РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК ПІША ВЕРШ
        
МЫШКА ПІК-ПІК ПІША ВЕРШ

        
        Аднойчы ноччу вылезла мышка Пік-­Пік з норкі і пачала шукаць смачненькага.
        Але ў доме не толькі не знайшлося нічога смачненькага, але не было ні Таты, ні Мамы, ні дзяўчынкі Веранічкі, ні коткі Пепіты!
        Аказваецца, яны ўсе паехалі ў вёску да бабы з дзедам, а мышка праспала...
        Раззлавалася Пік-­Пік, пакрыўдзілася. «Усе мяне кінулі! Ну, нічога, я і без іх пражыву».
        Пачала мышка думаць, з чаго пачаць самастойнае жыццё.
        Перш за ўсё трэба купіць шмат цукерак.
        Цукеркі купляюць у краме за грошы. Грошы прыносіць Тата. Ён атрымлівае іх за вершы. А вершы Тата піша сам, і праца гэта не вельмі складаная.
        Праўда, Мама таксама піша вершы, але пры гэтым яна ў левай руцэ трымае лыжку, якой памешвае ў каструлі, а ў правай руцэ – самапіску.
        Не, так пісаць – сабе даражэй! Вось Тата – кладзецца на канапу, закідвае нагу на нагу, бярэ сшытак і пачынае бубнець: «Бу­бу-бу! Тра-та-та-та, бу-бу-бу!» I нават час ад часу рукой з самапіскай памахвае ў паветры!
        «Гэтак і я змагу! – вырашыла мышка. – Напішу вершы, атрымаю грошы і пабягу па цукеркі!»
        Узяла Пік-­Пік са стала ліст паперы і самапіску, залезла на канапу і пачала бубнець:
        – Бу­бу-бу! Гу­гу-гу! Пі-пі-і-і-і!
        I нават самапіскай не паленавалася махаць.
        Старалася мышка, старалася, а верша няма! Яна ўжо і аркуш перавярнула, і самапіску пакусала, а верш – не з’яўляецца!
        Раззлавалася мышка, з’ела ліст, развінціла самапіску, а тут на фортку села шэрая незнаёмая варона.
        – Хто тут мышка Пік-­Пік? Прымайце пасылку з вёскі!
        Не паспела мышка здзівіцца, як узрадавалася! Варона паляцела, а на стале застаўся вялікі пакунак, з якога смачна пахла.
        Раздзерла яго хутчэй Пік-­Пік, і адтуль высыпаліся грыбы, арэхі, морква, гарох, семачкі – і, канечне, цукерачкі!
        А зверху ляжала запіска: «Не сумуй, Пік-­Пік, мы заўтра вернемся!
        Тата, Мама, Веранічка, Пепіта».
        I ад радасці ў мышкі напісаўся верш:
        
         Вельмі я сябрам удзячна,
         Бо люблю паесці смачна.
         З’ем арэшкі, з’ем грыбочкі,
         Не пайду ніколі ўпрочкі!
        
        З’ела мышка Пік-­Пік усю пасылку і пайшла спаць. А праз сон усё прыкідвала, колькі зможа купіць цукерак на тыя грошы, што заплацяць ёй за такі цудоўны верш!

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.