РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзённікі
1941
1942
1943
1944
1945
1946
1948
1949
1950
1951
1952
1953
1952
1952
        
2.I
        
        Новы год сустракалі ў Лыньковых. Віншавальныя тэлеграмы ад Пракоф’ева, Сіманава, Браўна, Камісаравай, Кабзарэўскага. Перадрукаваў напісаны ўчора верш «У Рандальсволе». Ідзе густы мокры снег. Быў з Любашай на прэм’еры оперы С. Манюшкі «Страшны двор», лібрэта якой калісьці ўгаварыла мяне перакласці Л. П. Александроўская. Збіраюся паглядзець кітайскі ансамбль, які прыехаў да нас на гастролі. Цяжка захварэў Пімен. Трэба будзе яго наведаць у лечкамісіі, дзе ляжыць і А. Вялюгін. Чытаю дзённікі Дэлякруа. Увесь вольны час забірае партвучоба. Добра, што ў нас цікавыя і выдатныя выкладчыкі Г. Якоб, Шуцкі...
        А на дварэ няспынна імжыць і імжыць дождж.
        
        
26.I
        
        Атрымаў пісьмо ад рэдактара часопіса «Славяне» і фотаздымкі з Чэхаславакіі. Закончыў пераклад П. Неруды «Хай абудзіцца лесаруб». Рыхтуюся да семінарскіх заняткаў па марксізму-ленінізму. А калі ж зноў вазьмуся за вершы? Мне здаецца, зараз тэхніка верша не іграе ніякай ролі. Яна стала агульна-даступнай. Глыбіня думкі, а не гладкапіс сведчаць аб таленце. Сёння цяжка даць сінтэз паэзіі, бо яна развіваецца ў розных напрамках. Да таго, кожная кананізацыя ў літаратуры і мастацтве – шкодныя. I кожны авангард замяняецца – наступным. Заўсёды была і будзе нараджацца апазіцыя існуючым напрамкам і модам.
        
        
4.ІІ
        
        Ш. Петэфі. Усё ў ім – і жыццё і творчасць адліты з аднаго нержавеючага металу. Перачытаў пазычаную ў П. Глебкі «Хрэстаматыю рэвалюцыйнай літаратуры Заходняй Беларусі», у якой змешчана некалькі і маіх кароткіх апавяданняў і вершаў, напісаных яшчэ ў 1931 г. Адзін з вершаў «Гэй, рвіцеся, песні!», крыху выправіўшы, можа, дам у свой аднатомнік.
        
        
10.II
        
        За акном гудуць трамваі, незлічонымі агнямі ззяе сталіца Мінск. Аж не верыцца, што некалькі год таму назад былі мёртвыя руіны. Ездзіў у Каралішчавічы. Былі Лыньковы, Лужаніны, Паслядовічы. Усе лясныя сцежкі ўкрыты глыбокім снегам. А ў рэдакцыі – адны непрыемнасці. Надрукавалі рэцэнзію на кнігу, якая толькі што выйшла, а ў ЦК раяць нам яе зняць, паколькі з гэтай кнігай не пазнаёміліся сакратары. А часопіс і так спазняецца.
        
        
15.II
        
        Перакладаю «Уступ» і «Малітву» Ю. Тувіма з паэмы «Кветкі Польшчы». Вельмі цяжка паддаецца. Мо пазней уцягнуся ў гэту работу. Чуў, А. Бялевіч напісаў добрыя вершы. Трэба будзе выцыганіць іх у яго для «Полымя». А. Вялюгін, чамусьці, хоча кінуць працу ў нашай рэдакцыі. А шкада. Быў на нарадзе паэтычнай секцыі, на якой выбралі старшынёй Кастуся Кірэенку. На дварэ зноў адліга. У аўторак з I. Шамякіным збіраемся ехаць у камандзіроўку з дакладамі аб пленуме ЦК КП(б)Б.
        
        
17.II
        
        Узяўся за А. Герцэна. Цікавы факт («Былое» № 1) аб тым, што на канферэнцыі, скліканай Гапонам у Жэневе ў 1905 г., быў разам з іншымі дэлегатамі і прадстаўнік «Беларускай грамады». Цікава, хто? Там жа і пісьмо Л. Талстога Мікалаю II, якое пачынаецца словамі «Любезный Брат». Гаворыцца ў гэтым пісьме і аб «любвн народа к самодержавню» і, каб вырашыць сялянскія праблемы, аб «уннчтоженіга земельной собственностн».
        
        
20.II
        
        Вярнуўся з Плешчаніц, дзе разам з I. Шамякіным выступалі на розных вечарах у клубах, у школах. Першы раз я быў у Плешчаніцах позняй восенню 1932 г., калі пераходзіў граніцу. Помню, як я тады перамёрз і ніхто мяне не ўпусціў у хату пагрэцца. Толькі ў нейкага столяра, зарыўшыся ў стружкі, удалося адпачыць пару гадзін і дабрацца да Даўгінава.
        
        417
        
        Успамінаючы тую ноч, здаецца, і сёння адчуваю яе ледзяны подых і стому. Відаць, толькі малітва маці тады вярнула мяне дадому, да жыцця.
        
        
28.II
        
        І так, у лістападзе намячаецца правядзенне ў Маскве дэкады беларускага мастацтва і літаратуры. Цікава, што на дэкаду ў 1940 г., пасля ўз’яднання, ніхто з нас, пісьменнікаў, не быў запрошаны. Нават П. Пестрак – дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Нават Р. Шырма. Што гэта – недавер? У кожным выпадку – недаравальны палітычны пралік.
        Пачаў падборку вершаў у «Огонек». А ў СП кожны дзень нарады, пасяджэнні. Вечар, прысвечаны В. Гюго, нарада ў гарсавеце. Сёння – сакратарыят, заўтра – вучоба, а там – вечар, прысвечаны стагоддзю смерці М. В. Гогаля, пленум у Маскве.
        
        
18.III
        
        Хадзіў з Любашай на два цікавыя фільмы: «Вернападданы» і з дзяцьмі – на «Тарзана».
        Вечарам зноў засеў за пераклады. Усё больш пераконваюся, што даслоўны – пераклад немагчымы, аб гэтым сведчаць выдатныя, класічныя пераклады Пушкіна, Міцкевіча, Гётэ, Лермантава, Пастэрнака.
        
        
24.III
        
        На вечары Я. Брыля ў сувязі з атрыманнем Сталінскай прэміі – спрэчкі, бойка. Заўтра сесія Вярхоўнага Савета БССР. Абрастаю, як карабель ракушкамі, рознымі дробнымі справамі, непатрэбнымі клопатамі, ад якіх не знаю, як і выратавацца. Атрымаў пісьмо ад А. Венцлавы. Збіраецца пабываць на Нарачы і на Навагрудчыне.
        
        
25.III
        
        Прыехаў мой стары друг Каросас, які зараз працуе ў Вільнюсе намеснікам рэдактара «Ціесы». Памерла яго жонка, а на днях – бацька. Для аднаўлення партыйнага стажу прасіў даць спраўку, што ён быў членам КПЗБ.
        Званілі з Харкава, каб прыехаў на літаратурныя вечары. Адмовіўся. Не паехаў і на тыдзень дзіцячай літаратуры ў Барысаў і ў Радашковічы, бо прыехаў у госці Мірон Крыштафовіч і пачынаецца сесія Вярхоўнага Савета БССР.
        
        
28.III
        
        Чытаю рукапісы, якія паступілі ў рэдакцыю. На сесіі Вярхоўнага Савета склалі – Кандрат, Аркадзь і я – эпіграму на П. Глебку, які некалькі год усё сядзіць над слоўнікам і зараз спыніўся над літарай «п».
        
Хто над слоўнікам сапе
У інстытуце дзесьці?
Гэта Глебка ўзлез на «П»
I не можа злезці.
        
        З Гродна прыехала дваюродная сястра Лена. Захварэла на сухоты. Хадзіў з ёю да прафесара Тамарына. «Будзем ратаваць» – абнадзеіў. Вечарам закончыў верш «Матцы Нікаса Белаяніса». Пераклаў верш А. Святлова «Італьянец» і ўрывак з пазмы В. Варашыльскага «Смерць камунара».
        
        
11.ІV
        
        Раптам пачаў таяць снег. Пушкінская вуліца – суцэльны паток. Ледзь праз яго прабіваюцца трамваі і аўтобусы. Чытаю вершы, якія паступаюць у рэдакцыю. Рыторыка і прыгожаапісанне, для падняцця духа, не пакідаюць нас. А да ўсяго – яшчэ і дакучнае маралізатарства. Паэт павінен мець адвагу гаварыць народу не толькі прыемныя рэчы («Ты н могучая»... «Проіцай, немытая Россня», «Роізко, ра^іет пагойб’Л’ Ьуіаз». «Роізко, Іуо]а 2§ііЬа у Кгутіе»). Мы знаем, як пісаць вершы для цытат, толькі ўсё яшчэ не знаем, як пісаць вершы, каб яны жылі і заўтра.
        Праўда, ва ўсім гэтым вінаваты не толькі паэты, але і наша бяззубая, бесхрыбетная крытыка і яе хросныя бацькі. I як тут не прыгадаць скаргі Эразма Ратэрдамскага: «Але калі б меў столькі вуснаў, колькі зор мігціць на маўклівым фірмаменце ў ціхую ноч, або так шмат як пялёстак, якія лагодна вясенні вецер асыпае на зямлю, не змог бы выказаць жалю на розныя злыбеды, ад прыгнёту якіх у наш час церпіць святое мастацтва паэзіі».
        
        
14.ІV
        
        Учора прыехаў на саюзную нараду па дзіцячай літаратуры. Спыніўся ў гасцініцы «Масква», у нумары 662. Былі з Янкам Брылём у Оперным тэатры на «Аідзе». Потым пайшлі яшчэ на Чырвоную плошчу. На Каменным мосце ёсць адна мясціна, адкуль відаць усе пяць Крамлёўскіх зор, якія сёння асабліва ярка вылучаліся на цёмным фоне неба. Чытаю зборнік кітайскіх паэтаў.
        
        
15.ІV
        
        Глядзеў у МХАЦе «Плоды просвещения». У СП сустрэўся з М. Прыгарай, якая пазнаёміла мяне з Ю. Збанацкім. Яна прасіла памагчы адшукаць бацькоў беларускіх дзяцей-партызан, якія знаходзяцца ў Кіеве. Дамовіліся, што яна прышле мне спісак іх прозвішчаў. Быў у Ірыніна, з якім удакладнялі пераклады маіх вершаў. Званіў дамоў.
        
        
18.ГV
        
        Праслухаў на нарадзе некалькі цікавых выступленняў. Расказвала старшая піянерважатая, што аднойчы да яе звярнуліся дзеці: – Наташа, а што калі б мы выклікалі да сябе пісьменніка, які не хоча пісаць для дзяцей, і паругалі яго за гэта?
        
        
12.V
        
        Узяў у А. Куляшова некалькі перакладзеных ім вершаў Ісакоўскага для «Полымя». Мне вельмі падабаецца, як Аркадзь чытае. У яго нат сярэднія вершы неяк гучаць «весомо, зрнмо».
        Абель План у сваёй кнізе «Вецер у аліўкавых гаях» прыводзіць цікавую вытрымку з «Іспанскіх зборнікаў» Р. Форда: «Калі памёр богаўгодны Фердынанд III, яго адразу святы Іакаў павёў да Багародзіцы, якая спытала: што ён жадаў бы для дарагой яго сэрцу Іспаніі? Манарх папрасіў масла, віна і хлеба. Гэта было дазволена. А яшчэ – сонечнага неба, адважных мужчын і прыгожых жанчын. I на гэта атрымаў дазвол. Сігар, мошчаў, часнаку і быкоў. Калі ласка. Добрага ўрада. У гэтым яму было адмоўлена: – Не, не, нельга, – сказала Багародзіца. – Калі б гэта было падаравана Іспаніі, то ні адзін анёл не захацеў бы жыць на небе».
        
        420
        
        Быў у Ц. Гарбунова. Запрапанаваў мне выправіць некаторыя мясціны ў лібрэта «Страшны двор», бо, можа, яе павязуць у Маскву на дэкаду.
        
        
20.V
        
        Учора цэлы дзень ішоў мокры снег. Абламаў усе дрэвы ў скверах і парках. Першы раз прыйшлося нешта падобнае бачыць. Быў у ЦК камсамола ў П. М. Машэрава, які толькі што вярнуўся з Кітая.
        Сцюжа. Прыгадаў прыказку свайго дзеда: май – каню сена дай, а сам на печ уцякай. Накідаў верш пра Антона Нябабу. Адклаўшы нудную палітграмату, узяўся за Ф. Бонта «Дарога чэсці».
        
        
21.V
        
        У лістападзе мінае 10 год са дня трагічнай смерці Бруна Шульца, забітага ў Драгобычы фашыстамі, аб чым мне калісьці расказваў Е. Барэйша. Трэба было б да гэтай сумнай гадавіны хоць нейкі фрагмент з яго «Магазінаў карыцы» перакласці і пазнаёміць нашых чытачоў ды і пісьменнікаў з яго экспрэсіянісцкай прозай.
        
        
24.V
        
        Пасля цяжкой хваробы памерла Вера Сурская. На пахаванне не змог пайсці, бо сам ляжаў з тэмпературай.
        Дажджы. Нават выкінуліся грыбы. Зранку прынеслі цэлы кошык баравікоў. Выйшаў хораша аформлены аднатомнік маіх вершаў. Збіраемся ўсім сваім калгасам ляцець у Маскву.
        
        
25.V
        
        З захапленнем чытаю А. Ісаакяна:
        
На глухой вяршыні Арарата
На адно імгненне век спыніўся
I пайшоў...
Востры меч палаючай зарніцы
Аб алмазы яркія разбіўся
I пайшоў.
Зрок забраных смерцю пакаленняў
Пакаўзнуўся на яго вяршыні
I пайшоў.
Наступіў і твой час на імгненне,
Каб ты глянуў на яго вяршыню
I пайшоў.
        
        
11.VІ
        
        Вярнуліся з Масквы. У вагоне прачытаў выдатную паэму чувашскага класіка К. Іванова «Нарспі», якую пераклаў і падарыў мне Ірынін.
        Калі будзе добрае надвор’е, паеду на Нарач і пастараюся заглянуць у сваю Пількаўшчыну. Нешта там у калгасе не ладзяцца справы. Старшыня, чуваць, п’е і не дбае аб гаспадарцы. Усё ідзе самацёкам. Толькі пасля кожнага наведвання дому з трывогай вяртаюся ў Мінск. Старымі і адзінокімі дажываюць свой век бацькі. I хата асунулася ў зямлю. Пачалі будаваць новую. Толькі буйна разросся сад, асабліва ляшчэўнік, які некалі я насадзіў, і шырока над студняй раскінула сваю крону бабіна вярба і пасаджаныя бацькам два дубы ў той памятны год, калі вярнуліся з бежанства.
        
        
17.VІ
        
        Ездзілі ў Вільнюс. Вельмі ж хацелася Любінай маці пабываць на сваёй старой, дажываючай свой век сядзібе. Наведалі і Новасвецкі магільнік, дзе пахаваны стары А. Асаевіч. Але колькі ні хадзілі, так і не адшукалі яго магілы. Усё зарасло травой, кустамі. На адным з помнікаў нехта напісаў: «Тут пахавана (імя, прозвішча) першая жонка штацкага саветніка». Аб’ездзілі ўвесь горад. Забег на некалькі хвілін да П. Сергіевіча. У майстэрні – шмат новых, арыгінальных яго работ. Збіраецца – казаў – пісаць партрэт Ф. Скарыны і на ўсё лета паехаць да рыбакоў на сваю Браслаўшчыну. На сценах напісаныя ў новых, болып светлых тонах карціны: «Жыта», «Абед трактарыстаў», «Пасадка дрэў», добры дзесятак вельмі цікавых партрэтаў.
        Помню, аднойчы П. К. Панамарэнка пытаўся, можа, варта П. Сергіевічу пераехаць у Мінск. Я не параіў, матывуючы тым, што ў Вільнюсе ён вучыўся, там у яго сваё асяроддзе, добрая кватэра і майстэрня. А болып за ўсё я баяўся, што ў склочнай атмасферы, якая пасля вайны панавала ў Саюзе мастакоў, ён не зможа ні жыць, ні працаваць.
        
        
19.VІ
        
        Прачытаў першы том збору твораў Мао Цзэдуна. Некаторыя старонкі напісаны з паэтычным палётам: «Уздым рэвалюцыі падобны да карабля, які плыве, вяршыні мачт ужо бачны на далёкім гарызонце; ён падобны сонечнаму дыску, якога ззяючыя праменні, азараючы імглу на ўсходзе, ужо бачны з высокай гары».
        
        
25.VІ
        
        I так, я на Нарачы. Крыху яшчэ дакучае сцюжа і нельга купацца. Зайшлі вучні Маладзечанскай сярэдняй школы імя I. В. Сталіна. Вечарам прыехаў Ф. Г. Маркаў. Прасіў, каб я выступіў на мітынгу пры адкрыцці помніка партызанам.
        
        
29.VІ
        
        Прачытаў М. Аўэзава раман «Абай», напісаны ярка і з эпічным размахам, асабліва сцэны жыцця казахскіх феадалаў. Любаша з дзецьмі збіраецца на Нарач. А я, відаць, яшчэ застануся ў Мінску. Трэба схадзіць у Вярхоўны Савет да В. I. Казлова ў справе памілавання рыбака з вёскі Качаргі, папрасіць, каб памог вырашыць яго лёс. Ператрос сваю бібліятэку. Сотні дзве кніг трэба будзе перадаць школе.
        
        
3.VІІ
        
        Падзея ў жыцці горада – адкрыццё новага моста на Свіслачы. З гэтай нагоды паступіў заказ на верш, прысвечаны гэтай урачыстасці. I так розныя бягучыя справы, пераходныя, часовыя з’явы на задні план адсунулі нашу паэзію, і яна губляе кантакт з чытачамі, становіцца нецікавай. Недарма Вальтэр цаніў усе жанры, акрамя нудных, а Уайльд – нуду лічыў найстрашнейшай з рэчаў на зямлі.
        
        
7.VІІ
        
        Пасля вечара, прысвечанага 70-годдзю Я. Купалы, А. Куляшоў, П. Броўка і я наведалі ў гасцініцы А. Твардоўскага. Ён прачытаў некалькі сваіх новых вершаў. Асабліва спадабаўся мне яго верш пра Леніна.
        
        
13.VІІ
        
        Прыехаў Ф. Маркаў. На маторнай лодцы пераплылі на Гатаўскі бераг, а потым заваліліся да Барыса Чарняўскага – аднаго са старэйшых нарачанскіх рыбакоў, пра якога казала яго жонка, вельмі не любіць, каб яго называлі старым. Маркаў расказаў цікавую гісторыю. У адной вёсцы, падчас калектывізацыі, падбухтораныя кулакамі жанчыны вывелі старэнькую бабулю і перад трактарам усе леглі на зямлю. Што рабіць? Ён тады выклікаў некалькі трактараў і пачалі пахаць поле з розных канцоў. Стаміліся жанчыны бегаць ад трактара да трактара і разышліся па хатах. А ён узяў старую бабулю і адвёз на сваёй машыне ў бальніцу.
        Далася ў тыя часы ў знакі гэта калектывізацыя. У нас яе праводзіў Л. Г. Кляцкоў. Потым ён мне расказваў, як цяжка было ўламаць майго дзядзьку Фадзея, якога шанавалі не толькі ў сваёй вёсцы. Не хацелі ў нас ісці ў калгас ды і баяліся розных банд, якія тады яшчэ туляліся па нашых лясных аколіцах. Нат заявы аб уступленні ў калгас падпісвалі адначасна, па камандзе, каб ніхто не быў першым, бо з першымі, як з актывістамі, жорстка разлічваліся бандыты.
        
        
28.VІІ
        
        Закончыў баладу «Ля вогнішч начлежных». Прыехаў на Нарач з сям’ёй П. Броўка. Вечарам слухалі, як прыгожа, вяртаючыся з поля, спяваюць жнеі.
        
        
1.ІХ
        
        Першы дзень занятак у школах. Пайшлі і нашы Ірынка і Верачка. Здаецца, адбылася нейкая надзвычайная радасная падзея. Нат сфатаграфіравалі іх для «Чырвонай змены».
        
        
10.ІХ
        
        Коласа, Броўку, Крапіву і мяне выбралі наабласной партыйнай канферэнцыі дэлегатамі на XX з’езд КП(б)Б. Няспынна ідуць дажджы. Нат не хочацца выязджаць за горад, каб не бачыць, як гіне ўраджай. Не помню, каб так позна калі ўбіралі жыта і ярыну.
        
        
18.ІХ
        
        Прывёз з Пількаўшчыны старыя чарна- вікі. Фрагмент незакончанага памфлета «Ідылія» (ЗО.ХП.1938).
        
        Манах
        
        ... Перш так было: жыве сабе паэт,
        На неба гляне, нечага заплача,
        А крытык на цалюткі свет
        Нам астраномію лірычную тлумачыць.
        I мір на Беларусі быў тады.
        Нідзе у летапісах даўніх
        Не ўспамінаюць пра пабітыя ілбы
        Ні ў крытыкаў, ні ў вершаплётаў слаўных.
        Сустрэнуцца даўней, як з братам брат.
        Змест гутаркі высокі – лёс старонкі.
        Глядзіш – і апусцеў бутэлек рад
        Крутой, нацыянальнай самагонкі.
        Не гналіся за модай. Быў бы звон,
        Без асанансаў, саракапудовы.
        А тэмы іншыя, Ьоп-іоп?
        Смяяліся б з таго каровы.
        I не было ні партыяў, ні каст.
        Пасля, я думаю: віной – асвета.
        Нацыянальны маналіт у нас
        Распачалі даследаваць паэты,
        З народу вышаўшыя.
        Я не раз
        Перасцерагаў усіх перад спакусай,
        Ды наступіла змрочная пара,
        I голас мой з амбонаў Беларусі
        Да ачарсцвелых сэрц не прамаўляў.
        I пачалі пісаць аб класавым змаганні,
        Што, быццам, свет стварыўся з мазаля.
        I тут знайшлі прычыну нараканняў.
        Не раз супроць публічна выступаў
        I, паклікаючыся на сілабус Пія,
        З апакаліпсісу цытаты падбіраў,
        Ды ўжо не верылі ў прадбачанні святыя.
        Я, прызнаюся, цяжка вінават,
        ТІТто не магу глядзець на свет з пакорай,
        Што ў маім летапісе шмат
        Лірычных адступленняў, араторый.
        
        Але, далей, ў храналагічным я
        Парадку буду падаваць падзеі.
        Мо праца крапатлівая мая
        З-пад попелу гадоў запалымнее,
        Калі мінуць асеннія вятры
        I незалежнасць вызваняць званіцы,
        Нашчадак мой да ранняе зары
        Пачне з маіх пергаментаў вучыцца.
        Як з падзямелля залаты сіроп,
        Перабрадзіўшы, ярка завішнёвіць,
        Тады старая быль...
        Чорт
        Гоп-гоп!
        Як ювелір, карпееш ты над словам.
        А вартасць слова мерыцца крывёй,
        А не, манах, тваёю балбатнёй.
        
        Уся нядзеля такая мітуслівая. Кожны сход у вярхах выклікае ланцуговую рэакцыю аж да самых нізоў. Вельмі доўга і легкадумна мы захапляемся індустрыялізацыяй і заваяваннем прыроды. «I калі ты, горад, станеш месцам фабрык дымных і машын». Зараз многія гарады ўжо сталі крэматорыямі, як называюць палякі раёны свайго Горнага Слёнску.
        I так, перапісваю з чарнавікоў свае ранейшыя вершы.
        
        * * *
        
        Настаў зноў вечар навагодні,
        Пад сумятлівы крык варон.
        Над полем сівер непагодны
        Калыша снежны перазвон.
        З кім падзялюся я трывогай,
        Калі ніхто з маіх сяброў
        Не прыйдзе сёння да парога
        З этапных сцежак і шляхоў.
        I ўсё ж гары, лучына, ў хаце!
        Мо ад твайго святла хутчэй
        Начныя зоры разгарацца
        I сэрцу будзе весялей.
        (ЗІ.ХН.1938 г.)
        
        * * *
        
        Без «8уіа(1есіуа тогаіпозсі»
        Ён пакінуў гэты свет.
        У паперах напісалі:
        «Беларус... паэт...»
        Толькі-толькі пахавалі,
        Зноў апекуны прышлі,
        За апіурапзі^оше вершы
        Зноў павесткі прыняслі,
        На магіле палажылі,
        Каб не трапіў у Эдэм
        I хутчэй на суд з’явіўся,
        Артыкул 97.
        (13.11.1937 г.)
        
        * * *
        
        Па скверах, па збітай траве
        Дождж сеецца вечарам сіні.
        Самотны стаіць чалавек,
        Загледзеўшыся на вітрыны –
        Люстраныя шыбы кнігарні.
        
        (15.11.1937 г.)
        
        
21.IX
        
        Сёння ўсе дэлегаты з’езда Кампартыі Беларусі былі на адкрыцці манумента Сталіна, які грозна і велічна ўзняўся на цэнтральнай плошчы, перад скверам. Мне здаецца, ён непрапарцыянальна вялікі ў параўнанні да абрамляючых яго будынкаў і руінаў яшчэ незабудаванага заплечча і нават шматтысячнага натоўпу народа, які сабраўся на гэту ўрачыстасць.
        
        
28.ІХ
        
        Абмяркоўвалі новую паэму А. Куляшова. Яна значна слабей за «Сцяг брыгады» і «Толькі наперад», напісаных на вялікім ідэйным і мастацкім уздыме. Учора ў ЦК Ц. С. Гарбуноў крытыкаваў нас, палымянцаў, за артыкул С. Майхровіча, за няправільнае яго асвятленне творчасці Чачота, Баршчэўскага. Колькі я, як рэдактар, наслухаўся розных заўваг, папярэджанняў ад людзей, што хацелі літаратуру звесці да ролі агіткі, якая гэтым толькі кампраметуе сябе і, як літаратура, траціць сваю вартасць.
        
        
4.Х
        
        Вярнуўшыся з Каралішчавіч, даведаўся аб смерці У. I. Агіевіча. Цяжкое ўражанне пакінула ва ўсіх гэта прадчасная смерць чалавека прыгожай душы. Я шмат з ім ездзіў на розныя літаратурныя сустрэчы. Перад смерцю прасіў, каб яму далі жывой вады. Толькі дзе яе ўзяць? Асіраціў сваю шматлікую сям’ю, якой без свайго кармільца цяжка будзе жыць.
        
        
5.Х
        
        Пачынаецца XIX з’езд партыі. Усе, наставіўшы радыёпрыёмнікі, слухаем Маскву.
        Пад датай 13.11.1930 г. яшчэ знайшоў некалькі сваіх вершаў:
        
        ТЫ ЧУЕШ, БРАТ...
        
        Ты чуеш, брат, як на прадвесні
        Вятры, лёд крышучы, гудуць,
        Як на сваю радзіму з песняй
        Зноў птушкі з выраю лятуць.
        Пагоні сілы баявыя,
        I вы рыхтуйцеся ў паход,
        Каб знішчыў путы векавыя
        Наш заняволены народ.
        Глядзіце ў будучыню смела!
        Настаў доўгачаканы час,
        Пад сцягам бел-чырвона-белым
        Чакае перамога нас.
        Няхай жа меч Пагоні ззяе!
        Гартуйма нашу еднасць, моц!
        Вядзі нас, Воля прасвятая,
        Да новай славы, новых сонц!
        
        * * *
        
        Калі сцежку тваю цернь пакрые густы
        I нахлынуць панурыя хмары
        Лютай цемры ліхой, не палохайся ты,
        Не схіляйся прад ёю, таварыш.
        Лепей песню сваю баявую запей,
        I на сэрцы тады стане шмат весялей.
        
        * * *
        
        Я ляту, як птушка,
        На сваім кані.
        Гэй, вятрыска, песню
        Маю дагані!
        Не дагоніш, вецер,
        Песні ты маёй,
        Што ляціць свабоднай
        Птушкай над зямлёй.
        
        * * *
        
        Не забудзе катаваны
        Наш народ цяжкія раны,
        Помніць курганы-магілы,
        Дзе схаваны яго сілы.
        Хай дрыжаць усе тыраны,
        Хутка помсты дзень настане.
        
        Колькі я тады пісаў такіх вершаў! Адзін нават, помню, быў надрукаваны ў «Вучнёўскім звоне». Не помню толькі, пад якім псеўданімам і хто яго туды занёс, бо я ўжо тады вучыўся не ў беларускай гімназіі, а на меліярацыйных курсах. Перакладаю па падрадкоўніках вершы нашых літоўскіх сяброў. Не ведаю, ці заўважыў хто, што этнаграфічныя рубяжы найболып багатыя на таленты.
        
        
19.ХІ
        
        Усе апошнія дні заняты коласаўскімі юбілейнымі ўрачыстасцямі, на якіх было шмат гасцей амаль з усяго Савецкага Саюза.
        
        
21.ХІ
        
        Прыснілася, што над пількаўскім Вялікім борам ляціць цень чалавека. Я паказваю гэта дзіва свайму дзеду. I, раптам, цень гэты распадаецца, і над намі пачынаюць кружыць чорныя крумкачы.
        Закончыў казку «Быль пра злога Сухавея».
        
        
25.ХІ
        
        К. Д. Фрыдрых гаварыў: «Мастак павінен маляваць не толькі тое, што бачыць перад сабой, але тое, што бачыць у сабе, а калі нічога не бачыць у сабе, павінен перастаць маляваць тое, што бачыць перад сабой». Гэта, мне здаецца, можна сказаць і пра пісьменніка.
        
        429
        
        Пры ўсім аптымізме, мяне чамусьці не пакідае трагізм існавання. Мо гэта – далёкае рэха катастрафістаў, якія аказаліся, на вялікі жаль, болып прадбачлівымі, як многія з нас. Агулам, слушна пісаў калісьці Т. Ман, што пісьменнік – чалавек, якому пісанне спраўляе болыпыя цяжкасці, як іншым людзям. Амаль усе свае вершы безліч раз перапісваю і праўлю.
        
        
1.ХІІ
        
        Збіраемся з Куляшовым у Маскву на канферэнцыю прыхільнікаў міру. Агулам, колькасць розных грамадскіх нагрузак не пакідаюць часу на маю асноўную, пісьменніцкую працу. Часамі нават думаю: можа, у гэтым нехта і зацікаўлены.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.