РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маё адно-адзінае сьвітаньне
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
Сыну Андрэю
 
I
14.ІХ.1985 г.
 
Вось нашай польнай сьцежкі паясок,
Вось сьпеўны бор – уся твая радзіма.
...Ламаецца твой, сынку, галасок,
А я запомню гэты, нібы дзіва:
 
Ён так ільецца, нібыта пяе
(I не сатруць яго паводкай вёсны).
Вось вочанькі разумныя твае,
I ты са мной гамоніш, як дарослы.
 
Як вырасьлі узмахі родных крыл,
Каб акрылёна ў сьвет лятункі несьці.
Ды йшчэ зьвініць і прыдае мне сіл:
«Мамусенька, дай жэўжыку паесьці».
 
Згатую страву смачную, сынок.
Пірог сьпяку. I пагляджу задачу.
...Ламаецца празрысты галасок, –
Такой бяды! Ды я чамусьці плачу.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.