|
350 11.Х.1985 г.
Яшчэ забараняюць мне адведкі. Плывуць мэдсёстры, нібы белы дым. Паслухай, да цябе гавораць кветкі У хірургічным слоіку шкляным. Балючы мой, не па-дзіцячы мужны, Я ведаю, што нам пасьвеціць дзень! Паслухай, да цябе гавораць ружы, I кожная – як сонечны прамень. Я страшна, мілы, не люблю кантрастаў, Баюся пацямнелага вугла. Але паслухай, як шчабечуць айстры Твае, сынок, зь пісьмовага стала. Падбітай рысьсю лягу ля парога, Але не падпушчу бяды ліхой. Мая любоў, мой боль, мая трывога Трымаюць чэпка зорку над табой.
|
|
|