РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Бога
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Горад барсаў
 
Ак’ю
 
Юць
 
Тоеж
 
Плойму
 
*** Дзе-небудзь на наступным тыдні...
 
L’anterna
 
Чара
 
Ніхто
 
Камянецкі Стоўп
 
Закутак
 
Вецер хоча паліць
 
*** Сіняя пашча, жоўтая зрэнка...
 
*** Кожнае раніцы бомжавы водар...
 
Стрэлка
 
Nyc
 
Проша!
 
Проф
 
І...
 
Паўночны дз.
 
Джалка
 
Пакой
 
Мухі
 
Горад барсаў
 
Jany
 
Шлюбаваньне
 
Цацка
 
Klokk
 
Нура
 
*** Я запалю ад сьвечкі цыгарэтку...
Ак’ю
Водар стужкі. Акупунтурны час.
Зоркi граюць. Я бачу толькі вас:
Седзяцё перада мною,
Вы апошні, хто глядзіць кіно
 
Я не чую, ня слухаю, але
Выпадкова ці можа быць ўва сьне
Вы чагойсьці мармачыце,
Вы адзіны, хто са мной даўно
 
На экране так звыкла cinema,
Ў залі крэслы. Нікога больш няма.
Ну чаго вы не крычыце?
Не жадаеце глядзець у твар?
 
Так заўсёды. З усіх бакоў сьвятло.
Вы памёрлі – скрозь сьвідравіны дно.
Дык чаму тады усюды
Кожны раз я бачу толькі вас?
 
Што вам трэба? Чаму ізноўку я?
Шмат каштуюць пігулкі забыцьця?
Добры, дрэнны і цікавы,
Нецікавы, без субтытраў фільм...
 
 
 
 
Юць
З-за шкла машыны шмат вачэй
Усіх да дому праважаюць,
Хадзіць скрозь сьцены шмат дзьвярэй
Мне рэгулярна замінаюць.
Таму сяджу сярод людзей,
Калі яны не разважаюць.
Я кленчу ў іх тых дзьвюх начэй,
Калі закапваць пачынаюць...
 
 
 
 
Тоеж
Мы вельмі падобны адзін д’аднаго:
Асфальт прагібаем аднолькава,
У нас нават вочы колеру серы
На сьвет пазяхаюць юдолькава.
 
Мы побач заўсёды і разам заўжды,
Да спадобы адное і тое ж,
На справе самой, як і ўсіх, нас няма,
Але гэтага ўжо на утоеш...
 
 
 
 
Плойму
Абрэзаны, абломлены
І зьведзяны на нет,
Растуць шкілеты голыя –
Нікому справы нет.
 
Размовы і размоўкі
Вядуць паміж сабой
Ствалы, галіны, шуплы
З ахізлаю карой.
 
Адчай нарэзаў карбы,
Ўсіх іх засмактаваў,
І плойму думак дрэнных
Ім зьнечаку нагнаў...
 
 
 
 
*  *  *
Дзе-небудзь на наступным тыдні...
Ня ведаю дакладна... Ты ідзі...
Магчыма потым... можа быць... наўрадці...
Сумнеўна неяк... Пазвані...
 
 
 
 
L’anterna
Аднаногі ліхтар
З напаўвыбітым вокам,
Зь перабітай рукой
І праломленым бокам.
 
Абскубелы і гідкі,
Чэрствай моваю зьбіты,
Не адною залевай
Шмат разоў быў заліты.
 
Каля цёмных сядзібаў
Цёмна ў лужыне спаў
Ды у цемрадзі вуліц
Сьветла сьвет ліхтараў...
 
 
 
 
Чара
Праз атворыну ў дзьверах
Я гляджу на пакой,
А на сьценцы чаўхірка –
Зь яе п’е Антыной.
 
Мітусіцца агенчык
У ягоных вачох,
І крывавая водка,
Бы струга па плячох.
 
Я, калі б нават ведаў,
Піў бы разам зь ім з чар,
Бо са мной толькі кухаль
У дадатак да мар...
 
 
 
 
Ніхто
Я кладуся спаць у ложак,
Мне мроіцца: званок
Скубе няспынна ганак
Як быццам бы знарок.
 
У дзьверы нехта б’ецца
І кліча: «Адчыні!»
Я не даю ім веры,
Крычу: «Згубіў ключы!»
 
Празь нейкую сэкунду
Ізноў знаёмы стук.
«Каго тут чэрці носяць?!
Ў мяне не сорак рук!»
 
Гляджу ў глазок дзьвярны,
З-за шкла відаць брыво:
«Каго тут сярод ночы
У дом мой занясло?!»
 
Шурпатаю рукою
Шкрабецца зноў у дзьвер
Шкілет з крывой касою
Вялікай на памер.
 
«Адкуль прыйшоў? Навошта?
Што трэба табе тут?» –
«Прыйшоў твой час зьбірацца
У хмарачэсны кут!»
 
Страшыдла ўскінуў рукі
І працягнуў касу:
«Ў краіну вечнай мары
Цябе я аднясу.
 
Там будзе шмат пітва
І шмат дзівосных спраў!» –
Шкілет мне усьміхнуўся,
За руку мяне ўзяў.
 
Мы зачынілі дзьверы,
А выйшлі праз вакно.
З тае пары ніколі
Ня бачыў нас ніхто...
 
 
 
 
Камянецкі Стоўп
Па-над вялікай ручаінай
З пагардаю на увесь натоўп
Глядзіць напаўзакрыўшы вочы
Вальяжны Камянецкі Стоўп.
 
Пяюць аб долі нешчасьлівай
Усе каму сьпяваць ня лень,
І нават птушкі ў небе сінім
Дзівяцца: «Што гэта за пень?»
 
У дні вясельляў і гулянак
Як і усюды на Палесьсі
Здымаюць людзі ўсю адзежу –
Такімі бегаюць па лесе.
 
У вежы ў стылым Камянцы
Царыў Гамора і Садом –
Аб гэтым навіна такая
Да князя прыляцела ў дом.
 
Адразу ж на наступны дзень
Вялікі князь на коня сеў,
І незаўважаным у Стоўп
Прабрацца тайна захацеў.
 
У голым стане ноччу ў лесе
Магутны князь дарма блукаў,
Ня ведаў ён аб тым, што Стоўп
Ад князя хутка уцякаў.
 
Калі ж яму ўсё расказалі,
Дык раззлаваўся строгі князь,
Відэлец зашпульнуў у сьцену,
Сказаўшы жорстка: «Во дзе мразь!»
 
 
 
 
Закутак
Подых ветру лашчыць
Белыя пялёсткі,
Рвець з каштанаў сьвечкі,
Б’ець аб землю сьлёзкі.
 
На асфальце мокрым
Ўсе яны зьбяруцца,
У падэшвы ботаў
Борзьдзенька заб’юцца.
 
Дома, каля вокнаў,
Я здыму абутак,
Буду есьці кветкі,
Гледзячы ў закутак.
 
 
 
 
Вецер хоча паліць
Ты імжыш над маёй галавою,
Дзьмеш у ветразь маіх вогкіх сноў,
Маіх думак чапаеш антэны,
І мой помірс зьдзімаеш далоў.
 
Пасядзі, калі ласка, са мною.
Бач, мой зэдлік заўсёды пусты.
Прынясі на Вялікдзень цукерак,
Папарві з майго цела кусты.
 
Калі хочаш, я буду дарадцай.
Калі не, – буду моўчкі ляжаць.
Пажадаеш, – зраблюся вясёлым.
Загадаеш, я буду бурчаць.
 
А яму усё гэта ня трэба,
Сыпкі зьмерк не дае моцы жыць.
Сярод корстаў, крыжоў, пахаваньняў
Ветру хочацца толькі паліць...
 
 
 
 
*  *  *
Сіняя пашча, жоўтая зрэнка,
Іклы-дамы і іх дзіркі наўсьцяж.
Мой далягляд кіруецца сьценкай,
Час надыйшоў гэты скончыць ваяж.
 
 
 
 
*  *  *
Кожнае раніцы бомжавы водар
Сьметніца сьмердзіць пад нашым вакном.
Людзі на працу сьпяшаюцца з ложкаў,
Я застаюся з сабой «ўваднаром».
 
Зноў сам з сабою буду імкнуцца
Выйсьці з учора, забыць на ўспамін,
Слухаць па сэтцы навіны надвор’я,
Піць белы чай мацярок-гэраін.
 
 
 
 
Стрэлка
«Як ляцела ў сукротным зьмярканьні,
Дзе Югася так волка спала,
У сутонках шукала таланьня,
Ды раптоўна цябе я знайшла.
 
Твае ўводныя промні схапілі,
Абвінулі, далі мне спадзеў,
Але сукам сваім жоўтым вокам
На усіх і на ўсё ты глядзеў.
 
Я не звоглена, я не забіта,
Няма скаргаў, жыву як жыла...» –
Стрэлка словы ў ліхтар прасіпела
І нагамі дадому пайшла...
 
 
 
 
Nyc
Кожны вечар на зьмену
Сьпякотнай нудзе
Прыходзяць дажджы
І плачуцца мне.
 
Парасон мой ламаюць,
Тлумачаць мне сны,
Ў якіх бурбакі
Бурбочаць мне «ты».
 
Кожнай ліквіднай кропляй
Цякуць па сьпіне,
Ды баюць мне сказ
Сабой аб табе.
 
Кожны раз у залеву
Мне карціць пажыць,
Забыцца на ўсіх
І ціхенька ныць...
 
 
 
 
Проша!
На могліцы нясу
Дурныя успаміны,
Мяргуй ці не мяргуй
Мне будзе лепей так.
 
Машынка палкане
Чырвоныя паветры,
Ня будзе больш ніхто
Мне соўгаць ў галаве.
 
Там ходнікі бяз крэсу
Расплюшчаць мае рукі,
Ў грудзёх папатыхае
Апошні цёнг курца,
 
Бо шыкаў не жадаю,
І вомпіць, хто што скажа
Злажуся вокам... Проша!
У госьці да мярца!
 
 
 
 
Проф
Постаці сялянак,
Статуі статуяў
У палацы жоўтым
Там на чалах стаяць.
 
Гнёнікі і стоды
Зьверху ўсёй грумадай
Б’юць у ладкі з рэмзы,
Каб неяк выслаўляць.
 
Што? Каго? Навошта? –
Ведаюць наўрадці
На каменных дошках
Загады нам блішчаць.
 
Спэнду не разгледзіць.
Хто тут што набэрсаў,
Ды й ніхто ня хоча
З-за іх свой зрок псаваць.
 
Пэўна так і трэба,
Сымбалі памёрлі.
Гаркацеча-думка
Мне не дае сканаць.
 
Ведаю дакладна:
Стодзівы на крушне
Найбліжэй да неба
Па-над людзьмі ляцяць...
 
 
 
 
І...
Старая сядзіба калюмнамі з цэглы
Сустрэла пад вечар разбураным ганкам,
Наўсьцяжныя шыбы сьпявалі нам гімны,
Кажана крыламі да самага ранка.
 
Наступнага дня, калі зь Перунамі
Ваблокі маланкі на дрэвы кідалі,
На лесьвіцы з камня, апранутай мхамі,
Мне тосты з гарбатай казкі казалі.
 
Зь нейкай нагоды панская дочка
На шыі каралі зь вяроўкі спляла,
Бачылі потым, як Ilga ў пакоі
Белым прывідам пад стольлю плыла.
 
Я зьеў свае тосты і выпіў гарбаты,
Крышталікі солі заўважыў на дне.
Наўкола ні гука, ні руху, ні ветра,
І «Es tevi milu» чую ў вакне...
 
 
 
 
Паўночны дз.
Ў аўтобусе чорным па Lost Highway едзем,
І музыка грае, аж вушы баляць.
Усюды рагочуць і п’юць водку зь whisky,
Паўночныя людзі па крэслах сядзяць.
 
За вокнамі цёмна і зоркі з залевай,
Па пыльнаму шклу ручаіны са сьлёз.
І з зайздрасьцю Месяц нам зыркае вокам,
Галінкамі дрэвы суюць да нас нос.
 
Ты недзе наперадзе, я недзе ззаду,
Не здарыцца побач нам разам сядзець.
Але мне ўсё роўна – ніхто ў маю цемрадзь
Ніколі не здолее так жа глядзець.
 
 
 
 
Джалка
Як белы сьмяротны камарык,
Я крочу ў яго цыгарэту,
Дым з попелам джалкам кранаю,
Зыходзячы з гэтага сьвету.
 
Спыніць сябе моцы не маю,
Вось крылцы згарэлі і ножкі.
Нічога: набуду зноў новых –
Цыгар сустракаў толькі трошкі.
 
 
 
 
Пакой
Мае рукі – жоўтыя сьцены,
Мае вочы – лямпа са шкла,
Мае вушы – брудныя ложкі,
Мае думкі – іх больш няма.
 
Маё сэрца – кубачак кавы,
Мае душы – мокры ручнік,
Мае грудзі – крэслы са скуры,
Шэпт кузурак – гэта мой крык.
 
Я шчасьлівы, бо кожнае ночы
Я глытаю твой сон праз вакно,
Твае мроі ў шуфляды хаваю,
З тваім розумам крочу на дно.
 
 
 
 
Мухі
Калі атрымаецца так,
                Што я разам с табою ўвесь дзень правяду,
                                Праеду паўсьвету з табою ў машыне,
                                                А потым у госьці зайду,
Так будзе усё, як і мае быць з намі:
                У мой ты не зойдзеш куток,
                                І мухі з балкона зьлятуцца у ночы
                                                Зрабіці гарбаты глыток...
 
 
 
 
Горад барсаў
Ты ўжо дакурыў, ты пойдзеш і зьнікніш,
Але ж усё роўна, сябе мы пабачым,
З акуркам тваім пакладу разам свой я,
Хай Briviba позіркам зьесьць нас кашачым.
 
Хай рукі трымаюць высока тры зоркі,
Хай брыдкаю зеленьню вып’е ўсе хмары,
У горадзе барсаў зраблюся скульптурай,
Мяне ты заўсёды пазнаеш па твары...
 
 
 
 
Jany
Лісткі тэлефонаў на дошцы аб’яваў
Вецер пяшчотна ірве языком,
Надзеі чыісьці апошнія лашчыць,
Зь ліпкіх паперак будуе свой дом.
 
Рэклямкі крычаць, яны воюць і ныюць,
Яны не жадаюць нікуды ляцець.
А Вецер ня чуе грашовых малітваў,
Ён плача, рагоча і горача дзьмець...
 
Нашто абяцаць ім таго, што ня маеш?
Навошта іх потым у лужыне мыць?
На цёплыя губы і моцныя рукі
Яны ўжо ня здолеюць болей забыць.
 
 
 
 
Шлюбаваньне
Ад’ядныя кветкі, касьцёл Сьв. Тройцы,
Нябачныя хоры вянчаньню сьпяваюць,
Магільныя пліты – памерлых візыткі
Ля Божага храма спагады чакаюць.
 
Хлапчак зацікаўлена водзіць нягучна
Па цындры каменнай бялюткай рукою,
Жыцьцёвыя літары хутка ўжо сьвянуць –
І гэта прычына яго непакою.
 
Ён хоча дазнацца, што здарылась з тым, хто
Тут быў пахаваны ў юнацкім узросьце...
Вось скончыцца служба, ўсе выйдуць з касьцёлу,
Ніхто не заўважыць на могілцы косьці...
 
 
 
 
Цацка
Купіце цацку па рэклямцы,
І пражывіце зь ёю дзень,
Гуляйце, размаўляйце зь лялькай,
А потым выкіньце за дзьвер.
 
Вам зь ёй ня будзе адзінока,
Яна вас будзе весяліць.
Спрачацца, нават, з вамі будзе,
І толькі вас заўжды любіць.
 
Цікаўны розум, пекны выгляд,
Па добрай, зьніжанай цане...
Няўжо ж вам цацка не патрэбна?
Хутчэй! Набудзьце жа мяне!
 
 
 
 
Klokk
Мне сорамна і цяжка ад сябе,
Я не зрабіў нічога, што жадаў бы,
Я не сказаў нічога, што хацеў,
Ня стаўся тым, каго б заўжды бажаў ты.
 
Я не лакнаю болей, бо стаміўся,
І кохнуць, і у твой казеліць бок.
І толькі нізкі зь нізкага на вочы
Сасуць ізноў мой клей – жыцьцёвы клёк.
 
 
 
 
Нура
Грувасткі гарадзкі пакойчык,
Дзе копша блюміў невыносна,
Фіранка расчыніла вокны,
Каб не было ўнутры так млосна.
 
І пустадомны подых з сквэраў
Пад’еў ўсе горкія паветры,
Расквецілі фіранку думкі,
Бруіліся намёкі зь ветру.
 
Ніхто ня ведаў пра іх лучнасьць,
Іх позіркі як мак цьвілі,
Яны б заўсёды былі разам,
Але ў пакойчык увайшлі.
 
Ў вабдымках ветру цераз шкло
Фіранка высьлізнуць хацела,
А гзымс, вяруга і крукі
Чувалі, як яна трымцела.
 
Яна ня здолела ляцець,
Бо не парвала свае крылы.
Крозь люфцік нурна ноч-пры-ноч
Зь ёй цалавацца будзе мілы...
 
 
 
 
*  *  *
Я запалю ад сьвечкі цыгарэтку,
Я не жадаю сьмерці марачкам,
Але за тое каб цябе паелі рыбкі,
Ўсе сьвечкі ў хатцы з радасьцю аддам.
 
Каб водарасьці зьелі тваю скурку
У шторм аднойчы на гаючым дне,
Я мару як твае крывыя косьці
Са смуткам узгадаюць пра мяне.
 
 
 
 
Крыніца: http://knihi.com/Boha/Zbornik_viersau.html
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.