РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міхась Кавыль
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хведару Ільляшэвічу
Змоўк‚ адыйшоў у неба.
Хто там заплакаў? Вы?..
У сьлёзах няма патрэбы -
Ён сярод нас жывы.
 
Бачу‚ і зараз бачу‚
Брат мой далёкі паэт‚
Месяц на раме адзначыў
Схілены твой сілуэт.
 
Думаў сусьвет узрушыць
Полымем палкіх слоў.
Толькі на чэрствыя душы
Сэрца сваё пракалоў.
 
Марыў па вёрстах‚ мілях
Несьці кляновую медзь...
Дарма стаіць Дамініля‚
Хведара ёй ня сустрэць...
 
Жыць і загінуць трагічна‚ -
Гэта хіба ня лёс?
У сховы зямлі фабрычнай
Скарб непаднеслы панёс.
 
Сьпі пад няродным небам‚
Слухай малітву травы...
Сьлёзаў няма‚ ня трэба.
Ты сярод нас жывы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.