РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сьвятлана Алексіевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чарнобыльская малітва
Гістарычная даведка
Самотны чалавечы голас
Інтэрв'ю аўтара з самім сабой аб прапушчанай гісторыі
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ. ЗЯМЛЯ МЁРТВЫХ
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ. ВЯНЕЦ ТВАРЭННЯ
РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ. ЗАХАПЛЕННЕ ЖУРБОЮ
Самотны чалавечы голас
Маналог пра тое, навошта людзі ўспамінаюць
Маналог пра тое, што можна пагаварыць і з жывымі, і з мёртвымі
Маналог пра цэлае жыццё, напісаны на дзвярах
Маналог адной вёскі пра тое, як клічуць душы з неба, каб з імі паплакаць і паабедаць
Маналог пра тое, што знойдзеш чарвяка-дажджавіка, і курыца радуецца
Маналог пра песню без слоў
Тры маналогі пра даўні страх
Маналог пра тое, што толькі ў злосці чалавек хітры, і які ён адкрыты і даступны ў простых словах любові
Салдацкі хор
Маналог пра старыя прароцтвы
Маналог пра месяцавы пейзаж
Маналог сведкі, у якога балеў зуб, калі ён бачыў, як упаў Хрыстос і пачаў крычаць
Тры маналогі пра "тло хадзячае" і "зямлю гаворачую"
Маналог пра тое, што мы не ўмеем жыць без Чэхава і Талстога
Маналог пра тое, што святы Францыск прапаведваў птушкам
Маналог без назвы – крык...
Маналог на два галасы – мужчынскі і жаночы
Маналог пра тое, як штосьці зусім невядомае ўпаўзае, улазіць у цябе
Маналог пра тугу па ролі і сюжэце
Народны хор
Маналог пра тое, чаго мы не ведалі: смерць можа быць такой прыгожаю
Маналог пра тое, як лёгка стаць зямлёй
Маналог пра сімвалы вялікай краіны
Маналог пра тое, што ўжыцці страшнае адбываецца ціха і натуральна
Маналог пра тое, што рускі чалавек заўсёды хоча ў што-небудзь верыць
Маналог пра фізіку, у якую ўсе мы былі ўлюбёныя
Маналог пра тое, што далей за Калыму, Асвенцім і Халакост
Маналог пра свабоду і мару аб звычайнай смерці
Маналог пра тое, што да звычайнага жыцця трэба нешта дадаць для таго, каб яго зразумець
Маналог пра дзіцятка-калеку, якога ўсё роўна будуць любіць
Маналог пра нямога салдата
Маналог пра вечнае і праклятае: што рабіць і хто вінаваты?
Маналог абаронцы савецкай улады
Маналог пра тое, як два анёлы забралі маленькую Волечку
Маналог пра бязмежную ўладу аднаго чалавека над іншым чалавекам
Маналог пра ахвяраў і жрацоў
Дзіцячы хор
Замест эпілога
МАНАЛОГ АБАРОНЦЫ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ
        
МАНАЛОГ АБАРОНЦЫ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ

        
        "Што вы тут запісваеце? Хто вам дазвол даў? Фатаграфуеце... Прыбярыце сваю цацку... Схавайце. А то разаб'ю. Падумаеш, прыехалі... Мы жывём. Пакутуем. А вы людзей з толку збіваеце... Бунтуеце... Выпытваеце не тое, што трэба. Няма цяпер парадку! Парадку няма! Падумаеш,прыехалі... З магнітафонам...
        Так, я абараняю! Я савецкую ўласць абараняю. Нашу ўласць. Народную! Пры савецкай уладзе мы былі моцнымі, нас усе баяліся. Увесь свет на нас глядзеў! Каго трэсла ад страху, хто зайздросціў. Б...ь! А што цяпер? Зараз? Пры дэмакратыі... "Снікерс" і маргарын заляжалы да нас вязуць, ношаныя джынсы, як туземцам, якія нядаўна з дрэва злезлі. З пальмы. За дзяржаву крыўдна! Падумаеш, прыехалі... Такая была дзяржава! Б...ь! Пакуль Гарбачоў не ўзляцеў... На царства... Чорт з адмецінай! Горбі... Горбі дзейнічаў па іхніх планах, па планах цэрэу... Што вы мне тут даказваеце? Падумаеш... Яны Чарнобыль узарвалі... Цэрэушнікі і дэмакраты... Я ў газетах чытаў... Не ўзарваўся б Чарнобыль, дзяржава б не ляснулася. Вялікая дзяржава! Б...ь! Падумаеш... Буханка хлеба пры камуністах каштавала дваццаць капеек, а цяпер дзве тысячы. Я за тры рублі купляў пляшку... Яшчэ на закусон хапала... А пры дэмакратах? Распрадалі ўсё! Пазакладалі! Нашы ўнукі не разлічацца...
        Я – не п'яны, я – за камуністаў! Яны былі за нас, за простых людзей. Казак мне не трэба! Дэмакратыя... Свабодны чалавек... Б...ь!
        А памры гэты свабодны чалавек, яго пахаваць няма за што. У нас памёрла бабуля. Адзінокая, без дзяцей. Два дні ў хаце ляжала, бедная... У старой куфайцы... Пад абразамі... Труну не маглі купіць... Стаханаўка калісьці, звеннявая. Мы два дні не выходзілі ў поле. Мітынгавалі. Б...ь! Пакуль старшыня калгаса не выступіў... Перад народам... I не паабяцаў, што цяпер, калі памрэ чалавек, калгас выдзяляе бясплатна: драўляную труну, цяля ці парася і дзве скрынкі гарэлкі на памінкі. Пры дэмакратах... Дзве скрынкі гарэлкі... Бясплатна! Бутэлька на аднаго мужыка – п'янка, паўбутэлькі – лячэнне... Нам ад радыяцыі...
        Чаму вы гэта не запісваеце? Мае словы. А запісваеце толькі тое, што вам выгадна. Людзей з толку збіваеце... Бунтуеце... Палітычны капітал патрэбен? Кішэні доларамі набіць? Мы тут жывём... Пакутуем... А вінаватых няма! Назавіце мне вінаватых! Я за камуністаў! Яны вернуцца і іут жа знойдуць вінаватых... Б...ь! Падумаеш, прыязджаюць... Запісваюць..."
        
        Прозвішча не назваў

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.