РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вячаслаў Адамчык
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Развітальная аповесць
 
Фрагмент
        Чырвоным запыленым «Ікарусам», што таксама знямог ад гарачыні і дарогі, Гэнрык Самец, маладлавы, з лёгкім серабрыстым інеем на чорнай ганарыста-густой чупрыне, прыехаў у далёкі і нібы адцураны і забыты ўсімі павятовы гарадок з шара-блочнымі, як усюды, мікрараёнамі і даўнейшымі, яшчэ не знесенымі – асабліва ў цэнтры – драўлянымі дамамі з двухскатнымі дахамі і эліпснымі ў фэантонах вокнамі. Яны, гэтыя драўляныя хаты, калісьці ўзнёсла-прыголыя ў кроплях залаціста-бурштынавай смалы, цяпер – аселыя і аблепленыя касабокімі верандамі і кухнямі, баязліва хаваліся ў засень старых гузаватых ясеняў і вілаватых, разложыстых клёнаў.
        У сілікатна-белым, нібы голым ад свае белізны, чатырохпавярховым гатэлі, дзе за шкляным бардзюрам сонна пазяхала, свецячы рлава-іскрыстай пераафарбованай галавою, сумная адміністратарка, быў ужо загадзя заказаны нумар.
        На рып і ўзмах аселых дзвярэй на шыбе страпянуўся і зашорхаў аксамітнымі крыльцамі чуйны залётны матыль.
        Паставіўшы з прыходу чорны, апаясаны дзвюма алюмініевымі паскамі пластыкавы дыпламат, Самец асцярожна ступіў да акна. Матыль, як асвойтаны і прыручаны, даверліва распасцёр цёмна-аксамітныя крыльцы, паказваючы ўсе чатыры свае блакітна-ліловыя вочкі. «Махаон? – намагаўся ўгадаць Самец. – А мола жалобніца?». I яму прыгадаўся даўні жнівень, смолка-задушлівы, разамрэлы на сонцы чэзлы хвойнік і свежы, але падзёўбаны ўжо дажджом капец магілкі ў танных папяровых вянках і асмалены, у рудых плямах, нізкаваты крыжз чуйна-трапяткім матылём. Гэтакім самым – чорна-жалобным. Пад асмаленым крыжам і шархоткімі папяровымі вянкамі, што неяк занадта глуха ўкрылі магілку, ляжаў бацька. Трапіўшы якраз у далёкую камандзіроўку, у дзіўную і першабытна-нязвыклую Каракалпакію, у жоўты ад пылу горад Нукус, ён, Гэнрык Самец, на пахаванне бацькі спазніўся – прыехаў толькі на трэці дзень ужо да гэтай, падзёўбанай дажджом магілкі.
        Самец правёў рукою па заплюшчаных вачах, сціраючы з іх стому і выплываючы з непамернай глыбіні, успомніў, з далёкага і разамрэлага ад спёкі замшэла-чэзлага хвойніку, пад якім вусцішна прытаіліся вясковыя могілкі, сюды, у непрытульны ад цёмна-зялёных сценаў, напоўнены застоенай духатою нумар, з люстэркам у чорных воспах амальгамы і фарфоравым умывальнікам кафенага колеру, дзе з пацямнелага крана нудна цадзілася ржавая вада.
        Ложак палохаў серабрыста-белай, ненатуральнай, нібы вытканай са штучнага шкла,
        посцілкай. Якраз, здаецца, кавалачак гэтакай ненатуральна-блішчастай матэрыі са шкла паказваў Гэнрыку Самцу яго стрыечны брат, ваенпрэд танкавага завода.
        Каля стала, падкурчыўшы зломаную нож ку, гаротна і знябожана асела мяккае зялёнае крэсла. За ім, у покуці, сляпым выпуклым экранам пазіраў жоўта-мядовы, старое мадыфікацыі тэлевізар. Каб пацвердзіць сабе, што ён даўно прыпсаваны, Самец уваткнуў відэлец чорнага шнура ў кружж зжоўклай прадаўгаватай разеткі – матава-папяловы экран густа зашыпеў і заіскрыўся, нібы бітае шкло, свецячы мярцвяна-белым экранам. Пакруціўшы ўсе ручкі, Гэнрык Самец нарэшце вырваў з разеткі чорны шнур – шыпучае жвірыстае святло згарнулася, нядоўга дагараючы ліловаю кропкай.
        Уманціраванае ў сцяну люстэрка, калі Самец незнарок зірнуў у яго, маланкавым зігзагам трэшчыны разрэзала жаўтлява-схуднелы і здарожаны Самцоў твар. Гэтакая жчорная, у лукаткі, шчыліна раскалола і тоўстую губу кафейнае ракавіны. Самец зморшчыўся. Але не ад таго, што праз шчыліну на падлогу прасочвалася рлавая вада, дзе кісла вільгаць, а таму, што брыдзіўся ўмывальнікаў, якія былі ў некамфортных, без туалета і ванны, недагледжаных нумарах павятовых гасцініцаў.
        А пачалося ўсе з таго, што аднойчы ён пачуў ад свайго знаёмага, з якім апынуўся разам у камандзіроўцы: «Ды ты, даражэнькі, па малой справе бегаеш у туалет? А хіба ў цябе ў нумары ўмывальніка няма?»
        Пасля такога запытання Гэнрык Самец пачаў падазрона і скоса паглядаць на гасцінічныя ўмывальнікі. Ну, добра, ну, няхай сабе муяаыны, а жанчыны што?.. Таксама? Фу, не можа такога быць.
        Дарэчы, той жа ж знаёмы з прыкрым смяшком, з агіднаю брыдкасцю расказаў наіўнаму і сарамяяяіваму Самцу, як аднаго разу ў гасцінічным нумары гвалтоўна пасадзіў на ўмывальнік юрлівую масквічку, жонку афіцэра, што ехала ў адведкі да мужа, і як яна, аддаючыся яму, пэўна, у экстазе, – ашалелая ад нясцерпнага жадання, прагнасці і асалоды, так дзіка, з балючым адчаем, заенчыла, што ён, перапалоханы гэтым бяспамятным віскам, уміг астыў, перагарэў і рэзка адхіснуўшыся ад яе, тут жа выскачыў з ванны, а праз гадзіну ўжо выпісаўся з гатэля, каб болей не трапіць на вочы не менш, пэўна, перапуджанай і асаромленай жанчыне.
        Па-хлапечы праставатага і цнатлівага Гэнрыка Самца так збянтэжыла і зняважыла цынічна-адкрытае апавяданне свайго знаёмага, што ён доўга не мог перажыць усяго і, не раз успамінаючы, нават з салодка-балючай хваравітасцю, брыдкі выпадак, да агіды ўзненавідзеў неўтаймаваную чалавечую разбэшчанасць і грубавата-ганарлівую, нахабную пахвальбу мужчын.
        Вядома, з цягам часу ўсё прайшло і забылася, аднак жа расколаты з іржавай ручаінкай умывальнік вярнуў у памяці той даўнейшы цынічны расказ.
        «Няўжо папраўдзе чалавек бывае горшы і
        агіднейшы за жывёлу?» – уздыхнуў ужо спакойна-абыякавы Самец і пакруціў за чорны крыжык на латунным кране, які, нібы смаркатае дзіця носам, глыбока захлюпаў і ўсцягнуў у сябе астатак іржавай вады. «Так-с, – скрыва ўсміхнуўся Самец і закруціў кран. – Тут усё, як кажуць, у комплексе: ні туалета, ні вады». А чамусьці моцна, ажо да прагнасці, Самцу захацелася піць – яго смажыла яшчэ ў аўтобусе.
        Павярнуўшыся да чорнага пластыкавага дыпламата, ён шчоўкнуў двума блішчастымі замочкамі, дастаў бутэльку малдаўскага «Кабернэ», купленага ў камерцыйным латку на аўтавакзале. Наліўшы застоенай вады з жоўтацьмянага графіна, спаласнуў шклянку і потым ужо, не скупячыся, наліў у яе іскрыста-рубінавага віна, глытаючы цягучую слінку, радасна палюбаваўся, падняўшы перад вачмі грубаватую гранёную шклянку, з спакусліваю густою вадкасцю. што духмяніла кменным водарам і плаўна пакалыхвалася, ломячы палоскі шкла. Не адрываючыся і цяжка задыхнуўшыся, выпіў кіслае, з гаркаватым прысмакам, віно.
        Трымаючы ў руцэ пустую шклянку, падышоў да акна і раптоўна ўчуў, як яснее за ім мройна-жоўты, завешаны нерухомаю смугою спякотны дзень. Унізе, як і летась, як пазалетась, на шара-чорнай асфальтнай пляцоўцы, дзе дрыжала сіняватая лужына, стаялі турысцкія аўтобусы, – цяпер, праўда, сярод іх адзін замежны, па-святочнаму ўзнёслы, з таніраваным ёдзістым шклом у вокнах і нашмат вышэйшы. За мігатлівым сітцам агароджы, што акружыла заасфальтаваны двор,
        хадзіла рабая насцярожаная кураводка з бясхвостымі цыбатымі куранятамі. I за недагледжаным, зарослым крапівою і дзікаю мальваю дваром, дзе на вяроўцы пакалыхваліся беларужовыя просціны, у халадок, пад старыя раскідзістыя ясені ціснуліся два тыя жсамыя, на высокіх падмурках, цёмна-карычневыя дамы. З прыгожага, ашалёванага ў елачку франтона на гасцініцу пазірала цёмна-патайное эліпсавае акно.
        Памяць, нібы пякучая агністая маланка сярод чорна-ліловай ночы, негадана высвяціла прыхованую ў разрослых прысадах вёску, бацькаву хату, да палавіны абкладзеную ўжо сілікатнай цэглай, і бацькаў здзічэлы сад, у якім звілі свае гнёзды нахабна-небаязлівыя дразды, і Гэнрыку Самцу, калі ён ішоў каля паломаных і падмерзлых яблыняў, было балюча і неяк вусцішна бачыць, як з глініста-шэрых гнёздаў выцягвалі хісткія галовы на тонкіх шыях і разяўлялі чырвоныя дзюбы брыдка-агідныя, яшчэ не апераныя, толькі ў сівым пуху, сляпыя драздзяняты. Самец доўга не мог перажыць і перагораць сінявата-голых сляпых пташанят і адчайна-траскучага верашчання ўстрывожаных драздоў. Нечым чужым і ўжо непрытульным палохала яго да палавіны абкладзеная белаю цэглаю бацькава хата, спрададзеная іншым гаспадарам малодшай прыроднай сястрою. Яна, мусіць, баялася што хата дастанецца яму, старэйшаму брату. Напытаўшы купца, – ім аказаўся чыгуначнік з Моўчадзі, – сястра, лічы, за бясцэнак аддала яшчэ спраўны будынак. Дакараць ды папікаць яе
        
        . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.