РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маё адно-адзінае сьвітаньне
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
IV
350
10.Х.1985 г.

 
Любімы мой, найсонечны, найблізкі,
Быць слабаю мне сёньня не дазволь.
Пішу табе вясёлыя запіскі,
Хоць разьдзірае сэрца дзікі боль.
 
Я над табой цяпер, як над калыскай,
Ў якой люляю сонечны працяг.
Чытай, сынок, вясёлыя запіскі
Майго неверагоднага жыцьця.
 
Чытай, сынок, хай пойдзе на здароўе
Прыдуманы вясёлы мой настрой.
Я ведаю, што сіла ёсьць і ў слове,
Калі яно напісана крывёй.
 
Чакаю шчаснай восені празорай,
Дзе мы з табою пойдзем крок у крок,
Лісточак мой на завадзі азёрнай...
Ты будзеш жыць! Ты выжывеш, сынок!

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.