РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пінская шляхта
 
Фарс-вадэвіль у адной дзеі
Асобы
З'ява I
З'ява II
З'ява III
З'ява IV
З'ява V
З'ява VI
З'ява VII
З'ява VIII
З'ява IX
З'ява апошняя
З'ЯВА VIII
        
З'ЯВА VIII

        
        
Тыя самыя, апрача Куторгі.

        
        К р у ч к о ў. Ну, пане Пісулькін, пакінь ваша заляцанне, а бярыся за дзела. Тут, брат, нам харошае жніво!.. Гэй, дзесяцкі! (Той уваходзіць.) Пастаў тут пасярэдзіне стол ды накрый яго судовым сукном. (Дзесяцкі выпаўняе прыказанне.) Харошая пагода, можна і на дварэ папрацаваць. Садзіся, пане Пісулькін, ды прыбяры бумагі. (Пісулькін важна садзіцца, вымае корак з чарніліцы, разбірае паперы і іншыя падае станавому, каторы садзіцца таксама пры стале, задам да Пісулькіна, а потым гаворыць да Марысі.) Ну, Марыся, хадзі сюды, пабліжэ, дык кажы мне шчырую праўду,— ты ж бачыш, што ў мяне вусы не натапыраны, дык я не сярдзіты,— кажы: любіш ты Грышку Ліпскага?
        М а р ы с я (саромячыся і перабіраючы фартушок). Ну, дык што?..
        К р у ч к о ў. За што ж ты яго палюбіла?
        М а р ы с я. Сама не ведаю,— вот так штось прыпаў к сэрцу. Ды як жа яго не любіць, калі ён малады, прыгожы хлопец, а сэрца ў яго залатое.
        К р у ч к о ў. Дык хош за яго замуж выйсці?
        М а р ы с я (з сарамлівасцю). Але, хочу... калі за яго не пайду, то ўжо век мне, беднай, гараваці дзеўкай. Найяснейшая карона! Злітуйцеся над намі ды сатварыце наша шчасце! (Кланяецца яму.)
        К р у ч к о ў. Чаго ж ты хочаш ад мяне?
        М а р ы с я. Найяснейшая карона! Скончыце дзела няшчаснае між нашымі бацькамі не па-судоваму, а па хрысціянскаму абычаю: пагадзіце іх з сабою,— ня-хай больш не індычацца, ды прымусьце, каб яны нас з Грышкам злучылі. Найяс-нейшая карона! (Кланяецца яшчэ ніжэй і жаласліва кажа далей.) Ты ж такі, хоць чалавек судовы, чыноўны, ды, пэўна, верыш у Бога,— дык дзеля ласкі Божай сат-вары ты нам ласку, зладзь нашае шчасце, а мы век будзем за цябе, тваіх дзетак і ўнучкаў Бога прасіць.
        К р у ч к о ў. Но, но, мілая, будзь спакойна! Я хоць чалавек, як кажаш, судовы, але ўсё зраблю па-хрысціянску ды яшчэ на тваім вяселлі паскачу... Гэй, дзесяцкі! (Той уваходзіць.) А чы сабралася шляхта з ваколіцы?
        Д з е с я ц к i. Усе сабраліся, хто з курыцаю, хто з кадобчыкам мёду, а хто з су-шонай рыбай. Чакаюць, што ваша міласць ім прыкажа.
        К р у ч к о ў. Добра! Няхай усе аддадуць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе... Ты пакліч сюды Ціхона Пратасавіцкага з кабетаю. А Цюхай-Ліпскі з сынам ёсць?
        Д з е с я ц к i. Цюхай, апроч мёду і рыбы, прыцяг дзесяць вянкоў сушаных баравікоў, а сын яго — капу ражынкаў-уюноў.
        К р у ч к о ў. Добра, добра! Усё ўпакаваць асцярожна! Ды кліч усіх сюды!
        
        Дзесяцкі выходзіць. Кручкоў строіць сур'ёзную фізіяномію: адзін вус ставіць угору, другі ўніз. З глыбіні сцэны выходзіць шляхта, баіцца, кланяецца нізка і хаваючыся адзін за другога. З бакавых дзвярэй выходзіць Ціхон Пратасавіцкі з жонкаю. Марыся зыходзіцца ў глыбіні сцэны з Грышкам і ціха шэпчуцца паміж сабою.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.