РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прызнаньне вачамі
Воблік
1
2
3
4
5
6
7
8
ВОБЛІК
        Столькі сьветлай журбы у паглядзе,
        Бы купальскі касьцёр не ачах.
        У сто першым, ў стотысячным радзе
        Я пазнаю Цябе па вачах.
        
        Колькі зор маладых, невядомых!
        Колькі неба на лёгкіх плячах!
        Паміж твараў чужых і знаёмых
        Я шукаю Цябе па вачах.
        
        Мо на вольнай дарожаньцы лепей
        Спазнаваць адрачэньне і страх?
        Ад бяды, ад агню хай асьлепну –
        Я убачу Цябе па вачах.
        
        Ах, якога сьвятла біятокі
        Прашываюць – і рвуцца па швах?
        Як жывецца Табе, мой далёкі, –
        Я спытаю Цябе па вачах.
        
        Што ж так сьнісься глухімі начамі
        Зь лёсам неба на цяжкіх плячах?
        Не страляй залатымі вачамі!
        ...Адчуваю Цябе па вачах.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.