РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пінская шляхта
 
Фарс-вадэвіль у адной дзеі
Асобы
З'ява I
З'ява II
З'ява III
З'ява IV
З'ява V
З'ява VI
З'ява VII
З'ява VIII
З'ява IX
З'ява апошняя
АСОБЫ
Асобы
        
        К р у ч к о ў — станавы прыстаў.
        П і с у л ь к і н — яго пісарчук.
        Пінская ваколічная шляхта:
        Ц і х о н П р а т а с а в і ц к і.
        К у л і н а — яго жонка.
        М а р ы с я — іх дачка.
        І в а н Ц ю х а й - Л і п с к і.
        Г р ы ш к а — яго сын.
        Ц і м о х А л ь п е н с к і.
        Б а з ы л ь С т а т к е в і ч.
        Х а р ы т о н К у т о р г а.
        Д з е с я ц ь і н ш ы х а с о б.
        Д з е с я ц к і.
        
        Дзея адбываецца ў ваколіцы О.... паміж балотаў, у глушы Пінскага павета. Сцэна паказвае шляхецкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі З боку сцэны — хата заможнага гаспадара; пры ёй — лаўка.
        
        
З’ява I
        
        М а р ы с я (седзячы на лаўцы, прадзе і прыпявае)
        
        № 1
        Цяжка жыці мне, дзяўчаці,
        З міленькім ў разлуцы, —
        Лае бацька, лае маці,
        Што сэрцайка ў скуцы.
        Годзе сядзець над прасніцай, —
        Я хачу быць маладзіцай!
        Маці кажа: век мал оды,
        Ой, ты яшчэ мала!
        А сама ўжо ў гэты годы
        Бацьку пакахала.
        Годзе сядзець над прасніцай, —
        Я хачу быць маладзіцай!
        
        Ой, так! Няхай ганіць бацька, няхай лае маці, а я люблю Грышку і любіць яго век буду. Ой, бедныя ж нашы галованькі!.. Што гэта за дур напаў на бацькоў? П’яныя завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва, а мы з Грышкам праз тое гаруем і ныем. Яго бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу Найяснейшая карона на прасоку. У ім цэлае наша спасенне. Як прыедзе, дык мы з Грышкам паклонімся яму ў пояс ды будзем прасіць ды маліць, каб ён пагодзіў нашых бацькоў ды каб яны дазволілі нам пажаніцца. А ён такі сярдзіты, не дапускай ты госпад! Як наставіць адзін вус угору, а другі ўніз ды крыкне: па найяснейшаму ўказу! — то бацькі спалохаюцца ды зладзяць нам вяселле... Ды што гэта зрабілася Грышку? (Грышка паціху паказваецца з-за дзерава, крадучыся да Марысі.) Баюся, каб не паўставалі бацькі,— нельга было б пабачыцца з ім. (Устаўшы, пахаджвачы па сцэне, гаворыцъ.) Ой, Грышка, Грышка! Ты штось цяпер зрабіўся вельмі лянівы. Табе, пэўна, сэрца цяпер так ужо не ные па мне... Як прыйдзе, дык пакажуся перад ім сярдзітаю і хоць будзе прасіць і маліць, каб пацалавала, дык не пацалую. Далібог, што не пацалую!

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.