РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК – ГАНГСТЭР
        
МЫШКА ПІК-ПІК – ГАНГСТЭР

        
        У Веранічкі было шмат прыгожых сукенак і спаднічак. Яна любіла іх прымерваць перад люстэркам. А яшчэ больш падабалася ёй надзяваць Мамін капялюш, Маміны туфлі і бліскучы шалік. Паглядзела аднойчы Пік-­Пік, як Веранічка круціцца перад люстэркам, і падумала: «А я ж таксама пекная паненка! Прыгожая, фігурыстая! Чаму ж не маю розных апранах?»
        Зажурылася мышка, крыўдна ёй зрабілася. Вырашыла пайсці на кухню і з’есці што­небудзь з гора. А па дарозе заўважыла Вераніччыны лялькі. Іх было шмат, і ўсе шыкоўна апранутыя.
        «Вось бы мне такія сукенкі!» – пазайздросціла мышка. Зайздросціла доўга, да ночы... А ноччу, калі ў мышкі з’яўляўся самы вялікі апетыт і самыя разумныя думкі, прыйшло рашэнне: адабраць у лялек адзенне! Яны гэта, нягодніцы, заслужылі – вунь калісьці мышка запрасіла іх у госці ў сваю норку, а тыя ледзь яе з уласнага жытла не выгналі.
        Як адбіраць чужыя рэчы, мышка выдатна ведала з кінастужак і таму пачала сур’ёзна рыхтавацца. З раніцы скрала Вераніччын пісталецік, які страляў пластмасавымі шарыкамі, і чырвоную шкарпэтку. І вось, калі ўсе разышліся з дому, рушыла Пік-­Пік «на справу»: на галаву надзела шкарпэтку з дзвюма дзіркамі для вочак, у правай лапцы сціскала пісталет, а ў левай – мех для здабычы.
        Лялькі спакойна драмалі, як раптам маленькі рабаўнік з чырвонай шкарпэткай на галаве наставіў на іх пісталет:
        – Рукі ўгору! Гэта рабаўнік! Здымайце сукенкі!
        Але лялькі, відаць, аслупянеўшы ад страху, не варушыліся. Давялося мышцы самой збіраць здабычу. У мяшэчак улезла шмат сукенак, спаднічак, фартушкоў, гарсэтаў, туфелек, шкарпэтак. «Гангстэр» павалок усё ў норку, на радасцях забыўшыся на пісталет.
        У норцы мышка доўга перабірала ўборы, прымярала, круцілася перад люстэркам, узятым з Мамінай сумкі. Але хутка ёй гэта надакучыла і захацелася каму-небудзь паказацца ў новай вопратцы. Але тут Пік-­Пік з засмучэннем зразумела, што паказацца ў нарабаваным нікому ў доме яна не можа!
        Захацелася мышцы есці. Але што, калі па дарозе на кухню сустрэне яна каго-небудзь, а той і папытаецца: «Пік-Пік, ці не ты ўзяла ляльчыну адзежу?» Фу, як сорамна!
        Паспрабавала мышка паспаць і ў сне ўбачыла, як лялькі шукаюць сваю вопратку.
        Прачнуўся бедны гангстэр ад страху. Не, ад такога жыцця толькі пахудзееш! Сабрала мышка ў мех сваю здабычу і аднесла, адкуль узяла.
        I больш ніколі не спрабавала быць гангстэрам.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.