РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пярсцёнак апошняга імператара
Пралог
Маскоўскія камуналкі
Дым Айчыны...
...і пыл гісторыі
Два крыжы
Кальварыйскія вароны
Сібірскія крумкачы
Ліст застаецца ў сне
Гісторыя працягваецца
Карл Карлавіч ідзе ў госці
Лёсы сплятаюцца
Логвішча адмірала
У нетрах пушчанскіх...
Апошні карнавал
Калі разбіваюцца крыжы...
Агонь і жалеза
Эпілог
ЭПІЛОГ
        
ЭПІЛОГ

        
        Хлопец гадоў дваццаці шасці, з сабранымі на патыліцы ў хвосцік валасамі і ўсмешлівымі вуснамі, і зеленавокая дзяўчына, гнуткая, як лазінка, схіліліся, абняўшыся, над вялікім пісьмовым сталом з чорнага дрэва. Перад імі ляжалі разгорнутыя часопісы. У маладых людзей быў аднолькавы выраз твараў – з адбіткам шчасця, не хвіліннага, бурлівага, а такога, што расце свойскім дрэўцам у садзе тваіх будняў і непрыкметна мацнее з году ў год.
        – «Вернутыя вершы»... Усёткі неяк банальна назвалі...
        – Нічога, галоўнае – публікацыя з’явілася! Водгукаў колькі! І добра, што дамагліся прыпіскі – «З асабістага архіва Магдаліны Дарбут-Сташынскай». Цяпер твае правы ніхто не аспрэчыць.
        – Затое пачнуць казаць, што я дзедавы вершы выдаю за свае...
        – Не бойся. Твая падборка даказала, што ты самастойны паэт, са сваім бачаннем свету. Гэтага не падробіш. І добра, што абедзве публікацыі з’явіліся адначасова.
        – Магчыма... – задумліва сказала дзяўчына. – А што ты даведаўся пра Хмеля?
        – Ведаеш... – Хлопец адхінуўся ў крэсле, падбіраючы словы. – Нам цяжка іх судзіць. Невядома, якое пекла яны прайшлі, хто і чым кіраваўся. Я магу толькі прыблізна аднавіць падзеі. Твайго дзеда, беларускага караля, сябры бераглі ад найменшых падазрэнняў. Калі пачалі арыштоўваць, ён быў апошні, каго маглі западозрыць. І на допытах ніхто са змоўшчыкаў яго не назваў. Але ў гэты ж час арыштавалі тваю бабулю. Не ў сувязі з гэтай справай. Напэўна, у цябе ейны характар. Іван Хмель выкупіў яе волю тым, што здаў яе мужа. Потым спрабаваў загладзіць віну, ладзіў каралю пабег. За што і быў зноў арыштаваны. Ну а падрабязнасці – «навечна канулі у Лету, і толькі бурбалкі пайшлі». Бог усім суддзя...
        – І застаюцца нам адны магілы... – Дзяўчына засланіла твар тонкімі рукамі. І раптам адчула, што на палец, побач з заручальным пярсцёнкам, слізнула нешта халоднае і цяжкое...
        Просты жалезны пярсцёнак з роўнаканцовым крыжам.
        – Не, гэта не той самы... – прагаварыў Кастусь, цалуючы руку жонкі. – Я замовіў дакладную копію. Няхай пераходзіць далей, з пакалення ў пакаленне, так?
        – Кр-р-рум! – пацвердзіў нехта за іх спінамі, узняўшы такі вецер сваім з’яўленнем, што старонкі часопісаў пачалі перагортвацца.
        – Карлуша! – Хлопец і дзяўчына са смехам азірнуліся.
        Крумкач тупатаў па падлозе, пазіраючы разумнымі чорнымі вочкамі. Ён ведаў, што ўсё мінае...
        Але ёсць ніці, якія ўплятаюцца ў сувой часу рознакаляровымі сцяжынкамі, то знікаючы, то зноў выходзячы на шэрую паверхню.
        Хто ведае, можа, мой ці ваш лёс – таксама працяг, частачка гэтай каляровай ніткі.
        І хто мы такія, каб ірваць і зблытваць ніці ў тым, што саткана не намі?
        
         – Слухай, а Цяпа прыйшоў у бібліятэку, на краязнаўчы гурток. І разам з гэткім лысым хлапчыскам прывалок два магільныя крыжы васемнаццатага стагоддзя – на звалцы адкапалі! Загадчыца бібліятэкі пералякалася. Цяпер у экспедыцыю да Янкі папрасіўся. І яшчэ двое з ягонай каманды. Жыве Беларусь!
        Жыве.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.