РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Песьня пра хлеб
1
        
Кружыцца ў скверы кляновае лісьце.
Як быццам шукае яно сабе выйсьце,
Як быццам ня можа ніяк зьмірыцца,
Што будзе мець справу яно зь зямліцай, —
На сонцы ня будзе больш красавацца,
На ветры не будзе больш хвалявацца.
Кружыцца першае лісьце кляновае.
Стаіць у скверы ціш верасьнёвая.
А ўверсе — воблачка, над скверам сінь...
Вітаю цябе, мой слаўны верасень!
Ты той ж а ясны, ледзь-ледзь засмужаны,
Ты той жа вясёлы, ледзь-ледзь засмучаны.
Цябе з тваёй кожнаю прыкметаю
Я добра помню, добра ведаю.
Дзяцінства ніхто не забудзе ніколі.
А ты быў мне лепшым сябрам па школе.
Хіба ня ты, прыветны і сонечны,
Ранкам якраз такім, як сёньняшні,
Для нас адчыняўусе дзьверы школьныя,
Будзіў званкамі ціш навакольную.
I нечым яшчэ ты запомніўся, верасень.
Ці то цішынёй на азёрным беразе,
Ці сьпелай антонаўкай ды аскомінай,
Ці, можа, водарам хлебным з коміна?
Такую прыкмету не забудзеш,
Як школьны званок, яе помніць будзеш.
Ціш верасьнёвая як нельга лепей
Напомніць аб тым, аб бацькоўскім, хлебе.
Напомніць лісьце вось тэта кляновае,
Што кружыць, шукае месца новае.
Яно ня можа не напомніць,
Сэрца ўспамінам не напоўніць.
        
        
        
        
        
2
        
Кружыцца ў скверы кляновае лісце,
Якое збіраўя падхлеб калісьці
(Парой замянялі яго і аерам).
I толькі прайдуя асеннім скверам,
Зноў буду думаць аб колішнім хлебе.
Аб хлебе, што рос не ў алтайскім стэпе,
Не ў слаўных краях тых, на землях цалінных,
А вырашчан што на суглінках ды глінах,
На ніве, дзе ведаю кожны камень,
Маімі бацькамі ды землякамі.
Аб хлебе я думаю самым звычайным,
Які нават жалі сярпом, не камбайнам,
Які з поля везлі калёсным ходам,
Які малацілі з конным прыводам,
Які потым чысцілі арфай ля клеці,
Якога цярпліва чакалі мы, дзеці.
Здаваўся тады ён лепшай ядою,
Калі яго есці з соллю й вадою.
Нас дзед падахвочваў:
«Хлеб, соль і вада —
Вось маладзецкая яда».
        
        
3
        
Тады нам святочным караваем
Здаваўся хлеб новага ураджая.
Мроіўся нам ён, хлеб гэты новы,
I ў першым завялым лістку кляновым,
I ў шэпце даспелага калосся,
I ў скрыпе нагружаных жытам калёсаў,
Іўгуле раскацістым малатарні,
I ў першых дажынках брыгады ударнай,
I ў нейкай мелодыі мажорнай,
Што мельнік насвістваў, пускаючы жорны.
Яны, згаладаўшыся па евежаму зерню,
3 бурчаннем яго паглыналі бязмерна.
I мельнік, белай мукой запарошаны,
Не гнаў ад сябе нас, гасцей няпрошаных.
Падміргваў нам весела:
«Ходзіць чутка,
Што хле б каштаваць будзе м новы хутка».
        
        
4
        
Хіба забудзеш калі гэты момант!..
Ураз заціхае дзіцячы наш гоман.
Стаіць цішыня незвычайная ўхаце.
Збіраемся дружна мы ўсе каля маці.
Мы бачым адны толькі матчыны рукі,
Адны яе рукі, адны іх рухі.
А маці з сваей урачыстай усмешкай
Нізка схіляецца над дзежкай
(Над той, на якое сядзела нявестай).
Яна расчыняе хлебнае цеета.
Цеста мясіла яна кулакамі,
Сценкі дзяясы абірала рукамі,
Вады падлівала, мукі падсыпала.
I нам было клопатаў тут нямала.
Былі мы ў мінуту гэтую рады
Выканаць матчыны ўсе загады.
Мы ёй памагалі рукаў закасваць,
Муку падсыпаць па яе заказу.
Хусцінкумы ёй папраўлялі ахвотна
Ці лоб выціралі матчын потны.
Было урачыста і ціха ў хаце —
Хлеб з новага жыта ўчыняламаці.
        
        
5
        
Усё захавалі памяці нетры.
Я водар рашчыны чую ў паветры.
Я столькі ўдыхаў колісь гэтага водару!..
Хадзіла ў дзяжы рашчына ходарам.
Хадзіла-брадзіла хлебнае цеста.
Было ў дзяжы яму, цесту, цесна.
Яно шапацела, прасіла ходу,
Хацела вырвацца на свабоду.
Ды коўдра яго закрывала шчыльна,
Сачыла яна за рашчынаю пільна.
I вось, пашаптаўшыся аб нечым ціха,
Яно знаходзіла ўсё-ткі выхад.
Яно запаўняла тады ўсю хату
Водарам хмельна-кіславатым.
I ён пабіваў да самага рання
Пах адцвітаўшых гваздзік і герані,
Якія раслі каля самага дома.
П’яніў ён дзіцячую свядомасць,
Спаць не даваў нам да паўночы.
Калі ж мы, нарэшце, заплюшчвалі вочы,
Нам сніліся казачныя караваі,
Сніўся хлеб новага ураджаю.
        
        
6
        
Назаўтра мы ў лес сабіраліся рана,
Выконвалі матчын наказ старанна.
Яна напярэдадні нам казала:
«Каб заўтра, дзеці, хлеб пёкся ўдала,
Па лісце кляновае раніцай збегайце».
Мы іншы раз прачыналіся б нехаця.
А тут была справа іншага роду,—
Яна абяцала ўзнагароду.
I беглі мы з братам сцяжынкай роснай
Туды, дзе шумелі клёны і сосны.
Мы зналі да клёнаўшлях самы кароткі —
Хадзілі да іх мы па сок салодкі.
На самы узлесак выходзілі клёны.
Любілі прастор яны сонечны, дзённы.
Калі ж адчувалі дыханне слоты,
Яны пакрываліся пазалотай.
I падаўуніз пад яе цяжарам,
На ранішнім сонцы успыхнуўшы жарам,
Ліст за лістом. Аблятаў паўкругісжа...
Мы іх на ляту лавілі дружна.
Збіралі, нанізвалі іх у вязку,
Пакуль не рабілася вязка важкай.
За гэткі гасцінец шчодрым клёнам
Мы ледзь не казалі «дзякуй» з паклонам.
Лісце ўручалі мы маці ўрачыста.
«Дык гэта ж не лісце,
а золата чыстае!
На цэлую восень хопіць яго мне.
Вы малайцы ў мяне сягоння.
За справу такую даць вам трэба
Першую лусту новага хлеба»,—
Казала маці, узняўшы звязак.
А мы, свой выканаўшы абавязак,
Сабой ганарыліся не на жарты,
На меншых сясцёр глядзелі зпагардай.
        
        
7
        
Даўно не было ў нас з табой сустрэч,
Старая, добрая руская печ!
А трэба сустрэцца, пакуль не позна.
Здарыцца, ведаеш, можа рознае.
Ходзяць упарта пагалоскі,
Што ты устарэла для новай вёскі,
Што ты аджыла і формай і зместам,
Што вельмі ўжо многа займаеш месца.
Што скажам на тэта мы, руская печ?
Факты, як кажуць, упартая рэч.
Помніцца, хата была цеснаватай,
Во ты сапраўды занімала паўхаты.
Ты мэблі нідзе не ўступала ні пядзі,
Кватэру трымала ў сваёй уладзе.
Каптур узвышаўся твой аж пад столлю.
Шчыт занімаў ільвіную долю.
Топка твая зіяла тунелем,
Падпечак быў цэлым падзямеллем.
Адным словам, печка, недарэмна
Просяць цябе сысці з арэны.
        
        
8
        
I ўсё-ткі, калі гаварыць па шчырасці,
Я рад, што было мне суджана вырасці
У той жа хаціне, дзе ты ўладарыла,
Дзе спраўна так грэла,
пякла і скварыла.
Дзякуй за ўсе твае добрыя справы,
За ўсе твае печывы,
твае стравы!
Бог з імі, тваімі габарытамі,
Толькі не будуць ніколі забытымі
Дні, каліўкоміне выўдзіка вецер,
А ты так умела гасцінна прывеціць.
Ты нас акружала цяплом і ласкаю,
Ціха расказвала казку за казкаю.
Змаўкала, зноўчулася ветра гудзенне.
На столі хісталіся прыцемак цені.
Гасла святло замерзлых вокан.
I ўсё перайначвалася навокал —
Цені рабіліся парусамі,
Героямі казачнымі — мы самі,
I плыў аж за трыдзевяць зямель
Дзівосны наш печка-карабель.
        
        
9
        
і на загнеце
Дымяцца боханы лепшыя ў свеце.
Дыміцца, водар жывы выпраменьвае
Хлеб свежажытнёвы,
хлеб чарэневы,
Хлеб са скарынкай
румянай,
хрусткай,
Хлеб з печы старэнысай,
цаглянай,
рускай.
Дзяцінства — мінулае далёкае —
У памяці толькі рэхам галёкае,
Калі яго клікнеш — гукнеш парою.
Дзяцінства — за казачнаю гарою.
I хлеб той чарэневы, гарачы
Для памяці — казка з пары дзіцячай.
Для сэрца ж і сёння ён — быль непазбыўна,
Звычайная самая і самая дзіўная.
Пакуль з маім сэрцам нічога не станецца,
Яно з гэтай быллю не расстанецца.
Яно з ёю б’ецца верна і спраўна,
Для сэрца яна — і сіла, і праўда.
Я ведаю: выкінуць з сэрца быль гэту —
Здрадзіць бацькоўскім запаветам,
Шукаць шляхоў лёгкіх і лёгкага хлеба.
У хлебе ж такім я не маю патрэбы.
Другое жыццё мне болып да спадобы.
Мне прыклад —
сумленныя хлебаробы,
I хлеб, які сёння я шчыра слаўлю,
Табе, печ, нямала ў заслугу стаўлю.
Была да яго ты прыналежная,
Ад печы тут многае залежала,
Ад поду яе, яе духу і жару,
Якія палілі, не знаючы жалю,
Не знаючы жалю, ды знаючы меру,—
Служыла печ руская праўдай і верай...
Я жыва ўяўляю малюнак гэты.
Хлебніца чынна стаіць ля загнета.
Наведзен парадак належны ў печы,
Тміну— найлепшай з вясковых спецый
Маці ў цеста ўжо замяшала.
Спрабуе, солі ў ім ці не мала.
З’яўляецца хлебная лапата,
Прылада з ручкай доўгай, гарбатай.
I вось рассцілае таропка маці
Лісце кляновае на лапаце.
На лісце сонечнае, узорнае
Кідае цестажменяю спорнаю.
Яно нахадзілася ўволю,
Яно са сваёй змірылася доляй.
Цяпер пад рукой умелай пакорна
Яно набывае любую форму.
Становіцца цеста боханам круглым,
I матчыны рукі спрытным рухам
Садзяць яго на чарэнь гарачую,
Жадаюць, каб ён, першы, удачаю...
Час настае,
Мне прыклад —
умелыя хлебапёкі.
Душою быць з імі — гонар высокі.
Я помню заўсёды дарогі і сцежкі,
Вядуць што да роднае вёскі Дзямешкава
Да поля з лашчынкамі ды бугаркамі,
Дзе ведаю кожны кусцік і камень.
Парою мне хочацца да болі
Вёску наведаць, выйсці у поле,
Сустрэцца з сваімі землякамі,
3 іх дужымі, моцнымі рукамі,
3 іх словам, як рунь вясной, сакавітым
Жывінкаю цёплаю перавітым,
3 іх поглядам мудрым на справы і рэчы,
3 іх радасцю шчыраю чалавечай.
        
        
11
        
А добрых навін у іх як ніколі.
Стала радзіць іначай поле.
Доўга глушыла яго свірэпка,
За глебу ўхапіўшыся колісь чэпка.
3 болем глядзелі хлебаробы
На жоўтыя плямы гэтай хваробы.
А зараз поле зусім не тое,
Нібы арасілі жывою вадою.
Бродзіць яно здаровымі сокамі,
Радуе зборамі высокімі.
Дружна расце і жыта, і рэпка,
Болей не глушыць рэпку свірэпка.
Бушуюць і грэчка, і капуста —
Болей не будзе ў свірнах пуста.
А побач з імі, са старажыламі,
Да сонца цягнецца ўсімі жыламі
Сцябло развесістае, грузнае,
Для вёскі патрэбнае, кукурузнае.
Для госця паўднёвага — для сцябла
Хапае і ў нас раздолля і цяпла...
        
        
12
        
Добрыя змены на родным полі.
Людзям дае поле ўсё болей і болей.
Ад іх жа яно бярэ усё меней
Поту, што летам скідай хоць жменяй,
Працы, што славіцца мазолем.
Рокат матораў плыве надполем.
Пайшоў з яго плуг услед за сахою.
Конь — у мінулым адной нагою.
Цяжка сапернічаць гнядому
3 конскімі сіламімаркі вядомай.
Хутка, напэўна, і ён, і вупраж
Рэдкасцю будуць, як сёння зубры.
На выгане ж, дзе гулялі коні,
Прасторны гараж будуецца сёння.
Слухае родная мая веска
Тэхнікі рознай рокат і лёскат.
Слухаюць радасна яго людзі,
Як самую лепшую з прэлюдый.
Множацца сілы іх і надзеі,
Поступ арцельны іх цвярдзее.
I я гавару землякам: шчасліва!
Усякіх даброт вам!
I асабліва,—
Каб будучы год быў слаўным годам —
У меру дажджлівым, у меру пагодным,
А восень была каб незвычайнай:
На дзіва хлебнай, на дзіва ўраджайнай.
I хай, калі новы хлеб замесіцца,
Сведіцца рог маладога месяца
Над вёскай,
над нівамі,
над статкамі
Рогам багацця ды дастатку.
I хай яшчэ сонца ўзыходзіць над краем
Толькі што спечаным караваем.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.