РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК І МІКІ МАЎС
        
МЫШКА ПІК-ПІК І МІКІ МАЎС

        
        Веранічка вельмі любіць салодкія жуйкі. Яны – у прыгожых каляровых абгортках з малюнкамі. Веранічка жуйку – у рот, а абгортку – на падлогу. А мышка Пік-­Пік толькі таго і чакае. Схопіць тую паперку, занясе ў сваю норку, абліжа і разглядае. Асабліва спадабаліся мышцы малюнкі з Мікі Маўсам, прыгожай замежнай мышкай. На адным Мікі Маўс еў торт, на другім – марозіва... Мяркуючы па малюнках, меў Мікі хату з выгодамі і нават аўтамабіль.
        «Вось бы пазнаёміцца з гэтым прыгажуном! – марыла мышка. – Пасябраваць з ім, а пасля, можа, і жыць разам...»
        I Пік-­Пік вырашыла напісаць Мікі Маўсу, каб прыехаў і забраў яе да сябе ў Амерыку.
        Праз некалькі дзён пасля адпраўкі ліста па тэлевізары пачалі паказваць амерыканскія мульцікі. I мышка ўбачыла на экране жывога Мікі Маўса.
        – Вось малайчына! – узрадавалася мышка. – Прыехаў!
        Калі тэлевізар выключылі, Мікі Маўс знік. Мышка доўга чакала яго ў сваёй норцы. «Мабыць, з тэлевізара вылезці не можа», – падумала Пік-­Пік, пабегла ў залу і пастукала па тэлевізары:
        – Мікі! Выходзь! Гэта я, Пік-­Пік!
        Было ціха. «Заснуў», – падумала мышка і стукнула мацней, так, што ёй падалося, што ў тэлевізары пачуўся нейкі шоргат.
        – Ага, ты ўсё-такі там! Ану, выходзь, я цябе бачыла!
        Мікі не выходзіў, як мышка ні старалася. Так што давялося ёй ісці спаць, не дабіўшыся свайго.
        Вечарам наступнага дня Веранічка зноў глядзела мульцікі. Прачнулася мышка ад знаёмага голасу, прыбегла ў залу – а на экране Мікі Маўс скача.
        «Ну, чакай, я цябе выбаўлю адтуль», – раззлавалася Пік-­Пік, выбрала са сваіх прыпасаў самыя смачныя цукеркі, паклала іх перад тэлевізарам і схавалася пад канапу. Цяпер амерыканскі прыгажун дакладна вылезе з тэлевізара!
        Чакала мышка, чакала і заснула. А калі прачнулася, цукерак ужо не было. «Ага, не вытрымаў, выпаўз!» – зазначыла мышка.
        На самай справе цукеркі прыбрала Мама. Але мышка гэтага не ведала і таму была ўпэўненая, што Мікі тут і трэба да яго дабрацца.
        Калі наступны раз Веранічка глядзела мульцікі, мышка падбегла да тэлевізара і паспрабавала залезці ў яго з другога боку, там, дзе свяціліся лямпачкі...
        I тут яе ўдарыла токам!
        Упала Пік-­Пік на падлогу, і вочкі яе заплюшчыліся. Спалохалася Веранічка, прынесла з кухні кубачак халоднай вады ды як ліне на небараку...
        Пік-­Пік апрытомнела... «Ну і ну! Мікі – гангстэр! Амерыканскі бандыт! Ледзь не забіў мяне. За што?! Няўжо я так яму не спадабалася?..»
        I мышка пацягнулася ў сваю норку. I ўсе малюнкі з Мікі Маўсам выкінула ў сметніцу.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.