! – параiла мне знаёмая доктарка-прыгажуня, якой паскардзiўся, што даводзiцца шмат выпiваць.
        Вядома, праца й творчасьць выдатна замiнаюць п’янству. Яшчэ дапамагае спорт, без прабежак у вечаровым сквэры над Сьвiслаччу мне сумна жыць. І яшчэ я пазьбягаю людзей, якiя на сур’ёзныя тэмы гавораць толькi ў хмельным стане.
        За чаркаю лягчэй сумнявацца ў каштоўнасьцях, прынесеных грашыма, уладаю i культураю. За хмельным сталом часьцяком успыхваюць палкiя спрэчкi пра культуру, уладу й грошы. Вынiк падобных перапалак можа быць досыць драматычны. Давялося пабачыць, як адзiн п’яны мастак зьбiў другога служку музаў толькi за тое, што той не лiчыў Вiнцэнта Ван Гога лепшым за Поля Сэзана. А чуў i пра горшае... Захмялелы разьбяр адсек галаву лепшаму сябруку, бо той не пагадзiўся паставiць скульптуры Мiкелянджэла на адзiн узровень са статуямi майстроў старажытнага Эгiпту. Ёсьць, ёсьць неразгаданая таямнiца ва ўзьдзеяньнi алькаголю на розум чалавека й жывёлы.
        У дакумэнтальнай кiнастужцы пра сакрэты жывёльнага сьвету я назiраў наступны экспэрымэнт... Сьвiней загналi ў загарадку. Празь якую гадзiну яны ўтварылi статак з важаком. Каб разбурыць статак, экспэрымэнтатары налiлi ў харч алькаголю. Статак разбурыўся ў адно iмгненьне. Самы слабы парсючок палез бiцца да важака. Той перамог двойчы: спачатку пагрыз i патоўк слабака, а на наступны дзень, калi зноўку падалi ежу з гарэлкаю, перавярнуў карыта й ня даў статку ап’янець. Рацыянальнасьць свiньнi ўражвала. Чалавек i блiзка ня можа так разумна будаваць калектыў. А тыя абмежаваньнi на алькаголь, што пэрыядычна ўводзяць розныя дзяржавы, сьмеху вартыя.
        У часы, калi ў саюзе рэспублiк кiраўнiцтва было старым, цi, дакладней, супэрстарым, досыць вялiкiя сродкi iшлi на фiнансаваньне такой навукi, як геранталёгiя. Дасьледавалi старэньне арганiзмаў. Мая жонка працавала ў iнстытуце геранталёгii. Яе досьледы паказалi, што з усiх натуральных сродкаў толькi алькаголь здатны замарудзiць працэс старэньня. Вядома, прымаць алькаголь трэба рэгулярна й невялiкiмi дозамi, шклянку чырвонага вiна за вячэраю. Дысэртацыю жонка абаранiла. Інстытут зачынiлi, бо цяпер на прасторах былога эсэсэру кiруюць збольшага маладыя палiтыкi.
        Самая старая жанчына ў Беларусi, якой споўнiлася 120, распавяла ў тэлекамэру й прадэманстравала сакрэт даўгалецьця. Яна выпiла чарку самаробнай гарэлкi. І так штодня. Нiякiх палiтыкаў яна ня ведае, працуе ў полi, а перад вячэраю п’е гарэлiцу.
        Мой дзед Ладзiмер пiў вiно «паўтаракамi» – 750 грамаў у бутэльцы. У свае семдзесят гадоў мог выпiць шклянку вiна за абедам i пайсьцi капаць пограб. Я на такое ня здатны, працаваць у п’яным выглядзе зусiм не магу. Усё, што мной зроблена, стваралася выключна ў цьвярозым стане.
        Пра талент лiтаратара й беспрабуднае п’янства можна паразважаць усмак. По – пiў. Вэрлен – не прасыхаў. Ляўрэат Нобэлеўскай прэмii ў лiтаратуры Ўiнстан Чэрчыль хадзiў у парлямэнт падшафэ. Ну, а мае браткi-беларусы, пачынаючы ад нашанiўцаў, пiлi ўсе. Хто колькi мог, столькi й выпiў. Галубовiч з Барадулiным свае дозы выпiлi ў маладосьцi й перайшлi ў цьвярозы алькагалiзм. А Купала пiў да апошняга. Караткевiч мог пiць з ранiцы да ночы па тры месяцы ўзапар, а потым пiсаць па васямнаццаць гадзiнаў у суткi месяцы са два. Сыс дзесяць гадоў п’е з ранiцы да ранiцы. Праўда, апошнiя гадоў восем ён ня пiша, але ж раней пiў i пiсаў генiяльна. Выключэньне складае Разанаў, ён, калi вып’е, страчвае паэтычны дар, таму п’е зусiм мала. «Паэт павiнен пiць!» – вынайшаў гэты лёзунг Крупенька. Праўдзiвы лёзунг, але цяжка назiраць, як гарэлка руйнуе таленты. Я бачыў, як гiнулi Караткевiч, Семашкевiч i Стральцоў. Бачу, як гiнуць Дышлевiч i Сыс. І, напэўна, гэтыя вiдовiшчы спыняюць мяне ад штодзённай чаркi.
        Нядаўна ў паштовай скрынцы «Нашай Нiвы» зьявiлася показка пра Ўладзiмера Караткевiча...
        Памiрае Караткевiч. Ляжыць непрытомны. Вакол сядзяць сябры-таварышы й чакаюць апошняга слова прарока. Усiм цiкава, якое яно, запаветнае слова.
        – Беларусь! – кажа Мальдзiс.
        – Бацькаўшчына! – запэўнiвае Кiсялёў.
        – Чарка! – мармыча Невядомы.
        – Радзiма! – выказвае вэрсiю Барадулiн.
        – Айчына! – гаворыць Брыль.
        Тут да Караткевiча вяртаецца сьвядомасьць. Усе схiляюцца, каб толькi не прапусьцiць СЛОВА.
        – Адам Глёбус, – прашаптаў Караткевiч i памёр.
        Пераказаў мне показку Сяргей Харэўскi й не прамiнуў спытацца, цi ня я сам склаў анэкдот.
        – Не. Бо ведаю сапраўднае апошняе слова Караткевiча.
        Дактары забаранiлi дзядзьку Ўладзiмеру пiць. Ён паабяцаў. А хто з нас не абяцаў кiнуць пiць! Паабяцаў i вырашыў паехаць у вандроўку ў Палесьсе. Вандраваў Караткевiч зазвычай з найлепшымi сябрамi: Валянцiнам Ждановiчам i Пятром Драчовым. У вандроўцы Караткевiч не стрымаўся й выпiў. Яму стала кепска, i сябры прывезьлi яго дамоў. А тут яму зрабiлася яшчэ горш. Сястра выклiкала хуткую дапамогу. А два санiтары папрасiлi мяне з братам, як найблiжэйшых суседзяў, дапамагчы iм зьнесьцi дзядзьку Ўладзiмера да машыны й з машыны выгрузiць на бальнiчную каталку. У Караткевiча адкрыўся крывацёк у страўнiку. Ён пакутаваў i паўтараў толькi адно слова «пячэ». Празь некалькi дзён дзядзька Ўладзiмер пакiнуў наш п’яны сьвет.
        Сумна, гiдка, страшна глядзець на чалавека, у якога ў жыцьцi засталося толькi адно задавальненьне – гарэлка. Часам я прымушаю сябе назiраць за хворымi вакзальнымi алькаголiкамi, каб як мага далей трымацца ад такога жыцьця й не абрынуцца ў падобныя паводзiны. Але лёс ёсьць лёс, i ён можа пажартаваць зь цябе самым неверагодным чынам.
        Ведаю двух людзей, што сыйшлi з кнiжна-лiтаратурнага бiзнэсу ў гарэлачны: пiсьменьнiка Леанiда Дайнэку й выдаўца Аляксандра Токарава. Абодва пабудавалi заводзiкi й гоняць пацiху горкую сьлязу. Дайнэка ў Беларусi, Токараў у Эстонii. І нi адзiн, нi другi ў кнiжную справу вяртацца не зьбiраюцца. А вось каб нейкi дырэктар лiкёра-гарэлачнай фабрыкi пачаў пiсаць вершы, ня чуў. Ня пiшацца на заводзе, як i ня п’ецца. Павер, кепска пiсаць i пiць на заводзе.
        А яшчэ кепска пiць у кватэры п’янiцы. Сам не заўважыш, як набярэшся, як засьнеш, як наранiцу ўгавораць апахмялiцца. Як я не люблю апахмелкi! Колькi разоў спрабаваў, нiчога добрага не атрымлiвалася. Аднойчы ледзь не памёр пасьля ранiшняй чаркi. Вопытная жанчына, мiж iншым, дырэктар прадуктовае крамы, угаварыла выпiць зранку трыццаць грамаў каньячку. Выпiў, выйшаў на вулiцу, сеў на лаўку й чую – памiраю. З гадзiну прасядзеў пад кустом бэзу й вярнуўся з таго сьвету. Як для мяне, дык вельмi небясьпечна апахмяляцца ў чужых людзей, а дома я нiколi й не апахмяляўся.
        Мой самы кепскi ўспамiн пра п’янку зьвязаны зь вёскаю Латыголь. Я, студэнт, маляваў хату, а гаспадары той хаты гулялi-балявалi й запрасiлi мяне за стол. Пiлi яны самагонку стограмовiкамi, заядалi цёплым салам з цыбуляю. Як зараз памятаю тры стограмовiкi, што заглынуў, i тры днi, якiя ня мог есьцi: усё, што праглыну, праз хвiлiну назад выскоквае.
        Ёсьць людзi, зь якiмi нельга пiць нi ў якiм разе. Гэта тыя, хто ад алькаголю зьвярэе й лезе бiцца да мiлiцыянтаў. Ведаю я аднаго Гену – як вып’е, дык адразу пачынае шукаць мянта. У цьвярозым стане Гена выхаваны й асьцярожны чалавек, а п’яны робiцца звычайным аршанскiм жыганам-бандытам. Знаходзiць мiлiцыянэра й б’е, цi, хутчэй, спрабуе бiць i трапляе ў пастарунак. З такiмi хлопцамi выпiваць – сабе даражэй.
        Кепска пiць у менскiх сквэрах, парках i дварах. Ты яшчэ толькi зрабiў першы глыток, а мянты ўжо стаяць побач. І пачынаецца: пастарунак, пратакол, чаканьне. Ня трэба пiць у Менску на вулiцы.
        Зь людзьмi, што ня любяць цябе або зайздросьцяць тваiм посьпехам, выпiваць не садзiся. І, крый Бог, не запрашай такiх да сябе дадому. Бо нап’юцца ўвобмiльг, нагавораць абразаў, пачнуць бiць посуд, лаяцца й плакаць з-за ўласнай прынiжанасьцi. Радасьцi ад такога застольля нi кроплi, адна прыкрасьць.
        Добра п’ецца ў бaры, дзе маеш знаёмага бармэна. Але ў бары ня варта выпiваць больш за сто грамаў. І задорага, i небясьпечна. Калi намерыўся выпiць болей, варта пайсьцi да сваякоў цi дахаты.
        Добра пiць са сваякамi на сьвяты й з жонкаю, пад настрой. Калi й хопiш лiшку, пакладуць спаць.
        Большасьць твораў, што апiсваюць алькаголь i паказваюць стан ап’яненьня, робяць гэта з адназначным знакам мiнус. Чытаць iх непрыемна. Адзiн час я адмовiўся ад гэтага занятку, як на пэўным складаным прамежку жыцьця адмовiўся ад ужываньня алькаголю й тытуню. Але пазьней я вярнуўся да пiцьця моцных напояў i чытаньня кнiжак пра п’янства. Як нi круцi, а выпiць чарку – нi з чым не параўнальнае задавальненьне. Галоўнае ў п’янстве – ведаць уласную мерку, яно, канечне, складана, але з двух станаў – быць цьвярозым алькаголiкам або быць алькаголiкам п’яным – я пакуль што абiраю другi, бо ведаю: надыдзе час, i выпiць ня зможаш.
        У п’янстве ёсьць, безумоўна, адна цудоўная рыса. Нiхто, акрамя п’янтоса, ня можа ацанiць цуд цьвярозага жыцьця.
        
        Менск. Чэрвень 2000 годуНiшто так не ачарняе вечаровую выпiўку, як думкi пра наступны дзень, што пры перадазiроўцы будзе зашыты ў шары мяшок апатыi.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.