РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сьвятлана Алексіевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чарнобыльская малітва
Гістарычная даведка
Самотны чалавечы голас
Інтэрв'ю аўтара з самім сабой аб прапушчанай гісторыі
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ. ЗЯМЛЯ МЁРТВЫХ
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ. ВЯНЕЦ ТВАРЭННЯ
РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ. ЗАХАПЛЕННЕ ЖУРБОЮ
Самотны чалавечы голас
Маналог пра тое, навошта людзі ўспамінаюць
Маналог пра тое, што можна пагаварыць і з жывымі, і з мёртвымі
Маналог пра цэлае жыццё, напісаны на дзвярах
Маналог адной вёскі пра тое, як клічуць душы з неба, каб з імі паплакаць і паабедаць
Маналог пра тое, што знойдзеш чарвяка-дажджавіка, і курыца радуецца
Маналог пра песню без слоў
Тры маналогі пра даўні страх
Маналог пра тое, што толькі ў злосці чалавек хітры, і які ён адкрыты і даступны ў простых словах любові
Салдацкі хор
Маналог пра старыя прароцтвы
Маналог пра месяцавы пейзаж
Маналог сведкі, у якога балеў зуб, калі ён бачыў, як упаў Хрыстос і пачаў крычаць
Тры маналогі пра "тло хадзячае" і "зямлю гаворачую"
Маналог пра тое, што мы не ўмеем жыць без Чэхава і Талстога
Маналог пра тое, што святы Францыск прапаведваў птушкам
Маналог без назвы – крык...
Маналог на два галасы – мужчынскі і жаночы
Маналог пра тое, як штосьці зусім невядомае ўпаўзае, улазіць у цябе
Маналог пра тугу па ролі і сюжэце
Народны хор
Маналог пра тое, чаго мы не ведалі: смерць можа быць такой прыгожаю
Маналог пра тое, як лёгка стаць зямлёй
Маналог пра сімвалы вялікай краіны
Маналог пра тое, што ўжыцці страшнае адбываецца ціха і натуральна
Маналог пра тое, што рускі чалавек заўсёды хоча ў што-небудзь верыць
Маналог пра фізіку, у якую ўсе мы былі ўлюбёныя
Маналог пра тое, што далей за Калыму, Асвенцім і Халакост
Маналог пра свабоду і мару аб звычайнай смерці
Маналог пра тое, што да звычайнага жыцця трэба нешта дадаць для таго, каб яго зразумець
Маналог пра дзіцятка-калеку, якога ўсё роўна будуць любіць
Маналог пра нямога салдата
Маналог пра вечнае і праклятае: што рабіць і хто вінаваты?
Маналог абаронцы савецкай улады
Маналог пра тое, як два анёлы забралі маленькую Волечку
Маналог пра бязмежную ўладу аднаго чалавека над іншым чалавекам
Маналог пра ахвяраў і жрацоў
Дзіцячы хор
Замест эпілога
ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА
        Мы паветра, мы не зямля...
М. Мамардашвілі
        
        
ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА

        
        "... Трэба найперш разарваць заслону невядомасці, што акаляе Беларусь. Бо ж для свету мы terra incognita – невядомая, нязведаная зямля. Пра Чарнобыль ведаюць усе, але толькі ў сувязі з Украінай і Расіяй. "Белая Расія" – гэтак прыкладна гучыць назва нашай краіны на англійскай мове".
        
        "Народная газета ", 27 красавіка 1996 г.
        
        
        
        "На тэрыторыі Беларусі няма ніводнай атамнай станцыі. З дзейных АЭС на прасцягах былога СССР геаграфічна да беларускай мяжы бліжэй за ўсё размешчаны АЭС з рэактарамі тыпу РБМК: з поўначы – Ігналінская, з усходу – Смаленская, з поўдня – Чарнобыльская...
        26 красавіка 1986 г. у 1 гадз. 23 хв. 58 сек. серыя выбухаў разбурыла рэактар і будынак 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС. Чарнобыльская катастрофа сталася самай буйнай тэхналагічнай катастрофай XX стагоддзя.
        Для маленькай Беларусі (насельніцтва 10 млн. чалавек) яна з’явілася нацыянальным бедствам. У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецкія фашысты знішчылі на беларускай зямлі 619 вёсак разам з іх жыхарамі. Пасля Чарнобыля краіна страціла 485 вёсак і пасёлкаў: 70 з іх ужо навек пахаваны ў зямлі. У вайну загінуў кожны чацвёрты беларус, сёння кожны пяты жыве на заражанай тэрыторыі. Гэта 2,1 млн. чалавек, з іх – 700 тыс. дзяцей. Сярод фактараў дэмаграфічнага згасання радыяцыя займае галоўнае месца. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях (найбольш пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы) смяротнасць перавысіла нараджальнасць на 20%.
        У выніку катастрофы ў атмасферу выкінута 50x106 Ки радыенуклідаў, з іх 70% выпала на Беларусь: 23% яе тэрыторыі заражаны радыенуклідамі са шчыльнасцю больш чым 1Ки/км2 па цэзію-137. Для параўнання: на Украіне заражана 4,8% тэрыторыі, у Расіі – 0,5%. Плошча сельгасугоддзяў са шчыльнасцю забруджвання ад 1 і больш Ки/м2 складае болей як 1,8 млн. гектараў, стронцыем-90 са шчыльнасцю 0,3 і больш Ки/м2 – каля 0,5 млн. гектараў. З сельгасужытку выведзена 264 тыс. гектараў зямлі. Беларусь – краіна лясоў. Але 26% лясоў і больш чым палова лугоў у поймах рэк Прыпяць, Днепр, Сож адносяцца да зоны радыеактыўнага забруджвання...
        Як вынік пастаяннага ўздзеяння малых дозаў радыяцыі з кожным годам у краіне павялічваецца колькасць хворых на ракавыя захворванні, разумовую адсталасць, нервова-псіхічныя расстройствы і генетычныя мутацыі..."
        
        З6. "Чарнобыль". "Беларуская энцыклапедыя", 1996. Сс. 7, 24, 49, 101, 149.
        
        
        
        "Па дадзеных назіранняў, 29 красавіка 1986 года высокі радыяцыйны фон быў зарэгістраваны ў Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Румыніі, 30 красавіка – у Швейцарыі і Паўночнай Італіі, 1–2 мая – у Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, паўночнай Грэцыі, 3 мая – у Ізраілі, Кувейце, Турцыі...
        Закінутыя на вялікую вышыню газападобныя і лятучыя рэчывы распаўсюджваліся глабальна: 2 мая яны зарэгістраваны ў Японіі, 4 мая – у Кітаі, 5-га – у Індыі, 5 і 6 мая – у ЗША і Канадзе.
        Менш за тыдзень спатрэбілася, каб Чарнобыль стаўся праблемай усяго свету..."
        
        З6. "Наступствы Чарнобыльскай аварыі ў Беларусі". Мінск. Міжнародны вышэйшы Сахараўскі каледж па радыеэкалогіі. 1992 г. С. 82.
        
        
        
        "Чацвёрты рэактар, мянуемы аб’ектам "Сховішча", па-ранейшаму зберагае ў сваім свінцова-жалезабетонным чэраве каля 20 тон ядзернага паліва. Што з імі адбываецца сёння, не ведае ніхто.
        Саркафаг будавалі спехам, канструкцыя унікальная, напэўна, інжынеры-распрацоўшчыкі з Піцера могуць ёю ганарыцца. Аднак манціравалі яго "дыстанцыйна", пліты стыкавалі з дапамогаю робатаў і верталётаў – адсюль і шчыліны. Сёння, згодна з некаторымі дадзенымі, агульная плошча зазораў і трэшчын большая за 200 квадратных метраў, з іх працягваюць вырывацца радыеактыўныя аэразолі...
        Ці можа саркафаг разбурыцца? На гэта таксама ніхто не адкажа, дагэтуль немагчыма дапяць да многіх вузлоў і канструкцыяў, каб уведаць, які ў іх запас надзейнасці. Затое ўсе разумеюць: разбурэнне "Сховішча" прывяло б да наступстваў нават страшнейшых, чым у 1986-м..."
        
        Часопіс "Огонек", №17, красавік 1996г.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.