|
350 14.Х.1985 г.
Шукаю я ў прасторнай хаце мейсца. Каго вініць і ушчуваць каго? Сыночак, сёньня застаецца месяц Да нараджэньня сьветлага твайго. Бяду маю сябры са мной разьдзеляць, I блісьне зоркай каліўца давер. Цяжкі дзянёк, гавораць, – панядзелак. Ды дзень твайго зьяўленьня – у чацьвер. Шукаючы любога паратунку, Заглушваючы несьціханы боль, Я сьветла накрухмальваю кашульку, Каб выглядаў у ёй, нібы кароль. Маё адно-адзінае багацьце – Твой крохкі і ласкавы галасок. Чакаю, сынку, сьвята ў нашай хаце. Яно павінна быць у нас, сынок!
|
|
|