РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дэбет/Крэдыт
 
Фінансавая паэма у 2-х частках
I
        
12 рабочых дзён у красавіку
(перараблялі чужую работу —
дурны i няўдзячны занятак) —
на пірсе выкручвалі
праіржавелыя шрубы-шурупы:
ракам альбо на каленях,
да заламаці ў касьцях,
у 40-гадовай сярэдзіне,
у паясьніцы-сьпіне…
Адкрыты ўвесь час ветру,
салёнаму ветру з ф’ёрду,
я ўпарта кручу-выкручваю
i ўпарта ў сабе выпешчваю
работніка-пралетара
для будучых цяжкіх бітваў
за хрумсткі еўрарубель
i высокаактанавы NOK1
Дык вось: 12 рабочых дзён
у красавіку,
135 NOK за гадзіну адну працы.
7,5 рабочых гадзін у дзень.
135 × 7,5 = 1012,5 NOK у дзень.
1012,5 × 12 дзён = 12 150.
12150 NOK : 8 (дзе 8 NOK = l еўра)
гэта будзе 1518,75 еўра.
Але не забыцца, што
12150 - 36% падатку = 7776 NOK,
дзе 7776 — мой чысты заробак
за 90 гадзін работы.
        
        
II
        
Мой гуманітарны прытулак
у каралеўстве нарвежскім
палягае на грунце скальным
і — грашовым эквіваленце
ў памеры 4600 NOK штомесяц
плюс 3 тысячы дзьве восемь дзевяць
NOK — аплата за кватараваньне,
плюс у сярэднім на 1800 за 2 месяцы
набягае
на аплату за электраэнэргію.
Але падрахуем:
4600 + 3289 + 1800 = 9689.
Такім чынам працаваць няма сэнсу,
і я
з а с т а ю с я п а э т а м .

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.