RODNYJA VOBRAZY Vobrazy miłyja rodnaha kraju,               
Smutak i radaść maja!..
      
 
Jakub Kołas
    Hałoŭnaja      Słoŭniki           Spasyłki      Ab sajcie       Кірыліца      Łacinka    
Archiŭ navinaŭ
Navina
06.05.2013


06.05.2013
Прэзентацыя кнігі "Зкімбы-зымбы" Аляксандра Л.

 

 
15 мая ў кнігарні "ЛогвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Л. "Зкімбы-зымбы". Выданне пабачыла свет у серыі "Бібліятэчка часопісу "Дзеяслоў". У вечарыне возьмуць удзел Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Аляксандар Лукашук, Генадзь Мацур, Уладзімір Някляеў, Пятро Садоўскі, Барыс Пятровіч.
 
Пачатак у 17.00. Уваход вольны.

 
Кніга Аляксандра Л. “Зкімбы-зымбы” ўяўляе з сябе суплёт рознажанравых эсэ: тут і аповеды пра сям’ю, і разгляданне каранёў радаводнага дрэва, і згадкі пра ранняе дзяцінства (першы раздзел), і гісторыі са станаўлення прафесійнай дзейнасці.
 
Знакамітыя асобы, з якімі цягам жыцця сустракаўся і працаваў аўтар, прадстаўленыя ў адмысловых дэкарацыях — не можа быць тэатра больш праўдзівага за жыццё — у святле ўспамінаў, у розных месцах, часах, краінах і гарадах.
 
Мастакі, фатографы, рэжысёры, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, якія яшчэ жывуць і ствараюць або ўжо адышлі — кожнаму з іх, сяброў і калегаў, у кнізе ўдзеленая ўвага. Найноўшасць незаўважна пераплятаецца з успамінамі шматгадовай даўніны.
 
Асобнае месца ў кнізе Аляксандра Л. адведзенае Васілю Быкаву, з якім аўтар кантактаваў, ліставаўся. Былі зробленыя шматлікія матэрыялы на Радыё Свабода з удзелам Васіля Уладзіміравіча. У выданні можна азнаёміцца з інтэрв’ю пісьменніка розных гадоў, з аповедамі, многія дэталі якіх раскрываюць жыццё Быкава ў эміграцыі.
 
Прэсавая служба СБП
 
Http://lit-bel.org/by/news/3824.html
2009–2020. Biełaruś, Miensk.