РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сьвятлана Алексіевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чарнобыльская малітва
Гістарычная даведка
Самотны чалавечы голас
Інтэрв'ю аўтара з самім сабой аб прапушчанай гісторыі
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ. ЗЯМЛЯ МЁРТВЫХ
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ. ВЯНЕЦ ТВАРЭННЯ
РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ. ЗАХАПЛЕННЕ ЖУРБОЮ
Самотны чалавечы голас
Маналог пра тое, навошта людзі ўспамінаюць
Маналог пра тое, што можна пагаварыць і з жывымі, і з мёртвымі
Маналог пра цэлае жыццё, напісаны на дзвярах
Маналог адной вёскі пра тое, як клічуць душы з неба, каб з імі паплакаць і паабедаць
Маналог пра тое, што знойдзеш чарвяка-дажджавіка, і курыца радуецца
Маналог пра песню без слоў
Тры маналогі пра даўні страх
Маналог пра тое, што толькі ў злосці чалавек хітры, і які ён адкрыты і даступны ў простых словах любові
Салдацкі хор
Маналог пра старыя прароцтвы
Маналог пра месяцавы пейзаж
Маналог сведкі, у якога балеў зуб, калі ён бачыў, як упаў Хрыстос і пачаў крычаць
Тры маналогі пра "тло хадзячае" і "зямлю гаворачую"
Маналог пра тое, што мы не ўмеем жыць без Чэхава і Талстога
Маналог пра тое, што святы Францыск прапаведваў птушкам
Маналог без назвы – крык...
Маналог на два галасы – мужчынскі і жаночы
Маналог пра тое, як штосьці зусім невядомае ўпаўзае, улазіць у цябе
Маналог пра тугу па ролі і сюжэце
Народны хор
Маналог пра тое, чаго мы не ведалі: смерць можа быць такой прыгожаю
Маналог пра тое, як лёгка стаць зямлёй
Маналог пра сімвалы вялікай краіны
Маналог пра тое, што ўжыцці страшнае адбываецца ціха і натуральна
Маналог пра тое, што рускі чалавек заўсёды хоча ў што-небудзь верыць
Маналог пра фізіку, у якую ўсе мы былі ўлюбёныя
Маналог пра тое, што далей за Калыму, Асвенцім і Халакост
Маналог пра свабоду і мару аб звычайнай смерці
Маналог пра тое, што да звычайнага жыцця трэба нешта дадаць для таго, каб яго зразумець
Маналог пра дзіцятка-калеку, якога ўсё роўна будуць любіць
Маналог пра нямога салдата
Маналог пра вечнае і праклятае: што рабіць і хто вінаваты?
Маналог абаронцы савецкай улады
Маналог пра тое, як два анёлы забралі маленькую Волечку
Маналог пра бязмежную ўладу аднаго чалавека над іншым чалавекам
Маналог пра ахвяраў і жрацоў
Дзіцячы хор
Замест эпілога
МАНАЛОГ ПРА ДЗІЦЯТКА-КАЛЕКУ, ЯКОГА ЎСЁ РОЎНА БУДУЦЬ ЛЮБІЦЬ
        
МАНАЛОГ ПРА ДЗІЦЯТКА-КАЛЕКУ, ЯКОГА ЎСЁ РОЎНА БУДУЦЬ ЛЮБІЦЬ

        
        "Мая дачка нядаўна сказала: "Мама, калі я нараджу калеку, я ўсё роўна буду яго любіць". Уявіце сабе?! Яна вучыцца ў дзесятым класе, у яе ўжо такія думкі. Яе сяброўкі... Яны ўсе пра гэта думаюць... У нашых знаёмых нарадзіўся хлопчык... Чакалі яго, першынец. Прыгожая маладая пара. А ў хлопчыка рот да вушэй, а вушак няма... Я не хаджу да іх, не наведваюся, як раней, не магу, а дачка не-не ды і забяжыць. Ёй хочацца туды, яна ці то прыглядваецца, ці то прымерваецца...
        Маглі б з'ехаць адсюль, але падумалі мы з мужам і адмовіліся. Баімся. Мы ўсе тут – чарнобыльцы. Не палохаемся адно аднаго, калі хто частуе яблыкамі ці агуркамі са свайго саду і гарода, бяром і ямо, не хаваем сарамліва ў кішэню, сумачку, каб пасля выкінуць. Мы – з адной памяццю... З аднолькавым лёсам... А ўсюды, у любым іншым месцы мы – чужыя. Пракажоныя. Усе прывыклі да слоў: "чарнобыльцы", "чарнобыльскія дзеці", "чарнобыльскія перасяленцы"... Але вы нічога пра нас не ведаеце. Вы баіцеся нас... Напэўна, калі б нас не выпускалі адсюль, паставілі міліцэйскія кардоны, многія б з вас супакоіліся. (Запыняецца.) Не даказвайце адваротнае. Не пераконвайце. Я гэта перажыла... У першыя дні... Ухапіла дачку і рынулася ў Мінск да сястры... Мая родная сястра нас не пусціла ў хату, бо ў яе было малое дзіця, карміла грудзьмі. Уявіце сабе? I мы начавалі на вакзале. Вар'яцкія думкі прыходзілі ў галаву... Куды нам уцякаць? Можа, лепш рукі на сябе налажыць, каб не мэнчыцца... Гэта ж першыя дні... Усе ўяўлялі сабе нейкія страшэнныя хваробы. Неймаверныя. А я ж урач. Можна толькі здагадвацца, што рабілася з іншымі... Я гляджу на нашых дзяцей: куды б яны ні паехалі, яны адчуваюць сябе чужымі сярод сваіх равеснікаў... У піянерскім лагеры, дзе мая дачка адзін год адпачывала, да яе баяліся дакрануцца: "Чарнобыльскі вожык. Светлячок. Яна ў цемені свеціцца". Клікалі ўвечары на двор, каб праверыць – свеціцца ці не свеціцца...
        Вось кажуць – вайна... Ваеннае пакаленне... Параўноўваюць... Ваеннае пакаленне? Ды яно ж шчаслівае! У іх была перамога. Яны перамаглі! Гэта дало ім магутную энергію жыцця, калі карыстацца сённяшнімі тэрмінамі, мацнейшую ўстаноўку на выжыванне. Яны нічога не баяліся. Хацелі жыць, вучыцца, нараджаць дзяцей. А мы? Мы ўсяго баімся... Баімся за дзяцей... За ўнукаў, якіх яшчэ няма... Іх няма, а нам ужо страшна... Людзі меней усміхаюцца, не спяваюць, як раней спявалі на святы. Не толькі ландшафт мяняецца, калі замест палёў зноў падымаюцца лясы, хмызнякі, але і нацыянальны характар. Ува ўсіх дэпрэсія... Адчуванне асуджанасці. Чарнобыль – метафара. Сімвал. I наш быт, лад мыслення...
        Іншым разам думаю, што лепей бы вы пра нас не пісалі. Тады б нас менш баяліся. Не гавораць жа ў хаце хворага на рак пра ягоную страшную хваробу. А ў камеры пажыццёвага зняволення ніхто не ўспамінае пра тэрмін..."
        
        Надзея Апанасаўна Буракова,
        жыхарка гарадскога пасёлка Хойнікі


Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.