РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
***Раскіданае гняздо
 
Драма ў пяці актах
1
Асобы
        
        Л я в о н   З я б л і к  – пажылы гаспадар, кульгавы, гадоў пад 50.
        М а р ы л я – яго жонка, нараклівая, замучаная жыцьцём, худая кабеціна, гадоў 48.
        С ы м о н, 24 г. |
        З о с ь к а, 18 г. |
        Д а н і л к а, 14 г. } дзеці Зябліка.
        А л е н к а, 8 г. /
        Ю р к а, 7 г. /
        С т а р а ц, гадоў пад 70.
        П а н і ч, гадоў 23.
        Н е з н а ё м ы, гадоў 35.
        Д в о е   д в о р н ы х   л ю д з е й . 
        
        Рэч дзеецца ў 1905 г. Першы акт у хаце Зяблікаў, а рэшта чатыры – на руіне той жа самай хаты.
        
        
        
АКТ ПЕРШЫ
        
        Час каля Купальля. Поўдня. Хата Зябліка. Марыля – хворая: то сядзіць, то ляжыць на ложку. Данілка на зямлі скрыпку майструе. Старац сівы, як голуб, абчэплены торбамі і з кіем у руках сядзіць на лаве.
        
        
Зьява І
Mapыля, Данілка, Старац

        С т а p a ц. Так, так, пані гаспадыня! Заўсёды бяда бяду вядзе, але ніколі ня трэба здавацца. Ліха перамелецца, і ўсё добра будзе. Калісь і мяне ціскалі няшчасьці з усіх бакоў, а цяпер... Э! Што казаць? – Жыву сабе і гора ніякага ня знаю. Торбачкі за плечы, кій сукаваты ў рукі і хаджу сабе, як ні ў чым не бывала, па дарожках пуцявінках. Так, так, пані гаспадыня!
        М а р ы л я (гаворыць з трудом). Гэта ж толькі падумаць, дзедка. Мала усялякага безгалоўя, а тут на табе, яшчэ гэта хвароба. Лета не за тарою, скора касьба пачнецца, жніво, работы гібель, а ты ляжы тут прыкаванай да ложка, як пакутніца якая. Лепей хай бы ўжо сьмертачка прыйшла на маю галаву няшчасную, дык хаця б хаты не завальвала. Ня так я вясну спатыкала і праводзіла, як мне сёлета прыйшлося, ох, ня так, як і сам знаеш! (Кашляе.) А гэты суд у майго з дваром... То ж не давядзі ты, Божанька. Гаспадарку ўсю змарнавалі, да няма нічога дайшлі, і сягоньня ўжо ня ведаеш чалавек, дзе заўтра сонейка прыйдзецца сустрэнуць. Ох, Божа ты наш справядлівы, за якія грахі цяжкія караеш ты нашу сямейку! Ах, як жа цяжанька! Падай мне вады, Данілка. (Данілка падае.)
        Д а н і л к а. Праўду мамка кажа. Страшэнна нягодна жыць на сьвеце. Вось хоць бы і мне такая бяда зрабілася: скрыпку старую, што была ў мяне раней, татка са злосьці паламаў, а цяпер і рабі што хочаш. Пакуль жа я новую такую змайструю... Ну, але затое калі і зраблю, дык вот жа зайграю – цэлы сьвет дзіву дасца!
        С т а р а ц. А дзе ж гаспадар ваш, пані гаспадыня?
        Д а н і л к а. Тата пайшоў у двор прасіцца, каб яшчэ трохі пачакалі і не выкідалі нас адгэтуль.
        М а р ы л я. Так, так. Сягоньня сышоў час наш выехаць, а мой нічога яшчэ сабе не прыстараўся.
        С т а р а ц. Дрэнна, вельмі дрэнна, калі так выходзіць. Свайго ня меўшы,– трэба легчы спаць ня еўшы.
        Д а н і л к а. Вось табе дык добра, дзедка: з адной хаты выкінуць, дык у другую пойдзеш.
        М а р ы л я. Усе ж да апошняга часу думалі, што за намі зямлю прызнаюць, тым часам наадварот выйшла.
        С т а р а ц. Так, так, пані гаспадыня. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць.
        М а р ы л я. Мой жа чалавек – каб вы, дзедка, бачылі: за апошні час як набраў сабе нечага ў галаву, дык проста з розуму сыходзіць. Учарнеў, асунуўся, азыз, толькі таўпехаецца з кута ў кут, як сам ня свой. Баюся, дзедка, вельмі баюся, каб зь ім, барані Божа, чаго благога ня сталася.
        
        
Зьява ІI
Тыя ж і Сымон

        С ы м о н (уваходзіць з тапаром і кладзе яго за лаву). Ці гэта яшчэ не вярнуўся?
        M a p ы л я   і   Д а н і л к а . Не, нямашака яшчэ,
        С ы м о н. А дзедка ўсё госьціць у нас!
        С т а р а ц. Але, сынку мой. 3 мамкай тваёй загаварыліся аб справах вашых хатніх. Як уважаю, то ня лёганькі будзеце мець сёлетні гадок.
        С ы м о н. Э! Нічога, дзядочак. Пакуль будзе хоць якая малая магчымасьць, то не дадзімся жыўцом ваўку ў зубы. Паглядзіш!
        С т а p a ц. Сьмела, сынку мой, варожыш. Можа, i не дасіся ваўку ў зубы, але жыцьцё бярэ ў свае лапы, ох, як бярэ! Не такія яшчэ дужыя і сьмелыя здаюцца на яго ласку i няласку. Так, так, сынку мой! Адвага наша – адно, а жыцьцё – другое. І найбольш верх бярэ гэта апошняе.
        С ы м о н. А мы з гэтам не папусьцімся, дык што ж з намі гэта жыцьцё зробіць?
        С т а р а ц. Тата ўжо нядуж твой.
        С ы м о н. Ну, то ў мяне сілы хопіць – за яго, за сябе, за ўсіх нас.
        С т а р а ц. Дай Божа, дай Божа, каб табе гэтай сілачкі ставала да канца жыцьця. Бяда толькі, што сіла людская не заўсёды на дабро ідзе.
        С ы м о н. Я i ня думаю з сваей сілай у цемнякі ці разбойнікі пайсьці.
        С т а pa ц. Не кажу табе гэтага, сынку мой, але моладасьць сваё права мае. Я сам быў маладым!
        М а р ы л я. Нічога яму, дзедка, не ўгаворыш. Не такой падатлівай натуры ён у мяне ўдаўся. Хоць галавой наложыць, а свайго мусіць дапяць.
        Д а н і л к а. Сымонка, ты па мне пайшоў: і я хоць галавой налажу, а скрыпачку такі зраблю сабе новую!
        С ы м о н. Які я ўжо ўдаўся, такі і буду, а свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там сьвет дагары нагамі перакуліўся. Бяда – часу няма болей гаварыць аб гэтым. Пайду, можа, гэту сустрэну. Карціць мне даведацца, што там яму ў дварэ сказалі.
        
        
Зьява ІII
Марыля, Данілка, Старац

        С т а р а ц. Ох, маці, маці! Высака твой сынок падымацца хоча, але каб нізка часам не зваліўся.
        М а р ы л я. Цяжанька мне зь ім якую радачку даць. Змалку дзён такі: як толькі нарадзіўся, дык i то сябе паказаў – грудзей не прыняў, так, без малака, качаўся. Я тады ў двор за мамку засталася.
        С т а р а ц. Гартаўнейшы i выйшаў ён затое. А ў дварэ, кажуць, перамены цяпер вялікія пайшлі.
        М а р ы л я. Але, дзедка, – перамены. Як вярнуўся малады паніч недзе з далёкага краю, з навук, дык усе пайшло ўверх дном – усіх чыншавікоў сталі чысьціць. Не чакае, пакуль суды пакончацца, а наперад за ўсіх заставы кладзе і высяляе; з намі таксама выйшла.
        С т а р а ц. Ведаю, ведаю, пані гаспадыня! Старыя парадкі раскідаюць па сьвеце, а новых, лепшых, нешта не відаць і не відаць.
        Д а н і л к а. Як уважаю, то, мусіць, толькі я адзін новым парадкам на сваёй новай скрыпцы зайграю.
        
        
Зьява IV
Тыя ж i Зоська

        З о с ь к а (уваходзіць з кветкамі ў руках). А-а! Дзядочак к нам на госьці прыплёўся.
        С т а р а ц. Так, так, мая дачушка! Прыплёўся божым словам вас пахваліць; зараз далей паплятуся з тым самым.
        З о с ь к а (падсядаючы к Старцу). Добра, што я дзедку тут застала, – маю просьбу да цябе.
        С т а р а ц. Слухаю, мая дачушка, слухаю. Хэ-хэ-хэ! Думаў, што я толькі ўсё мушу прасіць, ажно, як бачу, то i ў мяне прасіць нечага хочуць. Хэ-хэ-хэ! Яшчэ распанею з гэткага гонару.
        З о с ь к а. Дзедка заўсёды жартуе зь мяне, а я толькі буду прасіць таго, чаго ўсе людзі цябе вечна просяць.
        Д а н і л к а. Ну, значыць, прапала дзедава панства!
        З о с ь к а. На, вось табе, дзедачка, кветак трошкі, а ты памаліся... за здаровейка...
        С т а р а ц. За чыё, мая дачушка: за татава, матчына, а можа?..
        З о с ь к а (нахіляючыся да Старца, каб маці і Данілка ня чулі). Памаліся, дзедка, за здароўе нашага паніча.
        С т а р а ц. Добра, дзетачка! Я за ўсіх малюся, за каго толькі просяць – і за жывых, і за нябожчыкаў. Толькі вось, што я з тваімі гэтымі кветкамі рабіць буду?
        З о с ь к а. Як будзеш, дзедка, у цэркаўцы, дык на абразок іх павесь.
        Д а н і л к а. Або к сваёй торбачцы прышпілі, каб харашэй выглядала.
        С т а р а ц. Праўда, сынку мой. Як прыгажэй будзе выглядаць, то, можа, і кідаць болей будуць.
        З о с ь к а. Абы толькі не каменьнем, дзедка.
        С т а р а ц. Хэ-хэ-хэ! Усяк бывае, дзеткі мае, усяк! Хто хлебам, хто каменьнем, а кожны нечым ды кіне. (Зьбіраецца выходзіць.)
        M a р ы л я. Ужо дзедка выходзіць ад нас?
        С т а р а ц. Ужо, пані гаспадыня, ужо! Не сядзіцца мне доўга на адным месцы. I так па капельцы ўсюды гора назьбіраеш чалавечага, ажно несьці цяжанька, а што ж бы было, каб даўжэй заседжваўся ў адной хаце? Хэ-хэ-хэ! Шчасьліва аставацца! Слава Хрысту!
        У с е. Слава! Слава! I на векі вякоў.
        
        
Зьява V
Марыля, Зоська, Данілка

        З о с ь к а (садзячыся каля маткі на ложку). Мамачка, бачыце, якія прыгожанькія кветачкі?
        М а р ы л я. Бачу, бачу, хоць як празь сетку: туман нейкі ў вачах стаіць. Але дзе ты гэта лётаеш? Упыну на цябе нямашака ніякага.
        З о с ь к а. Не сядзіцца мне, мамачка, у хаце: тут неяк так душна, дык я ўзяла і пабегла на сенажаць. Там хадзіла сабе каля рэчкі і кветачкі для цябе вось гэтыя рвала; ты ж іх калісь, як здарова была, так любіла!.. Ах, мамачка, як цяпер хораша на сенажаці! Травіца зелянеецца, кветачкі цьвітуць, ой, як прыгожа цвітуць. А вольхі над рэчкай так лісточкамі шалясьцяць, так шапацяць, як быццам штосьці дужа цікавае хочуць табе расказаць! Мамка, мамка! Ты, здаецца, заснула? Ці чуеш, што я табе кажу?
        М а р ы л я. Чую, міленькая, чую, хоць у вушах шуміць, як у млыне якім.
        З о с ь к а. Сонейка яснае сьвеціць і грэе, ах, як сонейка грэе і сьвеціць! А птушачкі пяюць, аж заліваюцца! Так цёпла, так прыгожа на сьвеце! Мамка, а як табе?
        М а р ы л я. Мне, дзеткі, халодна і жудка.
        З о с ь к а. Не гаварыце так, мамка, а то і мне робіцца халодна і жудка ад тваіх слоў... Ага! Нарвала, значыцца, я табе кветачак, падышла к рэчцы, нагнулася і гляджуся ў вадзіцу, як у люстэрку якраз, я другая там адсьвечваюся. Заглядзелася гэтак, аж нехта хапель мяне ў пояс! Я ў крык, вырывацца, гляджу, – аж гэта паніч з двара. I так стаў абымаць мяне і цалаваць! Я стузянулася раз, другі і вырвалася. Але які ён прыгожанькі, каб мамка бачыла!
        М а р ы л я. Ведама, паніч! (Убок.) Сваімі грудзьмі, што і яе, выкарміла, а ён... (Да Зоські.) Не займайся вельмі зь ім, дачушка.
        З о с ь к а. Я ж нічога, мамачка. (Пауза.) Ах, каб ведала, мамка, які я сон сягоньня сьніла?! Хочаш, дык я раскажу.
        Д а н і л к а. Раскажы, Зоська, раскажы! Бо і я ж люблю вельмі сны сьніць. Толькі пачакай – я малых паклічу, хай і яны паслухаюць.
        
        Выходзіць і цераз хвіліну варочаецца з Аленкай і Юркам.
        
        
Зьява VI
Тыя ж і Аленка зь Юркам.

        Д а н і л к а (да Аленкі і Юркі). Ну, садзіцеся, малыя! Толькі ціха будзьце! Зоська сон будзе расказваць.
        А л е н к а і Ю р к а (садзяцца на зямлі каля матчынага ложка). Ну, пачынай, Зоська! Мы гатовы!
        З о с ь к а. Здаецца, прыйшоў да нас у хату нехта такі незвычайны – на галаве месяц, у руцэ сонца трымае; прыйшоў ён і кажа: «Годзе вам тут сядзець, годзе гібець, хадзіце за мной!» Мы спачатку, здаецца, перапужаліся, а пасьля нічога. Ён так добра на нас паглядзеў, аж быццам у вачах яго сьлёзы засьвяціліся. Сабраліся мы ўсе – ты, гэта, я, Сымон, Данілка і малыя – ды пайшлі гэтак за ім, кінуўшы і хату, і гаспадарку ўсю сваю. Як толькі мы выйшлі – ён і кажа: «Што б там перад вамі ці за вамі ні рабілася – не аглядайцеся назад, а ідзіце за мной усё наперад, усё наперад!» Ішлі мы гэтак, ішлі, ажно бачьш – нейкае кругом нас страшэннае балота: гадзіны, вужакі, сьліўні так і капашаць, як у гаршку якім...
        Д а н і л к а. Ай-я-я! Вужакі і сьліўні?
        З о с ь к а. Але нас крануць баяцца: ён усё іх сонцам адстрашвае, – толькі сыкаюць і выкручваюцца. Мінулі мы гэта балота вужачае, ідзём, – ажно ўвайшлі мы ў цёмны-цямнюсенькі, дзікі лес. Вецер у галінах трашчыць і сьвішча, звяр’ё ўсялякае вые, зубамі ляскоча, на нас кідаецца...
        Д а н і л к а. Божухна! Зьвяр’ё ўсялякае! Вось жудасьць! Я, мусіць, памёр бы там са страху.
        З о с ь к а. Але крануць ня сьмеюць – ён і іх, як вужак, усё сонцам адганяе. Перайшлі мы гэты зьвярыны лес, ідзём – ажно ўсходзім на вялікае-вялікае поле пясчанае – віхор толькі арэ ды барануе, ды толькі дзе-нідзе на полі гэтым тырчаць пасохшыя вольхі, вербы, асіны. Па гэтым дзярэўі – з аднаго на другое – пералятаюць птушкі нейкія чорныя, такія страшныя, – жудасна і сказаць! Да нас падлятаюць, распускаюць кіпцюры, разьзяўляюць глюгі,– здаецца, разьдзерці і глынуць нас хочуць.
        Д а н і л к а. Ах, як страшна! Балазе што хоць мяне не глынулі.
        З о с ь к а. Але нічога: яго – нашага павадыра – і сонца баяцца. Мінулі гэта поле птушынае, Ідзём. Нарэшце затрымаліся ў тым месцы, дзе вясёлка спускалася. Тут ён ізноў так кажа: «Ідзіце за мной сьледам па гэтай шматкалёрнай дарожцы!» Мы ўзьдзівіліся, але што ты зробіш? – пайшлі. I падымаемся штораз вышэй, вышэй, мінулі хмары, воблакі, аж да самых зорак забраліся, а там, па млечнай пуціне, з зоркі на зорку пераскакваючы, цягнемся далей; а зоркі хоць сьвецяцца, але не пякуцца: як па кветачках гэтых, ступаем па іх...
        Д а н і л к а. А ў ногі не калоліся гэныя зоркі?
        З о с ь к а. I прыйшлі мы ў нейкую харошую краіну, якой я ў жыцьці ня бачыла, ня чула і ня сьніла. Зіхацістыя кветкі скрозь рассыпаны, як тыя зоркі, што мы ішлі па іх: сады нейкія нянаскія так цьвітуць, так цьвітуць, куды прыгажэй, як нашы вішні ды яблыні! На гэтых садах калышуцца птушкі райскія – пер’е іх, як брыльянтамі ўсыпана і дыямэнтамі; а пяюць яны – мільён салавейкаў нашых так не патрапіць...
        У садах па далінках рэчкі бягуць, а вадзіца так пераліваецца, як бы сонца ў тых шкелках, што мы бачылі пры ліхтарах у цэркаўцы!.. Ідзём гэтым садам-раем ды ідзём, ажно калі паглядзім!.. Стаіць палац відам ня віданы, слыхам ня слыханы; увесь зіхаціць, як бы з самага сонца быў зроблены: сьцены залатыя-залатыя, а страха бліскучымі маланкамі пакрыта. Увайшлі мы ў гэты палац, азіраемся навокал, і што ж? – На самым пачэсным месцы сядзіць сьвяты Спас, а каля яго Матка Боская, сьвяты Юр’я, Мікола і Ілья!
        Д а н і л к а. Нават Ілья і Мікола! Вось дык дзіва!
        З о с ь к а. I шмат, шмат усялякіх сьвятых, меншых і большых! Падышлі мы к Спасу, а ён, добранькі, і кажа: «Годзе вам на зямлі пакутаваць, прыйшла ўжо пара са мной вам разам панаваць! Сьвяты Пётра, – тут паказаў ён на гэнага, што нас вёў, – будзе над вамі апеку мець на векі вечныя...»
        
        Паўза.
        
        Д а н і л к а. Ну, а далей што было?
        З о с ь к а. Нічога! Тут я і прабудзілася.
        Д а н і л к а. Шкода, што мы там не асталіся. Там бы, можа, мне і скрыпку памаглі скарэй зрабіць.
        З о с ь к а. Мамка, ці ты ўсё чула? Ну, як па-твойму: добры сон ці не?
        М а р ы л я. Чаму ня чула. Добры сон, вельмі добры сон! Бог яшчэ на нас, як відаць, не забыўся, а я думала...
        З о с ь к а. Вось і тата ідзе!
        
        Уваходзіць Лявон і садзіцца за сталом. Аленка і Юрка выходзяць.
        
        
Зьява VII
Марыля, Зоська, Данілка, Лявон.

        Л я в о н. Ну, што? Як маці?
        З о с ь к а. Нічога! Мамка сягоньня як бы весялей трохі.
        M a р ы л я (закашляўшыся). А бач, і ты ўжо прыйшоў! Што ж там чуў?
        Л я в о н. Што чуў, што чуў? Старую песьню: не адпускаецца. Сягоньня высяляць будуць: ужо фурманкі ў іх наладжаны.
        М а р ы л я. Так! сягоньня! А я і з ложка не магу сысьці. Як жа гэта будзе?
        Л я в о н (з горыччу). Нічога! Вынесуць, як княгіню якую. Не бядуй па гэтым.
        З о с ь к а. А як жа будзе з пасевамі? Няўжо нам і пажаць не дадуць?
        Д а н і л к а. Вось дурная! Як жаць ня будзеш, дык менш работы будзе, а то ўжо і так па самыя вушы мне гэта гаспадарка дадзела: цягам рабі ды рабі!
        M a р ы л я. Куды ж мы дзенемся?
        Л я в о н. Нікуды! У чыстае поле!..
        М а р ы л я. Можа, да каго з суседзяў можна было б перабрацца да часу. Не прасіўся?
        Л я в о н. Прасіўся і маліўся. У адных няма месца, другія баяцца: «адвячаць» яшчэ, кажуць, будзем; з судом і законам ня жарты.
        З о с ь к а. Дык як будзе, татка?
        Л я в о н. Так будзе, як будзе! Ты, Сымон і Данілка служыць пойдзеце, а я з маткай вашай і зь меншымі жабраваць пайду. Вось што будзе!
        Д а н і л к а. І я пайду жабраваць. Не хачу служыць.
        З о с ь к а (глуха). Служыць пойдзем!..
        М а р ы л я. У жабраніну ісьці!.. Божа, Божа!
        Л я в о н (як бы сам да сябе). Служыць і жабраваць! Ха-ха-ха! Зяблікі служыць і жабраваць! Бацькі і дзяды жылі на гэтым куску зямелькі. Вечна думалі жыць. Чынш плацілі, талаку рабілі ў двор, як паншчыну якую; пасеку карчавалі, будаваліся... вечна думалі жыць, а цяпер! Цяпер сын і ўнукі служыць і жабраваць... гаспадарскія сын і ўнукі. Ха-ха-ха! (Ідзе к парогу, п’е ваду і зноў садзіцца.)
        М а р ы л я. Я казала, што нічога ня выйдзе. Ці з багатым беднаму судзіцца? Пакуль з багатага пух, то зь беднага дух. Цэлыя вёскі такіх, як мы, з хат у поле вывозілі ад пасеваў, ад усяго дабра.
        Л я в о н. А чаму стараверы выйгралі, хоць пазьней за бацькавага дзеда ў Барках пасяліліся? Чаму?
        М а р ы л я. Бо, відаць, для іх права другое.
        Л я в о н. Ня ўсё роўна людзі?
        М а р ы л я (кашляючы). Усё роўна, ды, мусіць, ня ўсё роўна. Але каб ня слухаў гэтага свайго адваката Клепатоўскага, то калі б і выгналі, дык хоць гаспадарка засталася б, а так...
        Л я в о н. А так прапала, ня вернеш! Нашто дарма сабе і другім сэрца ад’ядаць.
        М а р ы л я. Жартачкі! Пяць гадоў судзіліся. Апошнюю карову і коніка сёлета прадаў. Апошнюю кароўку!
        З о с ь к а. I маю цялушачку, што мамка аддала мне гадаваць сабе на пасаг калісь.
        Л я в о н. Што ўспамінаць, чаго ня вернеш! Кожны па часе мае розум. Я толькі хацеў праўды шукаць. Ха-ха-ха! Здурэў і праўды шукаў. (Водзячы вачыма па хаце пасьля некаторае паўзы, панура, тужліва.) Дзедава хата састарэлася, як і ён, нябожчык, трэба было новую ставіць... 3 бацькам цягалі бярвеньне... падарваўся стары, памёр... тады сам адзін мусіў кончыць... Цяжка было аднаму, але неяк даў рады, толькі трохі нагу прыпсаваў, і хадзіць няма як роўна. (Глянуўшы ў акно.) 3ь дзедам садок садзілі... Знаўся нябожчык, як хадзіць каля дрэўцаў... сам умеў прышчапляць. Садок вырас. 3 бацькам ужо кожнага Спаса мелі што сьвянціць... 3ь зямелькай зжыўся, як з роднай маткай... Кожны каменьчык на полі і кожны кусьцік на сенажаці змалку ўжо знаў як сваіх пяць пальцаў на руцэ... На гэтых гонейках пасьціў скаціну... араў, сеяў, касіў. А тут!.. Суд – вон выганяюць! Кінуць тую хату, скуль бацьку і матку на магілкі вывез, кінуць тое поле, дзе кожную скібіну потам крывавым скрапіў. Эх, эх! I я гэта маю дарма ўступіць, адрачыся? Чалавек зь зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: сьсячы дрэўца – засохне, адбяры ў чалавека зямлю – згіне.
        Д а н і л к а. Дык хай бы татка купіў ад двара.
        Л я в о н. Купіў, купіў! А закон пазваляе такім, як мы, купляць? А чынш плацячы, я ня выкупіў тэту зямлю? Ды што ты знаеш...
        М а р ы л я (як бы праз сон). А цяпер – на бадзянне, на вечныя мукі, вечныя здзекі, на бадзянне вечнае!...
        З о с ь к а. Служыць ісьці ў чужую хату, да чужых людзей. У няволю ісьці!
        Л я в о н (глуха). Чым я вінен? Чым я вінен? Што любіў гэту зямлю, гэту родную нашу!.. За тое вінен я? За тое любіў яе, каб яна мсьцілася нада мной, над намі і ў сьвет гнала... Ха-ха-ха! Зямля гоніць тых ад сябе, што зь веку ў век сьвенцяць яе сваёй крывёй гарачай і потам салоным? I за што? За што? (Зьвесіў галаву і няўзнак уцірае сьлёзы.)
        З о с ь к а (падыходзіць і гладзіць па галаве бацьку). Не марыкуйце вельмі, татачка! Кіньце вельмі бедаваць! Ня згінем на сьвеце... Што ж рабіць? Неяк жа ды будзем жыць. Не маркоцьцеся, татачка. Я сягоньня сон добры сьніла.
        
        
Зьява VIII
Тыя ж і Сымон.

        С ы м о н (убягаючы). Гэта! Чаго сядзіш? Дворныя сохі гародніну і пшаніцу заворваюць!
        З о с ь к а. Няхай заворваюць! Іх зямля – іх права.
        М а р ы л я (кашляючы). Дайце мне вадзіцы! Душна мне!
        
        Зоська падае вады, падтрымлівае матку – тая п’е.
        
        С ы м о н. Калі іх зямля, то няхай зьядуць яе, але дабро наша – мы сеялі!
        Л я в о н (наругаючыся). Мы сеялі, а людзі жнуць, ну дык што ж табе з гэтага прыбудзе што ці адбудзе? Га?
        С ы м о н. Тата сваімі судамі гаспадарку ўсю прасудзіў, а цяпер апошняе двару на зьдзек аддаў!
        Л я в о н. Ня я аддаў, а зямля сама сябе аддала ім на зьдзек. Я, ты, пяты, дзесяты штосьці ёй не ўгадзіў, ну, дык і чураецца сваіх дзяцей.
        С ы м о н. Але нашае працы яна не чураецца. I мы затое павінны бараніць яе ўсёй сваей сілай.
        Л я в о н (насьмешліва). Ха-ха-ха! Будзе бараніць той сілай зямлю ад людзей, што тая ж зямля і тыя людзі даўно гэту сілу забралі ад яго! Разумненькі – няма чаго сказаць!
        С ы м о н. У таткі забралі, але ў мяне яшчэ не пасьпелі, і ў мяне хопіць моцы ў крыўду ня дацца, я і ня дамся! (Хапае з-за лавы тапор і хоча бегчы, бацька адбірае.)
        Л я в о н. Ані мне важся чапаць іх! А не, то сваёй жа рукой заб’ю цябе гэтым тапаром!
        С ы м о н. Я свайго толькі буду бараніць!
        З о с ь к а. Тапаром?
        С ы м о н. Хоць бы і сваёй галавой! Хто ж мне забароніць? (Тузаюцца.)
        З о с ь к а (разбараняючы і цалуючы рукі Сымона). Кінь, Сымонка! Ня йдзі проці волі бацькі! Што ты там адзін зробіш? Мамку хворую толькі перапужалі.
        Д а н і л к а. I мяне напалохалі. Пакіньце! Што вы – малыя дзеці – гэтак тузацца?
        Л я в о н (да Сымона). Пушчай, разбойнік, тапор. (Вырывае.)
        С ы м о н. Эх, тата, тата! А што нас чакае, як мы гэтак будзем папускацца?!
        Л я в о н (апусьціўшыся на лаву, панура). Трэба праўды шукаць не тапаром, а розумам. Дзед твой ня меў розуму, я ня маю, але ты яго мей, каб з часам цябе і тваіх дзяцей не ганялі гэтак, як сягоньня.
        
        
Зьява IX
Тыя ж і Аленка зь Юркам.

        А л е н к а   і   Ю р к а  (убягаюць у хату, уціраючы кулакамі сьлёзы). Тата! тата! нейкія людзі страху з нашае хаты зьдзіраюць!
        Л я в о н. Няхай зьдзіраюць! Ня вашае дзела!
        З о с ь к а. Я пайду папрашу іх, можа...
        Л я в о н (зь сілай). Ня трэба! Ня йдзі! Годзе ўжо бацька твой сьпіны нагнуўся і парогаў наабіваў. Я сам вінен і за ўсіх вас адвет панясу перад людзьмі і перад Богам. Трэ было мне ў сваім часе выехаць з гэтае хаты і не чакаць, пакуль аж прыйдуць выкідаць. А цяпер... сам сабе яму выкапаў сваймі рукамі! (Пасьля некаторае паўзы.) Так, так, сам сабе яму глыбокую выкапаў... Бяз часу прыходзіцца ў яе лезьці. Згіненьне якоесь прыступае і душыць мяне з усіх старон... У вачах цёмна робіцца... думкі туманяцца... штосьці горла сьціскае, дыхнуць не дае. Тара нейкая навалілася на плечы і цісьне мяне, як каменьнем усяго прыгнятае, а зьвяр’ё нейкае абсядае і на косьці мае трухлявыя ласіцца. (Як памешаны.) Дзе я? Што я? Цёмна, страшна кругом!..
        
        Чуваць трэск над хатай, сыпецца пясок.
        
        Л я в о н. Во, во! 3ь неба пясок сыпецца, а можа, гэта зоркі нашы валяцца, што павядуць нас па сьвеце з кіем жабрачым? (Прыглядаючыся, трывожна.) Не! не! гэта ня зоркі, а жывы пясок, што я на хату цягаў на сваіх плячах... О, мой пясочак... залаты пясочак! Я цябе цягаў на вышкі, угару, а ты мяне ўнізе на векі вечныя засыпеш. Сыпся! буйным градам сыпся!.. (Як бы збудзіўшыся.) Але што я гэта гавару? Што я маруджу? Трэба ісьці хутчэй, каб выгадней прыгатавацца ў вялікую вандроўку!
        
        Трэск, і відаць праз адчыненае акно, як валяцца салома і канцы паленьня з страхі. Аленка і Юрка туляцца са страху да Зоські.
        
        Л я в о н. Вы тут пасядзіце, а я найду і мігам прыладжу ўсё к дарозе. Трэба мякчэй намасьціць для маці калёсы, бо яны ж не дагадаюцца. На чужой павозцы ваша маці выедзе сягоньня, як пані, з свае хаты! (Абмахнуўшы рукавом сьлёзы; выходзячы.) Не выходзьце з хаты, пакуль я не вярнуся.
        
        
Зьява X
Тыя ж безь Лявона.

        Д а н і л к а. Які тата гэта сягоньня нейкі, як не пры сваім розуме.
        С ы м о н. Я думаю! Гэта ж ня жартачкі! – ад усяго адпрэчылі, і рук няма за што зацяць... Кожны з розуму сойдзе.
        М а р ы л я (як бы праз сон). Вады мне дайце!
        
        Зоська падае. Паўза.
        
        З о с ь к а. I што мы будзем рабіць?
        С ы м о н. Зараз гэта вернецца, дык нешта будзем рабіць. Добра, што хоць вы ў мяне тапор адабралі, а то забіў бы каго, і ў вастрозе прыйшлося б гніць.
        З о с ь к а. Не рабі гэтага, братачка! Тата стары, мамка хворая, гэтыя – малыя яшчэ, дык што яны ўсе пачнуць безь цябе і мяне? А так, пойдзем служыць і будзем як-колечы памагаць ім з апошняга.
        С ы м о н. Але! Трэба памагаць. Трэба пачынаць новае жыцьцё. І я яго пачну. Яшчэ мы знойдзем зямлі ў сваей старане і яшчэ мы хату адбудуем на сваім загоне! Я добра прыглядзеўся, як людзі жывуць, і добра надумаўся, як трэба жыць. Тата праўду сказаў, што трэба розумам ваяваць, а не тапаром. I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды!
        
        Вялікі трэск над хатай.
        
        З о с ь к а (спужаная). Ах! Каб хаця нас без пары хатка не пахавала?
        С ы м о н. Ня бойся! Гэта толькі з крокваў закот зьдзіраюць. Пакуль нас адгэтуль не выпрасяць – столі чапаць ня будуць. Ды гэта ж на дварэ: бачыць, што там робіцца...
        Д а н і л к а. А я ўсё-такі пайду адгэтуль на кожны выпадак. Каб іх паляруш! Скрыпку не даюць спакойна рабіць. Пойдзем, малыя. (Забірае Аленку і Юрку і выходзіць.)
        
        
Зьява XI
Марыля, Сымон, Зоська.

        М а р ы л я. Памажыце мне з хаты выйсьці, а то страшна!..
        С ы м о н. Зараз, мамка, зараз!
        З о с ь к а. I мне неяк жудка! Ды яшчэ тэты гэта недзе задлякаўся!
        С ы м о н. А на мяне ведаеш, з кожнай мінутаю нейкая рызыка находзіць. Здаецца, нічога на сьвеце цяпер не баюся. Хоць бы зямля тут расступілася, дык не спужаўся б і ў апраметную скочыў. Дый праўда. Падумай, сястрыца, чаго нам баяцца? Зямлю ад нас адабралі, хату нашу раскідаюць, астаёмся мы, як пасьля пажару, – толькі ў вопратках. Дык што ж мы такія значым на сьвеце і што нас за жыцьцё чакае? Безь зямлі, без свае хаты чалавек, што шалёны сабака – адна цана: ні яму прыстаньня, ні яму скарынкі хлеба, ні яму добрага слова!.. Будуць зьдзекавацца, ганяць, пакуль ня ўгоняць у якую процьму, зь якое і выхаду ніякага павек сабе ня знойдзе. А так – раз канец усяму!
        
        Трэск.
        
        С ы м о н. Што ж? Вярніся, хатка. Хутчэй вярніся! Забівай усіх, насьмерць усіх забівай! Досыць бадзякаў і бяз нас на белым сьвеце: галодных, паднявольных па вёсках, а п’яніц і жулікаў па гарадах! Вярніся, хатка!.. Абымі нас сваімі дзераўлянымі рукамі, як абымае перад ястрабам сваіх дзетак крыламі галубка. Прытулі нас, хатка, і сагрэй! Бачыш, як цёмна і страшна! Ха-ха-ха! Хата ня валіцца. Дзерава больш жалее нас, як людзі жывыя, як з сэрцам і душою людзі!
        З о с ь к а (глядзіць на Сымона перапалоханымі вачыма). Сымонка! Не гавары так, братка! Мне страшна робіцца ад твае гэткае гутаркі. А тут тата не варочаецца... Каб скарэй гэта ўсё скончылася. Неспакойна мне, каб хаця зь ім што кепскае не прылучылася?
        
        
Зьява XII
Тыя ж і двое дворных людзей.

        А д з і н   з ь   л ю д з е й . Чаго седзіцё? Бацька павесіўся!
        З о с ь к а (кінуўшыся з хаты). Ах, Божа мой, Божа! Такі даканалі старога!
        М а р ы л я (хоча сысьці з ложка і валіцца на зямлю.) Сымонка, памажы мне!
        
        Сымонка сядзіць на адным месцы і зларадасна пазірае. Людзі падыходзяць браць ложак.
        
        С ы м о н (хапае тапор і падбягае к ложку, заціснуўшы зубы). Толькі паважцеся штоколечы крануць з хаты!!!
        
Заслона.

        
        
АКТ ДРУГІ
        
        Сцэна прадстаўляе раскіданыя будынкі: тырчыць шульле, печ; валяецца бярвеньне, латы, салона, хатняя абстаноўка. У глыбіні сцэны – сад, бліжэй к рампе стаіць адно дзерава, непадалёк ад яго ў непарадку: стол, лавы, табурэткі. Дзеці (Аленка і Юрка) як бы перапужаныя, гульня ў іх ня клеіцца. Час – праз два тыдні пасьля першага акта. Перад захадам сонца.
        
        
        
        
        
Зьява I
Mapыля, Данілка, дзеці.

        
        Д а н і л к а (прыбіваючы абраз да дзерава). Ну, ужо, мамка, усе гатова! Давёў у парадак хату, як лепей быць не можа, нават божаньку павесіў, каб было перад кім маліцца. А цяпер мушу за сваю работу брацца. (Садзіцца воддаль і майструе скрыпку.)
        
        М а р ы л я (апускаецца на зямлю і прытульваецца к дрэўцу). Эх, дажыліся, божухна, божухна! Не вісіць твой абразок у хатачцы на пачэсным куточку, а тут – на гэтым дзераве, сярод гэтае руіны. Як сірата, вісіць твой абразок тутака. Дождж яго будзе мыць, сонейка паліць, вецер хістаць, як той бярозкай у полі хістаць. Патапталі, божухна, вярбу тваю свянцоную, пакрышылі тваю свечку грамнічную. А мы, служкі твае верныя, сядзім тут, як пагарэльцы на папялішчы, і сонейка твайго яснага за слязьмі не бачым. Ох, ох! Людзі твайго сонейка не бачаць, праўданькі твае не бачаць, голасу твайго не чуюць. Асвяці ты, Божа, душу маю грэшную, не пакінь майго ўдовінага сіроцтва,– пашлі мне сілачкІ гэтых малых выхаваць! Укрый іх ад галоднае і халоднае смерці і ад благіх людзей укрый іх, Божа!
        
        Д а н і л к а. Мамка, мамачка, не галасіце гэтак, а то аж мне на слезы збіраецца, як пагляджу я на цябе!.. Шкода таты, ведама, што шкода, але што ж ты зробіш? Дык не бядуйце, мамка! Я незадоўга ужо скрыпку сваю скончу і так тады заиграю, так заиграю, што ўжо нікому з нас так галасіць не захочацца! А цяпер лепей будзем аб чым іншым гутарку вясці. Мне як вельмі сумна зробіцца, што скрыпка не ўдаецца, дык я тады сам з сабою гутару і гутару... Ну, што ж бы такое? Э! Трудна неяк і да розуму прыйсці. Ага! Вось скажыце мне, мамка, чаму гэта так доўга гэту не хавалі? Усё ніяк дагэтуль не сабраўся папытацца цябе аб гэтым.
        
        М а р ы л я. Не хавалі, бо так трэба было,– следства рабілі. Закон, бачыш, такі ёсць: як хто сам праз сябе памрэ, дык датуль няможна хаваць, пакуль не дойдуць, як і праз што ён душой загавеў.
        
        Д а н і л к а. Ага! Ведаю цяпер. Значыцца, як і я памру, дык не будуць датуль хаваць, пакуль не даведаюцца ў мяне, нашто я памёр. А-а-а, скажыце мне, мамка, нашто гэта людзі родзяцца, каб пасля ўміраць? Бо ж, я думаю, невялікі цымус ляжаць засыпанаму зямлёй.
        
        М а р ы л я. Гэтак ужо Богам устроена на свеце. Нічога не парадзіш.
        
        Д а н і л к а. Несамавітае, як так, гэтае устройства. А ці праўда, мамка, што ёсць такая старонка, праз каторую плывуць крыніцы з жывой вадою? Кажуць, калі напіцца тае вадзіцы жыватворнае, дык чалавек ніколі не ўмрэ.
        
        М а р ы л я. Можа, і ёсць. Хто ж яго ведае! Але яшчэ тае крыніцы ніхто не бачыў і не піў з яе, бо каб хто-небудзь піў, то хоць адзін чалавек жыў бы і жыў на свеце больш, як усе людзі жывуць, а так няма: усе як ёсць рана-позна ўміралі, уміраюць і ўміраць будуць. Такая ўжо воля боская.
        
        Д а н і л к а. Але ўсё-такі жывая вада ёсць, як сабе, мамка, хочаш! Бо і нашто ж бы ўсе так аб ей гаварылі? Як я вырасту такі вялікі і дужы, як наш Сымонка, тады пайду з сваей скрыпачкай шукаць гэнае крыніцы, а як знайду – сам нап’юся і вас усіх пачастую, і будзем мы жыць і жыць, аж пакуль не памром!
        
        М а р ы л я. Ну і дагаварыўся!
        
        
        Паўза.
        
        
        Д а н і л к а. Растлумачце мне, мамка, нашто людзі хаты будуюць, а пасля іх самі ж раскідаюць?
        
        М а р ы л я. Будаваць-то самі будуюць, а раскідаюць не людзі, а іхняя нядоля горкая раскідае.
        
        Д а н і л к а. Цікавасць, што гэта такая за паня – горкая нядоля? Для яе мушу пашукаць такое вады, ад каторае яна, як вып’е, дык адразу памрэ. Але, па праўдзе кажучы, калі так нядоля раскідае тое, што людзі будуюць, дык нашто ж зусім будаваць? Гэта ж, далі-пантачкі, мне шмат лепей і выгадней вось цяперака на гэтым ламацці без сцен і страхі, як было ў хаце! Калі сядзеў я ў хаце і майстраваў сваю скрыпачку, то мне здавалася, што я сяджу ў нейкай клетцы, адкуль і вы-рвацца трудна будзе ў свет. А тут – аніводнае загарадкі! Ляці сабе, куды хочаш, як птушка, і ўсё такое. А гэтая вялікая страха, злепленая з неба, куды прыгажэйшая, як была наша саламяная. (Паўза.) Ну, вось адна дошчачка як бы і гатова, цяпер будзем рабіць другую. Што ж гэта я хацеў яшчэ папытацца? Ага! Успомніў! Скажыце, мамка, ці далека гэта канец свету? Кажуць, міль сто пэўна будзе ад нас, калі не болей?
        
        М а р ы л я. Канец свету там, дзе канец шчасцю людскому.
        
        Д а н і л к а. Э-э! Мамка, так гаворыш, што і сам пісар не разбярэ.
        
        
Зьява IІ
Тыя ж і Сымон.

        
        
        
        М а р ы л я (да Сымона, глуха). Ужо ты вярнуўся? Пахавалі? Можа, на могі...
        
        С ы м о н (садзячыся, панура). А як жа!.. Пахавалі, толькі не на могілках... не пазволілі! За магілкавым плотам пахавалі. Тут, паміж жывымі, не было яму месца – не стала яму прыстанішча і паміж нябожчыкамі. Самагуб!.. А спытайцеся, хто яго давёў да гэтага самагубства?!
        
        М а р ы л я. Нічога, дзеткі, не парадзіш. Грэшнай смерцю памёр – мусіць пакутаваць.
        
        С ы м о н. Пакутаваць! пакутаваць! Гэта вечная пакута толькі чалавека на звера перарабляе, дзічэць прыхо-дзіцца, як цемняку якому. Што яна, гэта пакута, са мной зрабіла?! Я сам сябе не пазнаю. Калі кідаў сягоння на бацькаў труп зямлю, то мне здавалася, што гэтым жвірам чырвоным засыпаю самога сябе, свае шчасце, свае леты маладыя; засыпаю Бога, людзей, цэлы свет; здавалася, усе чыста хаваю на векі вечныя ў сцюдзёнай магіле.
        
        М а р ы л я. Нічога, сынку! гэта пяройдзе, гэта толькі жаль вялікі праз цябе гаворыць. Ведай, што яшчэ не ўсё і не ўсіх ты пахаваў: засталіся ў цябе я, браткі і сястрычкі твае – імі і з імі ты мусіш жыць і павінен жыць. Цяжанька цяпер табе,– ды і каму з нас сягоння тут лёганька,– але што чыніць? Памучышся які месяц-другі, прыдаўлены сваім сіроцтвам і адзіноцтвам, месяц-другі будзеш снаваць, як тапельнік між жывымі, не знаходзячы сабе прыстанішча, а там, за які гадок, як зацвітуць на вясну першыя кветкі над бацькавай вечнай пасцеляй,– зацвітуць краскі і ў цябе на душы і на сэрцы, светлыя краскі ціхага спакою і журбы святой. Будзеш далей жыць і шукаць шчасця на свеце.
        
        С ы м о н. Кветкі! шчасце! Паганыя ногі патопчуць кветкі на бацькавай магіле, як і яго самога ў зямлю затапталі; а шчасце,– каб як глыбока захаваў у сабе,– то табе яго збэсцяць, без ніякае літасці збэсцяць! Нячыстымі рукамі будуць капацца у душы, пакуль не вырвуць з яе гэтага шчасця і не кінуць яго пад ногі і не раздушаць.
        
        Паўза.
        
        М а р ы л я. Усе ж такі, як бы там сабе ні было, а нам трэба думаць, як далей жыць. Паняволі мусім сабе даваць якую раду. Гэтага, сынок, мала, што ты загадаў перацяг-нуць сюды ламаццё з поля. Грызці яго не будзем.
        
        С ы м о н. Што ж, мамка, ізноў ты да таго мяркуеш, каб ішоў туды да іх ласкі прасіць?
        
        Ma рыл я. А хоць бы i так, то што ж там вельмі такое?
        
        С ы м о н. Я ўжо мамцы ад першага дня казаў і ця-пер тое кажу: не пайду туды i вы усе не пойдзеце. Аднаго кроку ў той бок не дам i адгэтуль не саступлю. Магі-ла татава стала веквечнай перагародкай паміж імі і намі, і не зніштожыць яе сіле чалавечай! Гора таму, хто першы пераступіць тэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім i пойдзе з імі! Нядоўгая будзе хадня побач з імі. Бо яны, калі сэрца не вырвуць i душы не збэсцяць зусім, то хоць вочы аслепяць і пусцяць блуднымі сцежкамі на вечнае бадзянне, на вечны здзек і паніжэнне. А свае на такога будуць тыкаць пальцам! i шаптаць асцярожна: «Адступнік, душапрадавец! Бацькаву магілу перажаргау, каб у іх зладзейскія рукі лізаць!»
        
        M a р ы л я. Але ты без іх не абыдзешся. Рана-позна мусім ісці к ім... па работу, па хлеб...
        
        Сымон. Дык што ж, кал! я з мусу i пайду, як слуга !х, як нявольнік, але не па сваей добрай волі – як !х падлыжнік і завушнік? Праца мая, нявольніка, дол толькі ім глыбейшы выкапае, а хлеб спечаны нявольніка рукам!, ядам абернецца ў зубах іх. Але цяпер... цяпер ніяк к !м не пайду, хіба вяроўкамі пацягнуць, калі ёсць на свеце такія вяроўкі моцныя. Там, над бацькавай магілай, зарок сабе дау жывым не сысц! з гэтага месца, з гэтага нашага разграбленага гнязда, дзе татавы ногі расу сцюдзёную тапталі, а вочы яго шукал! на небе зорк! свайго шчасця. I не сыду, i не уступлю, хай б’юць, рэжуць, катуюць!..
        
        Д а н i л к а. Э! часам i без вяроукі ў пятлю лезуць, як ліха прыпрэ.
        
        М а р ы л я. Супакойся, Сымонка! Пакіньма цяпер аб гэтым гаварыць. Можа, есщ хочаш? Ёсць трох! печанай бульбы. (Дастае кійком з папялішча бульбу.)
        
        С ы м о н (едучы). З’ем, чаму не з’ем? Ад самага рання нічога ў губе не меу. А работы шмат было: сам мусіў яму выкапаць – ніхто не хацеў памагчы, бо, ка-жуць, для вісельніка страшна дол капаць. Ну, няхай !м будзе страшна. Але я ведаю – не страх тут быў прычы-най, а тое, што мы не маем чым заплаціць і чым пачаставаць, не маем за што даць ім гарэлкі, накарміць салам... Не хацелі, і не трэба! Без іх сядзем за жалобным сталом. Ха-ха-ха! Няма чаго сказаць – багаты стол: бульба І вада, вада і бульба!.. Памінкі па родным бацьку, па гаспадару з гаспадароў! Памінкі на раскіда-най хаце, на здратаваных пасевах, па сумленным жыхару, па шчырым сяўцу! Што ж, да касьбы і жніва трэба ладзіцца, да вялікае касьбы і жніва. (Кідае бульбу са злосцю.) Яда ў горла не лезе – колам становіцца.
        
        Д а н і л к а. А ты вазьмі ды вадой прагані, або дай я табе ў плечы настукаю. Мне як засядзе кусок у горле, дык мамка як стукне,– глядзіш, кусочак і паляцеў куды трэба.
        
        М а р ы л я. (да Сымона). Дзе Зося? Чаму яна з табой разам не прыйшла?
        
        С ы м о н. Дзе Зося? дзе Зося? У яе пытайся, а не ў мяне, куды яна прападае. Пайшла з магілак раней за мяне, дык павінна была i раней прыйсці.
        
        М а р ы л я. Каб хаця не заблудзіла дзе? Чаму ты адну яе пусціў? Далека тут да няшчасця.
        
        С ы м о н. Да няшчасця мо i недалёка: заблудзіць – не заблудзіць, кал! сама гэтага не зажадае. Але яна ўжо запрауды блудзіць ад першага дня бацькавае смерці. Мамка хвора i даверчыва, дык не бачыш нічога і не чуеш, а я ўсё бачу і чую. Паляцела перш ад мяне з Maрылак, каб у двор заляцецца – на панічовы гібкі стан падзівіцца, як сучка, каля ног яго паласціцца.
        
        М а р ы л я. Скуль ты гэта ўзяў, каб Зося... Зоська... мая дачушка?..
        
        С ы м о н. Так, так, Зоська, твая дачушка, а мая сястрычка родная ў двор да паніча бегае, уся аколіца аб гэтым як у бубен б’е. Я ўсё не верыў, пакуль сам не пераканаўся: заўчора ўсю ноч там прападала. Я відзеў, але маўчау, бо яшчэ тата быу не пахаваны, не хацеў пры нябожчыку аб гэтым новым нашым няшчасці казаць i калатню падымаць.
        
        М а р ы л я (жаласліва). Зоська... мая Зосечка... Бушам не верыцца. Прыпамінаю: у той дзень, як выкідалі, яна прыбегла i казала, што там, ля рэчкі... Ці ж быць можа?.. Зоська... Зоська...
        
        С ы м о н. Хэ-хэ-хэ! Крамная скура, размасленыя вочы, ліслівае слінявае зюзюканне, бяссорамныя ў кутку пацалункі – вось вам i палонка, у каторую простая дзяучына валіцца, зрэнкі заплюшчыушы. Без вялікіх коштау i торгу мае сабе бясчэльны самалюбнік удаволь свежага і здаровага тавару ў нашай цёмнай прастоце. А плаціць за гэты тавар разбітым шчасцем, апаганенай славай і паскуднымі хваробамі... Зоська... Зоська... Ці ж яна ў іх першая або апошняя?..
        
        Д а н і л к а. Ты, мусіць, яшчэ не адпусціўся на іх за тое, што яны адбілі ў цябе тваю Кастусю Дударышку, якую, пасля таго як бусел прынёс ей малое, дык і яны прагналі, i ты прагнаў.
        
        
Зьява ІІІ
Тыя ж i Зоська.

        
        
        Зоська босая, але старанна прычасаўшыся і адзеўшыся. Увайшоўшы, нейкі час стаіць у няпэўнасці, трымаючы штось пад хвартухом. Гаворыць не то баязліва, не то вінавата; часам слезы дрыжаць у яе голасе.
        
        
        С ы м о н. Прыйшла-такі нанач! Што ж гэта табе зрабілася?
        
        З о с ь к а. Чаму ты так гаворыш, братка? Ці ж я калі-небудзь начавала дзе іначай, апрача свае хаткі, або цяпер не начую кожную ноч на гэтым ламацці?
        
        С ы м о н. А заўчора дзе ўсю ноч прападала? Ду-маеш, не ведаю!
        
        З о с ь к а. Нічога ты, браток, не ведаеш, ох, як нічога! Мне так сумна i страшна зрабілася, што гэта ляжаў тут непадалёк непахаваны і такі жудасны з гэтай вяроўкай на шыі, што я не выцерпела i, як учадзеўшы, у поле пабегла. I нідзе не начавала, нідзе, усю ночку па полі блудзіла. Нічога благога не рабіла, каб я так шчасцейка свайго не аглядала!
        
        М а р ы л я. Не кляніся, дачушка! Нашто?.. Не трэба!
        
        С ы м о н. А чаму сягоння ў пару не прыйшла з магілак? Чаму?
        
        З о с ь к а. Сягоння?.. з магілак?.. Так сабе! Зайшлася на мінутку да цёткі, што служыць з дзядзькам у дварэ. Такая нейкая нуда ў дарозе агарнула, што не магла стрымацца i зайшлася... Дык вось нам яна – цётка – пазычыла трохі сала i хлеба. Кажа: «У вас сягоння памінкі па тату, дык хоць павячэраеце на здаровейка». (Дастае прынесенае i aддae матцы.) У цёткі пазычыла... Не хацелася мне спачатку браць, але пасля так шкода вас усіх зрабілася, што ўзяла і пазычыла...
        
        С ы м о н. Ведаю, у якой цёткі была ты з пазыкай, ведаю! Але чым ты аддаваць будзеш гэта пазычанае? Трэба ж – яшчэ выдумала цётку нейкую? Сказала б ужо проста, што была ў дзядзькі, у маладзенькага ды прыгожанькага, папраўдзе ласага да ўсялякіх пазык. Як табе не грэх i не стыдна? Яшчэ над бацькавай дамавінай пясок не завяў, а дачка пабягушкамі займаецца. Забылася, што ён, нябожчык, казаў табе перад апошняй сваей мінутай. Я прыпомню, калі маеш такую кароткую памяць. Бацька казаў: «Не паніжайся перад дужым дачаснікам, бо ён табе за тваё паніжэнне перад ім вочы заплюе паскуднай слінай, а душу i сэрца тваё змяшае з балотам атопкаў сваіх!» Забылася гэтых слоў, не дачакаўшыся першага маладзіка, пасля сканання таго, хто іх табе сказаў. Эх, Зоська! Зоська! (Шыбка выходзіць. Зоська садзіцца, закрыўшы вочы рукамі.)
        
        
Зьява IV
Марыля, Зоська, Данілка, дзеці.

        
        
        
        Д а н і л к а. I што тэты Сымон думае з сваей рызы-кай? Ужо аж мяне пачынае злосць на яго разбіраць. Нацяпаў-нацяпаў языком, а каб хто папытаўся – на-што? Вярхнік толькі мой да скрыпкі сапсаваўся, і выйшла з яго ні богу свечка ні чорту качарга. Пойдзем, малыя, шукаць новай дошчачкі! (Забірае Аленку і Юрку і выходзіць.)
        
        
Зьява V
Марыля, Зоська.

        
        
        
        М а р ы л я (як бы сама да сябе). Такое было з яго мілае дзіцянётка. Ведама – панскае, што i казаць... Любіла яго, усе роўна як свае роднае... Тады ўжо, пры грудзях, панічоўская кроў іграла ў целе яго вутленькім... Чуць толькі стаў ручкі ў кулачок складваць, шчыпецца, бывала, моцна шчыпецца. А як сталі зубкі выразацца – кусаўся; як угрызе, то аж кроў выскачыць з грудзей. Маленькі яшчэ – а такі ўжо дасціпны быў. I ці даўно было гэта, здаецца, як пры мне качауся, а цяпер глядзі – хоць куды мужчына! (Да Зоські.) Ці праўда, Зоська, што Сымон казаў? Ці праўда, што ты да яго ў двор...
        
        З о с ь к а. Мамачка! Нашто табе гэта канечна ведаць? Ці ж не ўсё роўна будзе? Калі гэта праўда – я згінула, калі гэта і няпраўда – я не ўваскрэсла... На небе маленькая зорка ўсміхаецца да вялікага месяца, а на зямлі вутлая калінка хінецца да крэпкага явара, а я – што?
        
        М а р ы л я. Але ты не ведаеш, што цябе чакае, як будзеш так хінуцца к яму, як калінка да’явара? Сябе згубіш і нас вечным сорамам абняславіш. Ён паласіцца, папесціцца і кіне, як кідаюць зношаную вопратку на сметнік. Толькі я не веру, што Сымон казаў, і ніколі не паверу. Ты супакой мяне, дзеткі, і скажы, што гэта няпраўда. Я цябе выхавала, сваім малаком выкарміла, і ты лгаць мне не маеш права.
        
        З о с ь к а (змагаючыся з сабою). Не мучце мяне, мамка! Я і так сама змучылася за гэтыя два тыдні ад смерці таты. Штосьці такое страшна дзіўное творыцца каля мяне і са мной, чаго я сваім бедным розумам і адгадаць не магу. Мамачка, не пытайцеся лепей: я лгаць не буду, але ты сама ведаеш, не ўсю і праўду можна казаць.
        
        M a p ы л я. Роднай матцы можна!
        
        З о с ь к а. А калі я ўжо не ведаю, дзе праўда, а дзе мана. Усе лерамяшалася ў маёй няшчаснай галаве. Нейкі туман сінісіні кругом мяне разаслаўся, і я, здаецца, плаваю па ім, так ціха-ціха плаваю, як тыя гусі белыя на возеры або воблакі сівыя пад небам далёкім! I штосьці мяне кудысь цягне, бярэ за рукі, абымае ўпол і выносіць з сабой так лёгка-лёганька, як ціхі вецер тую пярынку галубіную над гаем зялёным!
        
        М а р ы л я. Ты заўсёды была такая нейкая, што і сама я не магу разабраць – якая. Змалку дзён трудна было з табою да ладу прыйсці. Усяе тае і гутаркі ў цябе было, што з лесам, з ветрам ды з крыніцай. Нешта нялюдскае сядзіць у табе.
        
        З о с ь к а. Ці ж я вінавата, што я такая?
        
        М а р ы л я. Ты ў гэтым, можа, сама і не вінавата, але затое вінавата ў тым, што Сымон казаў. Ён бачыў цябе з ім заўчора ўночы.
        
        З о с ь к а. Няпраўда, мамачка! Няпраўда! Я там не была,– гэта, можа, толькі цень мой быу там. Але – пэўна, цень! Я часам бачу, як цень мой адлучыцца ад мяне і пойдзе сабе недзе далека-далека! Праз высокія горы ідзе, над быстрым! рэчкамі і шчырымі барамі плыве, а пасля ізноў ка мне вернецца і ходзіць за мною следам, як бы сочыць мяне. Тады на мяне страх нападае. Ох, баюся я гэтага свайго ценю, як відма якога з таго свету, баюся!
        
        М а р ы л я. Дык гэта цень твой там быу?..
        
        З о с ь к а. Цень, мамачка! цень! Я сама не была там. Каго я там не бачыла?
        
        М а р ы л я (устаўшы). Не веру я табе! Ты вечна толькі штось незвычайнае выдумляеш, каб толькі мазгі каму завясці і аплуціць. Але вось што: прысягні, што гэта няпраўда, што ты сама туды не хадзіла! Прысягні! Іначай і мяне з розуму звядзеш, як сама ўжо, відаць, сходзіш.
        
        З о с ь к а (устаючы). Прысягну, мамачка! На што хочаш прысягну, што гэта цень мой быў. На што хочаш прысягну! Руку дам праз сваю галаву.
        
        М а р ы л я. Не трэба мне твае галавы. (Паказваючы на абраз.) Вось, перад Богам прысягай! Перад яго абразом. (Зоська змагаецца з сабой.) Ну, чаго чакаеш? Станавіся на калені і прысягай!
        
        З о с ь к а (апускаючыся на калені перад абразом). Мамка, я баюся! Страх нейкі ўсю мяне праймае.
        
        М а р ы л я. Складай пальцы накрыж і прысягай! Іначай я асляплю цябе, каб да смерці туды сцежкі не знайшла!
        
        З о с ь к а (складаючы пальцы накрыж). Мамка, мамачка! Не губіце мяне! Я не магу!.. Я не ведаю, каторае з нас цень мой, а каторае я сама?
        
        М а р ы л я. А калі я табе вочы выкалю, тады даве-даешся? Га! Даведаешся тады?
        
        Чуваць прыбліжаючаеся насвістванне.
        
        З о с ь к а. (прасвятлеўшы). Мамачка! Ён сам – цень мой – ідзе! Удваіх з ім будзем прысягаць!
        
        М а р ы л я. (заламаўшы рукі на нале). Што са мною? Што з ей? Што за благі дух яе папутаў? Развалена хата, закопаны бацька, а яна? (Глуха.) Зоська! Зосечка!..
        
        З о с ь к а. (як бы ў экстазе). Мама! Мамачка! Ясны месяц да залатой зоркі плыве, зялёны явар да калінкі свае хіліцца, а ён – цень мой – з далёкіх краеў да мяне прыбывае, дарагія падаркі прыносіць: гарачае сэрца, задумную душу, бязмежнае мілаванне!
        
        М а р ы л я. Што з табою, Зоська?.. Зосечка!..
        
        
        Уваходзіць Паніч.
        
        
Зьява VI
Mapыля, Зоська, Паніч.

        
        
        
        З о с ь к а (усхопліваецца і з распасцёртымі рукамі хоча кінуцца к Панічу, але Марыля, сама гэтага не бачачы, загароджвае ёй сабою дарогу). Паніч, панічок к нам прыйшоў.
        
        П а н і ч (пакручваючы палачкай). Ці Сымон дома?
        
        М а р ы л я. Дома, панічок! Ён толькі недзе выйшаў; зараз вернецца.
        
        З о с ь к а (падносщь Панічу ўслончык і засцілае хусткай). Садзіцеся, панічок. Я... мы так рады, што ты... вы прыйшлі, так рады... Садзіцеся.
        
        П а н і ч. Не уважай, Зоська, маю час і пастаяць. (Паўза.) Што гэты Сымон ваш думае? Чаму ён не выносіцца адгэтуль і вам не дае якога-небудзь прыстанішча?
        
        З о с ь к а. Мы скора, панічок, выедзем. Не гневайцеся!
        
        М а р ы л я. Вельмі ён заеўся; я – маці яго – І то не магу нічога зрабіць з ім. Бяда, панічок, з дзяцьмі, бяда!
        
        З о с ь к а. Сымону жаль па тэту адойдзе, і мы пой-дзем. Не будзем тут векаваць і дакучаць панічу. Пэўна, што не будзем.
        
        П а н і ч. Праз бацькава і яго упорства хату толькі напрасна прыйшлося раскідаць.
        
        З о с ь к а. Нічога, панічок. Шкода толькі, што тата павесіўся, а мамку прыйшлося хворую выносіць.
        
        П а н і ч. Як жа цяпер здароўе Лявоніхі?
        
        М а р ы л я. Дзякую, панічу, за пытанне! 3 тыдзень яшчэ не магла пасля таго хадзіць, а цяпер як-колечы валачу ногі; каб толькі скарэй куды-небудь далей звала-чыся!
        
        П а н і ч (садзячыся на услончыку). Ну, а як Зоська гадуецца?
        
        З о с ь к а. Як, панічок, бачыце! Жыву апошнія часы на свеце і свету не бачу. Адна мая радасць, адно мае шчасце, калі з та... калі ўночы сны цудоўныя бачу, калі думкамі плыву к та... к свайму месячыку яснаму. Так цяпер, панічок, жыву я і чакаю... толькі ночкі чакаю!.. (Садзіцца па зямлі непадалёк ад Паніча і з любасцю паглядае на яго.)
        
        М а р ы л я (убок). Скажу яму, усе чыста скажу! Можа, ён мае сумленне заспакоіць. (Да Патча, змагаючыся з сабою.) Скажыце, панічок, скажыце, сакало-чак... не загневайцеся на мяне!.. (Валіцца к яго нагая.) Не губіце яе, панічок! Яна яшчэ дзіцянё і нічога не знае... Не губіце! Мейце ласку над маткай! Можа ж, і вам калі дзетак Бог пашле... Не губіце! Я яе гэтымі самым! грудзьмі карміла, што і цябе!.. Зжальцеся над беднай удавой! Ці праўда, што яна к вам... што яна? (Слезы не даюць ёй вы-гаварыць. Ашраецца адной рукой аб услончык.)
        
        З о с ь к а. Мамка нічога не ведае... Я аб нічым ёй не казала... Даруйце ёй, панічок!
        
        П а н і ч (устаючы). Што? што, Лявоніха, хочаш ад мяне? Я нічога не разумею! Я ж не магу пазволіць ізноў тут хату ставіць, калі мне тэту сялібу трэба прылучыць да двара. Раз выкінулі вас, то і ўсё тут. А калі захочаце служыць у мяне, то я ў дварэ дам хату.
        
        М а р ы л я. Я не аб гэта. Я... я малю цябе: не зводзь яе, мае Зоські! Табе, панічок, нічога не станецца, а яна згіне, прападзе за нямашто!
        
        П а н і ч. Якая Зоська згіне? Што ты выдумала?
        
        З о с ь к а. Я, мамачка, не згіну, а калі і згіну, то мой цень астанецца і будзе жыць на свеце да сканчэння вякоў. Так! Цень будзе жыць, калі я згіну.
        
        М а р ы л я. Чуеце, панічок, што яна кажа? Гэта ты яе ачараваў. Гэта ты мне дачку выдзіраеш! Лепей сэрца ў мяне, яе маткі, выдзеры і зрабі з яго свечку сабе, але дачкі не вырывай у няшчаснай удавы!
        
        З о с ь к а (падыходзячы к матцы, абымае і цалуе ў галаву). Зязюлька мая падстрэленая! Усе роўна тады ці сяды рассыплюцца твае дзеткі па беламу свету, І будуць каршуны кляваць цела іх і хлёптаць кроў цёплую, а шумны вецер паразмятае перайка і чорным пясочкам костачкі іх прысыпе. Толькі ты, зязюлька, гэтага саколіка цяпер не кляні – ён нічога не вінен; я лепей за цябе ведаю.
        
        М а р ы л я (пасоўваючыся з услончыка к нагам Патча). Панічок! Я цябе дзіцянём пры сваіх грудзях выпесці-ла, выняньчыла!.. Я ж цябе магла ўтапіць, задушыць, але ты жывеш і цвіцеш. Не забівай жа ты мяне і адваражы, вярні мне маю Зоську! I ў цябе матка была...
        
        П а н і ч. Позна ўжо, цётка!
        
        М а р ы л я. О, чаму лепей не плыла атрута з маім малаком у той час, калі...
        
        
        Пры апошніх словах Паніча ўваходзіць Сымон з тапаром у руках, каторым увесь час пакручвае. Зоська першая ўгледзела Сымона і адышла ўбок.
        
        
Зьява VII
Тыя ж і Сымон.

        
        
        
        С ы м о н. Эгэ! Шчырая малітва, відаць, адбываецца перад панічом.
        
        
        Марыля ўстае і адыходзіць убок.
        
        
        
        З о с ь к а. Гэта мамка так сабе! Прасілі паніча, каб пазволіў яшчэ час які тут пасядзець.
        
        С ы м о н. А ты прасіла, каб ён табе пазволіў там, у яго, ночкі праседжваць.
        
        П а н і ч. Ты, мой міленькі, азвярэў і не помніш сам, што кажаш. Ведай тое: што кіўну я толькі пальцам, і ты зараз жа зазвоніш ланцугамі за напад на маіх людзей з тапаром, калі ягамосця з хаты выпрошвалі.
        
        С ы м о н. Ведаю, ведаю! Але пакуль гэта мая сяст-рычка не абрыдне панічу, то ён на яе брата і на матку не кіўне пальцам.
        
        З о с ь к а (увесь час сочыць за Сымонам і тапаром). Братачка! Нашто ты сваю сястру так у балота топчаш? Яшчэ і паміма цябе яе людзі натопчуцца! Кінь дакучаць панічу і мне: гэтым бядзе не паможаш!
        
        С ы м о н. Ха-ха-ха! Можа, на калені скажаш стаць і маліцца перад ім? (Да Паніча.) Чаго, паніч, прыйшоў сюды? Ці ж табе мала, што яна туды, пад твой палац, бегае? Ці ж табе гэтага мала?
        
        П а н і ч. Я прыйшоў табе сказаць: дакуль вы будзеце сядзець на маім полі?
        
        С ы м о н. Я не на панічовым сяджу, а на сваім, і ніхто мяне згэтуль не згоніць!
        
        П а н і ч А закон нашто?
        
        С ы м о н. Я і чакаю закону: суд будзе, І праўда верх возьме.
        
        П а н і ч. Каб за табой праўда была, то не сядзеў бы гэтак пад голым небам.
        
        С ы м о н. Нашто ж нас да гэтага давёў? Нашто хату раскідаў?
        
        Паніч. Бо з майго лесу была пабудавана.
        
        С ы м о н. А хто будаваў гэтай вось сякерай? (Трасе сякерай.)
        
        З о с ь к а (становіцца між Панічом і Сымонам). Братачка! Адна сякера пабудавала, а другая раскідала,– прычым жа тут паніч? Ен яе ніколі і ў рукі не бярэ.
        
        
        Уваходзіць Данілка.
        
        
Зьява VIII
Тыя ж і Данілка.

        
        
        
        Д а н і л к а (убок). А бач! I панічок прыйшоў к нам у госці! Толькі чым мы яго пачастуем? (Да Ланіча.) Пахвалёны Езус, панічу! А я маю да цябе важны інтэрас: пазыч ты мне жыл на струны і конскага хваста на смык, бо скрыпачку сваю зараз такі змайструю, а іграць не будзе як. Пазыч, панічок! Як разбагацеюся, тады аддам.
        
        С ы м о н. Ты б лепей сабе вяроўкі на пятлю папрасіў – гэтага скарэй у людзей дастанеш.
        
        П а н і ч. Табе б з ахвотай яе пазычыў...
        
        С ы м о н (панура). Так, як і бацьку.
        
        З о с ь к а. Панічок, не крыўдуйце на яго! Ён не так! нягодны, як хоча паказацца. Ён з часам пераменіцца і будзе табе служыць, ох, як верна служыць! Тваё полейка араць, тваіх конікаў даглядаць, тваіх дзетак вазіць. А мы з мамкай дабрыцо будзем жаць, для цябе, панічок, жаць! Дык не крыўдуйце на яго!
        
        П а н і ч. Я не ведаю, хто тут пан – я ці ён?
        
        С ы м о н. Ніхто!
        
        Д а н і л к а. Ты, Сымонка, як я віджу, толькі вадзішся з панічом, а не пагаворыш, як на гаспадара прыстала, аб важнейшых справах. Тату сягоння пахаваў, а крыжа і не паставіў. Папрасі ў паніча дзерава на крыж.
        
        П а н і ч. На гэта ў мяне лесу хопіць. Можаце колькі хочучы з майго дзерава ставіць крыжоў. Без просьбы – пазваляю.
        
        С ы м о н. Замнога ласкі!.. Я сам стану крыжам на бацькавай магіле і буду вечна сцерагчы, каб твае плугі не разрыл! яе, як тапары твае сцены гэтыя!
        
        П а н і ч. Вар’ят! Ці ж не твае рукі гэта рабілі і робяць? Падумай толькі! (Шыбка выходзіць, пасвістваючы.)
        
        Д а н і л к а (услед яму). А па жылы і хвост я прыйду да паніча. Скажы толькі сабакі прывязаць!
        
        
Зьява IX
Тыя ж без Паніча.

        
        
        
        З о с ь к а (да Сымона). Ты ўгнявіў яго, Сымонка. Пазволь – я пабягу і перапрашу. (Меціцца бегчы.)
        
        С ы м о н (сціскаючы тапор І загароджваючы дарогу). Толькі краніся ў той бок!..
        
        Зоська з плачам апускаецца на зямлю. Сымон, кінуўшы тапор, садзіцца на ўслончыку і апускае галаву на далоні. Данілка выцірае рукавом вочы.
        Паволі апускаецца заслона.
        
        
АКТ ТРЭЦІ
        
Зьява I
Марыля адна.

        М а р ы л я (сядзіць і шые торбу). Ох! охо! Не судзі-ла долечка скарыстаць з свайго дабрыца, як усе добрыя людзі карыстаюць. Падумаць толькі! Добры быў лянок; палола яго, рвала, слала, а як улежауся– сушыла, мяла, удваіх з Зоськай нітачку па нітачцы вывелі... па Грамніцах кроены паставіла... колькі сценак наткала... На кашулі сабе, нябожчыку і дзеткам ткала. Звалілася бяда, і ўсё пайшло марна: заместа кашуль – торбы шыю! Эх! эх! Сабе і дзецям – жабрацкія торбы. (Задумваецца.)
        
        
Зьява ІІ
        
        
        Марыля, Зоська, дзеці.
        
        
        
        З о с ь к а (уваходзіць з пукам васількоў, за ёй – дзеці). А ты ўсё шыеш, мамка?! Кіньце!.. Жудка мне становіцца ад гэтага твайго шыцця. Мне здаецца, што ты нам, усім жывым яшчэ, смяротныя сарочкі шыеш. Кіньце, мамка, гэту сваю няшчасную работу! (Садзіцца i ўe вянок, каля яе – дзеці.)
        
        М а р ы л я (пры ўваходзе Зоські далей шые). Гэ! мая родненькая! А хто будзе шыць? Ты, можа? Што ж мяне, цябе (паказваючы на дзяцей), іх – усіх нас чакае? Што? А пашыць трэба шмат, ох, як шмат гэтых сховаў на крошкі ад людскога стала! Старац, які ў нас быў тады – помніш? – казау, што, чым больш на жаб-раку торбаў, тым лепш такога дораць. Няпрауда, можа, скажаш? Га?
        
        З о с ь к а. Мы яшчэ не жабракі, мамка!
        
        М а р ы л я. Але не сягоння, то заутра, пазаўтра будзем імі. Такая ўжо, відаць, нашага брата доля, i нам не мінуць гэтага. Падумай толькі! Сымон раз’юшыўся і думаць не хоча, каб даваць якую раду ў гэтым беспрыпынні – усе суду нейкага чакае. А ты, а ты толькі яшчэ смалы падліваеш у тэты агонь, адкуль усе нашы няшчасці ідуць.
        
        З о с ь к а. Мамка! Я толькі хачу гэта няшчасце на шчасце змяніць.
        
        М а р ы л я. I усе штораз большую пропасць капаеш між імі і намі, у якую ніхто іншы, а ты, усе мы увалімся i не вылезем ніколі, як з вечнага балота. Эх! эх! Абое вы, дзеткі, пропасць тэту самі сабе капаеце, абое: Сымон – сваей дзікай заузятасцю, а ты – сваёй шалёнай прыхільнасцю. Бацькі вашы іначай жылі!
        
        Зоська. Але, але, мамачка,– іначай!.. Затое ж вось і торбачкі ты гэтыя шыеш ды на мяне з Сымонам наракаеш.
        
        М а р ы л я (не слухаючы). Губіце вы сябе, мяне, гэтых малых. Моцны мой Божа! Адно зверам глядзіць на усё і волі нікому ніякае не дае, а другое няславу на ўсю радню узводзіць.
        
        З о с ь к а. Мамачка! Што ты да мяне маеш? Я рата-ваць усіх вас хачу, хоць мо і гіну сама. Ды пачым я знаю, што са мною творыцца? Можа, нехта нейкія чары неразгаданыя над намі усімі завесіу і мяне, пасля тэты, выбраў сабе за першую ахвяру? Пачым я знаю? Не думайце, мамачка, што я такая, як табе i Сымону здаецца. Але што ж? У вас свая прауда, у мяне свая. Жыццё свае.кроены жалобныя тчэ i будзе ткаць, пакуль яму самі людзі не дадуць асновы з вечнай прауды i братняга мілавання, а утоку – з вечнай шчаслівасці і радасці.
        
        М а р ы л я. Э! пачала ужо плот гарадзіць, каб за ім з сваім бяссорамствам схавацца! Сказала б адразу, што прадалася у злыдневы рукі самахоць – i усе тут табе! Але не! Трэба яшчэ усялякай брахнёй мазгі другім марочыць. Маткі, мая родненькая, не ашукаеш.
        
        З о с ь к а. Ты, мамка, сама сябе ашукваеш, гэтак думаючы. Усе людзі самі сябе ашукваюць, а ім здаецца, што хто другі таму прычынай. Але кіньма лепей, мамка, тэту спрэчку! Гляньце – якое прыгожае неба на захадзе! Там, на гэтым небе, мы калісь жыць будзем. I не будзе там ні такое хаты разваленае, ні людзей такіх нягодных: будзе там адзін вялікі дом для усіх чыста, а ў ім будуць жыць іншыя людзі, як тут на зямлі,– будуць усе паміж сабой браты ды сястрыцы родныя. Праўда, мамка!
        
        М а р ы л я. Але пакуль табе прыйдзе пара туды ісці, я цябе і твайго гэтага пракляну сваім матчыным словам.
        
        З о с ь к а (сашчэпліваючы рукі). Мамачка! Што хочаце рабіце са мною, толькі яго не чапайце; ён Богу душой не вінен, як і я ні ў чым благім не вінна. Усё гэта няпраўда.
        
        M a р ы л я. А чаму прысягаць не хацела? Га?
        
        З о с ь к а. Бо... бо я не ведала i не ведаю, што праўда, а што няпраўда, і што грэх, а што не грэх!
        
        М а р ы л я. То ён чаму сказаў: «Позна, цётка!»?
        
        З о с ь к а. Бо i ён таксама нічога не ведае.
        
        
        Уваходзяць Сымон і Данілка, нясуць з сабой па куску дрэва на крыж, кладуць пасярод сцэны.
        
        
        
Зьява ІІІ
        
        
        Тыя ж і Сымон, Данілка.
        
        
        
        Д а н i л к а (кінуўшы палена) Бяда мне з гэтым Сы-монам! У мяне свае работы гібель, а тут памагай яшчэ яму крыж рабіць. (Садзіцца і возіцца са скрыпкай.)
        
        С ы м о н (кінуўшы палена накрыж Данілкаваму, панура). Тую рабіну ссек, на каторай бацька... Ёмкі будзе крыж. Збольшага абчасалі і запілава.лі з Данілкам, засталося толькі трохі абгладзіць, і ўсё будзе гатова. Ці не бачылі дзе струга?
        
        З о с ь к а (устаючы). Я недзе, братка, яго бачыла. Зараз знайду! (Находзіць струг і аддае Сымону.) Можа, што памагчы табе?
        
        С ы м о н (стругаючы крыж, стаўшы на каленях). Нічога не трэба! Бачу, што часу не маеш: вяночак пляцеш, завіваеш. Дык пляці, завівай, як добрыя людзі адны другім вяровачкі плятуць, завіваюць!
        
        З о с ь к а (садзіцца і далей ye вянок, убок). Мамка проці мяне, брат проці мяне, а хто ж за мяне заступіцца?
        
        Д а н і л к а. Вось дык пайшла ў нас сягоння работа! Зоська вянок уе, Сымон крыж робіць, мамка торбачкі шые, а я скрыпачку раблю. Дзівіцеся, людзі!
        
        М а р ы л я (да Сымона). Пад вечар, як вас усіх тут не было, прыходзіў ізноў той і казаў, каб дарма не ішлі яму наперакор. Хату ў дварэ дае i цябе з Зоськай бярэ на службу.
        
        С ы м о н (горача). Нічога не трэба, нічога! Раз сказаў, каб мне аб гэтым i не ўспаміналі. Ласка іх да парога, толькі да парога. У вочы лісам сцелецца, а як сышоў з воч, дык i з памяцІ проч! Не трэба! Сам усяму рады дам! Адбудую хату нанова, гаспадарку нанова завяду. Жыццё пачнем новае. Вось толькІ крыж паставіць i разбору дзела дачакацца! Не там, у ix, а тут наша месца. Ніхто нас адгэтуль не згоніць і не выстрашыць, каб хоць самога Люцыпара на помач выклікаў. Спакон вякоў усе гэта наша было, ёсць i будзе. Мы не прыблу-ды якія, што чужым потам жыўлюцца. Мы не маем права i кроку даць адгэтуль у тую старану. Хай яны к нам ідуць, а не мы к ім!
        
        Д а н і л к а. Не вытрываеш – пойдзеш!
        
        С ы м о н. Так! Але! Можа, і праўда, можа, нават і пабягу. (Загадліва.) Але як i з чым?..
        
        М а р ы л я. Пакуль ты свайго дапнеш, што мы есці будзем? Hi сам не ідзеш нікуды ў заработкі, ні другім не пазваляеш. На мяне, матку тваю, i на гэтых малых не маеш Бога ў сэрцы. Эх! Сымон, Сымон! Губіш ты сябе i нас ycix.
        
        С ы м о н. Не бойся, мамка! Не згублю! А калі і згінем мы, то цэлы свет аб гэтым даведаецца, і праўда наверх выйдзе. Адно гора, што вы мне ўва ўсім пярэчыце: ты сваім заўсёдным нараканнем, а яна, Зоська, сваей к таму ліпкасцю ўпапярок дарогі мне становіцеся і топчаце тое, што я хачу сеяць.
        
        З о с ь к а (падыходзіць к Сымону і кладзе яму руку на плячо). Эх, мой ты братачка родны! Горды, непакор-ны чалавек з цябе выйшаў! Птушкаю-арлом быць бы табе i лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны! Толькі ж бяда – крылле не дадзена табе, саколе ты мой заркавокі. Не кажы, браток, што я тапчу тое, што ты сееш. Хто ведае – можа, ты горай сваей гордасцю топ-чаш тое, што сею я сваім сэрцам дзявоцкім? Хто ведае?
        
        С ы м о н (панура). Бацькаўская магіла і крыж гэты ведае!
        
        З о с ь к а. Непераменны ты, братка! Спапяліць гэта гордасць табе душу i сэрца, у попел аберне. А злосць людская апаганіць тваю добрую славу, і нічога ты не дакажаш сваім праціўленнем цэламу свету! Не сягоння, то заутра пойдзеш па таей сцежцы-дарожцы, па якой усе людзі ідуць. Уломяць цябе, апусцішся і загінеш. Сымон. Але сам я самахоць не загіну, мяне сіла большая загубіць, а ты па сваей ахвоце сама сябе аддаеш на тэту загубу, на глум вечны!
        
        З о с ь к а (адыходзячы ад Сымона, убок). Божа! Як жа мне цяжанька тут жыць! (Садзіцца і ўе вянок.)
        
        
        Паўза.
        
        
        
        Д а н і л к а. Крыж рабіць робіш, а на чым яго па-вязеш?
        
        С ы м о н. Не бядуй па гэтым! Не пайду каня вымалі-ваць ні да суседзяу, ні там, да іх! На сваіх плячах павязу – яшчэ датрываюць, хопіць сілы. Як сам на сабе завалаку – болей радасці спраўлю таму, хто будзе спаць пад гэтым крыжам, а сам буду ведаць тое, што нікому не кланяўся, перад нікім не жабраваў.
        
        Д а н і л к а. А каму ж гэта мамка торбы шые?
        
        С ы м о н. Шые, бо не мае чаго рабіць. Але як пашые, то я што да адной папалю!
        
        М а р ы л я. Пакуль ты, дзеткі, прыбярэшся паліць, то яны самі спарахнеюць на мне, на гэтых малых, а мо і яшчэ на кім. Вось адна торбачка і гатова! (Падымае на руках, разглядае.) Здаецца, добра будзе – не мала і не вяліка, толькі яшчэ вяровачкі прывязаць. (Шукае і прывязвае.)
        
        С ы м о н. Эх, кіньце, мамка, дзяцініцца! Душу ў мяне хочаце вырваць без пары – больш нічога! Не дасцё спакойна нават крыж тэты кончыць.
        
        М а р ы л я. Што, дзеткі? Я ж нічога! А што запас бяды не чыніць, то ты сам добра гэта ведаеш і разумееш.
        
        С ы м о н (да Данілкі). Паглядзі, Данілка, якога крука крыж збіць, бо ўжо ўсё гатова – абгладзіў.
        
        Д а н і л к а (шукае з сякерай, находзіць крук у бервяне і выдзірае). Вось зараз табе тэты кручок выдзеру: тата за яго – як віў путы – пяньку чапляў. (Падае крук Сымону, той абчэсвае і збівае крыж.)
        
        З о с ь к а. Калі ж ты панясеш яго, Сымонка?
        
        С ы м о н. Калі? Сягоння! А нашто табе ведаць?
        
        З о с ь к а. Так сабе, пытаюся. Але ж гэта ўжо вечар на дварэ: поначы несці будзе нягодна?
        
        С ы м о н. Няпраўда! Поначы лепей з крыжам ісці. Ніхто цябе не чэпіць і не зняважыць. Уночы, апоуначы панясу, але не ўдзень, бо удзень яшчэ і крыж мне выдзе-руць, як выдзерлі з сэрца і душы ўсё добрае і светлае. Уночы пайду з крыжам на магілкі, як відма якое з таго свету, каб аж нябожчыкам жудка было! Адзін тата мяне мой пазнае і радасна выйдзе ка мне на спатканне,– падзякуе за крыж і бласлауленне свае дасць мне на далейшую вытрываласць, на далейшую барацьбу з нядоляй. Бо ён, тата наш, інакшы, як усе нябожчыкі: ён не лёг з імі ў адным месцы, а зусім асобна захавауся ў сырой маці-зямельцы. І крыжык яму панясу я уночы, а не ўдзень, як гэта усім носяць і стаўляюць.
        
        М а р ы л я. Я з табою пайду, сынок! Яшчэ ж ні разу я, грэшная, не змагла сцягацца на яго магілку.
        
        С ы м о н. Добра, мамка, панясем з табой! А ты, Зоська і Данілка, астаніцёся пільнаваць малых і хаты.
        
        Д а н і л к а. Каб ты мяне і гвалтам гнаў, то я не пайду ўночы ды яшчэ з крыжам. Каб яшчэ ваўкі дзе з’елі або нябожчыкі напужалі.
        
        З о с ь к а (падыходзячы да Сымона). А ты пазволь мне, братка, ісці туды разам з вамі! Як ты і мамка пойдзеце, мне будзе страшна адной тут сядзець. Мне здаецца, што нейкае няшчасце мяне тут спаткае, як без вас астануся.
        
        С ы м о н. Не адна будзеш! Малыя, Данілка разам будуць.
        
        З о с ь к а. Яны спаць лягуць, а я, як цень, буду снаваць тут сама адна. Баюся я гэтага папялішча раскапанага. Мне тут зданні усялякія здаюцца. Вазьмі мяне, братка, з сабою! (Да Марылі.) Мамачка, вазьміце мяне – я несці памагу крыж вам!
        
        С ы м о н. Перастань лезці у вочы! Не твая работа крыжы насіць або за імі хадзіць.
        
        Чуваць здалёк дажынкавую песню. Сымон падымае крыж і стойма дзержыць яго пры сабе. Усе нейкую мінуту слухаюць песню.
        
        З о с ь к а. Ха! Дажынкавую песню пяюць! Сымон. Але! Дажынкі у дварэ! Марыля. Відаць, к сабе дамоу ідуць. Сымон. Але! Але час і нам ужо ісці! Марыля (закручваючы хустку). Час, дзеткі!
        
        
        Сымон узвальвае на плячо крыж і выходзіць, за ім Марыля; Зоська памыкаецца таксама ісці, але варочаецца і канчае плясці вянок.
        
        
        
Зьява IV
        
        
        Зоська, Данілка, дзеці.
        
        
        
        З о с ь к а. Пайшлі! Не узялі мяне з сабой. Нават слауца добрага не сказалі. А так хацела з імі ісці, так хацела! Самі крыж паняслі.
        
        Д а н і л к а. Э-э! нацешышся яшчэ, Зоська, з крыжа! Пачакай трохі. Мне ўжо крыж пачынае балець,– мусіць, з працы каля гэтае скрыпкі – будзе і табе тое самае!
        
        З о с ь к а. Маўчы ты ўжо лепей, Данілка, аб гэтым! Лепей скажы весь, калі ты, урэшце, скончыш тэту скрыпку сваю?
        
        Д а н і л к а. Тады, як ты зносіш вяночак, што цяпер пляцеш.
        
        З о с ь к а. А скуль ты ведаеш, што я буду насіць?
        
        Д а н і л к а. Фі! Каб я ды не ведаў? Я нават ведаю, калі ты яго зносіш, а значыцца, тады і скрыпачка гэта мая будзе ўжо гатова.
        
        З о с ь к а. Калі ж гэта па-твойму будзе?
        
        Д а н і л к а. Тады, як ты сцежкі ў двор не ўбачыш!
        
        З о с ь к а. Што ж гэта я, значыцца, аслепну!
        
        Д а н і л к а. Можа, і аслепнеш. Але ты і ўжо не усе бачыш. Эх, Зоська! Шкода мне цябе. У мамкі і Сымонкі ласкі не маеш, а І там, дзе ты думаеш ласку знайсці, дабро цябе не чакае.
        
        Зоська. Чаму ты так гаворыш, Данілка?
        
        Д а н і л к а (не слухаючы). Няхай сабе кажуць, што я дурнаваты, што я такі, што я гэтакі, але я ўсё бачу і усе разумею. Не хачу толькі наверх вылазіць з сваім розумам, бо з ім цяперашнім светам далека не зой-дзеш. Дурнаваты Данілка ці зусім дурны – малы клопат! А толькі што менш яго чапаюць і дрэнчаць, як якога разумнага, то гэта напэўна магу сказаць, бо не ведаюць, чым дасаліць яму, бо Данілка з усяго смяецца. А што ж вы, разумныя? Хоць бы ты, Сымон? Таўпе-хаецеся, як Марка па пекле ці як мухі ў смале, і больш нічога. Кожны вас шчыпе, кожны вас ашуквае, кожны вас, як-то кажуць, б’е і плакаць не дае. А каб вы был! дурныя, то хоць бы вас і дрэнчылі, але затое не так моцна, бо не так бы вас, дурных, баяліся, як баяцца цяпер вас, разумных.
        
        З о с ь к а. Да чаго ты ўсё гэта чаўпеш?
        
        Д а н і л к а. А хоць бы да таго, што твой паніч, як адбудзецца з намі суд, едзе кудысь за мора жаніцца.
        
        З о с ь к а (выпусціўшы вянок з рук). Як гэта?.. Што ты кажаш?.. Паніч будзе жаніцца!.. Як гэта – жаніцца?..
        
        Д а н і л к а. Як будзе жаніцца?.. Так, як і усе добрыя ці нядобрыя людзі жэняцца. Ужо ж не так, як...
        
        З о с ь к а. (перабіваючы). А што ж мне з таго? Няхай жэніцца! Вялікая мне бяда? Ці ж ён мой жаніх ці каха-нак?..
        
        Д а н і л к а. Дзеля каго ж ты гэта ў вяночак убірацца сягоння манішся? Ну, але мне спаць хочацца! (Да дзяцей.) Пойдзем, малыя! Хто спіць, той не грашыць. Я сягоння абраў новае лежа для спання: на мае шчасце, забыліся будку сабачую раскідаць, дык на месца Лыскі нашага я з вамі, малыя, пасялюся. (Хоча выходзіць.)
        
        З о с ь к а (змагаючыся з сабой). Данілка! Ці гэта праўда, што ты казаў? Ці гэта праўда?
        
        Д а н і л к а (адвярнуўшыся). Вось, на табе груцы з бобам! Дурны сказаў, а разумны і паверыў.
        
        З о с ь к а. Дык гэта ты мне наманіў?
        
        Д а н і л к а. Ведама – наманіў! Ці ж я ўжо такі, без усіх клёпак у галаве, каб разумным праўду гаварыць? Спі, сястрыца, спакойна. (Выходзіць.)
        
        
Зьява V
        
        
        Зоська адна.
        
        
        
        З о с ь к а. Та-а-к! Пэўна, што гэта няпраўда. Але што са мной робіцца? Аб чым гэта я думаю? Так ці сяк, сон мой залаты павінен развеяцца; чары туманныя скончац-ца, і я, такая як цяпер, скончуся. Заместа мяне будзе другая нейкая мара цягнуць далей лямку свае новае долі. Гарыстым і пясчаным шляхам будзе яе цягнуцъ, як сібірнік тачку, пакуль аж сама сябе не дацягне туды, адкуль не варочаюцца... дзе тата... да магілак! Бр! Што я думаю? Як жа гэта ночка заўсёды нейкай чорнай і страшнай птушкай кладзецца на мае думкі! Звядуць гэтыя ночы, гэтыя чорныя птушкі няшчаснае жыццё мае ў цьму непрагляднуюі 3 сілы выбіваюся ў змаганні з гэтым безгранічным сумам, што вакруг мяне сцелецца і жудкімі вачамі глядзіць у мае маркотныя вочы. Ха! Уцяку ізноў адгэтуль і буду блукацда да самага белага дня там – дзе ён, дзе яго, свайго ненагляднага каралевіча, спаткаю. Буду далей сніць пры ім дзіўную повесць свае моладасці, чараўнічую казку свайго шчасця; песню буду пяяць набалелага сэрца і расплаканай душы! Пайду к яму ў вяночку гэтым. (Прымярае.) Але! Як у кароне, з’яўлюся к яму і звешу галаву сваю гаротную на грудзі яго лебядзіныя. (Чуваць шорах.) Што гэта? Нехта ідзе! Данілка, гэта ты? Божа! Як страшна! Такі ж нехта прыбліжаецца! (Прытуляецца к дзераву.)
        
        
Зьява VI
        
        
        Зоська, Незнаёмы.
        
        
        
        Н е з н а ё м ы (з вехай у руках). Не пужайся, сястра мая! Я свой чалавек, хоць і прыходжу не званы, не сланы.
        
        З о с ь к а (перапужаная). Хто ты?.. Хто вы?..
        
        Н е з н а ё м ы. Хто я? А ужо ж чалавек! А што болей трэба ведаць, калі толькі не гэта?
        
        З о с ь к а. Я тут адна!.. нікога нямашака дома. Дык чаго ж вам трэба?.. Можа, начаваць? Але, як бачыце, у нас няма як...
        
        Н е з н а ё м ы. Мне нічога не трэба, сястра мая. Я не з тых, што толькі прыходзяць, каб што ўзяць, а з тых, што з сабою нешта добрае прыносяць.
        
        З о с ь к а. Але калі я вас баюся, чалавеча! Вы нейкі такі дзіўны!
        
        Н е з н а ё м ы. Не бойся, сястра! Я ліст, адарваны з таго самага дзерава, што і вы, што і многія мільёны падобных. Вецер свабодны прынёс мяне сюды, на вашую руіну. Хацеў бы з табой і з братам тваім аб важных справах пагаманіць.
        
        З о с ь к а. Я ж вам казала, што нікога няма дома, а я сама нічога не ведаю.
        
        Н е з н а ё м ы. I нічога, сястра, ведаць не трэба, а што трэба – я скажу, а ты гэта брату перадай... Слухай, сястра! Склікаецца сход вялікі, і ўсе браты і сестры павінны на гэны сход з’явіцца.
        
        З о с ь к а. Хто склікае?
        
        Н е з н а ё м ы. Сам па сабе склікаецца. Ніхто не ведае, ад каго наказ такі выйшаў, а усе, дзе толькі кліч дабег, уздымаюцца і ідуць, як мурашкі, ідуць!
        
        З о с ь к а. А калі хто не пойдзе?
        
        Н е з н а ё м ы. Хто самахоць не пойдзе, над тым пра-кляцце завісне, бо на сходзе жыццё мільёнаў будзе важыцца, а ў такіх вялікіх справах і адзін чалавек можа сабой сюды ці туды перацягнуць.
        
        З о с ь к а. То і я мушу ісці на гэны сход?
        
        Н е з н а ё м ы. Але, сястра. Толькі старцы і дзеці ад яго звольнены.
        
        З о с ь к а. А куды ісці?
        
        Н е з н а ё м ы. Сумленне і жаданне сабе і другім шчасця дарогу табе пакажа. У гэтым вяночку ідзі! Толькі трэба ісці, не азірацца, бо хто азірнецца – у слуп спячы заменіцца, якога і перуны пасля з месца не зрушаць.
        
        З о с ь к а. Та-а-ак! Я пайду, я мушу куды-небудзь ісці адгэтуль; тут так страшна, так страшна!
        
        Н е з н а ё м ы. Ідзі, сястра! І брата за сабою вядзі, а я тым часам да іншых пайду кліч клікаць.
        
        З о с ь к а. Я скажу Сымону. Толькі, мусіць, суд наш пакуль не адбудзецца, ён не пойдзе на ніякі сход, пэўна што не пойдзе.
        
        Н е з н а ё м ы. Але пасля суду хай прыходзіць. Дый яшчэ буду я ў вас.
        
        
Зьява VII
        
        
        Зоська адна.
        
        
        
        З о с ь к а (садзіцца на зямлі). Які незвычайны чалавек! Казаў – яшчэ будзе ў нас. Але хаця б толькі не ўночы? А то так яго слухаць страшна, хоць заадно і хочацца слухаць. Штосьці нявысказанае цягне і к яму, і на гэны сход небывалы... Незвычайны чалавек! Не знай, не ведай – сястрой мяне называў! Чаму ён мяне так называў? Ха! Трэба ўцякаць адгэтуль, а то яшчэ хто другі такі прыйдзе і жудасці ўсялякае з сабою нанясе. Пайду! Пайду к яму, к свайму месяцу святлянаму, абаўюся каля яго, як хмель каля дубочка, і забудуся хоць на час на свае думкі трывожныя, на самую сябе беспрыпынную. Як ручэйку кужалю – распушчу касу сваю дзявоцкую па плячах сваіх белых... ён любіць мяне такую! (Распускав касу.) А цяпер палажу на галаву вяночак з васількоў, бо ён казаў, што мае вочы, як васількі, дык няхай жа васількі і на валасах маіх кра-суюцца! (Кладзе на галаву вянок.) Цяпер якраз буду русалка. Бо так! ж русалкай ён мяне сваей заве, ды, пэўна, я калісь і буду ею. Бо люблю гэта царства русалчына! Там яны сабе то, як рыбкі, у вадзіцы плюскаюцца, то ў лес выходзяць і на галінах калышуцца, як тыя кветкі-званочкі ўлетку на сенажаці. Шчаслівыя яны, гэтыя русалачкі, шчасця нашага дзявочага наследнічкі. Шчаслівыя і спакойныя! А тут мучся, дзяўчына, не ведаючы, як i што з сабой чыніць! Але пара ісці ўжо! Ён, залаценькі, даўно, пэўна, чакае мяне. Так! Даўно месячык свае зоркі чакае, а яна ўсё толькі здалёк яму ўсміхаецца. (Устав i памалу, з распушчанымі валасамі, ідэе, пасля здзіулена адступае назад.) Ён сам ідзе ка мне, ён сам! Ах, якое шчасце!
        
        
        Уваходзіць Паніч; Зоська часіну любуецца ім, а пасля вісне ў яго на шыі.
        
        
        
        Заслона.
        
        
        
АКТ ЧАЦВЁРТЫ
        
        
        
        Час – позняя восень. 3 саду апала лісце. Сцюдзёна.
        
        
        
Зьява І
        
        
        Марыля, Аленка, Юрка.
        
        
        
        М а р ы л я (уваходзіць з Аленкай і Юркам, сама нясе галлё, а Аленка з Юркам – бульбу ў прыполіках). Ціха, дзеткі, ціха! Зараз абагрэемся і павячэраем. (Кідае галлё.) А бульбачку сюды сыпце! (Дзеці высыпаюць.) Кажаце – халодна? Ну, дык зараз агоньчык вам распалю. (Распальвае.) Цяпер садзіцеся, дзеткі, і грэйцеся, а бульбінкі на агоньчык, на жарок кідайце, каб скарэй пякліся. Не бойцеся, яшчэ не замерзнеце і з голаду не памрацё, пакуль я тут жыву! Але пакуль што не так вельмі халодна. Во як прыйдзе канец восені ды зіма з снегам загуляе, тады – рэч іншая! Ну і тады нічога, дзеткі, нічога! Мінае лета, міне восень, зіма, а там і вясна прыйдзе. Цёпленька будзе, сонейка будзе грэць, траўка зелянець, птушачкі пяяць, садочкі цвісці... А цяпер грэйцеся, дзеткі, грэйцеся! Каб толькі Сымонка наш скарэй з суду вярнуўся.
        
        
Зьява ІІ
        
        
        Тыя ж і Данілка.
        
        
        
        Д а н і л к а (падыходзячы к агню). А! як добра, што мамка разлажылі агоньчык і бульбачку печыцё, бо мне, праўду кажучы, дрыжыкі па целе так і скачуць, не раўнуючы, як смык па скрыпцы, а тут (паказвае на жывот) кішка з кішкой у такія між сабой кулачкі ідуць, што хоць ты ўрадніка кліч разбараняць іх! (Садзіцца і грэецца.) А-та-та! Як цёпленька! Страшэнна не люблю сцюжы! Так, здаецца, на тэты час закапаўся б дзе ў бярлог, як мядзведзь, i праспаў бы да самае вясны, бяда толькі, што на скуры мядзведжая шэрсць не вырасла!.. Мамка, чаму я не мядзведзь?
        
        М а р ы л я. Бо ты дурненькая варона! Сам не ведаеш, што чаўпеш.
        
        Д а н і л к а. Э-э! Каб я быу хоць варонай!.. Ужо б даўно са сваёй скрыпачкай паляцеў адгэтуль куды-колечы ў цяплейшую хату. Але што з пустога ў паро-жняе пераліваць! Mo я трохі i мядзведзь, i варона, але ўсё роўна толькі – Данілка: на льва ці на сакала трудна пры цяперашніх варунках выкіравацца. Окончу скрыпачку – ужо нямнога засталося каля яе работы – i пачну сабе іграць. Каму – вяселле, каму – хрэсьбіны, а каму... Бяда толькі, што няможна іграць на хаўтурах, а то такога «Лазара» завёў бы, што хоць упрысядкі ідзі!
        
        М а р ы л я. Ну, і дагаварыўся! Ці ж пад «Лазара» ідуць упрысядкі?
        
        Д а н і л к а. А чаму ж не пайсці? Я сам першы пусціўся б. Мне, калі музыка зайграе, дык і ўсярэдзіне ўсё іграе, а ногі так і чэшуцца да падскаквання.
        
        М а р ы л я. У цябе ўсё нялюдскае. Толькі б і скакаў там, дзе іншыя плачуць.
        
        Д а н i л к а. Э! Бо скакаць не ўмеюць, дык i плачуць; як мокрыя вароны, сноўдаюцца, або як блёкату аб’еў-шыся... Ну, хоць бы так, як наша Зоська.
        
        М а р ы л я. А што – Зоська? Дзе ты яе бачыў?
        
        Д а н i л к а. Дзе бачыў? Я з двара ішоў, а яна ў той бок цягнулася, распусціўшы валасы, як русалка якая.
        
        М а р ы л я. Няшчасная дзяўчына! Дарэшты губіць яна сама сябе гэтай гульнёй непатрэбнай. Не кажы хаця аб гэтым Сымону.
        
        Д а н i л к а. Камедыя – хто не ведае, а хто i ведае, дык усё роўна – камедыя. Чаго тэты Сымон хоча ад ix? Там зусім добрыя людзі жывуць. Вось, хоць бы я... Пайшоў сягоння да ix у пазыкі: прашу, каб далі жылаў ці кішак на струны i хваста на смык. Ну, яны мне так усё гэта і пазычылі, але толькі на струны дроту далі, бо кажуць, што ў іх кішкі і жылы ўсе выйшлі і няма ў запасе. Не кажыце толькі, мамка, Сымону, што я ў гэтыя пазыкі хадзіў туды, а то яшчэ з хаты вон выганіць.
        
        
Зьява ІІІ
        
        
        Тыя ж і Сымон.
        
        
        
        С ы м о н (уваходзіць і садзіцца. Панура). Ці няма чаго з’есці?
        
        М а р ы л я. Зараз бульба спячэцца. Ну, што? Як?
        
        С ы м о н. Усё прапала: мы прайгралі! Не даказалі сведкі, свае людзі не даказалі нашае даўнасці на тэту зямлю. Усе сведкі праз некага былі падкуплены і споены. Дванаццаць чалавек прысягнула крыва, і суд не мог уважыць нашага прашэння: пацвярдзілі першы прыгавор і прысудзілі выносіцца адгэтуль. Аканчальную па-станову выдалі... далей няма куды падаваць.
        
        М а р ы л я. Ну, і што ж мы цяпер будзем рабіць? Якую ты цяпер увосень раду знойдзеш?
        
        С ы м о н. Якую раду? Якую раду? Ужо ж, як і не раз гэта казаў: не злажу сваіх рук, як да малітвы, і не пайду к ім прасіцца ў закутнікі! Будку якую да часу скідаю, і будзем сядзець тут да вясны, а да вясны шмат чаго можа перамяніцца на свеце.
        
        М а р ы л я. Проці закону хочаш ісці – большай бяды сабе наклікаць?
        
        С ы м о н. Не проці закону, а проці нашых згубіце-ляў – крывапрысяжных сведак і проці тых, што гэтых сведак падкупілі іх жа крывавымі медзякамі. Вось такім проці хачу ісці!
        
        Д а н і л к а. І-і! Адзін дурань грошы бярэ, а другі дурань дае – на тое гандаль.
        
        С ы м о н. А ты – трэці дурань – ідзі гутарку вясці са сваёй скрыпачкай, а не тут!
        
        Данілка адыходзіць у старану.
        
        М а р ы л я. Што адзін зробіш проці ўсіх? Не ідуць, мой сынок, рэчкі ўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру. Не такой дарогай ішоў ты і хочаш далей ісці, ох, не такой. 3 самага пачатку я прадчувала, што нічога з гэтага твайго упорства не выйдзе, і што ж, ці не мая праўда? А трэ было пакарыцца! Давалі хату, службу давалі, і добра можна было прыстроіцца, хоць бы гэтыя малыя мелі які-такі прыпынак – цёплы нач-лег і лыжку гарачае стравы. Ты гэтага не захацеў – усе суду нейкага чакаў. Вось табе і суд!.. Хочаш будку нейкую паставіць?.. Ну, паставіш, і што з таго? Таксама прыйдуць, раскідаюць і выведуць сцюжаю ў чыстае поле на пацеху ваўкам галодным.
        
        С ы м о н. Хай раскідаюць, хай выводзяць! Ізноў вярнуся, ізноў тут сяду і буду вясны чакаць.
        
        М а р ы л я. Пакуль так дачакаеш вясны,– мароз табе і нам усім зубы выесць, у ледзякі аберне.
        
        С ы м о н. Дык і што ж там такое? Абернемся ў слупы замарожаныя, у камяні няскратныя абернемся, а сэрцы тады нашы з сэрцам зямлі зрастуцца, і ніхто не паважыцца крануць нас, бо той, хто кране, сам у крыгу лёду абернецца, і ніякае сонца не растопіць ужо гэтае крыгі!
        
        М а р ы л я. Ты сягоння як не пры сваім розуме, Сымоне! Як у гарачцы брэдню нейкую страшную вядзеш. Паслухай лепей, дзеткі, мяне, я ж цябе гадавала,– пакарыся ты ім,– яшчэ не позна!
        
        С ы м о н. Ха-ха-ха! Пакарыся! А ці ведаеш, мамка, што гэта значыць ім пакарыцца? ці хоць дагадваешся? Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя – запрапасціцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас гэта рабства ў спадчыну атрымаюць. Ці ведаеш, мамка, гэта?
        
        М а р ы л я. Нічога я, дзеткі, не ведаю, але, як праз сон, дагадваюся, чаго ты хочаш. На сваю і нашу нядо-лечку такі ты ўдаўся. Нездарма з гэтага людзі старыя нічога добрага не варажылі ні табе, ні бацькам тваім, ох, нездарма! (Паўза.) Апомніся, сынок! Надумай, адпусціся, выкінь гордасць з сэрца і паслухай маткі! Ведай, што матка родная да здрады дзяцей сваіх не давядзе. Не хочаш сам к ім ісці – я пайду, мне, старой, усе ўвойдзе. Яны не адмовяць нашай просьбе, ды на Зоську ласку маюць.
        
        С ы м о н. О, каб іх зямля не насіла з гэтакай іхняй ласкай!
        
        
        Уваходзіць Незнаёмы з вехай.
        
        
        
Зьява IV
        
        
        Тыя ж і Незнаёмы.
        
        
        
        Д а н і л к а (утаропіўшыся, убок). А гэта хто яшчэ так! за прарок з вехай?
        
        Н е з н а ё м ы. (гаворыць, найболей зварочваючыся да Сымона). Тыдні тры таму назад я ў вас быў, добрыя людзі, толькі дома ўсіх не застаў – адна сястра была... Цяпер ізноў прыходжу з тым самым.
        
        С ы м о н. А! гэта вы, мусіць, той самы, аб якім Зоська гаварыла? На нейкі сход людзей склікаеце?
        
        Н е з н а ё м ы. Але, але! На вялікі сход! Пара ўжо і табе, браце мой, з свайго гнязда знімацца!
        
        M a р ы л я. Наша гняздо раскідана.
        
        Н е з н а ё м ы. Суд твой, мне казалі, сягоння кончыў-ся, цяпер ты вольны, як птушка,– нішто цябе не вяжа.
        
        М а р ы л я. Як-то – нішто не вяжа? А я – маці яго, а малыя гэтыя, якіх павінен памагчы мне гадаваць і ў людзі вывесці?..
        
        Н е з н а ё м ы. (не слухаючы). Годзе нацягаліся твае дзяды і прадзеды ношкі непасільнай! Выбіла гадзіна, і ты мусіш, як арол магучы, распусціць сваё крылле і ляцець туды, куды ўсе цяпер злятаюцца. Кончылася чалавечае вечнае начаванне, і світанне агністае па-чынаецца на зямлі ад краю да краю, ад мора да мора!
        
        Д а н і л к а (убок). Што ён чаўпе? Па-мойму, веча-рэе, а па-ягонаму – світае. Ці я сляпы, ці ён не бачыць?
        
        Н е з н а ё м ы. На крыжах магільных гараць свечкі грамнічныя, а на курганах адзірванелых вехі смалістыя палаюць і шляхі асвечваюць для ўсіх тых, што ідуць на гэна зборышча вялікае. Гора таму, хто будзе спаць у гэты час трывожны!
        
        С ы м о н. Трудна зразумець вас, чалавеча! Скажыце ж мне хоць: нашто гэта зборышча склікаецца?
        
        М а р ы л я. Але, нашто? Можа, зямлю будуць да-ваць?
        
        Н е з н а ё м ы. Смока выганяць!
        
        У с е. Смока? Якога? (Дзеці са страхам, туляцца да Марылі.)
        
        Н е з н а ё м ы. Не чулі?.. Ды дзе вам пачуць? Вы усе ў гэтых ламах капашыцёся, як чэрві, прыдаўленыя каменей, і свету белага не бачыце і нічога слухаць не ўмееце.
        
        Д а н і л к а (убок). Ну, я-то пэўна б аб гэтым ведаў, але, мусіць, гэта брахня?
        
        Н е з н а ё м ы. Ад даўняга часу пасяліўся на нашай зямлі ў заварожаным балоце страшны смок-упыр...
        
        У с е. Аж нават упыр!
        
        Н е з н а ё м ы. Але, але, добрыя людзі! I вось праз гэтага смока-ўпыра пайшлі на цэлы свет усялякія беды і няшчасці.
        
        М а р ы л я. Няўжо ж гэта і нас праз яго гэтакае гора спаткала?
        
        С ы м о н. Мамка, не перапыняйце гутаркі!
        
        Н е з н а ё м ы. Пошасці ўсялякія сее жменяй сваей каршуновай – гэта каб сіла народная не ўзвялічылася і яго не змагла, а туманы чорныя ў вочы ўсім пускае, каб людзі не бачылі яго. Поначы з хаты ў хату заходзіць і кроў з сэрцаў цёплую смокча, а у душу яду свайго падлівае, каб яна прасветласці ніколі ніякае не бачыла. Дзе толькі яго хоць день прашмыгнецца – там нянавісць страшная між братамі І сёстрамі, як вужака, разгнежджваецца, нявінная кроў на зямлю льецца, а путы жалезныя бразгаюць на руках чалавечых, як званы на ўсяночную. Катнія жаданні ў думках людскіх рас-плоджвае і на самае сонца кладзе жалобную пакрывальню. Удоў і сірот у рабства голаду і холаду заганяе, а бацькам і маткам без часу дзетак назаўсёды ад грудзей вырывав,– гэта ўсё каб хвалу сваю смочую ўзвялічыць. Вось які ён – гэты смок-упыр!
        
        Д а н і л к а. А скажыце, дзядзька: ці ты бачыў яго?
        
        Н е з н а ё м ы. Ніхто не бачыў!
        
        М а р ы л я. Дык як жа гэта?
        
        Н е з н а ё м ы. А вельмі проста: усе дагэтуль думалі, што гэта не с смока работа, а так Бог даў.
        
        С ы м о н. А як жа гэта будзе сход выганяць яго, калі ніхто і не бачыў?
        
        Н е з н а ё м ы. Як усе чыста браты і сестры на сход прыйдуць, тады ўсе і ўбачаць яго, бо, каб убачыць яго,– трэба усе вочы ў адно месца сабраць.
        
        Д а н і л к а. А ён не паесць за гэтакую штуку ўсіх?
        
        Н е з н а ё м ы. Ён толькі з’есць таго, у каго да канца не хопіць адвагі глядзець яму смела ў вочы.
        
        Д а н і л к а. Ну, як так, то я на тэты сход не пайду!
        
        М а р ы л я. Дык, значыцца, І Сымона майго хочаце звабіць туды?
        
        Н е з н а ё м ы. Я нікога, маці, не ваблю! Я толькі кліч клікаю і разношу гэтую весць усім чыста ад хаты да хаты. А хто яшчэ не згніў зусім і не запрапасціуся з душою у смокавых лапах,– той сам пойдзе, і ніякая сіла яго не стрымае.
        
        С ы м о н. Я не пайду, хоць мяне ўжо і цягне туды. Я павінен тут астацца, каб рукамі і зубамі трымацца гэтай спадчыны бацькавай, бо як згублю яе – месца мне на цэлым свеце не будзе.
        
        Н е з н а ё м ы. Што ж, браце мой? Думаеш, што гэта лаціна зямлі скрозь дна праваліцца? Так ты думаеш?
        
        С ы м о н. Не праваліцца; але як сыду – мяне назад сюды не пусцяць.
        
        Н е з н а ё м ы. Не бойся! Без тваіх рук нідзе не абы-дуцца.
        
        М а р ы л я. Як сабе хочаце, добры чалавеча, а я Сы-мона свайго ад сябе нікуды не адпушчу! Хай лепей думае, як хлеба і начлегу дастаць на зіму.
        
        Н е з н а ё м ы. Не ўтрымаеш, маці, свайго сына, калі ў ім кроў разгарыцца і душу яго да святла пацягне. Пойдзе, хоць бы зямля перад ім расступалася. 3 запале-най паходняй пойдзе праз пяскі халодныя і праз лагі балотныя туды, адкуль я к вам з гэтай весцю прыходжу. Голас патаемны, што дагэтуль драмаў у глыбіні грудзей, павядзе яго так легка, што і не агледзіцца, а крыўда, якую бацькі яго цярпелі І ён сягоння цярпіць, падганяць будзе яго; можа, нават будзе гнаць яго на вельмі і
        
        вельмі страшэнныя рэчы. Але нічога – пойдзе і возьме свае! (Пауза.) Што, Сымон? Час не спіць! Там чакаюць цябе сотні, тысячы, мільёны такіх, як ты, і ты, ведаю, на іх даўно чакаеш, толькі стараешся гэта заглушыць у сабе. Час прачнуцца, Сымоне! Час!
        
        С ы м о н (звесіўшы галаву, як бы сам да сябе). Кінуць матку, кінуць зямлю і пайсці?! А ці знайду я там тое, што тут згублю? Ці знайду? Але штось цягне туды! Ачараваў ты мяне, чалавеча. На дзве палавіны разрываюцца мае думкі і душа мая. Як жа гэта неяк раптам прыйшло! Як жа мне загадала страшную загадку – ні тут застацца, ні туды пайсці?!
        
        Н е з н а ё м ы. Час, Сымоне, час! Агляніся кругом сябе і ўспомні ўсё. Дагэтуль ніколі ты сцежкі свае не бачыў, бо вечна нязмытыя слезы на вачах тваіх віселі, хоць чырвоная кроў з цябе капала на сляды твае. Нага-няў ты сабе мазалі непазбытыя, як араў і сеяў, а груга-ны пражорлівыя зярняты твае спелыя клявалі. Як нарадзіўся ты – штось думаў, штось рабіў, тварыў, а што? Нядолю сваю толькі з году ў год гадаваў і пашыраў панаванне яе. Песень і казак чароўных шмат табе матка над калыскай тваёй напяяла; яны доўга ў душы тваёй жылі і радавалі цябе, а што з іх сягоння засталося? Асмя-ялі, аплявалі іх табе нязваныя госці, мучыцелі твае – гора ды крыўда! Агляніся, Сымоне! Успомні, разваж усе! Ус-помні матку, сястру сваю ўспомні, га! і тую вяроўку, на якой бацька твой павесіўся! (Шыбка выходзіць.)
        
        
Зьява V
        
        
        Тыя ж без Незнаёмага.
        
        
        
        С ы м о н (як бы збудзіўшыся). Ах! Ён выйшаў ужо! (Хоча бегчы за Незнаемым.)
        
        М а р ы л я. (хапаючы за руку). Сымонка! Куды ты, дзеткі?
        
        С ы м о н. Пусціце, мамка! Я хачу папытацца, у якім месцы той сход склікаецца.
        
        М а р ы л я. Не трэба! Не ідзі! Нашто ён табе? Я цябе прашу, дзеткі, астанься!
        
        С ы м о н. Я толькі папытаюся і вярнуся назад.
        
        М а р ы л я. Не ведаеш дзе, і не трэба! Нашто табе гэны сход страшны? Я не пушчу на яго цябе! Не пушчу!
        
        С ы м о н. Мамка, пусціце, я толькі даведаюся, і больш нічога!
        
        М а р ы л я (віснучы Сымону на шыі). Усё роўна – не трэба! Там згуба твая і наша. Ах, божухна мой! Чаго яго, гэтага шалёнага клікача, прынясло сюды? Што яму трэба ад нас? Няшчасце за няшчасцем так і ідзе на бедную маю галаву! (Плача.)
        
        С ы м о н. Чаго плачаш, мамка? Яшчэ ж нічога тако-га страшнага не сталася. Не плачце, мамка! Калі ўжо так хочаце, дык не пайду і пытацца нават.
        
        М а р ы л я (апускаючыся на зямлю). Дабіваеце мяне! 3 усіх старой дабіваюць! Жыццё, якое ёсць, адбіраюць. Кара божая звалілася на увесь род наш. Ах ты, долечка мая няшчасная!
        
        С ы м о н (адышоўшыся ў старану). А ўсё-такі мушу даведацца, дзе гэны сход склікаецца, каб там і немаве-дама што! I трэба ж было мне не папытацца ў яго? Ці не сказаў ен толькі часам Зосі гэтага? (Да Марылі.) Мамка! Дзе Зося?
        
        М а р ы л я (відавочна манячы). Бог яе ведае! Недзе выйшла. Мусіць, ці не пайшла ў грыбы.
        
        Д а н і л к а. Я ж табе, мама, казаў! Зоська пайшла... (Глянуўшы на матку, не дагаварвае.)
        
        С ы м о н. Куды пайшла?
        
        Д а н і л к а. А мусіць, у грыбы, як мамка казала, я не ведаю.
        
        С ы м о н. Маніш! Добра ведаеш, а толькі не хочаш казаць, кажы! А то...
        
        М а р ы л я. Нашто яна табе? Пайшла і прыйдзе. Ці ж першы раз?
        
        С ы м о н. Першы ці не першы, а сягоння я мушу ведаць, куды пайшла. (Прыступаючы да Данілкі.) Кажы, шэльма, а не – то біць буду!
        
        Д а н і л к а. Я ж табе кажу, што не ведаю. А біць мяне не маеш права: на тое маці ёсць.
        
        С ы м о н. Яшчэ ен, жаба, будзе са мной абрыдацца! Калі пытаюся, то мусіш сказаць. Я старэйшы за цябе і не які прыблуда, а брат твой.
        
        Д а н і л к а. Хоць ты і старэйшы, хоць ты і брат мой, а ўсё роўна, калі і ведаю, то не скажу! Што ж ты са мной зробіш?
        
        С ы м о н. Выбрашаш усе, аж міла будзе, як юху гаду спушчу!
        
        М а р ы л я (да Сымона). Кшь ты да яго чапіцца! Што з табой сягоння зрабілася?
        
        С ы м о н. Калі пытаюся, то няхай кажа! (Да Данілкі.) Ну! Чуеш ці не?
        
        Д а н і л к а. А як жа! Чую! Нашто ж у мяне вушы?
        
        С ы м о н. Ну дык кажы! А не – то, як бачыш, душу з цябе выматаю.
        
        Д а н і л к а. Не скажу!
        
        С ы м о н. Скажаш!
        
        Д а н і л к а. Хоць зарэж!
        
        С ы м о н (хапаючы сякеру). Кажы, вужака! а то як стой на дробныя кусочкі скрыпку пашчапаю!
        
        Д а н і л к а (хаваючы над сябе скрыпку). I скрыпкі не дам шчапаць, і не скажу!
        
        С ы м о н (вырывае з-пад Данілкі скрыпку і хоча сеч). Скажаш?
        
        Д а н і л к а (кідаючыся к Сымону на каление і цалуючы рукі). А братачка, а родненькі! Пасячы лепей мяне самога на дробныя кусочкі, а скрыпку не чапай! Богам цябе прашу!
        
        М а р ы л я (адцягваючы Сымона). Ці не ашалеў ты сягоння!..
        
        С ы м о н (баронячыся ад Марылі). Адчапіся, мамка! (Да Данілкі, замахваючыся тапаром над скрыпкай.) Кажы!
        
        Д а н і л к а (енчачы). Сымонка, братачка! Не сячы! Лепей мяне забі, зарэж, што хочаш зрабі са мной, а скрыпачкі не чапай! Другой такой за ўсё жыццё не зраблю.
        
        С ы м о н (ізноў замахваючыся тапаром). Пасяку на дробныя шчэпкі! Кажы!..
        
        Д а н і л к а (прыпадаючы галавой да скрыпкі). Сячы ла маёй шыі, а скрыпачкі не чапай! Але ўжо скажу, скажу табе, дзе яна!..
        
        М а р ы л я (ухапіўшыся за сякеру). Давай мне сякеру! Давай сякеру! Я сама табе скажу, дзе Зоська.
        
        
        За сцэнай шум; чуваць Зоськін голас: «Пусціце мяне... Я сама пайду. Пусціце».
        
        
        
        Двое дворных людзей уводзяць на сцэну Зоську з завязанымі назад рукамі.
        
        
        
Зьява VI
        
        
        Тыя ж, Зоська і дворныя людзі.
        
        
        
        А д з і н з д в о р н ы х л ю д з е й. Хацела каля палаца павесіцца, дык сказалі звязаць і сюды прывесці!
        
        З о с ь к а (хочучы вырвацъ з вяровак рукі, у страшным мучэнні). Нашто рукі звязалі? Мамачка, браточкі, змілуйцеся, развяжыце! За што так пакаралі?!
        
        
        Марыля, Сымон, Данілка застываюць у сваіх позах не то здзіўленыя, не то перапужаныя. Дзеці падбягаюць і туляцца да Зоські. Дворныя людзі выходзяць.
        
        
        
        Паволі апускаецца заслона.
        
        
        
        
        
АКТ ПЯТЫ
        
        
        
        
        Час – каля «ўсіх святых». Вечар. Цёмна. Глуха. Заводзіць вецер.
        
        
        
Зьява І
        
        
        Марыля, Данілка, дзеці.
        
        
        
        Д а н і л к а (увесь час выводзячы з перарывамі на сваей скончанай скрыпцы сумную мелодыю). Мамка, уцякайма адгэтуль, а то ўжо і мне трудна вытрываць: так тут холадна, цёмна, страшна!
        
        М а р ы л я (грэючыся з дзецьмі каля вогнішча). Як Сымон скажа, так і будзе, нічога я ў гэтым сваёй воляй парадзіць не магу.
        
        Д а н і л к а. Усе Сымон ды Сымон! Ці ж без яго дык і абысціся няможна. Я ж нашто ў цябе?
        
        М а р ы л я. Нашто? Пішчэць толькі на скрыпцы, ды і ўся з цябе тут рада і парада! Як цяпер во пішчыш ды пішчыш, хоць вушы затыкай.
        
        Д а н і л к а. А ўсё-такі скажы, мамка, праўду: у гэтай скрыпцы лепшы голас, як у той, што раней у мяне была?
        
        М а р ы л я. На той гудзеў, як авадзень, і на гэтай таксама выводзіш нейкае нешта паўтара людскога. Знай-шоў калі музыкай займацца! Жалоба па бацьку яшчэ не адышла, з Зоськай такое няшчасце прылучылася, а ён – на табе! На скрыпцы выігрывае.
        
        Д а н і л к а. Мамачка, я ж нічога вясёлага і не іграю, а ўсё такое, як сама чуеш, што і па нябожчыках не грэх галасіць. Жалобная музыка, бачыш, у мяне выходзіць, а не якая іншая.
        
        М а р ы л я. I толькі больш жалю задаеш, ажно толь-кі сэрца на кускі разрываецца. Думак сваіх не магу ў парадак прывясці.
        
        Д а н і л к а. А якія там думкі? Узяў пастанавіў раз кінуць гэта беспрыпыннае прыпынішча, ну дык і што тут мазгі думкамі сушыць. Сабраў свае манаткі, ды дай божанька ногі і здароўе!..
        
        М а р ы л я. У цябе ўсё проста з моста, а клёку ў галаве і за грош не маеш. Ну, мы няхай сабе пойдзем – добра! А Сымон, Зоська? Як па-твойму здаецца: выра-чыся мы іх павінны? Што?
        
        Д а н і л к а. Няхай і яны з намі ідуць. Ці ж ім хто не дае?
        
        Марыля. А калі не хочуць?
        
        Д а н і л к а. Дык іх аддзяліць трэба, калі ім кепска з намі жыць і калі цябе не ўмеюць слухаць.
        
        М а р ы л я. Нашто іх аддзельваць! Яны сам! даўно ўжо аддзяліліся ад нас, але тольк! я – матка – ад іх не магу аддзяліцца і пакінуць іх тут без ніякага парадку ! ладу. Ды што ты, дурненькі, разумееш у гэтым?
        
        Д а н і л к а. Я тольк! тое разумею, што ўцякайма адгэтуль, мама, ды ўсё тут! Есці няма чаго, хаты няма, скора зіма будзе, сцюжа, снег, мароз... Бр! Аж цяпер усяго да костачак холадам пераймае, як шпількамі жалезнымі. Замерзнем, мамка, запраўды замерзнем. На ледзяк! абернемся, як Сымон казаў. А я не хачу быць ледзяком, бо як тады буду я на скрыпачцы сваёй іграць? То ж пальцы, напэўна, зусім падубянеюць, ды скрыпачку мароз пашчапае. А такая звонкая ўдалася, такая звонкая!
        
        М а р ы л я. Але ж Сымон, Зоська!..
        
        Д а н і л к а. Як Сымон не хоча з гэтым няшчасным папялішчам расстацца, то і бог з !м! Без яго дамо сабе раду.
        
        М а р ы л я. То што ж з таго? Але ж ён і нас не адпускае?
        
        Д а н і л к а. Дык ціханька ўцячэм ад яго, сягоння уцячэм. Пакуль ён вернецца, то нашага і следу не застанецца. Гэтага свайго сходу, што той дурны з вехай начоўп яму, можа і без нас шукаць, аж надта можа! Усе ж роўна мы яму шукаць не памагаем.
        
        М а р ы л я. Казау жа, што ўжо на след напаў, і скора ўсё скончыцца. Неўзабаве ўсю гаспадарку да ладу прывядзе.
        
        Д а н і л к а. Чакай, баба, Пятра – будзеш сыр есці! Яму ў галаве ўсе дагары нагамі перавярнулася, а мы слухаць мусім і чакаць нейкае злыбеды, апошняга кан-ца свайго.
        
        М а р ы л я. Ну, а Зоська?
        
        Д а н і л к а. Я Зоську ўгавару, і яна пойдзе з нам!. Даліпан, пойдзе. Я заиграю ей тую музыку, што паніч высвістваў, як у нас быў,– яна заслухаецца і пойдзе аж міла, куды я тольк! з скрыпачкай пайду.
        
        М а р ы л я (глуха). Куды ж мы пойдзем? 3 чым? Па што?
        
        Д а н і л к а (горача). Сам! з сабой пойдзем: ты з малым!, я з скрыпачкай. У свет, мамачка, па хату ! хлеб пойдзем. Я буду іграць, ты пяяць, а малыя сваім плачам памагаць нам будуць. I такую вандроуку начнём, якая яшчэ нікому і не снілася! Ад вёск! да вёск! пойдзем, ад двара да двара – аж у вялікі горад зойдзем, кажуць, ёсць такія гарады, ц! месты, дзе дамы усе чыста, як печы,– з цэглы мураваныя, а народу там шмат, шмат! Цэрквы там золатам пакрыты, а у цэрквах вялікія і маленькія божанькі стаяць і вісяць. Дарагое каменне з іх адзежак і каронау так і капае на зямлю, буйна, як слёзы падчас ці град з неба. А народ к !м, гэтым бо-жанькам, ідзе і ідзе, як вада плыве. Ад усялякіх болесцей вылечваюцца, ад няшчасцяў збаўляюцца, долю сабе лепшую вымаліваюць. Такія там, кажуць, мамачка, цуды творацца. (Цалуючы рукі Марылі.) Дык уцякайма адгэтуль, мамачка! Там будзе нам усім хораша і весела. Уцякайма! Ды нашто ж ты, мамка, торбачкі шыла?!
        
        
Зьява ІІ
        
        
        Тыя ж і Старац.
        
        
        
        С т а p a ц. Слава Хрысту, добрый людзі!
        
        У с е. Слава! Слава! I цяпер, і на векі вякоў!
        
        С т а р а ц. Што гэта ў вас парабілася, панІ гаспады-ня? То ж як вясной быу я ў вас, не так гэта мясціна выглядала!
        
        Д а н і л к а. Яна ўжо і тады таксама выглядала, толькі тады яшчэ ў кучы трымалася, а цяпер рассыпалася.
        
        С т а р а ц. Але, але, бачу! А дзе ж яшчэ ваша сямей-ка? – было ж болей.
        
        Д а н і л к а. I тады, дзедка, такая самая была наша сямейка, толькі як сядзела ў хаце, дык болей яе выглядала.
        
        С т а р а ц. Але, але, ведаю! Гняздо раскідалася, і птушкі разбегліся якая дзе-куды. Ведаю, ведаю! Сам я з такога гнязда.
        
        М а р ы л я (падаючы хлеба кусок). Сядайце, дзедка, і памаліцеся за грэшную душачку Лявона.
        
        С т а р а ц (здзіўлена). Што, пані гаспадыня? Памёр твой чалавек?
        
        Д а н і л к а. Але, дзедка! Тата не вытрываў, узяў ды павесіўся.
        
        С т а p a ц. Вечны супакой! Вечны супакой яго душа-чцы! (Моліцца.)
        
        М а р ы л я. Адкуль жа гэта дзедку Бог прынёс да нас?
        
        С т а р а ц. 3 свету, пані гаспадыня! 3 далёкага свету валакуся. Хэ-хэ-хэ! 3 свету ў свет плятуся. I так кожны дзень і кожную ночку, калі дзе не начую.
        
        Д а н і л к а. Мусіць, вялікі, дзедка, свет гэты? Ці канец яму ёсць дзе, ці няма? Я ні ў каго не магу гэтага даведацца.
        
        С т а р а ц. Ох, вялікі свет, мой сынку! Куды я толькі ні хадзіў, нідзе канца яму не знайшоў, не бачыў і не чуў. Можа, дзе і ёсць яму канец – ды пэўна, што ёсць, бо адкуль жа б ветры нам Бог пасылаў, ды лета і зіму, цяпло і холад?
        
        Д а н і л к а. Мусіць, добра жыць на гэтым свеце вялікім? Я ўжо мамцы казаў, што добра.
        
        С т а р а ц. Там добра, дзе нас няма. Але мне ў маім жабрачым палажэнні ўсюды някепска. Што мне там, сынку, нягоднага можа быць? Ідзі сабе, куды вочы глядзяць, ані мяне хата свая затрымлівае, ані мяне радня звязвае, ані мяне зямелька свая к сабе цягне!.. Цэлы свет – хата мая, усе людзі – радня мая, уся зямелька – поле мае роднае. Усюды што-колечы ды сваё знаходжу: ці кусочак хлеба, ці куток цёплы для начлегу, ці толькі так добрае слова – і за гэта дзякую Богу! Іду сабе ды іду. Hi над чым не трасуся, нічога бараніць не маю: усе багацце са мною ў гэтых торбах – гэтыя акрайчыкі хлеба ды часам які кусочак сыру ці сала. I што болей трэба мне? Добра мне так. Смачна ем, спакойна сплю. Ведаю, што не акрадзе мяне злодзей, не аграбіць разбойнік. Усюды ласку маю – за душачкі жывыя і змарлыя маліцца просяць. Ведама, не усе мяне ахвотна прымаюць і любяць мяне, але гэта найболей такія, дзе сабак многа і дворні ўсялякае,– туды ж і за-ходзіць я не стараюся. А так – усюды добра на свеце, мой сынку, усюды!
        
        М а р ы л я. Mo i праўду, дзедка, кажаш, што табе няцяжка жывецца на гэтым свеце, але ў нас тутака дужа дрэнна. Як пайшло ад вясны няшчасце за няшча-сцем, дык і радачкі знікуль ніякае нямашака.
        
        С т а р а ц. Ведаю, пані гаспадыня, ведаю.
        
        Марыля. Як бачыце – хату нашу раскідалі. Ля-вонка мой – як табе ўжо Данілка казаў – не перажыў, вечны супакой, гэткае несправядлівасці і рукі без пары сам на сябе налажыў.
        
        С т а р а ц. Ведаю! Важны чалавек быу – гаспадар-ны і справядлівы быў. Колькі раз я ні заходзіў, заўсёды вока на мяне добрае меў. Вечнае яму спачыванне, i няхай зямелька для яго лёганькай будзе, а Бог найвы-шэйшы пляму з яго душачкі здыме, што налажыў сам на яе з роспачы.
        
        М а р ы л я. Вечнае яму спачыванне! А Зоську нашу таксама зналі, дзедка? Такая дзяўчына была!
        
        С т а р а ц. Знаў, пані гаспадыня! Чаму не знаў?.. Не адзін раз мяне i хлебам дарыла, і вадзічкі ў смагу давала. АпошнІ раз, як у вас быў, кветачак нават мне дала,– за панічова здароўе прасіла маліцца. Добрая дзяўчынка была. Хай Бог міласэрны за тое долечку ей шчаслівую пашле!
        
        М а р ы л я. Ох, дзедка мой! Не на радасць і не на пацеху яна ў мяне гадавалася. Дасціпная вельмі была і нейкая як сама не пры сабе. А з вясны, як прыйшло нешта ей у галаву, як стала ў двор бегаць, як стала, дык цяпер як бы не пры сваім розуме засталася.
        
        С т а р а ц. Ведаю я гэта! ох, чаму не ведаю? Мола-дасць яе згубіла, ды каго яна не згубіла!
        
        M a р ы л я. А Сымонка мой таксама ці з розуму сышоў, ці хто яго знае, што з ім робіцца. Хоць забі яго – саступіць адгэтуль не хоча і нам нікому волі не дае, нягледзячы на тое, што ўжо апошні суд за тэту зямлю адбыўся, і мы на ім прайгралі. Ды яшчэ другая бяда з маім Сымонам прылучылася: прыйшоў сюды нейкі шалёны чалавек і нагаварыў яму аб нейкім смоку і зборышчы,– дык цяпер поначы ходзіць і зборышча гэтага шукае, не на дабро шукае! Ужо сталі яго і цемня-ком усе называць. Можа, і сапраўды ў цемнякі запі-саўся – хто яго ведае? Сама я ніяк і розуму не прыстаў-лю. Ці не чулі вы, дзедка, чаго аб гэтым сходзе?
        
        С т а р а ц. I чуў, і не чуў, і нічога сам добра не ведаю, ды хто яго ўсё разбярэ, як следна. Цяпер так! на свеце між людзьмі несупакой расце, што не дай ты божачка! Дык, можа, дзе і збіраецца гэна зборышча, але дзе – нічога я не ведаю. Шмат чутак усялякіх, як і заўсёды, ходзіць паміж жывымі, шмат аб чым і добра-га, і благога гаманяць, але што з гэтага ўсяго гоману выйдзе – ніхто акуратна не згадае. Слабы стал! цяпе-рашнія людзі’ кепскія вочы маюць, каб усе як нале-жыцца бачыць імі, кепскія вушы маюць, каб кожны шорах пачуць і згадаць, адкуль вецер прыхільны вее, і кепскі розум маюць, каб ім раскумекаць усе чыста, дзе дабро іх чакае, а дзе зло. Так, так, пані гаспадыня! Слабы людзі. Нават якую маюць сілу, дык і тое не хочуць выказаць. Нейкі сон і страх усіх аплутаў.
        
        Д а н і л к а. Праўда, дзедка! Мне тут вельмі страшна, але каб спаць хацелася тутака на холадзе,– дык гэтага не скажу.
        
        С т а р а ц. То чаго ж седзіцё на гэтай руіне, калі вам тут страшна? Чаго чакаеце?
        
        Д а н і л к а. А усе ж чакаем, пакуль Сымон сход той знойдзе.
        
        Марыля. Падзецца няма дзе!
        
        С т а р а ц. А дзе я падзяюся? Дзе пяты, дзесяты па-дзяецца такіх, як я, як многа іншых, падобных мне?
        
        Данілка. Ну, месца гэтага то я яшчэ ўсё-такі добра не ведаю!
        
        С т а р а ц. Як пойдзеш, сынку мой, у свет, то даве-даешся. Днём сонейка сцежку пакажа, а ночкай – Шлях Млечны на небе. А ісці будзе лёганька-лёганька, бо вецер будзе цябе падганяць. I так будзеш шукаць ды шукаць таго месца, аж пакуль не знойдзеш вечнага спачывання.
        
        Д а н і л к а. А як хмарна будзе ды з дарогі саб’ем-ся,– хто тады пакажа?
        
        С т а р а ц. Добрыя людзі, мой сынку, добрыя людзі. А ісці вам трэба адгэтуль.
        
        Д а н і л к а. Ды я ўжо мамцы казаў аб гэтым самым, але ўсё ўпіраецца яшчэ.
        
        С т а р а ц. Нічога, пані гаспадыня, тут не выседзіш. Скінь пыху з сэрца ды йдзі адгэтуль. Не спадзейся на помач сына – ён ужо далека ад цябе з сваімі думкамі і няскора к табе з імі вернецца. Сцежкі вашы разышліся і сойдуцца толькі тады, як ён, пабываўшы на тым зборышчы, якога цяпер шукае, вернецца к табе славай акрыты. А цяпер не чакай на яго І думай сама аб сабе. Бачыш – якая гэтая асенняя ночка страшная, а ты тут адна з сваімі малымі і гэтым няшчасным музыкам, што ігрой сваей да слез толькі даводзіць... Час, птушка-маці, знімацца з гэтага раскіданага гнязда, каб іншых сваіх дзетак убараніць ад благіх ястрабаў, ад якіх сілачкі ты не мела ўбараніць свайго Сымонкі і Зоські! Скінь пыху з сэрца, набярыся адвагі, забірай гэтых з сабой і ідзі, ідзі, куды ногі панясуць, куды вочы твае глядзець будуць!
        
        М а р ы л я. Ды я ўжо з самае вясны торбачкі для ўсіх шыла і шмат, шмат іх пашыла! Але Сымон, Зоська!.. Як жа мне пайсці без іх?
        
        С т а р а ц. Не бойся, пані гаспадыня! Яны, калі не знойдуць таго, чаго шукаюць, каб у тваю хату шчасце прынясці, то вернуцца к табе тым самым шляхам, якім ты ад іх адыдзеш. Такі ўжо парадак на свеце паміж намі, людзьмі.
        
        Д а н і л к а. Ну, і добры ж тэты парадак: прыкладам, я пайду шукаць грыбоў у лес, а вярнуся адтуль толькі з галінай асінавай.
        
        С т а р а ц (цягнучы далей). Твой сын цяпер, можа, нават шукае таго, чаго i не згубіў, але мусіць шукаць і павінен. Ганьба таму чалавеку, што рукі апусціць, як перавяслы, і чакае, пакуль сама доля к яму прыйдзе ў хату і папросіцца, каб прыняў яе з ласкі свае! Ганьба таму, хто, вочы на ўсё заплюшчыўшы, будзе ісці ўцёртай здавён сцежкай няпраўды і бяспраўя, думаючы, што іначай быць ніколі не можа i што не ў яго волі змяніць стары парадак бессумленнага жыцця! Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна, як вол стары, не парываючыся нават хоць на час выпрагчыся з гэтага ярма, паганячага пачуццё яго чалавечае! Ганьба таму! Нам, старым, іншая рэч: мы не жывём, а толькі дажываем. Маладыя ж мусяць нечага шукаць, нечага дабівацца.
        
        М а р ы л я. Дзедачка! Незразумелыя рэчы для майго жаноцкага розуму ты кажаш. Але ўсё ж такі, як бачу, нездарма я торбачкі шыла, ох, нездарма!
        
        С т а р а ц. I сын твой калісь гэтага не разумеў, а можа, i цяпер не разумее. Але прыйшла пара, выбіла такая шчасная ці няшчасная гадзіна, і прабудзілася ў яго думка вялікая, важная, што так далей быць не можа, як ёсць, што яго штосьці пацягнула к нечаму няведамаму, але светламу i радаснаму, ну, i перавярнуўся увесь стары лад у яго беднай галаве. Твае песні і казкі, што пяяла i гаварыла яму калісь над калыскай, шмат у гэтым памаглі. Дык не пярэч жа i далей свайму сыну ісці той дарожкай, якую ён сам сабе абабраў і ідзе цяпер.
        
        Д а н і л к а. Ды мамка яму нічога не пярэчыць, але ён сам сабе пярэчыць i нам не дае ніякага ходу, каб як з гэтае пусткі на свет божы выбрацца.
        
        
Зьява ІІІ
        
        
        Тыя ж i Зоська.
        
        
        
        Зоська ўваходзіць, штось сумнае напяваючы; у зрэбнай спадніцы і кашулі – без каптана, грудзі расхрыстаны, валасы распушчаны i спадаюць па плячах, на галаве з пасохшага лісця вяночак.
        
        
        
        С т а р а ц (адступаючы ў старану з мімавольнага перапугу). Хто гэта такі?
        
        М а р ы л я. Ці ж не пазналі? – Зоська наша!
        
        С т а р а ц. Божа! Божа! Што з яе асталося?
        
        Д а н і л к а. Толькі цень ды вянок з лісця!
        
        З о с ь к а (разглядаючыся). Хто тут? Чаго вы назбі-раліся? Разлучыць мяне хочаце з ім? Га? Ха-ха-ха! Не на такую напалі. (Да Старца.) А ты, сівы, чаго сюды прыйшоў? Можа, весці добрыя прыносіш ад майго тэты або ад майго міленькага? Не бойся – кажы! Я ўсё ведаю!.. Даўней нічога не ведала, а цяпер, ах, як ведаю!.. Тата мой у палацы засеў і пануе там: шмат слуг яму служыць і скарбаў усялякіх шмат мае. Пасаг мне вялікі дасць, ох, які вялікі! – сто, тысячу, мільён. А толькі нашто ты, татачка, майго міленькага выгнаў з палаца, што аж за морам апынуўся? Пакінуў мяне мой ненаглядны, праз благіх людзей адрокся свае русалачкі з васільковымі вачамі. Ха-ха-ха! Але я сама к яму пайду. Праз быстрыя рэчкі, праз шчырыя бары, праз сухія пяскі паплыву к яму, як месяц па небе плыве! (Садзіцца і капаецца ў вогнішчы.)
        
        С т а р а ц. Страшныя рэчы творацца ў вас, пані гаспадыня!
        
        М а р ы л я. Ад маладзіковае суботы ўжо яна такая! Трэці тыдзень праходзіць.
        
        З о с ь к а (устав i ходзщь па сцэне). А вы вон адгэ-туль усе, вон! А-а! Ведаю! – На вяселле мае сабраліся! Не хачу я вас, груганоў чорных,– у мяне іншыя госці будуць. (Да Старца.) Праўда, стары,– іншыя. Маўчыш! Ну, як сабе хочаш! А я скажу, хто ў мяне будзе: зоркі з неба залатыя збягуцца, месячык срыбны прыплыве, воблачкі светлыя сыдуцца, і будуць яны усе гуляць на маім вяселлі так весела, так скочна! А вецер іграць мае вяселле будзе, зычна іграць будзе, як ён у лесе часам умее, як ён у азяродах часам іграе! (Да Данілкі.) Пакажы мне зараз, маладзенькі музыка, як вецер іграе!
        
        
        Данілка іграе жаласліва-нудную мелодыю, З о с ь к а круціцца па сцэне і прыпявае:
        
         Вецер іграе, зорачкі скачуць,
         Месяц між імі лад водзе;
         Радасна хмаркі белыя плачуць,
         Мілы мой кажа усім – годзе!
        
        Водбліск ад пажару асвечвае сцэну. Зоська, напяваючы ўсё, час нейкі круціцца па сцэне ў пажарным святле. Данілка іграе.
        
        
        
        У с е (апрача Зоські). Ах, пажар недзе! Марыля. Як бы з стараны двара агонь б’е!
        
        С т а р а ц (хрысцячыся). Скаранне божае валіцца на гэтую зямлю няшчасную! Тут вар’ятка скача, а там з дымам штось ідзе.
        
        Д з е ц і. Нам страшна, мамка!
        
        Д а н і л к а. Уцякайма скарэй адгэтуль, а то яшчэ і наш дом загарыцца!
        
        З о с ь к а (перастаушы круціцца). А! Як відненька! А я думала, што ўжо ночка наступіла і мне трэба к майму саколіку збірацца. (Разглядаючы.) Чаго ж я, дурная, длякаюся? Гэта ж ён тут! Тут мой каралевіч ненаглядны! (Паказваючы на дзерава, на каторым абраз вісіць.) Во дзе ён! Во! Адзін, як сіротка, стаіць і чакае, пакуль я, яго зорка нябесная, к яму не падыду. Ужо іду, ужо іду, мае сонейка мілае! (Падыходзіць і абымае дзерава, прытуляючы твар свой к яму.) Выбачай, саколік, што так позна прыйшла я к табе сягоння! Вялікую дарогу мусіла перабыць. Гадзіны на мяне сыкалі, ваўкі вылі, начніцы і совы пужалі, але прыцягнулася к табе. Ночка ўжо мінулася, і божы дзянёк, бачыш, кругом ззяе. Прытулі ж мяне к сабе, добры мой каралевіч! Сагрэй мае грудзі дзявочыя: яны вельмі азяблі – халодна ўжо, бачыш, становіцца на свеце! Не гані мяне ад сябе, як той мяне адагнау і сам за мора уцек. Ты інакшы! Ты хоць і той, але не той. У цябе, чую, сэрца б’ецца, а ў таго ў грудзях нейкі камень хрусцеў; у цябе вочкі, як зоркі, свецяцца, а ў таго, як галодныя вужакі, паглядалі; твае ручкі абымаюць, як матка дзіцянётка ў калысцы абымае, а той, як жалезнымі абцугамі, сціскаў мяне; той гаварыў, то як крумкач над непахаванымі касцямі крумкаў, а твой голас ліецца, як на жалейцы песня вясною... Прытулі ж мяне, саколе мой любы, і не выракайся болей каралеўны сваёй! (Апускаецца каля дзерава і, задумаўшыся, сядзіць пры ім.)
        
        С т а р а ц. Пайду я ўжо ад вас, добрыя людзі. Вялікім горам і зніштажэннем кожны тут куток ваш напоўнен. Шчаслівейшую долечку пашлі вам, Божа! Бывайце здаровы! Слава Хрысту!
        
        Д а н і л к а (усхапіўшыся). Дзедачка, забірайце і мяне з сабой! А то яшчэ раз як здарыцца гэткая ночка з пажарам, то я зусім памру ад страху.
        
        С т а р а ц. Як хочаш, сынку мой. Месца хопіць нам. Можаш ісці.
        
        М а р ы л я. Не адходзьце, дзедка! Надумалася і я ўжо: пойдзем усе з табой. Сілачкі мае не хапае далей тут гібець.
        
        С т а р а ц. Добра, пані гаспадыня! Добра! I табе месца мала не будзе.
        
        М а р ы л я (да дзяцей). Ну, дзеткі! Пара збірацца ў дарогу! Дзе толькі торбачкі? (Находзіць торбы і начэплівае іх дзецям, Данілку і сабе; Старац памагае.) Вось гэтыя меншанькія вам, малыя, а тэту, трохі большую, табе, Данілка.
        
        Д а н і л к а (надзеушы торбу). Вось як лоўка цяпер будзе! У руках скрыпачка, на плячах торбачкі – гуляй, душа, колькі ўлезе!
        
        С т а р а ц. Што ж? Нездарма людзі пацераў і малітваў змалку яшчэ вучацца. Каму-небудзь ды пад старасць прыгодзяцца. Аб торбах не павінны забывацца нават і тыя, што на пасадах сядзяць.
        
        М а р ы л я (надзяваючы на сябе торбу). Ну, гэтыя самыя большыя на мяне якраз падыдуць! (Глянуўшы на Зоську.) Паспрабую і на яе надзець, а ну ж з намі пойдзе. (Падыходзщь да Зоські і хоча надзець торбу.) Зоська, пазволь,– надзену гэта на цябе, ды пойдзем разам!
        
        З о с ь к а (павёўшы мутнымі вачыма). Што? Куды?
        
        М а р ы л я. Надзень, Зоська, гэтыя торбачкі! Надзень, дачушка мая. (Хоча сілай надзець.)
        
        Д а н і л к а. Не спрачайся, Зоська, ды пойдзем! Я табе зайграю панічову музыку.
        
        З о с ь к а (усхапіўшыся з зямлі і баронячыся). Што? на мяне торбы хочаце надзяваць! Га! А вы ведаеце, хто я такая? Ведаеце? Я каралеўна! Я – усеўладная пані гэтае зямлі ўсёй чыста! – гэтых загонаў, гэтых лугоў, гэтага лесу! Ха-ха-ха! А яны мяне у торбы, як жабрачку, хочуць прыбраць! Я ў кароне, бачыце, хаджу. Сярпы мае сталёвыя дабро цэламу свету жнуць, а палотны мае шаўковыя цэлы свет адзяваюць, а яны ў торбы мяне хочуць прыбраць! Проч, бясстыднікі! (Зрывае торбы і кідае на вогнішча; сама апускаецца каля дзерава.)
        
        М а р ы л я (адкінуўшы торбу ў старану з агню). Не хочаш, і не трэба! Не ў маёй ужо моцы з вамі вайну вясці. А торбачка гэта хай астанецца тут: можа, Сымону прыдасца.
        
        С т а р а ц. Што ж, пані гаспадыня,– гатовы ўжо ўсе!
        
        М а р ы л я. Ужо, дзедка! Можам ісці.
        
        Д а н і л к а. Уцякайма, дзедка, бо і я ўжо гатоў. А Зоська дагоніць нас: не чапайце толькі яе. Цяпер жа, можа, запяём усе разам на адходнае.
        
        С т а р а ц. Святую песню хоць калі не грэх запець.
        
        М а р ы л я (да Зоські). Зоська, як апомнішся, прыходзь з Сымонам да нас!
        
        Старац ідзе наперад, за ім Марыля зь дзяцьмі па баках, а за Марыляй – Данілка. Усе пяюць «Лазара», – Данілка іграе; нейкую мінуту іх песьня чуваць за сцэнай, пасьля паволі замірае.
        
        
        
Зьява IV
Зоська адна.

        З о с ь к а (як бы прасьвятлеўшы, паказваючы рукамi). Ха-ха-ха! Там пажар, гэтыя, як пагарэльцы, з торбамi пайшлі.
        
        
        
Зьява V
Зоська і Сымон.

        С ы м о н (шыбка ўваходзщь са стараны пажару, трымаючы ў руцэ запаленую галавешку. Разглядаючыся). Пайшлі!.. Не пачакалі мяне яшчэ хоць трохі. А так ужо ўсё наладзіў. (Угледзеўшы Зоську.) Адна Зоська асталася! (Да яе.) Што ж ты робіш тут адна? Пойдзем са мной?
        З о с ь к а (прыглядаючыся). Гэта ты, Сымон?
        С ы м о н. Я, Зоська! Уставай хутчэй, сястрыца, ды пойдзем, бо кожная мінута цяпер дорага!
        З о с ь к а. Куды пойдзем? Па што?
        С ы м о н (паказваючы галавешкай у праціўную старану ад пажару). На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!
        З о с ь к а (падымаючыся зь зямлі). А-а!..
        
        Сымон бярэ яе за руку, і абое нікнуць у цемнаце.
 
Заслона


Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.