РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Атака
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
2
        
2

        
        Вывалакшы кулямёт на самы грудок, туды, адкуль яны пачыналі гэтую няўдалую атаку, і дзе ўжо можна было схавацца ад варожага агню, Жаркоў апусціў на дол хобат і хрыпата крыкнуў:
        − Шостая рота, сюды!
        Было ўжо цёмна. На захадзе, убаку ад балацявіны, ярка блішчэла на небе адзінокая зорка, ніжэй ад яе і збоч ціхенька запальвалася на ноч другая. Высокае пагоднае неба яшчэ свіцілася рэшткамі дзённага святла, а хмызняковая балацяві-на ўжо зусім стулілася ў змроку. Заліты вадою і гразёй лёд страціў сваю цукрыстую, у рудых разводах белізну і ледзьве шарэў праз хмызняк.
        Рыбчонак адразу выцягся ў доле і маўчаў, адсопваючыся, а Жаркоў нейкі час у знямозе сядзеў на грудку, чакаў сваіх і думаў.
        Было відавочна, што рота разбіта дашчэнту. Ад тых дзевяноста чалавек, якія тыдзень назад пачыналі наступленне, уранку сёння заставалася дваццаць тры, а цяпер вось хоць бы сабраць палавіну іх. Пэўна, што наступленне выдыхалася, нямецкія сілы пабольшалі, артылерыя паадставала, у мінамётчыкаў не хапала мін. З наскоку цяпер не дужа што возьмеш, тое даказвала апошняя гэта атака. А тут яшчэ пагінулі камандзіры, напаткала вось смерць і лейтэнанта і, відаць, прый-дзецца пакуль камандаваць яму − апошняму сяржанту ў роце.
        Першы з недалёкага хмызняку на грудок вылез Тарасікаў. Жаркоў здалёк яшчэ пазнаў свайго памагатага па кашлі, які не пакідаў байца з самай зімы. Кавылястай хадой слабасільнага падлетка ён прышкандыбаў да камандзіра, усё кашляючы, паставіў ля кулямёта скрынкі з патроннымі стужкамі і пачаў знімаць з-за спіны вінтоўку. Полы яго шыняля, грудзі і рукавы, як і ва ўсіх, былі чорныя ад вады і гразі.
        Прыпаўшы да падмерзлай раллі, нейкі час усе трое цяжка натужна дыхалі і маўчалі, не ў стане пераадолець знямогі і роспачы. З вёскі зноў успырхнулі ў неба дзве ракеты запар − агністыя вужакі іх святла адбіліся ў хмызняку на лёдзе. Хлоп-цы прыгнуліся, прыпалі да самай раллі − у маладых, шырока расплюшчаных вачах Тарасікава ўзгарэўся і прапаў затоены пакутны страх.
        − Ну, нічога, − сказаў Жаркоў, каб як-небудзь прыбадзёрыць людзей. Але падбадзёрыць, абнадзеіць не было чым: ду-жа ўжо мала засталося іх, а баявая задача так і не была выка-нана.
        Знізу на пагорак шкандыбаў яшчэ нехта, адчувалася ў цемры, што ён паранены, і відаць было, як кульгаў, абапіраючыся на вінтоўку. Калі ён падышоў бліжай, Жаркоў пазнаў салдата з трэцяга батальёна, што ўчора прыбіўся да іх. Цяпер ён моўчкі прыплёўся да хлопцаў, з роспачнай самотай вылаяўся і лёг побач на дол, выставіўшы ў неба абматаную бінтамі босую нагу. Неўзабаве аднекуль збоку прыплёўся Гушчын, стары рыжавусы салдат з зямлістым тварам і вельмі невыразным глухім голасам. За гэты голас яго некалі на фарміроўцы празвалі Магілай. Таго, хто даў яму гэта недарэчнае прозвішча, даўно ўжо не было на свеце, а Гушчын усё быў жывы і не дужа, здаецца, і крыўдаваў, калі яго так клікалі. Ён нетаропка прывалюхаў да сяржанта, абаперся на вінтоўку і цяжка апу-сціўся на дол.
        − Ну от даканалі… Ах ты гора горкае!.. Без артылерыі яно вядома − пяхота-матухна…
        Ніхто нічога не сказаў яму, не запярэчыў і не пагадзіўся − усе былі падкошаны стомай, няўдачай і маўчалі. Жаркоў яшчэ пачакаў, паўзіраўся ў змрок. «Няўжо ўсе?» − з болем падумаў сяржант і ўсё ж не пераставаў чакаць. І праўда, хутка цераз снегавую паску ўнізе мільганула адзінокая постаць і неяк зне-дужэла пачала лезці ўгору.
        − Сюды, давай! Сюды!
        Чалавек збочыў на голас і неўзабаве падышоў да байцоў. Гэта быў вялізны мядзведзяваты Няроўны, ён некага валок на сабе. Калі ён наблізіўся, Тарасікаў узняўся яму насустрач і рупна падхапіў яго ношу. Удвох яны паклалі чалавека на пад-мерзлыя глыжы ў баразне.
        − Вось, прынёс, − зморана сказаў Няроўны. − Пахаваць трэба…
        Гэта быў лейтэнант Патапенка − камандзір іх роты. Раскі-нуўшы полы паўшубка, гэты некалі крыклівы нахрапісты афіцэр, цяпер абыякавы да ўсяго, ціха ляжаў у разоры. Усе, хто тут быў, прыўсталі з долу, паглядзелі на непрывычна сці-шанага камандзіра, уздыхнулі, але ніхто не сказаў нічога. Адзін толькі Гушчын прастадушна закрэхтаў і, месцячыся за сяржантавай спіной, пачаў ладзіць закурку. Ён згарнуў цыгарку, дастаў з-за пазухі красала, трут і заляскаў у цемры. Некалькі слабых сініх іскрынак-зорачак зляцела з яго пальцаў. Яны, вядома, былі вельмі слабыя, каб іх убачылі ворагі, але раздражнёных панылых байцоў палохала і тое.
        − Кінь іскрыць, Магіла дурная! − надтрэснутым голасам закрычаў Рыбчонак. − Усадзяць міну, тады накурышся!
        − Пацярпець нельга ці што! Курэц! − азваўся паранены ў нагу.
        − Ого закрычалі! − глуха здзівіўся Гушчын. − На галасы немец яшчэ лепей пацэліць. Чакай.
        Жаркоў сцішана прыкрыкнуў на ўсіх:
        − Ціха! Годзе вам! Давай акапвацца! Стой, здаецца, яшчэ нехта ідзе.
        З тылу і трохі збоку, тупаючы па цвёрдай раллі, ішоў да іх чалавек. Неўзабаве ён наблізіўся, угледзеўся і гукнуў:
        − Якая рота?
        − А табе якую трэба? − запытаў Жаркоў.
        − Шостая.
        − Папаў, − сказаў і закашляўся Гушчын. У яго рукаве ўсё ж тлела цыгарка.
        − Камандзіра к камбату, − загадаў баец.
        − Ге, спазніўся, браток, − уставіў з долу Гушчын. − У бала-цявінку б прыбег.
        Пасыльны няўцямна змоўк, падышоў бліжай, але, убачыў-шы ў доле знаёмы сілуэт афіцэра ў паўшубку, зразумеў і на мо-мант спыніўся, як укопаны.
        − Ладна, − сказаў Жаркоў. − Я пайду. А вы тут акопвацца. І не лаяцца: немцы пад носам.
        Яны ўдвох пайшлі ў той бок, адкуль з’явіўся пасыльны. Пасыльны (то быў ардынарац замкамбата Сахно) сігаў хутка і маўкліва, нічога не казаў і не пытаўся ў сяржанта − як і належала салдату, які прывык быць ля начальства і думаць, што ўсё цікавае і значнае адбываецца толькі там.
        Ён вёў доўга. Праз якіх дзвесце метраў ад раллі, сярод рэдкіх маладых елачак на імшарыне пачуліся галасы. Неўза-баве абодва яны прыпыніліся каля вялізнай, пэўна, ад бомбы, варонкі, на дне якой матава паблісквала льдзіна, на ёй, прысеўшы ля свайго начыння, настройвала рацыю Люся. (Мала хто ў батальёне ведаў прозвішча гэтай дзяўчыны, якая дагэтуль служыла ў роце сувязі, а месяц назад, перад лютаўскім наступленнем была пераведзена з рацыяй у гэ-ты батальён.) Камандзір батальёна капітан Васілевіч і яго намеснік па страявой капітан Сахно сядзелі вышэй, паставіўшы ногі ў варонку, і чакалі, калі будзе наладжана сувязь.
        Рацыя папісквала ўжо і міргала вочкам індыкатара, а Люся, пакручваючы рэгулятар настройкі, прывычнай скарага-воркай сыпала:
        − Мята, Мята, я Ландыш. Як чутна? Даю настройку, даю настройку: адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць. Дзесяць, дзевяць, восем, сем, шэсць, пяць, чатыры, тры, два, адзін. Як чутна, я Ландыш, прыём.
        − Таварыш капітан, прывёў, − ціха, каб не перашкодзіць радыстцы, сказаў пасыльны. Камбат павярнуўся на голас, ту-гія рамяні на яго паўшубку ціха рыпнулі і, пад ногі Жаркову слабаю плямкай бліснуў ліхтарык.
        − Хто гэта?
        − Сяржант Жаркоў, таварыш капітан, − сказаў Жаркоў. − Лейтэнант Патапенка забіты.
        Настала кароткая паўза, камбат выключыў ліхтарык, капі-тан Сахно вылаяўся, не зважаючы на радыстку, і сігануў да ра-цыі. За грудком над вёскай зноў запалілася ракета, і на неба-схіле задрыжэлі хвалі святла. На кароткі час яе мільготкае далёкае святло паблукала на заклапочаных тварах людзей, цьмяным блікам адбілася ў новай блішчастай касцы Сахно і знікла за пагоркам.
        − Так, Жаркоў, − памаўчаўшы, сказаў Васілевіч. − Колькі ў вас асталося?
        − Шэсць чалавек, таварыш капітан. Адзін паранены. У на-гу. Адпраўляць трэба. І кулямёт адзін толькі. Другі яшчэ ўран-ку бомбай разбіла.
        − Так… − няпэўна прамовіў камбат, услухоўваючыся таксама і ў Люсін голас ля рацыі.
        − Я Ландыш, я Ландыш, − хуценька гаварыла ў трубку Люся. − Будзе гаварыць дваццаць другі, паклічце дваццатага, паклічце дваццатага. Я Ландыш, прыём.
        Камбат, пакінуўшы Жаркова, торапка ссунуўся на дно варонкі, паспешна пераняў з Люсіных рук трубку і пачакаў. Жаркоў прысеў побач з салдатам і глядзеў на начальства, адчуваючы, што неўзабаве будзе штось важнае.
        − Таварыш дваццаты, таварыш дваццаты… Дакладвае двац-цаць другі Ландыша. Спроба не ўдалася. У Патапенкі вялікія страты. Сам Патапенка забіты. Лукін і Шчасны адышлі. Сустрэў арганізаванае супраціўленне. Прашу сродкаў узмацнення. Сам падавіць не магу. Як зразумелі? Прыём.
        Трубка шчоўкнула, камбат слухаў, усе ў яміне застылі ў змроку і не адрывалі поглядаў ад святлявага акенца ў рацыі. У цьмяных водблісках гэтага святла было відаць, як зацяўся, нахмурыўся паголены камбатаў твар, цвёрды яго падбародак туга ўпёрся ў касматы каўнер паўшубка. Трубка шархацела далёкім голасам камандзіра палка, і на ёй нервова пацёпваў мезены палец камбата.
        − Таварыш дваццаты, я не магу... Не маю чым. У Патапенкі пяцёра… У астатніх таксама. На ўскраіне аб’екта буйнакалі-берны кулямёт, пяхота. За вёскай мінамётная батарэя. У мяне па дзесяць агуркоў на ствол. Прашу дапамогі, прашу дапамо-гі. Прыём.
        У варонцы насцярожыліся. І Люся, і Сахно, і салдат з Жарковым здагадаліся, што становішча батальёна не аблегчыцца. Відаць, камандзір палка меў нейкае сваё меркаванне, упарціў-ся і не хацеў зважаць на довады камандзіра батальёна.
        Урэшце капітан Васілевіч адарваў трубку ад вуха, чамусьці паглядзеў на яе, яшчэ торкнуў да скроні і размашыста ляпнуў аб скрынку рацыі.
        − Што ён сказаў? − запытаў Сахно, шорхаючы сваёй плашч-палаткай, накінутай на шынель. Камбат узняў заклапочаны твар.
        − Загадаў паўтарыць атаку і ўзяць Ручайкі.
        Стала вельмі ціха, Сахно, быццам не верачы, цяжка і нерухома паўзіраўся ў камбата, пасля ўстаў і заварушыўся пад плашч-палаткай.
        − Чорт бы іх там саміх пабраў, − выпаліў ён і вылаяўся. − Самі б сунуліся.
        Камбат з хвіліну нешта абдумваў, укленчыўшы на адно калена ля рацыі. Люся падкручвала рэгулятар настройкі і трымала рацыю на прыёме. У начной цемрадзі за ельнікам пыхну-ла раз і другі мільготкае палахлівае зарыва. «Ках, ках», − даля-целі стрэлы і ўгары цераз балацявіну зноў завізжэлі міны. «Трах! Трах!» − ірванула неўзабаве ў хмызняковай цемры, але ў варонцы адзін толькі ардынарац азірнуўся на выбухі.
        − Пяць чалавек, кажаш, Жаркоў? − перапытаў капітан і па-глядзеў знізу ўгару на сяржанта.
        − Ну, − ваўкавата выдавіў з сябе Жаркоў.
        − Ну вось… Каго імі атакуеш, пяццю чалавекамі? − невядома ў каго запытаўся камбат. − Вось што… − надумаў ён урэшце нейкае рашэнне. − Дам вам чалавек дзесяць сувязістаў, абознікаў − што ёсць. Акапацца на вышыні і чакаць. Глядзі, каб у фланг не зайшлі, бо тады ўсяму батальёну ліха будзе.
        − Зразумела, − адказаў Жаркоў і ўстаў. У гэты час Люся загаманіла ў трубку і перадала яе капітану.
        − Слухае дваццаць другі… Дваццаць другі слухае, прыём, − сказаў Васілевіч і шчоўкнуў пераключальнікам прыёму. З паў-хвіліны ён слухаў, а пасля запальчыва і крыўдліва загаманіў:
        − Таварыш дваццаты! Не магу! Чым жа я выканаю задачу? Без падрыхтоўкі не магу! Дайце час! Прыём.
        Ён трохі паслухаў, а пасля з нейкай зацятай рашучасцю выпаліў у трубку:
        − Зразумеў, зразумеў вас: адхілены ад камандавання. Перадаю трубку дваццаць трэцяму.
        Сахно буркнуў нешта ад здзіўлення, скрывіў вусны, але хуценька перахапіў трубку і далажыў, што слухае. У варонцы замерлі, насцярожыліся. Люся прыўстала на каленях і, ссунуўшы пад самую шапку тоненькія светлыя броўкі, упілася по-зіркам у квадратны твар намесніка камандзіра батальёна. Сахно тым часам дастаў з палявой сумкі карту, аднае рукой няспрытна разгарнуў яе і паўзіраўся ў аднае месца, трымаючы яе пад цьмяным святлом рацыі. Камбат устаў у рост і, віда-вочна нервуючыся, палез у кішэню за куравам.
        Размова ў Сахно неўзабаве скончылася. Замкамбат далажыў, што зразумеў, кінуў: «Ёсць! Ёсць, таварыш дваццаты, ёсць» − і таксама ўстаў у варонцы, шоргаючы плашч-палат-кай.
        − Дакамандаваліся, − плюнуў убок камбат. − А ты што думаеш?
        − Што ж падумаеш, калі загадана. Трэба атакаваць, − змрочна сказаў Сахно, зашпільваючы пад палаткай сумку. − Вайна не фунт ізюму.
        − Цябе прызначыў?
        − Так, − ваўкавата, без ранейшай шчырасці адказаў Сахно і гучным, сваім заўсягдашнім камандзірскім тонам аб’явіў у цемру:
        − Падрыхтавацца да атакі. Ты, сяржант з шостай роты… як тваё прозвішча?
        − Сяржант Жаркоў, − падказаў кулямётчык.
        − Жаркоў? Камандую батальёнам я. Слухай задачу. Атрымаеш сувязістаў, яшчэ сапёраў дам, колькі будзе, ездавых, і атакуеш гэтыя праклятыя Ручайкі. Цераз балота. Чацвёртая і пятая роты − ад лесу. Сігнал атакі − чырвоная ракета. Гатоў-насць праз гадзіну. Зразумеў?
        − Зразумеў, таварыш капітан.
        − Шагам марш, − уладарна распарадзіўся новы камбат. − Цярэшкін, камандзіраў чацвёртай і пятай рот ка мне. Міна-мётчыка таксама. Жыва!

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.