РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Адам Глёбус
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
сУчаснікі
Крыўда. Геапалітычнае эсэ
сУчаснікі
КРЫЎДА. ГЕАПАЛІТЫЧНАЕ ЭСЭ
Крыўда. Геапалітычнае эсэ
        
        Найтрадыцыйнейшы матыў у нашае літаратуры – крыўда. У чым жа крыўда беларуса?
        Калі чую слова крыўда, міжволі згадваю верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?». Верш, перакладзены на 100 моў, верш, без якога не абыходзіцца ні адна анталогія тутэйшай паэзіі, верш, апошні радок з якога – «Людзьмі звацца» – для многіх патрыётаў стаў лозунгам у барацьбе за незалежнасць Радзімы. Для многіх, толькі не для мяне.
        Каб я пісаў падобны верш, дык памяняў бы асноўны матыў. У Купалы беларусы нясуць паказваць «на свет цэлы» «сваю крыўду». На мой розум, згодна з усімі фальклорнымі канонамі і этычнымі традыцыямі, беларусы мусяць даводзіць і паказваць сваю праўду. Адназначна. Хай голую, хай праўду, што вочы коле. Хай яна будзе шчырая, чыстая і святая.
        На што і на каго крыўдаваў купалаўскі беларус? Па версіі прарока-песняра, у 1905–1907 гадах ён крыўдаваў на бяду і гора, бо галодны, неадукаваны, кепска апрануты і ў лапці абуты. Толькі ж сам Іван Дамінікавіч Луцэвіч зарабляў добра, апранаўся стьільна, раскашаваў. Адна справа – Іван Луцэвіч, а зусім іншая рэч – Янка Купала і ягоны літаратурны герой. Тагачасная літаратура поўнілася рознымі пакрыўджанымі, пакручанымі, крывымі бажаволкамі. Чытач спачуваў ім. Купала з павагаю сгавіўся да свайго чытача.
        Міналі гады, на змену крыўдлівым лапатнікам прыйшлі мілыя таварышы лётчыкі з разумнымі хлопчыкамі. Прыйсці прыйшлі, толькі праўды не сказалі, крыўда з праўдаю працягвалі змагацца ў казках і ў сэрцах беларусаў.
        Якую крыўду сягоння носіць у душы беларус? Ён крыўдуе: на суседзяў, што лепей жывуць, на крамы, у якіх знікаюць харчы, на начальнікаў, што крадуць ягоны мізэрны заробак... У нечым ягоныя нараканні супадаюць з прашчуравымі, але ёсць істотная розніца. Болып за ўсё цяперашні беларус крыўдуе на таго, хто набраўся нахабства і сказаў: «Ва ўсіх гаротах-бядотах ты сам і вінаваты». Раней вінаватых было шмат: паны, падпанкі, палякі, цар, Расія, бальшавікі, немцы, шпіёны, імперыялісты, камуністы... Цяпер ён застаўся сам-насам, а крыўдаваць на сябе не хочацца. На пакрыўджаных ваду возяць, абіраюць і ў каршэль таўкуць. Беларус тое ведае і старанна шукае вінаватых, і знаходзіць навокал безліч крыўдзіцеляў. Усе, каму беларус зайздросціць, – крыўдзіцелі.
        Спачатку хаатычна, а цяпер свядома і разважлівая крыўджу людзей. Калі ў маіх чытачоў крыўдлівасць – адно з наймацнейшых пачуццяў, чаму ж не пайграць на той струне? Надрукуеш у газеце якую-кольвек праўдзівую гісторыю пра нейкага Б., а пры сустрэчы павітаешся і спытаеш: «Ці не пакрыўдзіліся Вы – Вельмішаноўны – на мяне?» – «Не, не, не... Якія крыўды ў маім узросце?» А ў вачах мора крыўды шалёна плёхаецца.
        У старажытнай Індыі наймудрэйшыя літаратары лічылі, што тэкст можа выклікаць вельмі абмежаваную колькасць пачуццяў, не болыд за 10. Крыўды сярод тых пачуццяў не было. Мусіць, старажытны чытач, бачачы крыўдны тэкст, або злаваўся-гневаўся, або жахаўся-палохаўся. Мой найноўшы чытач або куксіцца-крыўдуе, або смяецца з пакрыўджаных. Некаму можа падацца, што я гавару і пішу для тых, хто пасміхаецца... Няпраўда. Кажу, пішу і друкую тэксты дзеля крыўдлівых, дзеля сапраўдных беларусаў.
        Ёсць у мяне яшчэ адно назіранне: частка беларускіх творцаў загінула ад недахопу крыўды. Ці можна яшчэ больш жорстка сфармуляваць: загінулі ад неверагоднай колькасці любові, што абрынулася на іх. Я знарок не буду персаніфікаваць асобы, бо ў гэтых развагах мусіць застацца толысі адно імя – Янка Купала, з якім і вядзецца палеміка і які таксама меў пры жыцці ўсенароднае шанаванне, прызнанне, любоў і бюст на тэатры. Паколькі мае бюсты на тэатрах і кінатэатрах пакуль не ставяцца і гінуць ад любові я не збіраюся ні ў якім разе, буду працягваць літаратурныя забаўкі з пачуццём крыўды.
        Што яшчэ істотна ў гульнях з крыўдаю? Яна моцна розніцца ад абразы. Адна справа – пакрыўдзіць, іншая рэч – абразіць. Абразіць – гэта як абрэзаць, як парэзаць, як садануць нажом. Таму за абразу ў суд цягнуць, штрафы лепяць, тэксты нішчаць. Пакрыўдзіць азначае паказаць крывое, намаляваць адхіленне ад нормы, навесці крытыку ў карыкатурнай форме і застацца пры ўсім пры тым праўдзівым.
        Каб пакрыўдзіць простага чалавека, дастаткова сказаць яму ў твар адно брыдкае слова, а чалавека творчага пакрыўдзіць значна цяжэй. Найпростая рэакцыя, якую ён выбера, – не заўважаць твае словы, больш за тое, пачне заклікаць іншых гэтаксама не звяртаць увагі на твае вычварэнні. Цябе, так бы мовіць, выкрасляць з ужытку. Ты працуеш, пішаш, выступаеш, а ў адказ – цішыня, маўчанне, глухата. Ты цудоўна ведаеш: яны цябе чуюць, разумеюць, крыўдзяцца, але не аказваюцца. Але надоўга іх не хопіць, бо першы, хто ўступіцца за маўклівых пакрыўджаных, – іх паслядоўнікі. Галоўнае – дачакацца прыходу новага пакалення, не застацца выключна сярод аднагодкаў і старэйшых. А вось уступаць у двубой з наступнікамі вельмі рызыкоўна, бо калі яны абяруць тактыку замоўчвання, на цябе і тваю творчасць могуць забыцца канчаткова. I ўсё ж варта рызыкнуць, але крыўды трэба перасыпаць ухваленнямі, абразы чаргаваць з лірыкаю і кампліментамі, тым самым падзяліць наступнікаў на сваіх і чужых, нашых і нянашых. Яны чакаюць, каб ты ім сказаў, і ты кажаш: у нашых ёсць будучыня, а ў чужых няма, і хай не крыўдуюць.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.