РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нібы паэт
На сьвеце на белым жыў Янка адзін,
Быў добры сусед ён і добры быў сын,
Любілі яго ўсе, на куце сядзеў,
Ніхто лепшай ласкі, як Янка, не меў
І праўда – зь яго быў нішто чалавек.
І, пэўне, так зжыў бы ён цэлы свой век.
 
Дзе жыў гэты Янка, там двор блізкі быў,
Туды схадзіць часам наш Янка любіў,
Але – не на працу, а так сабе, – знаць.,
Пабыць з панічамі, жыцьцё іх пазнаць.
І добра пазнаў ён іх гэта жыцьцё,
Бо стала нямілым яму сваё ўсё.
 
А толькі, як Янка ні корчыўся ўвесь,
Ніяк цераз панскі парог не пралез;
Ні хорт і ні выжал цяперака стаў,
Ад вёскі адбіўся, ў палац не папаў.
У вёсцы ўсім страшны, глядзіць, нібы пан,
У двор жа як прыйдзе – такі самы хам.
 
Нарэшце дакучыла Янку жыць так.
Нырнуў сюды-туды, папаў нейкі знак, –
Прадаўся (так чуў) ў нейкі чорны саюз
I гэй жа ўсіх вабіць у гэты хаўрус!
Што станецца далей з гэроем маім,
Я вам раскажу другім разам аб тым.
 
1908
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.