РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маё адно-адзінае сьвітаньне
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
XI
350
17.Х.1985 г.

 
Глядзець мне на цябе – не надзівіцца
Ўсё роўна як на тайну адкрыцьця.
Няхай аклятым пылам адкурыцца
Усё, што супраць песьні і жыцьця.
 
Чакальны мой, мой дзень вяртальна-сьветлы,
Я для цябе пяю да забыцьця
I заклікаю людства ўсёй планеты:
Паслухайце балючае дзіця!
 
Яно глядзіць у шчасьці і ў дакоры
На грозны сьвет у гразкай мітусьні,
Зірніце ўсе, як расьцьвітаюць зоры
У вачанятах нашай дабрыні!
 
Хіба ня сьвята – сонечныя ружы?
Хіба ня радасьць – ціша і спакой?
Ды дзесь нацята страшнае аружжа
Да тоненькае струначкі зямной.
 
Я пакланюся верасьню і маю,
Але зірнуўшы ў будучыя дні –
Не для вайны сынка я падымаю,
Выпрошваючы ў неба чысьціні.
 
Ня заўтра, людзі, – іменна сягоньня! –
Адзінаю надзеяй жывучы,
Выходзьце ўсе з узьнятаю паходняй,
Каб атамную сьмерць перамагчы.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.