РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Гарэцкі
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Меланхолія
1. Сумныя лісты
2. На пошце
3. Паварот
4. Прыехаў
5. Малацьба
6. На могілках
Калоніі
2. НА ПОШЦЕ
        
2. НА ПОШЦЕ

        Было яшчэ вельмі рана, калі паспеў Лявон прайсці добры кавалак дарогі да мястэчка.
        Сонца прыпякала мацней, і слабеў пах жыта і румянкі. Высыхала астатняя расінка, вышэй узнімаўся важкі пыл.
        Шнуры былі яшчэ не ўсе пажатыя. Спелая ніва часам ціха калыхалася і шаптала. Ад спакойных, троху пахіленых каласоў дыхала прыемная радасць. Цёплае паветра пералівалася на сонцы.
        Лявон наганяў нейкіх сялянак, відаць, жмудзінак. Яны ішлі ў саматканых спадніцах, босыя, з кошыкамі – значыцца, у лес, у грыбы ці ў маліну, а не ў мястэчка на кірмаш.
        Яны ўсё гаманілі, жартавалі і смяяліся. I Лявону павесялела, гледзячы на іх і слухаючы іхныя лагодныя сялянскія галасы. Потым ён хацеў падысці да іх і загаманіць, але пасаромеўся... I мімаволі засмуціўся, адчуўшы сябе вельмі самотным у чужой старонцы.
        Нейкі малады хлапец, што ляжаў, схаваўшыся галавою ў жыта, а ногі спусціўшы ў канаву, устаў і пайшоў з імі разам. I хлапец быў босы, відаць, і ён ішоў у лес.
        А лес быў ужо блізка наперадзе. Часцей лёталі і гудзелі авадні, ужо адтуль, здаецца, цягнула лесавым пахам і прахалодаю.
        Нарэшце, вось і лес...
        Дарога пайшла вузенькім праходам між дрэў, над якім павісла густа сплеценае вецце. Супакой, ціша і прохаладзь панавалі тут.
        Там-а-там па дарожцы траплялася і лезла пад ногі карэнне шматгадовых дрэў-волатаў. Косы сонца не прабіваліся скрозь ператканае суччо бяроз або шырокія лапы хвой, – і густы сцень ляжаў на дарозе. Гушчары ляшчыны, дробнага алыыэўніку, маладых асінак і лазы пры канаве абступалі дарогу, і ўсё страшэнна парасло і сплялося.
        Асаблівае пачуццё выклікалі спрадвечныя лесавыя асілкі сваёю веліччу, гушчынёю, паўсёдным цёмным холадам. Яны давілі чалавека, шапталі яму аб яго адзіноце і слабасці. Але яны ж давалі і супакой таму, хто ад зямлі і лесу ўзяты...
        Жанчыны і хлапец павярнулі з дарогі, пераскочылі цераз канаву і схаваліся недзе ў гушчэчы. I Лявон заўважыў, што каля дарогі даволі часта сядзяць малінавыя кусты з тонкімі, пад колер сасны, былінамі і з бялявымі падыспадам лістамі. Ён сашчыпнуў колькі малінін, пачуў у роце свежасць і салодкасць, і яму раптам зусім праўдзіва здалося, што гэта ён у сваім родным Цёмным Лесе, прыйшоў у маліну і радасна, без усякага клопату, здарова і вясёла, як у маленстве, ходзіць між дрэў, у халадку. Нават здзівіўся свайму гэтаму адчуванню, але і ўспомніўшы, дзе ён і што ён, спакойна ішоў цяпер адзін, у вялікім і добрым лесе, і здаровая, з даўных часоў, лёгкасць разлівалася яму ў сэрцы.
        
* * *

        Потым ён пільней пачаў прыглядацца, каб не мінуць той ледзьва бачнай, як яму казалі, сцежачкі, што вельмі скарачае дарогу ў мястэчка. Яна павінна была адхадзіць ад невялічкага прагалу, на якім стаіць вілкаватая і дужа кучматая сасна, зазвычай троху сцёсаная дзеля знаку і ўся аблітая смалою. У такой гушчэчы так лёгка можна прамінуць і сасну і сцежачку. Ён усё ўглядаўся, і яму зрабілася, нарэшце, прыкра, што ўсё няма і няма ні той сасны, ні сцежачкі.
        I раптам, неспадзявана для сябе самога, збачыў пад куст ляшчыны, разаслаў жупан, лёг дагары, расцягнуўся, расправіў плечы, выпрастаў грудзі, прыклаўся ўсім целам да зямлі, а думкамі і сэрцам зліўся з усім лесам.
        «Ці зразумеюць яны, інтэлігенты, а на просты сялянскі погляд, – проста паны, ці зразумеюць яны маё шчасце ляжаць у лесе на вясковым жупане?» – падумаў ён трошку з сумам і трошку з пагардаю...
        I чуў, як адпачывае цела ад дарожнае зморанасці, адпачывае салодка і здарова. I вось толькі ніяк не можа ён змагчы нейкую маленькую, але мімавольную і ўпартую прыкрасць.
        У кавалачках мімалётных, адарваных успамінаў прамільгнула цьмяна, невыразна даўно забытая дзяўчына, што бачыў яе дзесьці і падабаў яе... Яе вобраз меў штосьці агульнае і з Лёксаю, і з Мусяю... А потым усё сплылося, і ў думках стаяў адзін, агульны, дзявочы вобраз, цьмяны і невыразны, але такі любы, родны і блізкі... Ніколі яе не бачыў і не ведае, хто яна будзе, а ўжо мае на яе вялікі жаль і крыўду... Ён так балюча, так бязмерна кахаючы, душу сваю гатоў зліць з яе душою, усё сваё аддаць ёй, бо нікога ў свеце няма яму даражэйшага за яе, а яна, так па-дзявоччу легкадумна, гоніцца за ўсякаю пустотаю і ў той пустоце знаходзіць сабе здаваленне і забываецца на яго, з яго непатрэбнымі ёй думкамі і мукамі.
        «Не, яна ніколі б не зразумела мае прыемнасці ад пылу ботаў і варсаватае грубізны простага вясковага жупана», – з нудою ўздыхнуў Лявон... I раптам, крутка і нервова, перавярнуўся ніц, прыпаў усёй істотай да зямлі, распасцёр крыжам рукі, прытуліў правае вуха да травы, да паху зямлі, і слухаў, як шуміць лес, слухаў, слухаў, слухаў, аж сонца ўрэшце нейкім дзівам прабілася да яго і прыпякло шыю.
        I ўсхапіўся, каб не спазніцца на пошту, пачуў дур у галаве і з прыкрасцю і злосцю голасна сказаў:
        – Я ж бы яе ўзненавідзеў...
        Злаваў страшэнна, што барзджэй гэты гнілы пень, куст ляшчыны і зломаная бярэзіна зразумеюць яго, чымся яна... наогул яны, інтэлігенты, а на сялянскі погляд, – проста розныя, не зусім панскага роду паны.
        Дзікая злосць ахапіла яго, быццам сапраўды ўжо, наяве, быў у яго гэты балючы разлад з каханаю дзяўчынаю. I здавалася яму, што і пушча з сваім спрадвечным супакоем адхінулася ад яго, папсаванага, як ад якой заразы, і ніколі ўжо не дасць яму свае ціхае, супакойнае лесавое радасці.
        Знайшоў тую сцежку і ішоў па ёй як непрыкаяны, як адарваны ад разумнае гармоніі і кінуты ў страшна прыкры непарадак, дзе брудна-каравае ніколі не зробіцца стройным і правільным.
        Ішоў сцежачкаю сярод гусценнага ляшчынніку, і да вушэй даляцеў глухі няясны гук, пачуліся людскія галасы, і выйшаў на палянку. З высокіх і густых кустоў малінніку вытыкалася, то там, то там, белая ці чырвоная хусціначка, і чуўся прыглушоны, радасны ад прагавітасці гоман: гэтулькі маліны, ай-я-я-я!
        Той самы хлопец, што ляжаў у жыце на дарозе, выйшаў з кустоў, якраз насупроць Лявону, і паглядаў, муліўся, каб нешта, мусіць, спытацца. I спытаўся па-беларуску, з літоўскаю вымоваю:
        – Здалёка, браце?
        – Здалёка... Ну, а што?
        – Нічога, так сабе... I мы здалёка.
        – А...
        Сказаў Лявон гэтае «а...» ужо без злосці. А тое, што вырвалася няласкава і нават груба «ну, а што?» – тое ўжо не паправіш, хоць і шкода...
        
* * *

        На паляне хадзіла рыжая карова, скубла траву, круціла хвастом, чмыхала мордаю па баках ад мошак, разам дрыгала-тупатала нагамі і мяла траву і званіла балабонам.
        I, паглядзеўшы на яе, можна было зусім супакоіцца і нават пачуць здаволенасць, што жыве карова сваім здаровым, нармальным жыццём.
        Недалечка наперадзе відаць была хатка, – мусіць, тут жыў ляснік, і гэта была яго карова.
        Зірнуўшы ўбок, убачыў Лявон, што на пні сядзіць маленькая пастушка, дзяўчынка гадкоў з дзесяць, худзенькая, беленькая, у кароценькай лінялай спаднічонцы.
        I калі ён праходзіў міма, яна ціханька запяяла... I круціла ў руках недавіты вянок, быццам пільна занятая сабою і нецікавая, хто там ідзе. Слоў нельга было разабраць, а цягнула такую нудную мелодыю, што ён з прыкрасцю прыспешыў крок, каб не чуць яе. Запяяла дужэй, і, малая, душу цягнула з цела сваім спевам. «I гэтак у нас спяваюць дзеці», – падумаў ён і не мог ізноў стрымаць сябе ад прыкрасці і злосці.
        – Ста-а-аська-а! Гой, го-о-ой! – кінуўшы пяяць, знецяйку закрычала тая дзяўчынка, і звонкім і вясёлым дзіцячым голасам.
        Аж ён азірнуўся. Але раптам страшэнна спалохаўся...
        – Гр, гр, гр! Гаў, гаў, гаў! – кінуўся на яго з-за хаты ганчак.
        – Вось я табе пагойкаю, свавбльніца! – лагодна крыкнуў у даччын бок сівавусы ляснік, сходзячы з ганку на дарогу. – Не бойцеся, не бойцеся, ён не кусашчы... Пайшоў ты прэч! – адагнаў ён сабаку і запытаўся: – Ці не ў мястэчка?
        Гаварыў па-беларуску.
        Сабака вінавата завіляў хвастом і адбегся троху ўбок.
        – Але, на пошту, – адказаў, прыстаўшы, Лявон.
        Сэрца білася – так напалохаўся.
        – Ай, як добра... – сказаў ляснік і, завярнуўшыся назад, крыкнуў у хату: – Стасюшка! Давай ліст... Ідуць на пошту... Можа, вадзіцы? Прагнаць смагу? – спытаўся ён і, не чакаючы адказу, пайшоў па ваду.
        Назад ішоў ён з дзяўчынаю. Ён нёс ліст, а яна чысценькую бляшаную квартоўку вады.
        – Калі ласка, укіньце там у скрыначку, – папрасіў ляснік і падаў ліст.
        Дзяўчына трымала бліскучую квартовачку і трошку канфузліва, але так міла прамовіла, падаючы:
        – Проша...
        Была ў просценькім, напалову гарадскім адзенні, як прыбіраюцца настаўніцы, дачкі сялян. Усё ў ёй было сярэдняе, простае і здаровае: крэпкі, працоўны стан, круглыя рукі, чысты, загарэлы на сонцы твар, вясёлыя карыя вочы. Была прыгожая. Стаяла і ўсміхалася.
        Лявон смагла піў ваду і паверх квартоўкі пазіраў на Стасю-леснічанку. «Вось бы мне такую жонку», – прамільгнула смешная, але прыемная думка.
        Яна ўзяла квартоўку, усміхаючыся паківала яму галавою і пабегла сабе...
        Ляснік прайшоў троху з ім па дарозе.
        – У нас там на пошце і чалавек свой ёсць, – не ўцярпеў і пахваліўся ён Лявону. – Як жа, памочнік паштовага начальніка... Сватаецца да мае Стасюшкі... што ваду вам падавала. Думаю аддаць.
        – А ваша дачка настаўніца? – чамусьці сурова спытаўся Лявон.
        – Блізу таго ўгадалі... Даглядае дзетак у ахронцы ў Вільні... А пан таксама ці не з настаўнікаў? – з большаю далікатнасцю і ласкаю спытаўся ляснік і пагладзіў сівы вус.
        – Гэта, значыцца, у польскім прытулку, ці што? – яшчэ з большаю няласкаю спытаўся, замест адказу, Лявон і скоса паглядзеў на старога.
        – Усе мы браця, – пакорна сказаў той. – Польскія, рускія... Усё ў аднаго Бога веруем... Дык вы ўжо там укіньце ліст у скрынку, калі ласка, – дадаў ён і астаўся.
        Сабака яго азірнуўся наперадзе, падумаў і, задраўшы хвост, вярнуўся назад за гаспадаром.
        «Значыцца, значыцца... – чамусыді горка і іранічна ўсміхнуўся Лявон, – значыцца, ужо засватана за добрага чалавека...»
        I з невясёлаю ласкаю ўздумаў на Лёксу і з прыкрасцю на Мусю.
        
* * *

        Выйшаўшы з лесу і ідучы старым шляхам, пад прысадамі з рэдкіх старых і пакалечаных бяроз, увесь час намагаўся ён супакоіць сябе і павесялець і, аднак жа, ніяк не мог пераламіць настрою так, як бы хацелася.
        Мястэчка было ўжо зусім блізка.
        «А не магу супакоіцца, дык і не трэба», – мільгнула яму ў галаве, і без усякае думкі і без усякага жадання, зусім неспадзявана дзеля сябе самога, ён раптам, істэрычна, зарагатаў, як конь, прыстаўляючыся вясёлым і дуроным і ўважаючы, што ніхто яго не чуе.
        – Іга-га-га! Іга-га-га! – страшэнна зарагатаў ён, аж сам спалохаўся свайго дурнога выбрыку.
        Маладыя гандляры, што ехалі не дужа блізка, але і недалёка спераду, скрозь гук колаў пачулі яго конскае ірзанне. Той, што сядзеў на каленках бліжэй да хваста і паганяў вараную кабылу хлабасцінаю з усохлае бярозы, закруціў галаву назад і спытаўся ў таго, што ляжаў, абапершыся на саламяны куль, спусціўшы ногі за лучок: «Чуеш?» Спытаны адсунуў шапку з воч вышэй на віхрасты лоб, нічога не сказаў і глядзеў назад па дарозе.
        – І-га... – абарваў свой новы рагатлівы прыпадак Лявон, бо з сорамам заўважыў, што ў канаўцы, за кустом, як дамахнуць каменьчыкам, сядзяць і абуваюцца дзяўчаты перад увойсцем у мястэчка.
        – Палохае, нібыта мы яго і не бачым, – сказала адна (па-беларуску), засмяялася і адвярнулася.
        – Не чапайцеся з гэтым! – ціха запярэчыла другая і таксама пасміхнулася.
        – Чаму гэта «з гэтым»?! – не ўцерпеў Лявон.
        – Таму, што, відаць, дужа разумны... З глузду з’язджае... – адказала яна яму, і ўсе вясёла і дружна зарагаталі.
        Ён таксама засмяяўся і прыветна памахаў ім назад рукою:
        – Не бойцеся, дзяўчаткі, не з’еду...
        Ён падумаў нават, што добра было б пачакаць іх і прайсціся з імі разам, але не насмеліўся, паддаў хады і неўзабаве ішоў ужо па мястэчку.
        Паны і заможныя крамнікі, відаць, яшчэ спалі. Вакенніцы ў лепшых дамах, з высокімі ганкамі і бляшанымі фарбаванымі і толькі зрэдку гонтавымі дахамі, былі зачынены.
        Ля больніцы стаялі сялянскія фурманкі; адпрэжаныя коні елі пакладзеную ў калёсы зялёную траву і ўжо тупалі ад ранішняга сонейка. Тут жа, на калёсах, на зямлі, на ганку, сядзелі ўсякія хворыя небаракі, старыя дзяды і бабулі, маткі з дзеткамі на ўлонні, барадатыя мужчыны. Адна хворая старая ляжала на фурманцы, напрануўшыся ў бурую кажурыну, быццам і не ўлетку.
        Ля воласці таксама ўжо боўтаўся і пачынаў галдзець розны народ.
        Прыбраныя людзі ішлі ў касцёл.
        Ля некаторых крамак быў рух, і нават даволі бойкі, асабліва ля адной, а некаторыя, паважнейшыя, былі яшчэ зачынены.
        – Куханы! Куханы! Смасныя куханы! – спакушала Лявона старая яўрэйка-перакупка.
        – Што купляеш? Гэй, ты, хлопец? – запрашала другая.
        Паліцэйскі стражнік важна, як вялікі індык, хадзіў тут, залажыўшы рукі за спіну.
        Але вось з той люднай крамы сыпнулі ўсе грудам, а перад усімі выскачыла, уцякаючы, босая, дробненькая і ўжо немаладая сялянка, уся збялелая ад перапуду і ад сораму, а следам за ёю наступаў кароткі, грубы і сыты
        крамнік.
        – Зладзейка, пся крэў! – крычаў ён на яе па-польску.
        Яна маўчала і, азіраючыся, адыходзіла, а ён ужо сцішаў крокі і толькі трос ёй услед кулаком. Потым спакойна і важна павярнуў у сваю краму.
        Жанчына схавалася ад гвалту, ад людзей за рог будынку і прытулілася ля сценкі. Да яе падступіўся толькі адзін нейкі дзядзька, бедны таксама, у дзіравым жупане і ў скураных лапціках, падвязаных вяровачнымі аборкамі, што былі абкручаны дужа нізка, ля самых костачак.
        – Каб жа я хоць мысліла красці... – нарэшце прамовіла яна па-беларуску, а потым пачала штосьці казаць яму горача і шыбка па-літоўску.
        Дзядзька пыхкаў люлькаю, пазіраў задуманымі вачыма і нічога не казаў, але ж быў усё ж ткі побач з ёю, пакрыўджанаю.
        – Што за шум, а дракі нет? – з жартам узышоў на прыклетак каля крамы стражнік.
        – Глупства, пане стражнік! – вясёла адгукнуўся і засмяяўся, выходзячы яму на спатканне, крамнік і выставіў перад ім свой расчынены партабак з папяросамі.
        I сяляне, якія там былі, таксама засмяяліся, быццам сапраўды нічога асаблівага тут не было.
        – Ай, сто там, не цапайце вы яе, – падала свой голас і тая старая яўрэйка, што прадавала куханы.
        I ўсё ізноў пайшло сваім звычайным ходам.
        
* * *

        Толькі гэта і пачуў і пабачыў Лявон, падышоўшы да пошты. А сам быў белы і ціскаў сэрца, каб не білася так дужа. Ашаламеў троху і не ведаў, чаму так, без нічога, прайшоў міма.
        Асцярожна пераступіў цераз маладзіцу з дзіцянём, што расселася на прыступачках паштовага ганку, прайшоў па калідорчыку і апынуўся ў цемнаватай паштовай пачакальні.
        Тут, на ўслончыку, сядзелі дзве старэйшыя сялянкі з пасылкамі на каленях; трэцяя, маладзейшая, стаяла з імі побач і трымала ў руцэ ліст.
        Паштовыя акенцы былі зачынены, ніводнага паштавіка яшчэ не было.
        Лявон аддаў «дзень добры» і таксама прыхінуўся ля сценкі збоку.
        Зараз за дзвярыма на гадзінніку прабіла палова дзевятае...
        – Мае цётачкі, калі ж гэта прыймо пачнецца? – нахінулася маладзіца з лістом да тых з пасылкамі.
        – А не нам ведаць, калі панічкі прыйдуць, – цярпліва адказала адна, і зноў увесь пакой доўга маўчаў.
        Уголас гаварылі яны па-беларуску, а ціхенька шапталіся, як відаць, па-літоўску.
        Хвілін цераз дзесяць – пятнаццаць паказаўся малады чалавек з чорненькімі прылізанымі вусікамі. Ён адамкнуў дзверы, увайшоў у канцылярыю і зараз адчыніў акенца. Усе ўзняліся. Ён сеў там за стол з паперамі і сказаў гусценькім, сыценькім, ужо троху панскім голасам:
        – Гаспада, прашу!
        Ніякіх гаспадоў тут не было, надышло толькі яшчэ некалькі сялян і бедных яўрэяў, першая прысунулася да акенца маладзіца з лістом.
        – Панічок, напішыце вы мне адрас, – ціхенька і ласкава прамовіла яна і памкнулася пакласці ліст на акенца. Але паштавік крутнуўся ўбок.
        – Я не абязан пісаць вам адраса!
        Яна ніякава адышла назад.
        Тады пачалі здаваць свае пасылкі тыя старыя цёткі.
        Лявон чакаў і паглядаў... «Мусіць, ты і будзеш Стасюткін муж», – з нянавісцю думаў ён пра гэтага чыноўнічка. Калі прыйшла да яго чарга, ён паклаў перад прылізанымі вусікамі свае лісты (хацеў паслаць іх забяспечанымі) і сказаў:
        – Дайце мне асадку, я напішу адрас гэтай жанчыне.
        Але якраз, як ён сказаў, увайшоў другі чыноўнік, і хтосьці ў пачакальні пачціва і прыглушана азнаёміў: «Сам начальнік...»
        Гэта быў даволі высокі чорнабароды чалавек з злым, але боязкім погаядам.
        Ён пачуў Лявонавы словы і, ідучы, сказаў сварлівым голасам, чыста па-расійску і з нетутэйшаю, асабліваю вымоваю:
        – Нікакіх там ручак не давать!.. Была паложана, стянулі, ну так пушчай тіперь пішут палыдам...
        Лявон пачырванеў, але змоўчыў.
        Зараз следам за паштмейстарам, калі ён сеў і пачаў вымаць з стала паперы, увайшла чорненькая, курносенькая паненка, а за ёю чысценькі студэнцік, вельмі падобны да таго, з якім паспрачаўся Лявон на вакзале, калі ехаў з школы на працу.
        – Ізвініце! – далікатна, але грэбліва сказала паненка за Лявонаваю спіною і разам з студэнцікам увайшла ў канцылярыю. – Ці няможна паслаць грошы? – зусім іншым, прыяцельскім і какетліва-жартлівым тонам звярнулася яна да паштмейстара. – Дзень добры, пане начальнік!
        – Ваш пакорны слуга! – адказаў паштмейстар, расшаркаўся, патрос ёй і студэнту ручкі і падставіў крэсла.
        Зараз у іх палілася мілая, вясёлая гутарка.
        Тым часам паштавік з чорненькімі вусікамі спярша ўстаў і раскланяўся з імі з-за стала, потым напісаў, што трэба для забяспечаных Лявонавых лістоў, і панёс квітанцыйную кнігу, мусіць, на подпіс, начальніку. I там яшчэ раз раскланяўся і прывітаўся за ручку.
        Лявон цярпліва чакаў квітанцыі, але паштмейстар ўсё быў заняты размоваю і прыманнем ад паненкі грошай.
        Тады ён адышоў ад акенца і сеў на ўслончык.
        На сэрцы ж у яго кіпела, і мімаволі складваліся словы і сказы таго, што захацелася напісаць аб пошце ў друк. Рэдакцыі мяняліся, ахвота скрытыкаваць паштавікоў у газеце то раптам прападала, то зноў пякла яму сэрца.
        Потым ізноў падышоў...
        А яны гамоняць і гамоняць, – студэнцік рохкае, паненка – чорны жучок – ад подсвісту аж захлібаецца, начальнік ківае барадатаю галавою і часам злёгку падраготвае, аж п� Родныя вобразы / М. Гарэцкі. «Меланхолія»

        А яны гамоняць і гамоняць, – студэнцік рохкае, паненка – чорны жучок – ад подсвісту аж захлібаецца, начальнік ківае барадатаю галавою і часам злёгку падраготвае, аж паштавік, што ля акенца, і той, як свой да сваіх, галаву назад закруціць і ўхмыляецца моўчкі.
        – Дайце квітанцыю! – нядобрым голасам сказаў Лявон, прасунуўшы ў акенца галаву.
        Усе азірнуліся...
        Паштмейстар нешта напісаў, паглядзеў у кнігу, устаў і падышоў да самага акенца. Ён падкаціў злосныя вочы, кінуў Лявону квітанцыю і гыркнуў:
        – Ты не нахальнічай, хлапец. У міня гатовых квітанцый нет...
        На Лявона яшчэ раз усе азірнуліся, і ён з замлелым ад крыўды і гневу сэрцам сеў ізноў на ўслончык, гледзячы і нікога не бачачы.
        «Што я ў сялянскім жупанку, дык ты смела мяне зневажаеш... – слаба, вінавата, быццам шукаючы да сябе спагады і жалю, падумаў ён, – А як ты даведаешся, што я ж каморнік, дык табе будзе сорамна... А селяніна табе можна зневажаць... Пачакай жа...» – быццам пагражаў ён, але сам ведаў, што нічога ён не зробіць гэтаму паштмейстару; і было сорамна і брыдка, што наляцеў-ткі на скандал. I ўсё сядзеў і сядзеў, як прыкуты, і не мог скрануццца з месца.
        Прабіла дзесяць гадзін.
        – Гаспада, пошта закрыта, – сказаў паштавік з чорненькімі вусікамі і зачыніў абодва акенцы.
        Людзі разыходзіліся.
        Пайшла паненка з студэнтам.
        Вось выйшаў і чорненькі прылізаны паштавічок у пальцечку нараспашку, кінуў здзіўленым вокам на Лявона, што адзін застаўся ў прымальні, і выскачыў на вуліцу.
        «Мусіць, спяшаецца ў касцёл або на шпацыр», – няўважна, між іншым падумаў Лявон і ўсё сядзеў, быццам прырос да гэтага ўслончыка ў прымальні.
        Вось урэшце і паштмейстар хлопнуў дзвярмі з канцылярскага пакою, пачаў замыкаць іх, але яшчэ не замкнуўшы, азірнуўся і ўбачыў Лявона.
        – Ты пачаму не ўходзіш? – падазрона і груба спытаўся ён у гэтага дзёрзкага вясковага хлапца, якім паказаўся яму Лявон.
        – А во чаму... – змененым, сіпатым голасам, ціха адказаў Лявон, узняўся з месца і як у тумане, але цвёрда і лёгка падыходзіў да самае чорнае барады. I сам не ведаў, як і чаму рука мімаволі мятнулася, пальцы ўмомант склаліся, і ён пстрыкнуў паштмейстара па носе.
        Той збялеў, распасцёр рукі, потым крутнуўся назад, за дзверы, ляпнуў імі і тады ўжо, адтуль, крыкнуў з болем і небяспекаю:
        – Што вам тут трэба?
        А Лявон, атупеўшы, не ведаў, што далей рабіць, узяў і пайшоў за парог, на вольнае паветра.
        Ніхто не даганяў яго.
        «А во чаму... – шаптаў Лявон, – і во чаму...» – сціскаў кулак, успамінаючы, і шпарка ішоў сярод людзей ля крамак, дзе ад торгу быў ужо немалы гук і пыл...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.