РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК І РОВАРЧЫК
        
МЫШКА ПІК-ПІК І РОВАРЧЫК

        
        Неяк ноччу вылезла мышка Пік-­Пік з норкі. Бегае па кватэры, шукае, што паесці. І знайшла на стале цэлы пачак пернікаў, кругленькіх, паліваных белай цукровай глазурай... З’ела адзін, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты... А сёмы пернік перасеў недзе ў горле так, што ў мышкі заняло дыханне.
        «Кепскія справы, – падумала мышка Пік-­Пік. – У мяне знік апетыт! Гэтак я ад голаду памру... Трэба тэрмінова нагуляць апетыт!»
        Нядаўна па тэлевізары паказвалі фільм, дзе цётак­танцорак, каб тыя худзелі, змушалі ездзіць на нейкіх дзіўных роварах, прымацаваных да падлогі. І цёткі пасля дужа хацелі есці. А ў Веранічкі якраз нядаўна з’явіўся трохколавы роварчык! Пабегла мышка да яго, ускараскалася... А да педаляў – не дастае! Раззлавалася, саскочыла і моцна­моцна папхнула роварчык, так, што ледзь паспела зноў на яго ўскочыць.
        Але роварчык праехаў зусім мала. Давялося ўсё паўтарыць. З кожным разам мышка штурхала непаслухмяную трохколавую машыну ўсё мацней і нарэшце штурх­
        нула так моцна, з такой злосцю, што роварчык разам з мышкай адарваўся ад падлогі і вылецеў праз расчыненае акно.
        «Ой­ёй­ёй! – падумала мышка Пік-­Пік. – Гэта, мабыць, не роварчык. Гэта самалёцік. Ён падмануў мяне, прыкінуўся роварчыкам...»
        І тут роварчык абагнаў варону. Звычайную мясцовую варону, якая ляцела сабе, уцякала ад бяссоння. І раптам яе абагнала вялізная жалезная птушка, пранізліва сігналячы:
        – Пік-­Пік! Пік-­Пік!
        Варона нават прыпынілася з перапуду, але вырашыла высветліць, што ж гэта так нахабна лётае там, дзе толькі яна мусіць быць гаспадыняй. Дагнала страшыдлу... І ўбачыла, што гэта трохколавы роварчык, да якога прычапілася маленькае абледзянелае стварэнне з вісклівым голасам.
        «Недзе я ўжо бачыла гэты роварчык, – задумалася варона. – Ну так, ён належыць дзяўчынцы Веранічцы з таго двара, дзе я жыву! І сам лётае... Ай­яй­яй! Непарадак!»
        І варона ўхапіла роварчык за нешта доўгае і тонкае, што матлялася за ім – гэта быў хвост мышкі Пік-­Пік, – і развярнула роварчык у бок Вераніччынага акна.
        Бумс! Са страшэнным грукатам мышка і роварчык уваліліся ў кватэру.
        Пакуль Мама, Тата і Веранічка прачыналіся і здагадваліся, чаму прачнуліся, мышка пабегла ў норку, залезла пад коўдрачку і пачала адагравацца.
        Лёд на ёй раставаў і выцякаў з­пад шафы ручаінкай. Мама, дзівячыся, выцірала ваду, выцірала, а яна ўсё цякла ды цякла.
        Мышка даўно забылася на падступны сёмы пернік, і ёй зноў дужа хацелася есці. Яна думала: «Я нагуляла такі добры апетыт, і ён прападае дарма! Ах, як шкада, што не ўдалося з’есці ўсе пернікі адразу!»
        Так мышка Пік-­Пік думала, думала і заснула.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.