РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пінская шляхта
 
Фарс-вадэвіль у адной дзеі
Асобы
З'ява I
З'ява II
З'ява III
З'ява IV
З'ява V
З'ява VI
З'ява VII
З'ява VIII
З'ява IX
З'ява апошняя
З'ЯВА II
        
З'ЯВА II

        
        
Грышка і Марыся.

        
        Г р ы ш к а. Дык я ж і прасіць не буду, сам цябе пацалую. (Цалуе яе.)
        М а р ы с я. Ах, Грышка, нядобры! Як ты спалохаў мяне, гневаюся не жартам!..
        Г р ы ш к а. Гневаешся? Няпраўда! А чаму ж ты на мяне так міленька пазіраеш?
        М а р ы с я. Так, са злосці!.. Нягодны, дзе ты забаўляўся? Гэта ж зараз прыйдуць бацькі, а мы так многа маем з табою перагаварыць.
        Г р ы ш к а. Выбачай, мілая Марыся,— чуць золак, я з'ездзіў ужо да места, кінуўся ў ногі асэсару2 і прасіў, каб ён узяў нас пад сваю апеку.
        М а р ы с я. Трэба было завезці які гасцінчык.
        Г р ы ш к а. Дык я ж завёз яму двух зайцоў, тры пары цецерукоў ды кадобчык мёду. Ён усё прыняў ласкава і сказаў, што сёння ж прыедзе на разборку справы майго бацькі з тваім. Ой, наварылі бацькі сабе кашы, будзе што есці! Ён вельмі сярдзіты,— бо адзін вус калом угору стаў. Будзе вазня!
        М а р ы с я. Дай Бог, каб гэта каша нам зубоў не папрышчыла!
        Г р ы ш к а. Ён дакляраваў3 зрабіць нам вяселле. На Богу ды на ім — уся наша надзея.
        
        № 2. Дуэт
        
        Паклаўшы надзеі на Бога,
        Чаго ж гараваць?
        Прысяглі любіці да гроба,—
        Дык будзем жа ждаць.
        Хоча няшчасная доля
        Навек разлучыці,—
        А Бог скажа: мая воля
        Ім з сабою жыці!
        Не памогуць злы языкі,
        Hi бацькоў старожа,—
        Ён жа такі пан вялікі,
        Што хоча, то зможа!

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.