РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пінская шляхта
 
Фарс-вадэвіль у адной дзеі
Асобы
З'ява I
З'ява II
З'ява III
З'ява IV
З'ява V
З'ява VI
З'ява VII
З'ява VIII
З'ява IX
З'ява апошняя
З'ЯВА VI
        
З'ЯВА VI

        
        
Марыся і Куторга.

        
        К у т о р г а. (салодка пасміхаючыся, заляцаецца). Дабрыдзень, панна Мар'яна!
        М а р ы с я. (сарамліва). Дабрыдзень, пан Куторга!
        К у т о р г а. А як панна Мар'яна прыгожа выглядае, які свежы тварык, моў ру-жачка толькі што з пучка! З якой нецярпячкай я ждаў шчаслівага моманту, каб па-цалаваць беленькую ручку панны. (Падыходзіць з камічнай зграбнасцю і цалуе руку Марысі. Тая, адступіўшы назад, абцірае руку фартушком.) Панна Мар'яна! Вы не чуеце, вы не ведаеце, як я вас крэпка люблю, як па вас ныю.
        
        № 5. Раманс
        
        Рвецца маё сэрца да красненькай розы,
        Быццам бы пры колах атоса із лозы.
        Па панне Мар'яне душа ўся сумуе,
        Быццам бы зязюля жалосна кукуе.
        Як не бачу панны, жыццё мне — магіла,
        Галоўцы цяжэнька, уцякае сіла.
        Ой, высах я, высах, як лапаць у печы!
        Горка ж мая доля, хто мяне улечы?
        Як цетраў7 ў лясочку жалосна балбоча,
        Так мае сэрцайка да панны сакоча.
        Hi верашчака, каўбасы дзялянка,—
        Нішто не смакуе без цябе, каханка!
        Дам табе зэгар вялікі, як рэпа,
        Няхай ён пры сэрцы крэпка тваім клепа
        Ды напамінае, як цяжка я ною
        I ні ўдзень, ні ўночы не маю спакою...
        
        М а р ы с я. (перабіваючы). А ведаеце ад чаго гэта, пане Куторга?— Ад старасці! Ды ты ўжо нямала пажыў,— пара аб дзяўчатах перастаць думаць, а маліцца Богу, каб даў спасенне.
        К у т о р г а. Стары, стары!! (У гневе.)
        
        № 6. Дуэт
        
        Кажаш, што я ладам стары,—
        Але — відны, але — яры!
        Буду крэпка ця любіці,
        Век табе верай служыці.
        Малады ж — часта няшчэры,
        Не шукай ў ем добрай веры:
        Пры табе — табе клянецца,
        А з другой — з цябе смяецца.
        
        М а р ы с я
        
        Ды што мне з мужа старога?!
        Я хачу майго мілога,
        Бо стары, заміж гуляці,
        Будзе кашляць і стагнаці.
        Грышка мой — хлапец матарны8,
        Малады, відны ды гарны,
        Глядзь! Аж душа к яму рвецца
        I сэрцайка мацней б'ецца.
        
        К у т о р г а
        
        Але Грышка твой няшчэры,
        Не шукай ў ём добрай веры!
        Пры табе — табе клянецца,
        А з другой — з цябе смяецца.
        
        (Падчас спеву ўваходзяць станавы з Пісулькіным і хаваюцца па баках, каб падслухаць іх размову.)
        К у т о р г а. Бач, сабака Грышка! Ён клешчам упіўся табе ў сэрца, ды нічога з таго не будзе. Бацька твой дакляраваў мне тваю руку за тое, што я буду сведкай проціў Цюхая-Ліпскага. Найяснейшая карона прыехаў на прасоку па жалобе Цюхая на твайго бацьку, што ён яго пабіў; і калі ты пойдзеш за мяне, дык я гатоў і душою пакрывіць, ды даказаць на следстве, што бацька твой не біў Цюхая; а калі мае не ў лад, то я з сваім назад. Заспрачаўся толькі, дык я зараз буду сведкай проціў твайго бацькі. Уехаў твой родны ў нерат — ні ўзад, ні ўперад. Папаўся юрысту ў кіпці,— выссе ён яго, як упыр непамысную дзяўчыну. А калі б яму і ўдалося перапрасіць найяснейшую карону, то не канец яшчэ бядзе. Ведаеш, што кажуць людзі: чорт бя-ду перабудзе — адна згіне, дзесяць будзе. Справа ў суд як пойдзе, дык так дапякуць юрысты, моў баравіка на вуголлях,— адцураецца і сваіх.
        М а р ы с я. Дарма ты мяне палохаеш! Мы з Грышкам паклонімся ў пояс найяс-нейшай кароне, дык ён пагодзіць нашых бацькоў, а табе за крывое паказанне дасць харошую гонку.
        К у т о р г а. Што?! Ты думаеш, я баюся асэсара? Ды я такой задам яму пары, што ён не згадае, дзе ўюны зімуюць. Я чалавек бывалы, маю розум і патраплю ла-дам яго вывесці ў поле, як зайчыка пад хартоў.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.