РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК ПЯЧЭ ТОРТ
        
МЫШКА ПІК-ПІК ПЯЧЭ ТОРТ

        
        Аднойчы ноччу пабегла Пік-­Пік на кухню за прысмакамі і не знайшла нічога прыстойнага. Ну хіба гэта ежа – чорны хлеб! Салёнае сала! Толькі з галадухі. Есці трэба тарты!
        I тут мышцы ў разумную галоўку прыйшла ідэя: «Спяку торт! Нічога складанага! Я ж бачыла, як гэта робіць Мама».
        Дастала мышка вялізную місу, выцягнула яе на сярэдзіну кухні. «Торт мусіць быць вялікі!» – і перакуліла туды цэлы пачак мукі. I кухня, і мышка зрабіліся белыя. «Цяпер трэба малака! – падумала мышка і вывернула ў місу пачак малака. – Ну вось і цеста! Нечага толькі не хапае. Яек, ці што?»
        Адчыніла мышка халадзільнік, павыкідала адтуль у місу яйкі. Паглядзела. «Шкарлупіну дастаць, ці што? Ай, абыдзецца. Цяпер – самае галоўнае. Торт павінен быць салодкім!» – і мышка высыпала ў місу пачак цукру. «Малавата!» – высыпала яшчэ пачак. «Ну, вось і ўсё. Засталося размяшаць цеста». I мышка Пік-­Пік узяла вялікую драўляную лыжку і пачала размешваць цеста. Але яно чамусьці не размешвалася. Кінула Пік-­Пік лыжку і паспрабавала размешваць лапкай. Але лапка адразу ўвязла. Хацела вызваліцца – і другая лапка ўвязла. Адпіхнулася Пік-­Пік ножкамі, падскочыла – і ножкі ў цесце апынуліся. Валтузілася мышка ў місе, валтузілася, пасля пачала крычаць:
        – Ратуйце!
        Прыбегла котка Пепіта. Бачыць – пасярод кухні – міса, у місе нешта белае і дрыгаецца. Хацела Пепіта дастаць гэта нешта з цеста і сама прыклеілася да яго. Змагалася Пепіта з цестам, змагалася, пакуль цеста яе ў місу не ўцягнула. Цяпер Пепіта і Пік-­Пік закрычалі разам:
        – Ратуйце!
        Прыбеглі на кухню Мама і Веранічка. Бачаць: кухня белая ад мукі, валяюцца пустыя пачкі з­пад цукру і малака, пасярэдзіне стаіць вялікая міса, а ў місе – валтузяцца два белыя прывіды. Цеста заляпіла мышцы Пік-­Пік і котцы Пепіце і раты, і вочкі, і яны, небаракі, маглі толькі лапкамі махаць.
        – Ану, Веранічка, – сказала Мама, – давай мы гэта пад кран занясём!
        Узяліся яны за місу і занеслі яе ў ванну. Уключыла Мама ваду і паставіла пад струмень місу. Вада размыла ліпучае цеста, і ўрэшце мышка Пік-­Пік і котка Пепіта ад яго вызваліліся.
        – Ну! – строга сказала Мама. – Што гэта вы такое ўтварылі?
        – Гэта ўсяго толькі торцік, невялічкі такі, звычайненькі торцік, – піскнула мышка Пік-­Пік і выскачыла з ванны.
        – А кухню хто мыць будзе? – закрычалі ёй услед Веранічка, Мама і Пепіта.
        Але мышка ўжо сядзела ў норцы і аблізвалася: поўсць на ёй была салодкая, як цукерачка.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.