РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК ЗАЙМАЕЦЦА БІЗНЕСАМ
        
МЫШКА ПІК-ПІК ЗАЙМАЕЦЦА БІЗНЕСАМ

        
        Любіла мышка Пік-­Пік пачытаць перад сном газеты. Апошнім часам найбольш цікавілі яе рэкламныя аб’явы. У кожнай газеце друкавалі іх вельмі шмат, часам на цэлую старонку. I якія смачныя рэчы там прапаноўвалі! Шакаладкі, цукеркі, салодкія напоі з імпартовымі таямнічымі назвамі! Цудоўны тавар куплялі, прадавалі, абменьвалі... Мяркуючы па колькасці аб’яў, займаліся гэтым у кожнай прыстойнай сям’і. «Толькі мае гаспадары нічога ў бізнесе не кемяць! – дзьмулася мышка. – Сядзяць на адных «ганарарах», галадаюць. Не, трэба, каб у кватэры знайшлася хоць адна разумная, дзелавая істота!»
        I мышка вырашыла заняцца бізнесам. Галоўнай мэтай мышчынага прадпрымальніцтва мусіла быць як мага большая колькасць імпартовых шакаладак. Але як яе дасягнуць? Першапачатковага капіталу мышка не мела, кажучы прасцей – грошай у Пік-­Пік не было. Заставалася адно – абмен! Але што магла Пік-­Пік прапанаваць у абмен? На што маглі б паквапіцца будучыя дзелавыя партнёры?
        Мышка аббегла кватэру, але ўсе рэчы былі або вельмі патрэбныя сям’і, або надта ўжо непрыглядныя. Перачытала мышка ўважліва ўсе рэкламныя аб’явы і заўважыла, што побач з тэлевізарамі, дыванамі і парфумай у абменных аб’явах сустракаюцца пародзістыя шчанюкі і кацяняты. «А ў нас ёсць дарослая пародзістая кошка! – узрадавалася Пік-­Пік. – Пепіта, напэўна, каштуе не менш, чым скрыня шакаладак! I да таго ж гэтая котка – самая лішняя рэч у хаце. Якая ад яе карысць? Валяецца на канапе, чытае ды жарэ. Мне ж гаспадары ўдзячныя будуць!»
        I мышка ўзяла Вераніччыны алоўкі і аркуш паперы і напісала аб’яву: «Мяняецца вельмі прыгожая і вельмі пародзістая кошка на каробку шакаладак». Унізе Пік-­Пік не забылася пазначыць адрас і пачапіла аб’яву ў двары на слупе. Аб’ява вісела нізкавата, але жадаючы ўсё-ткі мог яе прачытаць.
        Вечарам у дзверы пазванілі. Мама пайшла адчыняць, і Пепіта з цікавасці рушыла за ёй. На лесвічнай пляцоўцы стаяла тоўстая цётка ў белых штанах і яркай стракатай кашулі. Цётка трымала ў руках невялікую каробку. Пабачыўшы Пепіту, незнаёмка завохкала ад захаплення:
        – Ай­яй, якая цудоўная кошка! Вырашана, я яе бяру! Трымайце вашы шакаладкі!
        – Чаму гэта вы будзеце забіраць нашу кошку? – абурылася Мама. – I не трэба нам ніякіх шакаладак!
        Цётка доўга тлумачыла Маме прычыну свайго візіту, нарэшце раззлавалася і пайшла. Але тут жа ў дзверы пазванілі зноў – на гэты раз дзядзька ў цёмных акулярах з каробкай большай і прыгажэйшай. Мама паклікала Тату, і на гэты раз удалося разабрацца, што прычына наплыву гасцей – аб’ява на слупе.
        – Значыць, я тут лішняя?! – са слязьмі прагаварыла Пепіта. – Добра, я не буду казаць пра гуманнасць і элементарную прыстойнасць. Можаце мяне прадаць, абмяняць, здаць на мясакамбінат...
        Мама, Тата і Веранічка пачалі запэўніваць Пепіту, што не пісалі тае аб’явы, і нагаварылі столькі добрых слоў абражанай кошцы, што яна нарэшце супакоілася.
        – Але хто ўсё-ткі зрабіў такую подлую справу?
        Усе пераглянуліся між сабою і моўчкі пайшлі да норкі мышкі Пік-­Пік.
        – Выходзь, мыш! – строга сказаў Тата. – Я абмяняў цябе на новую машынку­друкарку. Цябе забірае Акадэмія навук для доследаў. Збірайся, паслужы нарэшце чалавецтву!
        Але з норкі ніхто не паказваўся. Мышка залезла ў Татаву пантофлю, якую выкарыстоўвала ў якасці канапы, і трэслася ад жаху.
        Ноччу Пік-­Пік пабегла на двор і зняла сваю аб’яву. I яшчэ некалькі дзён не паказвалася нікому на вочы... Яна зразумела, што сяброў ні на што не абменьваюць, што яны і ёсць самая найвялікшая каштоўнасць.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.