РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дыскусія над праграмай беларускіх нацаў
 
Абразок з натуры
1
        
        Каля чалавек 30 прысутных.
        Гр. Акінчыц гаворыць аб праграме.
        «Перадусім падняць у масах такую нац. свядомасць» і г. д., аж пакуль на Лукішскім рынку на аўтадафэ не спалім усіх марксістаў, канчаючы Бусламі.
        Што да адносін да іншых народаў, дык гэта справа ўміг была вырашана дзякуючы мудрай формуле: так мы да другіх народаў, як яны да нас, напрыклад, – адносіны Італіі да Абісініі, Нямеччыны да Літвы. Ну, а мы, беларусы? Знойдзем і мы. На першы апетыт – жыды. У праграме ясна сказана: «Неабходна радыкальнае вырашэнне» – разумеецца пакуль, што, не маючы сваіх рэцэптаў, у гэтай справе будзем узаравацца на Брунатнай кнізе Гітлера. Эх, аж на душы палягчала, так сказаць, знайшлі казла ахвярнага, ну, а сілы не пашкадуем!
        Далей, гэта сацыяльна-эканамічныя мэты, рэформа зямельная. Тут і пераказаць худа, якія «благадаці» паплывуць сялянам. Жры ды і папеявай, бо па § 12 рыцына і акушэрская помач дармавая. А так як падчас грамадскіх рэформ БНСП мае намер нарабіць шмат інвалідаў, дык і гэта прадбачана. У § 13 гаворыцца аб апецы над інвалідамі... Так што няма чаго баяцца згубіць кавалак галавы, а то і ўсю. Агулам БНСП усё выпаўніць, што абяцае, не застанецца ззаду за Гітлерам або Мусаліні.
        Зусім зразумела, што, узяўшы гэта ўсё да сэрца, і яшчэ да сэрца «хрысціянскага», лідэры з БНА, забыўшыся аб сваёй дэмакратыі і аб лёсе дэмакратыі пад лапай нацсацыялістаў, пачалі прыхільна круціць насамі.
        Хадэк, др. Малецкі, фармальна прапанаваў пашыраць гэту партыю, з чаго вынікала, што хадэцыя ў супольны антыфашысцкі фронт, аб якім гаворыцца не раз у іх прэсе, гатова прыняць і нацсацыялістаў. Шырокі, дык шырокі!
        Часамі дыскусія зусім адыходзіла ад тэмы. Так, доктар Ян Станкевіч не столькі ў праграму хацеў увесці паправак тэарэтычна-палітычных, колькі фанетычных; разумеецца, з пункту «гледзішча» фанетычнага меў рацыю.
        Агр. Бусел пад канец таксама з’ехаў. Ледзь не запрапанаваў арганізаваць крыжавы паход... не на рэд. «Слова», якое не прызнае беларусаў, а, можа, не бачыць іх за тоўстымі жыватамі, – але на рэдакцыю «Роргозііі», якое бароніць беларусаў.
        Агулам, ледзь не кожны ўносіў пэўныя папраўкі, жадаючы гэтым далейшага росту «па вобразу і падобію» ўжо існуючых герояў, як Гітлер і Мусаліні.
        Гр. Акінчыц, разумеецца, спадзяваўся, што беларусы, хоць праз прэсу настрашаныя фашызмам, аднясуцца болыд негатыўна да яго праграмы, тым больш было яго здзіўленне, калі абаронцы дэмакратыі не толькі аднесліся з пашанай, але прапанавалі пашыраць і супрацоўнічаць. – Хэ! Так сказаць, знайшлі сваіх, дзякуй богу, а то з сялянамі і рабочымі і іх інтэлігенцыяй супольнага фронту не зробіш. А зробіш, і то не пацешышся.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.