 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьцены белыя. Сёстры у белым. І за вокнамі сьнежная бель. Белы‚ белы глядзіць нясьмела На шпітальную пасьцель. - Як-жа так? Няўжо я хворы? Пульс намацвае на руцэ. Дзе ты‚ страшны‚ сьмяротны вораг -ТБЦ? - Во‚ бягуць па жылах бацылы... Сэрца‚ утаймуйся‚ ня дрыжы. Малады не пайду ў магілу. Жыць! Гэй‚ ня стой ты у чорнай вуалі‚ Не чакай‚ я ня хутка памру! Мяне цягнуць марозныя далі Тысячамі рук. Там жадаю пад завеяй гойсы Звонкай песьняй зьвінець. Забяры сваю гострую косу Ад горла майго‚ сьмерць!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|