РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Юрась Півуноў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Травеньскі дождж
1
        У пакоі становіцца цёмна, нібы зьмярканьнем, ад вялікай шэрай хмары, і хутка па падваконьні бомкаюць буйныя кроплі дажджу, пырскі ад якіх трапляюць на шыбу, пакідаючы на ёй сьлед свайго кароткага жыцьця – жыцьця ад хмары-матулі да зямлі-красуні. Срэбна-прамяністыя дажджынкі скачуць па даху, шапацяць у лістоце дрэў, сьмела ныраючы ў шматлікія азяркі-калюжкі, якія сабраліся ад гэтага шчодрага і цёплага дажджу.
        Усё жывое на зямлі радуецца гэтаму травеньскаму навальнічнаму дожджыку: бярозкі-прыгажуні і рабінкі-сястрычкі, стройныя клёны і пяшчотныя жаноцкія вербачкі-дзевачкі, і нават стары мажны волат-дуб на ўзгорку, і той нібы маладзее і выпроствае свае пакручастыя галіны зь лісточкамі-дубочкамі насустрач празрыстым, звонкім дажджынкам-дзяўчынкам. Зямля ўдзячна ўбірае жыватворную вадзіцу, каб потым спаўна аддаць яе ўжо сваімі гаючымі сокамі ўсяму жывому.

Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.