РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «Паэзія, якая ёсьць паэзіяй»
У сценах гарадзенскага музея Максіма Багдановіча 9 чэрвеня адбылася прэзентацыя кнігі паэзіі маладой паэткі Ганны Аўчыннікавай “Ад зачыненай брамы”. Зборнік чакаў свайго выхаду амаль тры з паловай гады, а выйшаў сёлета пад кіраўніцтвам Гродзенскага абласнога аддзялення "Таварыства беларускай школы".
 
Кніга складаецца з двух раздзелаў – “Келіх жыцця” і “Песні кахання”. Другі раздзел атрымаў назву ад нізкі вершаў у часопісе “Дзеяслоў”.
Зборнік прэзентуе аўтар прадмовы – Анатоль Брусевіч.
Фота Іны Севярын
Ала Петрушкевіч і Ганна Аўчыннікава
 
Прэзентацыя кнігі ў музеі М. Багдановіча невыпадковая, таму што, як лічыць Ала Петрушкевіч, паэзія Ганны з’явілася пад крылом самотнага паэта.
Фота Іны Севярын
Аляксей Пяткевіч параўнаў паэзію Ганны з паэтычным пачаткам творчасці Дануты Бічэль-Загнетавай. Па яго словах, трэба берагчы паэтак, таму што лёс паэткі гэтага патрабуе.
Фота Іны Севярын
Юры Гумянюк распавёў пра няпросты лёс кнігі. Па яго версіі, кніга ў электронным варыянце спачатку трапіла да яго, а ўжо пасля ў ТБШ.
Фота Іны Севярын
Ганна чытае свае вершы.
Фота Іны Севярын
Ганна распавядае пра трохсэнсоўнасць верша "З глыбіні". Па-першае, у разуменні самой аўтаркі, у вершы адлюстроўваюцца адносіны чалавека і Бога. Па-другое, адлюстраванне кахання лірычнай гераіні і тое, што робіць гераіня, калі сутыкаецца з зачыненай брамай. Трэці сэнс верша тлумачыць аўтар прадмовы і рэдактар зборніка, Анатоль Брусевіч:
Для нас мастацтва – не гульня, не бізнэс, не вайна, але рэлігія, вера ў святую моц Слова. Менавіта на такой веры грунтуецца і творчая свядо- масць паэткі Ганны аўчыннікавай, а яе першая кніга вершаў “Ад зачыненай брамы” – гэта шлях ад сябе, свайго сентыментальнага “ego” да ўсведам- лення высокага прызначэння мастака, які становіцца стваральнікам сусвету, садзіць свой уласны сад і вольны пакідаць або не пакідаць зачыненую браму.
Фота Іны Севярын
Фота Іны Севярын
Аматары творчасці Ганны Аўчыннікавай
Фота Іны Севярын
2009–2020. Беларусь, Менск.