РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пінская шляхта
 
Фарс-вадэвіль у адной дзеі
Асобы
З'ява I
З'ява II
З'ява III
З'ява IV
З'ява V
З'ява VI
З'ява VII
З'ява VIII
З'ява IX
З'ява апошняя
З'ЯВА III
        
З'ЯВА III

        
        
Тыя самыя, Ціхон Пратасавіцкі і яго жонка Куліна.

        
        Ц i x о н. Хрэн табе ў вочы,— жонка, а жонка! Хадзі да паўзірайся, як дачка твая з Грышкам Цюхайчыкам галубіцца!
        К у л i н а (за сцэнай). Хто? Дачка? Бойся Бога, ды яна ж яшчэ малая. (Уваходзіць.)
        Ц i x о н. Які чорт малая! Хрэн табе ў вочы,— хадзі палюбуйся!
        М а р ы с я. Якая ж я малая, калі мне на Спаса скончыцца семнаццаць год?!
        К у л і н а. Маўчы ты, хітрая лісіца! Бачыш ты, як яна скора палічыла гады!
        Ц і x о н. Ах ты, чортаў сыну,— хрэн табе ў вочы! Не годзе таго, што бацька да жывога мяне пакрыўдзіў, назваўшы не шляхціцам, дык яшчэ сынок дачку нам баламуціць.
        Г р ы ш к а. Ды я ж яе люблю і хачу з ею жаніцца...
        Ц i x о н. Ось я цябе так пажаню, як твайго бацьку! Жонка, а жонка! Дай мят-лу,— хрэн табе ў вочы!
        Г р ы ш к а. Што хочаце, тое рабіце, а ўсё-такі Марыся будзе мая! (Да Марысі.) Бывай здарова! (Выходзячы, спатыкаецца з Куторгам і збівае таго з ног, Марыся ўцякае ў хату.)

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.