РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бліндаж
1. Серафімка
2. Хлебнікаў
3. Серафімка
4. Обер-яфрэйтар Хольц
5. Сер[афімка]
6. [Дземідовіч]
7. [Піліпёнкі]
8. [Хлебнікаў]
9. [Серафімка]
10. [Хлебнікаў]
[11. Нохем]
[12. Качан]
[13. Серафімка]
[13. СЕРАФІМКА]
        
[13. СЕРАФІМКА]

        
        <…> Спрэчкі ў бліндажы: адступленьне [–] у тым стратэгія. Сталін хоча заманіць, каб затым зьнішчыць (Дземідовіч? Хлебнікаў?).
        – Хлебнікаў (Дземідовіч) арганізуе ахову: пільнаваць. Удзень садзяць Серафімку. Аднойчы тут паяўляюцца паліцаі. Сядзяць. Ратуе С[ерафімка]. Як?
        – Мо’ як у Вайды?
        [Нохем зьнікае.]<…>
        – Дземідовіч пачаў папраўляцца. (Капітану горш.) І пачаў думаць: каб застрэліць немца, каб памёр капітан, пра Серафімку…
        – Серафімка прынесла хлеб. Радасьць. <…>
        Пачынаюць есьці. <…> А тут – паліцыя… Паліцаі ходзяць па траншэі. <…> Марадзёры. У бліндажы ўсе замерлі. <…>
        Пасылаюць Серафімку. Назіраюць двое з траншэі.
        Дземідовіч і немец вылезьлі ў траншэю.
        Назіраюць.
        Немец кажа: надо пук-пук!
        Дз[емідовіч] – не!
        <…> Піліпёнкі прыйшлі да яе. Паліцаі сустрэлі яе на сьцежцы <…>. Дзе Качан? Вядзі. <…> і яна павяла іх у лес. Як лес скончыўся, сталі.
        Там яе згвалцілі… <…> Іх было трое. Піліпёнак, адзін у шынялі і адзін малады бугай. Яны згвалцілі С[ерафімку]. <…>
        Як з яе знушчаліся ў калгасе – як з сястры ворага народу.
        Серафімка радавалася: во дзе мір! Жывуць у міры, як добра. Але не.
        <…>
        Яны яе не забілі*. Але яна болей не прыйшла ў бліндаж. <…>
        А ў бліндажы пра яе мяркуюць кожны са свае калакольні. Капітан, Дземідовіч, паліцай [Качан], немец. Есьці няма, вады няма. <…>
        У бліндажы голад. Хто такі Качан? Размова: Хлебнікаў, Дземідовіч, немец. <…> Хлеб зьелі. К[апіта]н змарнеў. С.[ерафімка] ня йдзе.
        Немец ідзе капаць бульбу. Ноччу вараць. <…>
        Дземідовіч ноччу зрабіў спробу ўцячы. І заграз у тарфянішчы. [Немец пайшоў яго шукаць. Знайшоў. Прынёс непрытомнага.] Сьмерць Дземідовіча. Немец яго хавае ў траншэі.
        Немец сыходзіць. <…> Немец хутка адчуе сябе вышэйшым. Але яго ўражвае Сер[афімка].
        Немец кажа: пайду. Капітан не затрымлівае і не пытае.
        <…> Паліцай (Качан) утаіў, што ён – паліцай. І чакае. А на полі С[ерафімцы] сказаў, што яго – [паранілі] Піліпёнкі. <…>
        Хлебнікаў і Качан. Качан спрабуе ўкрасьці пісталет.
        Хлебнікаў яго страляе.<…>
        Палічыў – засталося 5 патронаў.
        <…>
        Застаецца адзін капітан [Хлебнікаў].
        <…>
        Хлебнікаў ня можа ў бліндажы і выходзіць на поле бою з пісталетам. Страляе і крычыць «Ура!».


Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.