РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Здубавецьця
Замест уступу
Рагацьцё
Прыбабунькі
Загадкі
Словы матчыны з Вушаччыны
Я сваю Марынку хоць пасярод рынку!
Я СВАЮ МАРЫНКУ ХОЦЬ ПАСЯРОД РЫНКУ!
Я СВАЮ МАРЫНКУ ХОЦЬ ПАСЯРОД РЫНКУ!
ПАПЕЎКІ
        
        Вушацкія песьні, папеўкі, як і ўся народная паэзія наогул, ужываюць скаромныя словы й вобразы. У вуснах народнай песьні, абрадавай ці побытавай, любое слова гучыць цнатліва, бо гэта йдзе яшчэ ад паганства, якое ня карысталася фігавым лістком. Насельнікі халаднаватай часьціны планеты грэлі свой юр, ятрылі сябе словам моцным, як пяршак. Каб род ня зьвёўся.
        
        
* * *
 
Цераз кладачку, цераз зыбкую
Мужык жоначку вядзець.
– Ой ты, кладачка, ой ты, зыбкая,
Ты ня гніся пада мной,
Ой ты, жоначка, мая любая,
Ня сварыся ты са мной.
Выпі чарачку-пазлачаначку,
Ой ня будзь жа пьяненька,
Радзі сем сыноў і дачушачку,
Ой ня будзь жа старанька.
– Ой мой любенькі, ой мой міленькі,
Ўсё ж няпраўдачка твая.
Выпью чарачку-пазлачаначку,
Мушу быць я пьяненька,
Раджу сем сыноў і дачушачку,
Мушу быць я старанька.
        
        
* * *
 
– Што Іван робіць?
– Кароў пасець.
Далівуйда.
– Нашто яму каровы?
– Малако есьці.
Далівуйда.
– Нашто яму малако?
– Рабят карміць.
Далівуйда.
– Нашто яму рабяты?
– На вайну йсьці.
Далівуйда.
– А дзе ж тая вайна?
– Пасярод гаўна.
Далівуйда.
Дзеўкі расьсяканкі
на вайну ня йдуць.
        
        
* * *
 
Ай, дайце мне, дайце
Сем чарак гарэлкі.
Ай, адну мне дайце,
Каб я пасядзела,
А другую дайце,
Каб я пасьмялела,
А трэцьцюю дайце,
Каб я пагуляла,
Чацьвёртую дайце,
Каб я папяяла,
А пятую дайце,
Збрую сабірайце,
А шостую дайце,
Коні запрагайце,
А сёмую дайце,
Дамоў адпраўляйце!
        
        
* * *
 
А чый галуб ляціць на дуб,
А мой на бярозі.
Чые мужы пьюць, гуляюць,
А мой у дарозі.
А калі ж ён у дарозі,
Пашчась яго, Божа.
А калі ж ён у карчомцы,
Забі яго, Божа.
А калі ж ён у дарозі,
Пашчась пірагамі,
А калі ж ён у карчомцы,
Забі перунамі!
        
        
* * *
 
А дзед бабу разуваў,
Пад ножачку паглядаў:
– Ой, бабулька, што за зьвер,
Я ж баюся, каб ня зьеў.
– Ці ты ў лесе ня бываў,
Чорных зьвяроў ня відаў?
Ты, дзядулька, ня рабей,
Гэта птушка – салавей.
Ён і сьвішчаць і пяець,
І спакою ня даець.
        
        
* * *
 
Дзякуй тому хуюшку,
хуюшку, хуюшку,
Што зрабіў нам пірушку,
пірушку, пірушку.
І ў ручачкі ня хукаў,
ня хукаў, ня хукаў,
Малаточкам ня грукаў,
ня грукаў, ня грукаў.
        
        
* * *
 
Кум ня пьець,
Кум ня пьець, кум ня пьець,
Кума ня хочаць.
А ў кумы пад пупам
Блыха шчакочаць.
– Ты, кумок, галубок,
Ня будзь у граху,
Паганяй у кумы
Пад пупам блыху!
        
        
* * *
 
І стар, і нядуж,
І крывы на нагу,
Як убачу маладую,
Ашалеўшы бягу.
        
        
* * *
 
Пайшла маці ў Даўгінава,
Дачку дома пакінула.
Пакуль маці вярнулася,
Дачка дома сапсулася.
Па суседству жыў Мікіта.
У Мікіты хата крыта
І чаротам, і кулямі,
Пасярэдзіне – хуямі.
        
        
* * *
 
А на дварэ шум-гум.
– А хто едзіць?
– Кум, кум.
– А што вязець?
– Акуні.
– А для каго?
– Для кумы.
        
        
* * *
 
Ажаніўся мяшок,
Узяў торбачку,
Туды-сюды павярнуў –
Цмок у мордачку.
        
        
* * *
 
Ажаніўся гаўнакоп,
Узяў жонку каку,
Палажыўшы на лавачку,
Цалуіць у сраку.
        
        
* * *
 
Ці ня Бог табе даў,
Мая Настачка,
Усю ночку макаў,
Як у маслачка.
        
        
* * *
 
А ў чыстым полі пад ябурамі
Часалі дзеўкі хуй тапарамі.
Яны часалі дый прымяралі,
Каб гэта, ціці, ня ўкараціці!
        
        
* * *
 
Я сягоньня рана ўстала,
Да суседа я паджгала:
– Ці ты відзіў, ці ты бачыў,
Хто мне перад рассабачыў?
– А я відзіў, а я бачыў,
А я перад рассабачыў.
        
        
* * *
 
А мне ўзнаць хочацца,
Як дзеўка мочыцца.
Кругом дзеўкі абышоў,
Нідзе дзюркі ня нашоў.
        
        
* * *
 
Яшчэ сонца ня ўсхадзіла,
Курва курвачку радзіла,
А як стала залачаць,
Стала курвачка крычаць,
А як стала ўсхадзіць,
Стала курвачка хадзіць.
        
        
* * *
 
Як на пасту ганяла,
Пізду дома кідала,
На паліцы пад гаршком
Націскала камяшком.
        
        
* * *
 
Сядзіць баба над ракой,
Работы ня маіць,
Траву рвець, пізду трэць,
А ўсё ж ня гуляіць.
        
        
* * *
 
А старой сто гадоў,
А старому дзьвесьце.
Стары лесьвіцу майструіць
На старую ўзьлезьці.
        
        
* * *
 
Цераз рэчку йшла,
На кладачку села:
– Пі, пізьдзічка, пі вадзічку,
Ты кілбаску зьела.
        
        
* * *
 
Загадала сястра брату:
– Пагалі, брат,
Яйцы к сьвяту!
        
        
* * *
 
Як заручалі, тады казалі,
Што ў свата кароў многа.
Як пайшла даіць,
Адзін бык стаіць,
І той ня доіцца.
Вазьму я быську
Ды за пумпыську:
А дай, быська, малака!
        
        
* * *
 
Салавей, салавей,
Што на сьвеце саладзей,
Ці гарэлка, ці мядок,
А ці ў дзеўкі перадок?
        
        
* * *
 
Стары, стары, лезь на печ, –
Стары расстагнаўся,
Стары, стары, лезь на бабу, –
Стары расьсьмяяўся.
        
        
* * *
 
Маладая маладуха
Саладзіла саладуху
І макала руку
То ў сраку, то ў муку.
        
        
* * *
 
Выйшла барыня плясаць,
Салодкія пальцы,
Ў адну руку ўзяла хуй,
А ў другую яйцы.
        
        
* * *
 
Сядзіць барыня пад плотам,
Вышываіць пізду дротам,
Едзіць барын і хахочаць,
А ў пізьдзе дрот лапочаць.
        
        
* * *
 
А бандалы, бандалы,
Падымаюць падалы,
А маленькі бандалок
Падымаіць падалок.
        
        
* * *
 
А сініца вераб’я
Устоічку залюбла.
 
 
 
* * *
 
 
 
Гірша з Моўшам добра жыў,
Гірша кроіў, Моўша шыў,
Гірша з Моўшам дровы сек,
Гірша Моўшу хуй адсек.
 
 
* * *
 
 
 
Ходзіць хата,
Ходзіць дол,
Ходзіць па пізьдзе хахол.
 
 
 
* * *
 
 
Ой, каліна, сьмелы цьвет,
Каля пупа сельсавет,
Пад пупом райвыканком,
Куды ходзяць за пайком.
 
 
 
* * *
 
 
Хочацца, рагочацца,
За старога ня хочацца.
Стары хочыць і баіцца,
Каб у пізду ня ўтапіцца.
 
 
* * *
 
 
 
Ня руш мяне, ня чапай,
Я дворная дзеўка –
Паміж лытак
Клубок нітак,
А там і цяцерка.
 
 
 
* * *
 
 
 
Наелася буракоў,
Напілася квасу,
Манілася хлопцу даць,
Ні дабрала часу.
 
 
* * *
 
Цяпер дай, цяпер дай,
Цяпер хочацца,
А пад старасьць хуй ня ўстаніць,
Пізда зморшчыцца.
 
 
 
* * *
 
 
 
Чух-чух, начухаўся,
Падняў хвартух, нанюхаўся,
Падняў хвартух і спадніцу,
А там сядзіць з рукавіцу.
 
 
 
* * *
 
 
 
Давяла ты мяне,
Мая Зосічка, –
Ні каня, ні дугі,
Ні атосачкі.
 
 
 
* * *
 
 
 
Ах ты, Яначка, пабіляначка,
Дзе машок расьцець,
Там і ямачка.
Імшок разьлітаіцца,
І ваўчок раздуваіцца.
 
 
* * *
 
 
Ой, дзевачкі, Бог із вамі,
Зьніму штаны, лягу з вамі.
Зьніму штаны і сарочку,
Лягу з вамі на ўсю ночку.
 
 
 
* * *
 
 
Ой, сват, ты мой сват,
Ня бяры мяне за зад,
Бяры мяне за пярод,
Тады мяне забярот.
 
 
* * *
 
 
Ішла баба з рынку,
Нясьла чапялінку,
А за ёй заяц
Начаў бабу лаіць:
– А ты, баба, сьцерва,
Каму дала перва,
Ці Анісічку сісічку,
Ці Антонічку шмонічку?
 
 
* * *
 
Мой муж нядуж
Паехаў за рэчку,
Судзі, Бог, каб здох, –
Паставіла б сьвечку.
 
 
* * *
 
 
 
Піла-піла ўсю суботу,
Прапіла усю работу,
Піла-піла ўсю нядзелю,
Прапіла усю надзею.
 
 
* * *
 
 
Гарманісьцік маленечкі
Пабіў сабе каленічкі,
Дзеўкі Богу маліліся,
Каб каленькі гаіліся.
 
 
* * *
 
 
Гарманіст у нас адзін.
Мы па разіку дадзім.
Гарманісту трэба даць,
Весялей будзіць іграць.
 
 
* * *
 
 
 
Гармонь нова,
Крышка сьцёрта,
Гарманіст пахож на чорта,
Гармонь нова,
Крышка стара,
Ў гарманіста шышка ўстала.
 
 
 
* * *
 
Мурожнае сена,
Яно ж мяне зьела,
Гэта тая асянчына,
Яна ж мяне даканчыла.
 
 
* * *
 
Шышы-мышы шалелі,
Бабе дзюрку праелі.
Стала баба плакаці:
– Чым мне дзюрку лапіці?
 
 
* * *
 
Хоць боб няполены,
Дык пуп наколены.
Мамулічка, бабок ела,
Мамулічка, набубнела,
Мамулічка, ай, бабочак,
Ня сходзіцца вараточак.
 
 
* * *
 
 
 
Злавілі сароку
Ды пасярод току,
Лёй-ліля-лё.
А надралі лою
Над самай піздою,
Лёй-ліля-лё.
 
 
 
* * *
 
 
Ой, забрала, забрало
І ножачкі задрало.
 
 
 
* * *
 
А я сваю бабку
Пасаджу ў кадку,
Палію яе вадой,
Яна будзіць маладой.
 
 
 
* * *
 
 
А ў нашага свата
Яловая хата,
А дроў ні палена,
А хуй па калена.
 
 
* * *
 
 
А паўзець павук па сьцяне,
Авохці мне, я баюся,
Каб ён ня папоўз па пузе.
Дайце мне якую рызьзінку,
Закрыю я сваю разіньку.
 
 
* * *
 
 
Гарэлачку я люблю,
Гарэлачку дайце,
Як упьюся, павалюся –
Хлопцы, ня зявайце!
 
 
 
* * *
 
 
Ай, ня ўстою, ня ўлежу,
Падымаіць адзежу.
Ай, ня ўлежу, ня ўстою
За сваёю ліхою.
 
 
* * *
 
 
Сідар, Сідар, Сідарэц,
Ня пасі маіх авец.
Мае авечкі куплены,
Твае яйцы луплены.
 
 
* * *
 
 
Салдат, любі мяне,
Куды хочаш, вядзі мяне,
А ці ў боб, ці ў мякіну,
Сама цябе перакіну.
 
 
* * *
 
 
Упрысядкі прысядаў,
За касматую хватаў,
А за тую касматую
Тры дні сядзеў за хатаю.
 
 
* * *
 
 
А дзед бабу шануваў,
На папары прывязаў –
А няхай жа баба ветраіць,
А можа яна палепшаіць.
 
 
* * *
 
Дзеўкі ў цэркву йдуць,
Богу молюцца,
А Мікола сьвяты
З хуем гоніцца.
 
 
* * *
 
 
Ты стар, я молада,
Вядзі мяне да горада,
А прадай маю сраку
А на соль, на табаку!
 
 
* * *
 
А лісіца і барсук
Любаліся цераз сук,
А маленькі барсучок
Цераз маленячкі сучок.
 
 
* * *
 
А лісіца барсуку
Пасуліла на суку:
– Калі хочаш ты, барсук,
Палізай ка мне на сук.
 
 
* * *
 
 
Іграў мядзьведзь у дуду,
А воўк у жалейку,
А маленькі чарнасракі
Скакаў памаленьку.
 
 
 
* * *
 
 
На вуліцы я была,
Увідзіла Грышку,
Хацеў мяне паваліць,
Пашчупала шышку.
 
 
 
* * *
 
 
Прыйшлі дзеўкі на базар,
Сталі чапурыцца,
Прыйшоў Грышка,
Насраў блізка –
Неяк прыступіцца.
 
 
 
* * *
 
 
Нікому так ня ўдалося,
Як нашаму Юрку,
Сем грывень заплаціў –
Ня папаў у дзюрку.
 
 
* * *
 
 
 
Чаго тады ня прыйшоў,
Як я цябе клікала,
Усю ночку на палочку
Ножка аб ножку пстрыкала.
 
 
 
* * *
 
Чаго тады ня прыйшоў,
Калі я казала,
Усю ночку на палочку
Дагары ляжала.
 
 
* * *
 
 
Чаго тады ня прыйшоў,
Як я гаварыла,
Бацька сьвінку закалоў,
Мамка ножку зварыла.
 
 
 
* * *
 
 
 
А калі ты бондал,
Дык набі мне бочку,
А я табе заплачу,
Падняўшы сарочку.
 
 
 
* * *
 
 
 
Мой міленькі у лясу,
Яму сьнедаць панясу –
Курачку гарачую
На шышачку стаячую.
 
 
 
* * *
 
 
 
Я ў Полацку была,
Бачыла Міколку,
Я хацела яму даць,
А ў яго – зь іголку.
 
 
* * *
 
 
 
У цыганкі хвартух новы,
А ў цыгана хуй дубовы.
Хвартух новы ня парвецца,
Хуй дубовы ня сагнецца.
 
 
* * *
 
Ой, Марыся, ты Марыся,
Пад Міколам ня марыся,
Ня марыся пад Міколам,
Бо ў Міколы толькі колам.
 
 
* * *
 
І сьвяты б паскакаў,
Каб гарэлкі паспытаў,
Покуль ёсь гарэлка ў шклянцы
І ў пасьцелі будуць танцы.
 
 
* * *
 
 
 
Гоп, мае грачанікі,
Гоп, мае яечныя,
Чаму ж мае грачанікі
Такія нясмачныя?
 
 
* * *
 
 
Гоп, мае грачанікі,
Усе жыды начальнікі,
А ў калгасі дуракі
Дзяруць межы, як быкі.
 
 
* * *
 
А ў калгасі добра жыць,
Адзін робіць, сем ляжыць,
А як сонца прыпячэць
І апошні уцячэць.
 
 
* * *
 
 
Ленін Троцкаму сказаў:
– Пойдзем, Троцкі, на базар,
Кабылу купім карую,
Накормім пралетарыю.
 
 
 
* * *
 
Ой, паскачу, паскачу
Свайму бацьку-смаркачу,
А мамачцы-любачцы
Прынясу я ў люлечцы.
 
 
* * *
 
 
Мяне мама берагла,
Кожна дзень бліны пякла,
Варыла рыбу-акунькі,
Каб хацелі дзецюкі.
 
 
* * *
 
 
 
Мая мілка памірала
На асінавым бярне,
Ручкі, ножкі сашчапіла,
Адказала пізду мне.
 
 
 
* * *
 
 
Ой, мамачка, я прапала,
Любіць мяне хто папала
І рускія, і палякі,
І ўсякія пабасьцякі.
 
 
* * *
 
 
Ах вы, немцы і палякі,
Сабраліся аўстрыякі,
Зьбіраліся цэлы дзень,
Сабралася адна дрэнь.
 
 
* * *
 
 
Ашалела Паланея
Што за юду пайшла,
А ў юды чорны муды,
Па калена машна.
 
 
* * *
 
А ў нашага свата
Багатая хата:
Зь пірагоў зьбіта,
Блінамі накрыта,
Баранкам замкнёна
І паўлітра ўтаркнёна.
 
 
 
* * *
 
 
 
Дзед бабу тапіць вядзець,
А баба крычыць, ня йдзець.
Дзед бабу чабох на дно.
А мне, дзедзька, й тут ладно.
 
 
 
* * *
 
 
 
Ня ўцякай, бабулька дворна,
У цябе пад пупам чорна.
Ня ўцякай, бабулька, з раду,
Уторкну дудучку ззаду.
Пастаі, бабулька, у кутку,
А я разганюся ды ўткну.
Ня хадзі на рэчачку,
Замочыш авечачку,
Ня хадзі на быструю,
Замочыш сукрыстую.
 
 
 
* * *
 
 
Як я была малада,
Тады была рэзва:
Цераз хату па канату
Сама на хуй лезла.
 
 
 
* * *
 
 
 
Бегаў зайчык каля рэчкі,
Пагубляў свае яечкі,
Шарыў, шарыў, ня знайшоў,
Як заплакаў ды пайшоў.
 
 
 
* * *
 
 
Ой вы, дзеўкі, курвы, блядзі,
Ня хадзіце к майму дзядзю,
А мой дзядзя ня калека –
Зробіць хуем чалавека.
 
 
* * *
 
 
 
Ой, чарачка-сакатуха,
Ня йдзі міма, а йдзі ў бруха.
З кілішэчка цячэць,
Каля сэрца пячэць.
 
 
* * *
 
Араў Раман пры дарозі,
Павесіў хуй на бярозі.
Там дзяўчаты краскі бралі
І ў Рамана хуй укралі.
 
 
 
* * *
 
 
Ты на моры купалася,
Патарчака папалася,
Ты на тую забылася,
На другую набілася.
 
 
 
* * *
 
 
А за крупы,
А за сала
Пізда лупы
Закасала.
 
 
* * *
 
 
А там, пад алешкаю,
Стаіць баба з качарэжкаю.
Сталі бабу камары
Цяці,
Стала баба дагары
Сцаці.
 
 
* * *
 
 
Дождж ідзець, дождж ідзець,
Зь неба капаіць,
Ніхто замуж ня бярэць,
Толькі лапаіць.
 
 
 
* * *
 
 
 
Дождж ідзець, дождж ідзець,
На дварэ крапелькі,
У такога кавалера
Пад насом сапелькі.
 
 
 
* * *
 
 
 
Мой мілёнак вісок, тонак,
Аж да ветру гнецца.
Прывяжу на канюшыну,
Няхай адпасецца.
 
 
 
* * *
 
 
 
Ой, дзякаваць Богу
За трэцьцюю ногу,
Хоць яна каротка,
Затое салодка.
 
 
 
* * *
 
 
Танцавала
З цымбалістам,
Затыкала
Пізду лістам.
 
 
 
* * *
 
А шалёны, апантаны,
Памачыў канец ў сьмятану.
 
 
 
* * *
 
 
 
Ішоў я лесам, бачыў дзіва,
Салдат бульбачку варыў,
На хую кацёл навесіў,
З сракі дым трубой валіў.
 
 
 
* * *
 
 
 
Чаго, мілка, дробна скачаш,
Тады дала, цяпер плачаш,
Тады дала, што хацела,
Цяпер плачаш, што ня цэла.
 
 
 
* * *
 
 
Кацілася калясо
З клеці,
Лябіцеся харашо,
Дзеці.
 
 
 
* * *
 
 
 
– Мамулічка, у клець вядуць.
– Ня плач, дачушка, хуй дадуць.
– Мамулічка, страшна.
– Ня плач, дачушка, затое смашна.
 
 
 
* * *
 
 
 
А Божа мой, жывацёнкі
Баляць,
А некаму за сісёнкі
Дзяржаць.
Судзі, Божа,
Да нядзелькі даждаць,
Будзіць каму
За сісёнкі дзяржаць.
 
 
 
* * *
 
 
 
Ой, у полі пад ляшчынай
Калыхала дзеўка сына,
Калыхала, праклінала:
– Лепі было мамку слухаць,
Нячым цяпер люльку трухаць.
 
 
 
* * *
 
 
 
Як учора дык і бусенькі,
А сягоньня нічагусенькі,
Як учора дык за ручку вядзець,
А сягоньня дык
ня хочаць глядзець.
 
 
 
* * *
 
 
 
Ня заманіш калачом,
Ня заманіш булкай,
А я цябе заманю
Кучаравай куркай.
 
 
 
* * *
 
 
 
А свату наш, свату,
Пусьці нас у хату.
Ужо мы замёрзьлі
У даўгой дарозі.
Сват у хату лезіць,
Аб вушак сраку чэшаць,
І ў печ паглядаіць,
Ці тлуста капуста,
Ці вялік кацёл кашы,
Ці пад’ядуць сваты нашы?
 
 
 
* * *
 
 
 
Хадзі, хадзі, ходка,
Сьперадзі бародка,
Паміж ног хахалок,
Ззадзі скавародка.
 
 
 
* * *
 
 
 
Скаку-скаку на пальчыках,
Села скулка на яйчыках,
Скаку-скаку на пяце,
Села скулка на пізьдзе.
 
 
 
* * *
 
 
 
Возіра, возіра,
Ногі прымарозіла,
А як лёбары прыйшлі,
Ногі ўсталі дый пайшлі.
 
 
 
* * *
 
 
 
Выхадзіла паня Яня,
Танцавала танцы,
Цалавала паня Яня
Пану Яну ў яйцы.
        
        
* * *
 
Мая мілка захварэла,
Захацела малака,
Ня папала пад карову,
А папала пад быка.
        
        
* * *
 
Людзі жэнюцца, любуцца,
А мне ў невашта абуцца.
Хоць на дзеўцы і на печы
Босаму якраз дарэчы.
        
        
* * *
 
У балоце пад кустом
Цяцера нясецца.
Хаім Басю любець
Аж ярмолка трасецца.
        
        
* * *
 
– Ці ня ты мяне
Па пожаньцы качаў,
Ці ня ты мяне, малодзеньку,
Пачаў?
– А качалі цябе зайчыкі,
А пачалі цябе мальчыкі!
        
        
* * *
 
Мая мілка, як кабылка,
Толькі розьніца адна:
На кабылцы езьдзяць людзі,
А на мілцы толькі я.
        
        
* * *
 
Расхадзіліся суставы
Каля печы, каля лавы.
Самы большы сустаў
З тапарышча ўстаў.
        
        
* * *
 
А за песьні, за прыпеўкі
Палюбілі мяне дзеўкі,
А за ўдачу за маю
Абасцалі галаву.
        
        
* * *
 
Дзёр, дзёр мазурку,
Разагнаўся
Ды ў дзюрку.
        
        
* * *
 
Усе залёткі, як залёткі,
А мая, як рэзьгіны:
Усе гуляюць, усе скачуць,
А ў мае ўсё хрэсьбіны.
        
        
* * *
 
Баба сеяла, трусіла,
За пізду блыха ўкусіла.
Баба думала, што клоп,
Па пізьдзе далоньню хлоп!
        
        
* * *
 
Баба сеяла муку,
Сыпала ў кадушку,
Загадала мужыку
Палюбаць цялушку.
        
        
* * *
 
– Ой, Полінька, Полінька,
А што ў цябе голінька?
– Ня брашыце, зладзеі,
Занялося кудзеляй!
        
        
* * *
 
Ай, жонка мужа ды зьняважала –
Завяла ў поле дый прывязала
Плячмі к бярозі,
Хуем к дарозі.
А хто ня едзіць, ды ўсё пытаіць:
Што чалавеча хуем баўтаіць?

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.