РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Грубае і ласкавае
I. Роздум
II. Казка
III. Страшны суд
IV. Горад і завулкі
V. Перад сечай
VI. Miserecordia
VII. Reqiem
I
РОЗДУМ
Расплата за ўсё:
За чырвоныя макі,
За сьвітаньне жыцьця,
За блізкі канец,
За тое, што быў,
Што сьмяяўся і плакаў,
За тое, што ўсе любілі мяне,
За Сірына, што заліваўся ў маі,
За лістападаўскі крык крумкача –
За ўсё, расплата, цябе прымаю
I, сьціснуўшы зубы, буду маўчаць.
Нішто не суцешыць,
Не дапаможа,
Таму, што ня быў я спакойнай травой,
А быў удалым,
Як Ян Прыгожы:
Ў стрэмя нагой ці аб пень галавой,
Аб пень галавой!
З парванай папругай
Конь самотны тоне ў траве.
Спускаецца ноч.
I голас друга
Не заплача, ня крыкне, не пазаве.
Я многія вочы і сэрцы трывожыў
I толькі перад каханай адной
Бляяў рахмана, як Агнец Божы,
Піў з капытка і цягнуўся струной.
Я ведаў, што трэба кахаць бязьмерна,
Што ня біць, а песьціць павінна рука,
Што лепей ягня, чым тхор крыважэрны,
Лепей юродзівы, чымсьці кат.
А яна мне на шыю стужку ўзьвязала,
Як ягня, барола мяне галавой,
I ў кучаравы лоб цалавала,
I гадавала зялёнай травой.

Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.