РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Юрась Півуноў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дождж
1
        Люблю дождж. Асабліва летні, цёплы. Кроплі на сваім шляху да зямлі натыкаюцца на дахі дамоў, вершаліны дрэў, машыны, парасоны, зь якімі вечна кудысьці сьпяшаюцца людзі.
        Кроплі б’юць па асфальце і зьбягаюцца ў ручайкі вясёлкавага колеру (верная прыкмета цывілізацыі), імкнучыся хутчэй змыць бруд з твару зямлі.
        Пад дажджом выпростваецца трава, становіцца ярка-зялёнай, з празрыстымі пацеркамі на сьцяблінках. Дрэвы з удзячнасьцю і задавальненьнем шапочуць чыстаю, мокраю лістотай, нібыта кажучы: «...нарэшце... нарэшце... дождж... дождж...»
        Паветра пасьля дажджу чыстае, прапітанае пахамі зямлі. Ды й сама Зямля ўяўляецца ня йнакш, як маладой прыгожай жанчынай.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.