РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
ПЕПІТА I ВЫСАКАРОДНЫ РАЗБОЙНІК
        
ПЕПІТА I ВЫСАКАРОДНЫ РАЗБОЙНІК

        
        У той час, калі дзікі кот Мурзік пайшоў выконваць апошнюю просьбу з’еўшага каштан пана Абадрана, котка Пепіта ляжала на канапе і чытала раман. «Ах, калі б у жыцці былі такія высакародныя разбойнікі, як у кнігах!» – марыла Пепіта. I раптам на падаконнік адчыненага акна ўскочыў незнаёмы горды кот. Яго зялёныя вочы злавесна ззялі, вусы грозна тапырыліся, а шматлікія шнары і выдраныя кавалкі поўсці сведчылі пра сапраўдную ваяўнічасць.
        – Ах! – усклікнула Пепіта. – Хто вы?
        – Я – дзікі кот Мурзік! – адказаў госць. – Я прыйшоў пакараць зладзейку Пік-­Пік, якая атруціла майго лепшага сябра пана Абадрана.
        – Як так? – здзівілася Пепіта. – Мышка Пік-­Пік – мая сяброўка, яна нікога не можа атруціць. Тут нейкая памылка.
        – Ну раз так, – сказаў Мурзік, – толькі дзеля вашых чароўных вочак... Не буду шукаць тую асобу. Толькі, прызнацца, я не падсілкаваўся перад паляваннем...
        Пепіта была разумнай коткай. Хутка Мурзік ужо еў катлеты і запіваў малаком, адначасова размаўляючы з Пепітай:
        – Зразумела, чароўная дама, жывяце вы сытна, чыста, але сапраўднага жыцця не ведаеце. Хіба кошка можа сядзець у чатырох сценах! Няўжо ні разу вы не пабывалі на даху, не глядзелі на поўню?
        Пепіта слухала Мурзіка з захапленнем. Нарэшце яна пабачыла вольнага ката – разбойніка, які нікога не баіцца! А кот працягваў:
        – Самая смачная ежа – якую ты сам скраў ці здабыў у бойцы. Мне шкада вас, чароўная пані! Калі б вы захацелі, я паказаў бы вам, як жывуць сапраўдныя кошкі!
        Пепіта гатовая была ісці за Мурзікам хоць зараз, але той прасіў пачакаць да ночы, бо мае важныя справы ў падвале.
        Як вядома, Мурзік пайшоў за спадчынай пана Абадрана. Калі ж нічога не атрымаў, не надта засмуціўся: па-першае, ён ужо пад’еў, а па-другое, яго вельмі ж цікавіла прыгожая хатняя котачка Пепіта. I калі сцямнела, вольны кот ускочыў на падаконнік знаёмай кватэры. Пепіта чакала свайго героя.
        – Ну, што, – горда сказаў Мурзік, – скокнулі ўніз?
        – Ой, баюся! – спалохалася Пепіта.
        Але кот скочыў на зямлю, спіхнуўшы і Пепіту.
        I пачаліся начныя прыгоды. Мурзік знаёміў Пепіту з іншымі вольнымі катамі, вадзіў на дах, спяваў кашэчыя серэнады і біўся з чорным аблезлым катом. Пад раніцу Пепіта стамілася ад уражанняў і захацела есці. Мурзік павёў яе да сабачай будкі, сказаў пільнаваць, а сам сунуўся туды і выскачыў з кавалкам сасіскі. Адначасова з будкі выскачыў вялізны сабака. I каты ледзь уцяклі. Мурзік прапанаваў Пепіце палову здабытай сасіскі. Пепіта пажавала і не змагла праглынуць пачастунак: сасіска была сапсаваная, брудная і да таго ж са слядамі сабачых зубоў.
        – Ну, цяпер можна і адпачыць... – заявіў Мурзік і павёў Пепіту ў падвал.
        – Як, тут я павінна спаць?! – жахнулася Пепіта, убачыўшы халодную смярдзючую кучу пяску.
        – Мы, вольныя каты... – пачаў Мурзік, але Пепіта яго не даслухала:
        – З мяне хопіць! Пайду дадому.
        I пайшла. Мурзік доўга мяўкаў ёй услед, што з яе ніколі не атрымаецца сапраўднай коткі, але Пепіта была абыякавай. Галодная, сонная, ледзь дабрыла яна да сваёй кватэры. А назаўтра прачнулася ад моцнага свербу...
        Мама заўважыла, што Пепіта чухаецца, уважліва прыгледзелася да ейнай поўстачкі...
        – Блохі! Фу! Адкуль толькі ў нашай Пепіты такая брыда?
        Бедная Пепіта... Яна згарала ад сораму і агіды... Давялося выцерпець купанне са смярдзючым мылам і спецыяльнымі лекамі...
        Пасля гэтага Пепіта перастала марыць пра высакародных разбойнікаў і вольнае кашэчае жыццё...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.