Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
&
30.03.2009 #1
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 9 гадзін назад
не жанаты))

ПРАВІЛЫ САЙТА І ФОРУМА.

1. Аб сайце.

      «Родныя Вобразы» – незалежны, свабодны сайт. Яго дзейнасьць накіраваная на папулярызацыю мясьцін Беларусі або крытыка (калі вам што-небудзь не падабаецца) Зямлі Беларускай.  
      Адным з накірункаў дзейнасьці сайта зьяўляецца знаёмсва наведвальнікаў з працамі беларускіх сучасных або несучасных творчых людзей. Асабліва вялікую цікавасьць Адміністрацыі выклікае зьмяшчэньне на сайце працаў сучасных таленавітых мастакоў, паэтаў і пісьменьнікаў.
      Сайт павінен спрыяць папулярызацыі і распаўсюджваньню беларускае мовы ў грамадстве, прыцягваць цікавасьць да беларускае мовы і культуры.
      Мы выступаем за захаваньне беларускіх лясоў, палёў, азёр, рэк у чыстым і першародным выглядзе, за паляпшэньне агульнага экалагічнага становішча ў Беларусі, захаваньне прыродных комплексаў, захаваньне ўсіх відаў жывёл і расьлін, абмежаваньне выкіду сьмецьця, ачыстку рэк. Супраць псаваньня натуральных пэйзажаў пабудовамі, сьмецьцем, шлейфамі самалётаў і г.д.

2. Рэгістрацыя.

      Рэгістрацыя з'яўляецца неад'емнай часткай таго, каб стаць сябрам гэтага сайта, г.зн. мець магчымасьць дадаваць інфармацыю на сайт.

3. Правы Адміністрацыі сайту.

      Адміністрацыя сайту пакідае за сабой права рэдагаваць і выдаляць пакінутую інфармацыю сяброў, калі яна не адказвае асноўным патрабаваньням, тэматыцы і накіраванасьці сайту.

4. Абмежаваньні на пакінутую на сайце інфармацыю.

      На сайце забаронена:
– разьмяшчаць інфармацыю, якая не адпавядае беларускай этнічнай культуры;
– выкарыстоўваць рускія нецэнзурныя выразы;
– разьмяшчаць і абмяркоўваць матэрыялы на палітычныя тэмы;
– абражаць адзін аднаго і г.д.  

5. Правы сябраў сайту на Форуме.

      Сябры сайту маюць права на свабоднае выказваньне ўласнага меркаваньня па любой тэме. Выказваньні не павінны супярэчыць абмежаваньням п.4. Адміністрацыя сайта не нясе адказнасьці за пэўнасьць і законнасьць паведамленьняў, якія публікуюцца сябрамі на Форуме.
      Сябры сайту маюць права разьмяшчаць свае пажаданьні, прапановы і заўвагі па працы сайта ў адпаведных тэмах Форума.

      Беларускі лес, 27.IV.2008.


Сувязь.
Адміністрацыя сайта: Андрэй, PL.
Наш адрас: Беларусь, Менск.
Электронная пошта: admin @ rv-blr.com.





















                                                  Фота Міхася Раманюка.      Фота Міхася Раманюка.

ЁСЬЦЬ КРАЙ АДЗІН

Ёсьць край адзін пад прамяністым небам,
Даступны сяньня толькі маім сном,
Дзе гожы луг ля цёмна-сініх грэбляў
Засланы сьнежна-белым туманом.
Там недзе ў хвалях рэкаў перазвонных,
Ў палёх, дзе зацьвітаюць васількі,
Ў ачох дзяўчат і ясных лехаў лёну
Губляе неба цудны свой блакіт.

Далоні й сэрца зроднены з ральлёю,
А душы з краем ў наквеці галін.
Там Нёман пенным бурыцца прыбоем,
Ніў хусьцем ярым сьцелюцца палі.
Шуміць пшаніца залацістым чубам,
Зьвісае зь вецьця перламі авёс,
Заносьліва ірдзіцца сіні лубін,
А грэчка кволая лунаецца з палос.

Ёсьць край адзін, аквечаны юргіняй,
Край, тканы зеленьню узорыстых краснох,
Край, вышыты у пацеркі калінаў,
Дзе ноч з расой сядае на парог
І чэша косы доўга, задумлёна,
Ўплятае зоры ў цемень валасоў,
Блядыя рукі выцягае сонна
І надзіць месяц, каб апаў далоў.

Ёсьць край адзін, так сьвету мала знаны,
Дзявочы край між сіні і зарніц,
Дзе дню насустрач конь іржэ буланы,
Гатовы ў полі вецер даганіць.
Вятрамі чэсаны і росамі умыты,
Дзе гоні з сонцам мерае сявец,
І гнецца ў пояс каласамі жыта...
Ёсьць край адзін – мой цэлы, цэлы сьвет!

(Ларыса Геніюш)


      Зімовы пэйзаж, 10.XII.2009. Фота Юліі Новік.

Адрэдагавана 15.06.2010 PL

Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
Offline
28.08.2009 #2
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/08/25
Апошні візіт: 5 гадзін назад
Прапаную адкрыць раздзел "Легенды і паданні"
Cogito,ergo sum.
Offline
30.08.2009 #3
Тяхнолаг
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 21 дзень назад
Купаліна друкуе:
Прапаную адкрыць раздзел "Легенды і паданні"


Можна зрабіць так:
У раздзеле Міфалогія дадаць два падраздзела: "Тэрміны" (то што цяпер) і "Легенды".  
Што думаеце?
"Колькі б зіма не цягнулася, калі-небудзь прыйдзе вясна."
Offline
30.08.2009 #4
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/08/25
Апошні візіт: 5 гадзін назад
Падраздзелы, тады трэба назваць: "Энцыклапедычны слоўнік", "Легенды, паданні"

Адрэдагавана 30.08.2009 Купаліна

Cogito,ergo sum.
Offline
01.09.2009 #5
Тяхнолаг
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 21 дзень назад
Купаліна друкуе:
Падраздзелы, тады трэба назваць: "Энцыклапедычны слоўнік", "Легенды, паданні"

Падраздзел "Легенды, паданні" зроблен
Дадаваньне ідзе ў частцы літаратура.
"Колькі б зіма не цягнулася, калі-небудзь прыйдзе вясна."
Offline
03.09.2009 #6
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/08/25
Апошні візіт: 5 гадзін назад
Яшчэ ёсць прапанова стварыць раздзел "Музыка", у якім можна змяшчаць песні на словы беларускіх аўтараў.
Cogito,ergo sum.
Offline
03.09.2009 #7
Тяхнолаг
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 21 дзень назад
Купаліна друкуе:
Яшчэ ёсць прапанова стварыць раздзел "Музыка", у якім можна змяшчаць песні на словы беларускіх аўтараў.

У сэнсе падкруціць іх да біяграфій ці зусім новы раздзел?
"Колькі б зіма не цягнулася, калі-небудзь прыйдзе вясна."
Offline
03.09.2009 #8
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/08/25
Апошні візіт: 5 гадзін назад
Я мела на ўвазе новы раздзел. Хаця, можна і да біяграфій.  
Мне здаецца, калі асобны раздзел , то так будзе зручней.
Cogito,ergo sum.
Offline
04.09.2009 #9
Тяхнолаг
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 21 дзень назад
З гэтым ёсць тэхнічная праблема.
Пакуль адлажу гэту працу на будучыню.
"Колькі б зіма не цягнулася, калі-небудзь прыйдзе вясна."
Offline
10.09.2009 #10
Сябар
Зарэгістраваны: 2009/09/10
Апошні візіт: 10.09.2009
Як размясціць артыкул на вашым сайце?
Offline
10.09.2009 #11
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 9 гадзін назад
не жанаты))
У МЕНЮ выбіраеце пункт ДАДАВАНЬНЕ. І далей разьмяшчаеце інфармацыю ў залежнасьці ад зьместу.
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
Offline
11.09.2009 #12
Тяхнолаг
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 21 дзень назад
Krylacce друкуе:
Як размясціць артыкул на вашым сайце?


Прабачце, была знойдзена памылка, калі дадаецца літаратура сябрамі. Дадайце яшчэ раз свой літаратурны твор, калі ласка.

Наконт артыклаў, то якога яны будуць напрамку, пра што?
"Колькі б зіма не цягнулася, калі-небудзь прыйдзе вясна."
Offline
23.01.2010 #13
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 03.08.2010
На мой погляд, зручней для карыстальнікаў сайта, каб дата даслання верша была не ў самом вершы, а не тытульнам лісту з назвамі вершаў. Зручней было б наглядаць за новымі паступленнямі вершаў.
Offline
03.02.2010 #14
Тяхнолаг
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 21 дзень назад
Алесь друкуе:
На мой погляд, зручней для карыстальнікаў сайта, каб дата даслання верша была не ў самом вершы, а не тытульнам лісту з назвамі вершаў. Зручней было б наглядаць за новымі паступленнямі вершаў.

Зроблена. Тытульны ліст раздзелаў спасылаецца да новых паступленьняў
"Колькі б зіма не цягнулася, калі-небудзь прыйдзе вясна."
Offline
Старонка 1 з 1
Гледачы:
Госці: 3