РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ася Паплаўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
10 запаветаў літаратурнага крытыка
...
        1. Не заводзіць сяброўства з пісьменнікамі.
        2. Калі ўжо пасябравалі (людзі жаш...), старацца не пісаць водгукі, рэцэнзіі на ягоныя (ейныя) кнігі (творы). Яны будуць суперсуб’ектыўныя.
        3. Калі ўсё ж вырашылі пісаць, абстрагуйцеся ад яго (яе) як ад сябра. Успрымайце яго (яе) тыя гадзіну-дзве-тры, пакуль пішаце артыкул, як творчую асобу, якую вы і ў вочы не бачылі. Бо катлеты асобна, мухі асобна.
        4. Думайце пра аўдыторыю выдання, для якога пішаце артыкул. У НН, ЛіМе, Дзеяслове, Архэ яна — розная.
        5. Пішыце так, каб вас зразумеў чалавек, незаангажаваны ў беларускай літаратуры. Будзьце гатовыя да таго, што ваш артыкул абавязкова патрапіць у рукі чалавеку недасведчанаму. Пішыце для яго.
        6. Сумяшчайце доказнасць і аргументаванасць з гумарам, іроніяй.
        7. Выпрацуйце свой уласны стыль — вас будуць пазнаваць па почырку.
        8. Не перагрувашчвайце тэкст цытатамі. Калі чалавек зацікавіцца кнігай (творам), сам прачытае.
        9. Не забывайце, што ў крытыцы ёсць шмат жанраў. Не зацыклівайцеся на адным з іх.
        10. Пішыце не толькі пра вядомых, раскручаных пісьменнікаў, але і пра пачаткоўцаў.

Крыніца: http://asia-paplausk.livejournal.com
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.