РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК РОБІЦЬ ФРЫЗУРУ
        
МЫШКА ПІК-ПІК РОБІЦЬ ФРЫЗУРУ

        
        У мышкі Пік-­Пік заўсёды мноства праблем.
        Калі іх няма, дык яна іх сама знаходзіць.
        Вось цяпер – надышла вясна, сонейка прыгравае. А мышка засмучоная. Хочацца ж і ёй сустрэць вясну­красну не абы­як. I Мама сабе прычоску пышную зрабіла ў цырульні, і Тату падстрыгла, Веранічка пачала коскі, што за зіму адраслі, заплятаць... Нават на Пепіце поўсць больш пышная зрабілася. Круцілася Пік-­Пік перад люстэркам, круцілася, разглядаючы сябе з усіх бакоў: як ёсць шэрасць непаглядная! Неадкладна трэба рабіць новую прычоску!
        Пепіта мышку расчаравала: цырульні для мышэй няма. Вось гора... Давядзецца самой старацца... Завіўку б зрабіць – ды поўсць кароценькая... Падстрыгчы – таксама не атрымаецца... Хіба што налыса... А вось пафарбавацца можна! I ў тэлевізары рэкламу паказваюць – як была цётка нефарбаваная, ніхто і ўвагі на яе не звяртаў. А як пафарбавалася – і дзядзька на «Мерседэсе» з’явіўся і кветкі падарыў... Заплюшчвае мышка вочы і ўяўляе: вось яна, з пафарбаванай поўстачкай, выходзіць з норкі, а яе ўжо чакае Мікі Маўс з марожаным.
        На кухні ў Мамы стаяла каструля з запараным шалупіннем ад цыбулі – нядаўна там фарбаваліся велікодныя яйкі. Пік-­Пік дачакалася, калі ўсе ў кватэры заснуць, пабегла на кухню і сунула галаву ў цёмны адвар...
        Раніцай Пік-­Пік пашыбавала дэманстраваць сваю прыгажосць.
        – Максімка! Зірні на нашу Пік-­Пік! – закрычала Веранічка. – У яе ўся галава разбітая! Яна памірае! Трымай, трэба зрабіць перавязку!
        Максімка заўсёды быў гатовы каго-небудзь лавіць. Бедная мышка, не разумеючы, чаму такі пярэпалах, кінулася ўцякаць. Але шкадлівыя дзеці загналі яе ў кут...
        – Бедная мая мышка! – прыгаворвала Веранічка. – Ты, пэўна, у шоку, калі так уцякаеш! Што з табой здарылася? Хто табе галаву разбіў?
        Мышка не адказвала, верашчала і выкручвалася, тым больш што Максімка тузаў яе за хвост. Веранічка з мышкай на руках пабегла да Мамы – раіцца, што рабіць: у небаракі акрываўленая галава, хіба што «хуткую дапамогу» выклікаць?
        Ледзь-ледзь удалося мышцы растлумачыць, што гэта яе новая пафарбаваная фрызура... Але захаплення модніца так і не дачакалася. Толькі што Веранічка ўзрадавана зазначыла, што цяпер яны з Максімкам змогуць кожны дзень гуляць у бальніцу, дзе мышка з чырвонай галавой будзе пастаянным пацыентам...
        Пік-­Пік палічыла за лепшае схавацца ў норку. Яна сядзела там і дзьмулася, бо нарэшце ўсвядоміла, што хаця пафарбавалася хутка, змыць тую фарбу ўдасца зусім не адразу...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.