РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Барысаў
 
урывак
0
Плыве у сьвет рака Бяроза,
Плыве сягоньня, як і ўчора,
То паміж ніцых вербалозаў,
То між адвечных пушчаў-бораў.
 
Сваёй вадою поіць шчыра
Калгасы, фабрыкі, заводы,
І на плячах нясе між віраў
Плыты, лайбы і параходы.
 
Плыве рака Бяроза плаўна,
Плыве, мінае горы, долы;
На берагах яе спраддаўна
Паўсталі гарады і сёлы.
 
Паўстаў Барысаў ў сотні гоняў,
Стаіць над рэчкай і сьніць думы:
Якім ён быў, якія сёньня
Яму пяюць Бярозы шумы.
        
*

Княжылі тут князі,
Крулі крулявалі,
І цары царылі
У крывавай хвалі.
 
Турмы будавалі,
Кавалі кайданы;
На народным целе
Сачыліся раны.
 
Былі войны, бітвы, –
Сьлёзы, кроў ліліся;
Шведа, Банапарта
Сьляды засталіся.
 
Ў Бярэзінскіх водах
Немец паіў коні, –
Вільгельмава зграя
Ў памяці й сягоньня.
 
Грабілі культурна,
Ня знаючы жалю,
І армяк апошні
Зь бедняка зьнімалі.
 
Край абрабавалi
Хоць за час кароткi
Гэтыя блiзкiя
Гiтлеравы продкi.
 
А паноў навалу,
Іх караньняў жудзі
Помніш ты, Барысаў, –
Павек не забудзеш.
 
То было нядаўна –
Помніць камсамолец,
Як была скавала
Жудкая няволя.
 
Паны прывіталі
Цябе, мой Барысаў,
Вісельняй, і куляй,
І пажарным прыскам.
 
Генэрал Шаптыцкі,
Праклятае славы –
Выпраўляў жалезам
Свой банкет крывавы.
 
Але да скананьня
Яму не ўдалося
Спапяліць ідэю,
Як наша калосьсе.
 
Генэрал Шаптыцкі,
Найясьнейшы пане!
Ўжо твой бот жандарскі
Болей тут ня стане.
 
Ўжо табе ня бачыць
Вісельняў, пагромаў,
Што тварыў ты, пане,
Ад польскай кароны.
 
Моцная ўжо зброя
Ў вольных пралетараў,
І на тваю кару
Ўстануць грознай карай.
 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.