 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не з нягнуткай сталі‚ з серабра Ён адліты. Год яму ці мала. Колькі раз яго ў рукі браў‚ Над сталом схіліўшыся‚ Купала. Разразаў пяшчотна «Кабзара»‚ Вершы Гётэ‚ томікі Лангфэло... За вакном крывавая зара Над зямлёй спалохана зырэла. Здрыгануўся. Сьмерць у тыя дні І касой махала‚ і сякерай. Але нож ня можам мы вініць: Ён ня быў і сьведкай харакіры. Зазьвінеў і змоўкнуў на стале. Шуганулі шэрыя шынэлі... Як паэт скрываўлены самлеў‚ Серабра усхліпы патускнелі. З той пары лагодная рука Яго доўга‚ доўга не кранала. На ліхую долю наракаў‚ Над сталом схіліўшыся‚ Купала. Серабро сьвяцілася зырчэй‚ Як‚ бывала‚ моладзь завітае І віно ў кілішкі пацячэ... О‚ бурштыну песьня залатая! Толькі ў тую чэрвеньскую ноч‚ Як пярун быў джвагнуў перад раньнем‚ І Купала выбіраўся ўпроч‚ - Ня прыйшоў ніхто на разьвітаньне. Кінуў дом паэт і серабро І пайшоў ад сьмерці ў рукі сьмерці. Толькі нож мо й бачыў‚ як дабро Узьнялося ў неба чорным сьмерчам. Шмат чаго ён бачыў. Не прасем - Ні аб чым ня здрадзіць да скананьня; Таямніцы ў неведзь панясе У сваім сярэбраным маўчаньні.
1953
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|