РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сьвятлана Алексіевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чарнобыльская малітва
Гістарычная даведка
Самотны чалавечы голас
Інтэрв'ю аўтара з самім сабой аб прапушчанай гісторыі
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ. ЗЯМЛЯ МЁРТВЫХ
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ. ВЯНЕЦ ТВАРЭННЯ
РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ. ЗАХАПЛЕННЕ ЖУРБОЮ
Самотны чалавечы голас
Маналог пра тое, навошта людзі ўспамінаюць
Маналог пра тое, што можна пагаварыць і з жывымі, і з мёртвымі
Маналог пра цэлае жыццё, напісаны на дзвярах
Маналог адной вёскі пра тое, як клічуць душы з неба, каб з імі паплакаць і паабедаць
Маналог пра тое, што знойдзеш чарвяка-дажджавіка, і курыца радуецца
Маналог пра песню без слоў
Тры маналогі пра даўні страх
Маналог пра тое, што толькі ў злосці чалавек хітры, і які ён адкрыты і даступны ў простых словах любові
Салдацкі хор
Маналог пра старыя прароцтвы
Маналог пра месяцавы пейзаж
Маналог сведкі, у якога балеў зуб, калі ён бачыў, як упаў Хрыстос і пачаў крычаць
Тры маналогі пра "тло хадзячае" і "зямлю гаворачую"
Маналог пра тое, што мы не ўмеем жыць без Чэхава і Талстога
Маналог пра тое, што святы Францыск прапаведваў птушкам
Маналог без назвы – крык...
Маналог на два галасы – мужчынскі і жаночы
Маналог пра тое, як штосьці зусім невядомае ўпаўзае, улазіць у цябе
Маналог пра тугу па ролі і сюжэце
Народны хор
Маналог пра тое, чаго мы не ведалі: смерць можа быць такой прыгожаю
Маналог пра тое, як лёгка стаць зямлёй
Маналог пра сімвалы вялікай краіны
Маналог пра тое, што ўжыцці страшнае адбываецца ціха і натуральна
Маналог пра тое, што рускі чалавек заўсёды хоча ў што-небудзь верыць
Маналог пра фізіку, у якую ўсе мы былі ўлюбёныя
Маналог пра тое, што далей за Калыму, Асвенцім і Халакост
Маналог пра свабоду і мару аб звычайнай смерці
Маналог пра тое, што да звычайнага жыцця трэба нешта дадаць для таго, каб яго зразумець
Маналог пра дзіцятка-калеку, якога ўсё роўна будуць любіць
Маналог пра нямога салдата
Маналог пра вечнае і праклятае: што рабіць і хто вінаваты?
Маналог абаронцы савецкай улады
Маналог пра тое, як два анёлы забралі маленькую Волечку
Маналог пра бязмежную ўладу аднаго чалавека над іншым чалавекам
Маналог пра ахвяраў і жрацоў
Дзіцячы хор
Замест эпілога
МАНАЛОГ ПРА МЕСЯЦАВЫ ПЕЙЗАЖ
        
МАНАЛОГ ПРА МЕСЯЦАВЫ ПЕЙЗАЖ

        
        "Я раптам стаў сумнявацца, што лепей: памятаць ці забыць? Распытаў знаёмых. Адны забылі, іншыя не хочуць успамінаць, бо нічога не можам змяніць, нават паехаць адсюль...
        Што я запомніў... У першыя ж дні пасля аварыі з бібліятэк зніклі кнігі пра радыяцыю, пра Хірасіму і Нагасакі, нават пра рэнтген. Пранесліся чуткі, што гэта загад начальства, каб не было панікі. Быў нават жарт, што калі б Чарнобыль узарваўся ў папуасаў, увесь бы свет спалохаўся, акрамя саміх папуасаў. Ніякіх медыцынскіх рэкамендацый, ніякай інфармацыі. Хто мог, даставаў таблеткі ёдзістага калію (у аптэках нашага горада ў продажы іх не было, даставалі па вялікім блаце). Здаралася, што з'ядалі гэтых таблетак жменю і запівалі шклянкай спірту. "Хуткая дапамога" адкачвала.
        Пасля паявілася прыкмета, усе за ёю сачылі: пакуль у горадзе ці вёсцы ёсць вераб'і і галубы, там можна жыць і чалавеку. Ехаў у таксі, вадзіцель здзіўляўся, чаму птушкі, як сляпыя, ляцяць на шкло, разбіваюцца. Як ненармальныя... Нешта падобнае на самазабойства...
        Запомніў, як вяртаўся з камандзіроўкі. Сапраўдны месячны пейзаж... Паабапал дарогі да самага небакраю доўжыліся засыпаныя белым даламітам палі. Верхні забруджаны пласт зямлі зняты і пахаваны, замест яго насыпалі даламітавага пяску... Як не зямля... Доўга пакутаваў ад гэтага месяцавага прывіду і паспрабаваў напісаць аповед. Уявіў, што тут адбудзецца, будзе праз сто гадоў: ці то чалавек, ці то яшчэ штосьці імчыцца на чацвярэньках, выкідваючы доўгія заднія ногі каленямі назад, уначы ён бачыць усё трэцім вокам, а адзінае вуха, на макаўцы, чуе нават крок мураша. Засталіся толькі мурашы, усё астатняе на зямлі і ў небе пагінула...
        Паслаў аповед у часопіс. Прыслалі адказ, што гэта не літаратурны твор, а пераказ жахаў. Вядома, у мяне не хапіла таленту. Але тут, мяркую, яшчэ адна прычына. Я задумаўся, чаму пра Чарнобыль маўчаць, мала пішуць нашы пісьменнікі, працягваюць пісаць пра вайну, пра лагеры, а тут маўчаць? Думаеце, выпадковасць? Калі б мы адолелі Чарнобыль, пра яго гаварылі і пісалі б больш. Ці калі б мы яго зразумелі. Мы не ведаем, як здабыць з гэтага жаху сэнс. Не здольныя. Бо яго нельга прымераць ні да нашага чалавечага вопыту, ні да нашага чалавечага часу...
        Дык што ж лепей: памятаць ці забыць?"
        
        Яўген Аляксандравіч Броўкін,
        выкладчык Гомельскага дзяржаўнага універсітэта


Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.