 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дэбет/Крэдыт
Фінансавая паэма у 2-х частках
|
12 рабочых дзён у красавіку (перараблялі чужую работу — дурны i няўдзячны занятак) — на пірсе выкручвалі праіржавелыя шрубы-шурупы: ракам альбо на каленях, да заламаці ў касьцях, у 40-гадовай сярэдзіне, у паясьніцы-сьпіне… Адкрыты ўвесь час ветру, салёнаму ветру з ф’ёрду, я ўпарта кручу-выкручваю i ўпарта ў сабе выпешчваю работніка-пралетара для будучых цяжкіх бітваў за хрумсткі еўрарубель i высокаактанавы NOK1… Дык вось: 12 рабочых дзён у красавіку, 135 NOK за гадзіну адну працы. 7,5 рабочых гадзін у дзень. 135 × 7,5 = 1012,5 NOK у дзень. 1012,5 × 12 дзён = 12 150. 12150 NOK : 8 (дзе 8 NOK = l еўра) гэта будзе 1518,75 еўра. Але не забыцца, што 12150 - 36% падатку = 7776 NOK, дзе 7776 — мой чысты заробак за 90 гадзін работы.
|
Мой гуманітарны прытулак у каралеўстве нарвежскім палягае на грунце скальным і — грашовым эквіваленце ў памеры 4600 NOK штомесяц плюс 3 тысячы дзьве восемь дзевяць NOK — аплата за кватараваньне, плюс у сярэднім на 1800 за 2 месяцы набягае на аплату за электраэнэргію. Але падрахуем: 4600 + 3289 + 1800 = 9689. Такім чынам працаваць няма сэнсу, і я з а с т а ю с я п а э т а м .
|
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|